Праверачны тэст

1. Для навуковага выкладу характэрны:

1) назоўнікі з абстрактным значэннем;

2) прыметнікі з інфармацыйнай ці класіфікацыйнай функцыяй;

3) дзеясловы цяперашняга часу з якасным значэннем для па-

казу ўласцівасцей і прыкмет прадметаў і з’яў;

4) займеннікі я, ты;

5) пабочныя канструкцыі са значэннем няўпэўненасці, сумнення.

Устанавіце адпаведнасць

А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў іх кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).
Б. Наменклатура. 2. Словы або словазлучэнні, якія ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, абазначаюць спецыяльныя паняцці і маюць дакладнае лагічнае азначэнне.
В. Прафесіяналізмы. 3. Сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў навакольнай рэчаіснасці, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, вытворчасці.
  4. Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці.

3. Навуковы выклад вызначаецца:

1) аб’ектыўнасцю;

2) суб’ектыўнасцю;

3) лагічнай паслядоўнасцю разважанняў;

4) доказным выкладам інфармацыі;

5) інфармацыйнай насычанасцю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: