Налібоцкая і Урэцкая мануфактуры. Скарбонка беларускага шкларобства

Мастацкае шкло

Старажытнае беларускае шкло.

Беларускае шкло ХІV – ХVІ стст. Вылучэнне двух перыядаў (готыка і рэнесанс).

Развіццё вытворчасці шкла ў ХVІІ ст., дробныя гуты і буйныя мануфактуры.

Налібоцкая і Урэцкая мануфактуры. Скарбонка беларускага шкларобства.

Пераход да фабрычнай вытворчасці шкла на працягу ХІХ – пачатку ХХ стст. Заводы ў в. Бярозаўка, Нова-Барысаве, акцыянерныя таварыства. Адпаведнасць пануючым стылям і напрамкам.

У эпоху жалеза шкляныя пацеркі былі распаўсюджаны не толькі на захадзе, але і на ўсходзе – на тэрыторыі паўдневай Беларусі і паўночнай Украіны. Масавае ўжыванне шкляных пацерак і іншых упрыгожанняў са шкла характэрна для плямен мілаградскай і зарубінецкай культур.

Шкляныя пацеркі мілаградскіх плямен значна адрозніваюцца ад зарубінецкіх, што сведчыць пра іх самастойную вытворчасць у розных плямен, прычым з адметнымі для кожнай культуры дэкарктыўнымі асаблівасцямі.

Шкляныя пацеркі мілаградскіх плямен манахромныя і паліхромныя. Манахромныя выраблены з глушонага і паўглушонага зяленага, сіняга, сіне-фіялетавага, блакітнага і жоўтага шкла. Частка з іх аднатонныя, без дадатковага каляровага дэкору. Па форме яны авльныя, абаранкападобныя, шарападобныя, канічныя, біканічныя, дольчатыя (кветкападобныя). Мілаградцы ў ІV ст. да н.э. выраблялі бронзавыя, бурштынавыя, гліняныя, халцэдонавыя пацеркі, якія ў ІІІ ст. да н.э. былі выцеснены шклянымі.

Шкляныя пацеркі зарубінецкіх плямен найбольш поўна прадстаўлены манахромнымі варыянтамі, радзей трапляюцца паліхромныя і залочаныя.

Сярод манахромных у асноўным дробныя пацеркі абаранкападобнай і цыліндрычнай формы, якій умоўна называюць “рубленым бісерам”. Вырабляўся ён з сіняга, блакітнага, зяленага, жоўтага празрыстага і глушонага шкла.

У другой палове І тысячагоддзя н.э. шкляныя ўпрыгожанні пашырыліся на паўночныя, паўночна-заходняі і паўночна-ўсходнія раены Беларусі. У гэты час тут з’яўляюцца не толькі шкляныя ўпрыгожанні, але і металічныя.

Цэнтрамі па ўласнай вытворчасці шкла былі Полацк, Гродна, Навагрудак, Тураў, аб чым сведчаць фрагменты шкляных вырабаў (посуду, пацерак, бранзалетаў, пярсценкаў, скроневых кольцаў, уставак для металічных пярсценкаў і абкладаў рукапісных кніг), знойдзеных у культурных пластахХІ – ХІІІ стст..

З ХІ ст. тут вырабляліся шкляныя пацеркі, бранзалеты, а з ХІІ – пярсценкі, скроневыя кольцы, устаўкі да металічных пярсценкаў і абкладаў рукапісных кніг, сталовы, аптэчны і літургічны посуд. Вопыт вырабу ўпрыгожанняў са шкла і каляровых эмалей садзейнічаў арганізацыі ў Полацку і Гродна вытворчасці паліваных дэкаратыўных плітак і смальтавай мазаікі для ўпрыгожвання мураваных храмаў.

Як і раней, шкляныя пацеркі вырабляліся манахромныя і паліхромныя. Сярод манахромных шмат шкляназалочаных, радзей трапляліся шклянасрэбраныя з бясколернага і празрыстага жоўтага шкла з бліскучай металічнай (залатой ці сярэбранай) фольгавай пракладкай у сярэдзіне.

Самая папулярная тэхніка працы з гарачым расплаўленым шклом з печы – так званае гутнае выдзіманне (ад нямецкага Hutte – гута, шкловыдзімальная майстэрня). Гэта адзін з найстаражытнейшых прыёмаў, пры якім выраб фармуецца, пакуль шкло яшчэ гарачае і паслухмянае ўмелым рукам.

Пацеркі ўсіх тыпаў рабіліся з каліева-свінцова-крэменяземнага шкла і па саставу шкламасы адносяцца да ўсходнеславянскіх упрыгожанняў. Вырабляліся пацеркі і з прыродных мінералаў – горнага крышталю (Навагрудак), сердаліку (Віцебск), бурштыну (Полацк), кварцу (на Гомельшчыне і Гродзеншчыне), дзе і цяпер есць багатыя залежы празрыстага кварцу. Выраб пацерак з мясцовага бурштыну мае тысячагадовыя традыцыі.

У пачатку ХІ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі сталі вырабляць са шкла разнастайныя па колеру і форме бранзалеты. Іх колер у асноўным паўтараў колеры шкляных пацерак.

Пластычнасць расплаўленага свінцова-крэменязёмнага шкла дазваляла выцягваць з яго шкляныя жгуты праз адтуліну ў шаблоне і згінаць іх у бранзалеты, пярсценкі ці скроневыя кольцы, навіваць із вакол сваей восі, каб атрымаць вітыя ці кручоныя бранзалеты, прасаваць і адліваць асобныя віды бранзалетаў, а таксама прасаваць устаўкі да металічных пярсценкаў і абкладаў рукапісных кніг.

Мастацкі вобраз шклянога посуду цесна звязаны з тэхналогіяй яго вы­рабу. Так, на знешняе аблічча посу­ду, яго архітэктоніку ўплывалі не толькі паддоны, але венчыкі, якія вызначаліся прыкметнай разнастайнасцю: петлепадобныя (край вусця заварочваўся ў выглядзе пятлі ўнутр чашы або паддона ці вонкі), прамыя (сцены чашы, паддонаў, край венчыка быў адной таушчыні) і патоўшчаныя (край венчыка патаўшчаўся вонкі). Патаўшчэнні шкляных венчыкаў чаш і донцаў або краёў паддонаў спрыялі канструктыўнай закончанасці посуду, бо ўзмацнялася не толькі канструкцыя самой пасудзіны як пабудовы з некалькіх аб'ёмаў, але і колеравая характарыстыка яе пластыкі.

Сярэдневяковыя гутнікі Беларусі пры аздабленні шклянога посуду карысталіся вельмі вытанчанымі, амаль пастэльнымі адценнямі, ніколі не ўжывалі яркіх і кантрастных каляровых ніцей шкла. Ім больш імпанавала манахромная колеравая танальнасць цёмна-жоутага са светла-жоутым, цёмна-зялёнага са светла-зялёным, фіялетавага з блакітным, сіняга з бясколерным празрыстым шклом асабліва шырока выкарыстоувалі накладныя рэльефныя ніці тураўскія гутнікі.

Гравіраваннем і разьбой па шклу, роспісам вызначаюцца вырабы ювеліраў Навагрудка. Трэбы адзначыць гэты горад цэнтрам развіцця вытворчасці дробнай пластыкі са шкла.

Такім чынам, у сярэдневякоўі мастацкія ўласцівасці шкла шырока выкарыстоўваліся не толькі гутнікамі, але і ювелірамі і керамістамі. Шкло актыўна ўдзельнічала ў фарміраванні матэрыяльнага і мастацкага асяроддзя чалавека.

3начнае пашырэнне набывае шкларобства у XVI ст., аб чым сведчаць шматразовыя упамінанні ў тагачасных заканадаўчых актах Вялікага княства Літоускага «гутнікаў» і «шкляроў», а таксама прапановы сейма 1551 г. аб зняцці дзяржаунай манаполіі на гандаль шклом.

У развіцці беларускага шкларобства ў ХІV – ХVІ стст. вылучаюцца два перыяды. Першы (на другую палову ХV ст.) абумоўліваюць рысы готыкі, распаўсюджванне венецыянскага, багемскага і польскага шкла. Другі перыяд (ХVІ ст.) фарміруюць мясцовыя рысы, адбываецца інтэнсіўнае развіцце ў межах рэнесанснага стылю: яснасць формы, завершанасць прапорцый, спосабы аздаблення каляровымі шклянымі ніцямі і жгутамі, пячаткамі з выявамі гербаў, роспіс эмалямі, фарбамі, золатам.

Рэнесансныя матывы праяўляюцца ў дробнарэльефным аздабленні (пячаткі, жгуты, стужкі) сценак посуду, у шырокім прымяненні тэхнікі роспісу і тэхнікі ціхага выдзімання (фармавання).

Мастацкі воблік гутнага шкла ствараўся перш за ўсё такой формай вырабу, як цыліндр, усечаны конус ці эліпс. Вытанчанасць прапорцый, колер шкла, выразнасць форм дапаўняліся дробнарэльефнымі пластычнымі аздобамі і каляровымі шклянымі ніцямі, дэкаратыўным роспісам. Сярод тэматычных кампазіцый на беларускім шкле пераважалі выявы “Пагоні”, гербаў мясцовых магнатаў, клеймы майстроў-гутнікаў, радзей – раслінныя арнаменты.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІV – ХVІ стст. зрабіла значны крок наперад. Хуткі колькасны рост рамеснікаў, пашырэнне спецыялізацыі рамяства ўзнялі гэты від мастацтва на новую вышыню. Традыцыі мастацкага рамяства, закладзеныя ў часы Старажытнай Русі, ўзбагаціліся новымі культурнымі дасягненнямі. Менавіта ў разгледжаны перыяд былі закладзены асноыв бліскучага росквіту дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Х V ІІ і Х V ІІІ стст. У аснове значных зрухаў былі распаўсюджанне на беларускіх землях рамеснай вытворчасці, фарміраванне цэхавых аб’яднанняў.

Развіццё вытворчасці шкла садзейнічала росту дробных гут і буйных мануфактур. Найбольш вядомыя дзейнічалі ў Слуцку, Налібаках, Урэччы, Нясвіжы, Вішнёва, Карэлічах, Гродне, Свержані, Целяханах.

Шкляныя вырабы Налібоцкай і Урэцкай мануфактур

Выпускам мастацкага і бытавога шкла займалася мануфактура, заснаваная Ганнай Кацярынай Радзівіл у 1717 г. у вёсках Налібакі і Янкавічы Навагрудскага павета. Гэта было буйное прадпрыемства з асобным шліфавальным цэхам (у Янкавічах), у якім у розныя часы адразу працавала больш за 100 рабочых. У асноўным гэта былі мясцовыя жыхары, сяляне, нават збяднелая шляхта. Сярод іх вядомы імены некаторых майстроў – Мікалая і Яна Дубіцкіх – бацькі і сына, якія працавалі ў Налібаках ў другой палове ХVІІІ ст. Імі былі аздоблены наборы посуду для Мацея Радзівіла, Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

За свае амаль 150 гадоў існавання прадпрыемства займалася вырабам перш за ўсё побытавага і мастацкага посуду, люстэрак, разнастайных асвятляльных прыбораў, дробнай шкляной пластыкі.

У Налібаках варылі празрыстае бясколернае і каляровае шкло, крышталь, а таксама рэдкі і дарагі гатунак шкла – рубінавае, у якім ужывалася калоіднае золата. Асартымент быў дастаткова шырокі: келіхі з накрыўкамі і звонападобнымі чашамі, флеты – высокія канічнай формы сасуды на нізкай ножцы, кварты, графіны, штофы, бакалы, сальніцы, салатніцы, цукерніцы. Графіны ці карафкі, пляшкі, якія вырабляліся ў Налібаках, уяўлялі сабой невялікіх памераў прызматычныя сасуды з вузкім горлышкам. Яны былі абавязковым прадметам, які ўваходзіў у сервіроўку абедзеннага і святочнага стала – напоўнены напоем графін стаяў перад кожным удзельнікам абеду, які сам сабе напаўняў кілішак. Графінамі называлі таксама ёмістасці, прызначаныя для воцату і алею. У Налібаках выраблялі бутлікі – сасуды для салодкіх він і налівак.

Значнае месца ў асартыменце прадукцыі займаў так званы пацешны посуд. Ён непарыўнаа звязаны з тагачаснай культурнай гасціннасцю, жартамі і меў незвычайныя формы, праз якія піць напой можна было толькі з вялікай цяжкасцю. Выраблялі “куляўкі” – кілішкі для моцных напояў, якія мелі чашу, ножку, але не мелі стапы. Выпусціць іх з рук можна было толькі выпіўшы налітае і паставіць дагары.

У Налібаках выраблялі таксама “дуплеты”, “блізнякі” – сасуды ў форме злучаных вузкімі бакамі дзюх чаш, пры гэтым адна з іх служыла апорай.

Адметны выгляд вырабам Налібоцкай мануфактуры надавалі разнастайныя тэхнічныя прыёмы і спосабы апрацоўкі паверхні шкла – алмазнае граненне, накладныя элементы, але асабліва гравіраванне. З яго дапамогай ствараліся выразныя выявы на паверхні сасудаў – манаграмы, ініцыялы, фамільныя гербы, выявы ваенных атрыбутаў, жартоўныя надпісы, нават вершы-віншаванні, сцэны міфалагічнага, алегарычнага і бытавога зместу, партрэты, пейзажы. Адметнай рысай аздобы вырабаў Налібоцкай мануфактуры з’яўляецца яе набліжанасць да рэльнага жыцця, характэрных рыс побыту.

Яшчэ адной мануфактурай, што займалася вырабам прадукцыі са шкла, была Урэцкая, заснаваная ў 1737 г. таксама Ганнай Кацярынай Радзівіл. Дзейнасць прадпрыемства вызначалася разнастайнасцю аж да 1846 г. Тут выраблялі посуд, аконнае шкло, асвятляльныя прыборы, люстэркі. Акрамя гэтага, меліся паліравальны, рысавальны, ганчарны, кафляны, сталярны і слясарны цэхі, што казала аб падзеле працы пры выкананні складаных па канструкцыі і складу рэчаў. Кіравалі работай замежныя і мясцовыя спецыялісты, якія садзейнічалі пашырэнню ўзораў знакамітых у той час шкляных мануфактур Францыі, Багеміі і Англіі. Але на працягу амаль стагоддзя быў выпрацаваны ўласны, непаўторны стыль шкляных вырабаў, у якім значную ролю адыгрывалі традыцыі айчынных гут, народныя матывы ў аздобе.

Творы ўрэцка-налібоцкіх шкларобаў у гісторыі еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва займаюць выключна віднае месца, што абумоўлена не толькі высокім тэхнічным узроўнем, але і самабытнасцю, нацыянальнымі рысамі. Яны з’яўляюцца такімі ж сімваламі беларускага мастацтва, як крышталь “бакара” ў Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і крышталь у Чэхіі.

Важныя эвалюцыйныя працэсы адбываліся ў беларускім шкларобстве на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. Паступовы пераход да фабрычнай вытворчасці, укараненне новых тэхналогій, выкарыстанне больш дасканалага абсталявання і машын уносілі значныя змены ў гэту галіну. Попыт на шкляную прадукцыю задавальнялі мануфактуры, шклозаводы і гуты. Акрамя гэтага выкананнем простага бытавога і тарнага посуду, пацерак і ліставога шкла займаліся асобныя рамеснікі ў гарадах і памешчыцкіх сядзібах, якія паўторна выкарыстоўвалі закупленую сыравіну.

Буйнымі прадпрыемствамі для першай паловы ХІХ ст. заставаліся Налібоцкая і Урэцкая мануфактуры. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. колькасць прадпрыемстваў значна павялічылася, але пераважная іх большасць, як і раней, займалася выпускам шкляных вырабаў для масавага карыстання і аконнага шкла. Найбольш буйнымі на той час з’яўляліся заводы ў в. Бярозаўка (1883 г.) і ў Нова-Барысаве (1898 г.), якія шмат у чым заклалі асновы беларускага мастацкага шкла ў ХХст.

Па спосабу выканання і тэхналогіі фармавання вырабы са шкла ствараліся некалькімі спосабамі: свабоднае выдзіманне (фармаванне), выдзіманне ў нерухомыя формы і прасаванне. Усе гэтыя спосабы адкрывалі магчымасці для мастацкіх рашэнняў. Так, напрыклад, у прасаваных вырабах пашырана было аднатоннае і каляровае віццё, пляцёнкі, рашоткі, гутныя накладныя выявы кветак, фігурак людзей, жывел, птушак. Для выдзімання было характэрна шліфаванне, гавіраванне, траўленне, эмалевыя роспісы. У пераважнай большасці варылася так званае глушонае шкло для розных мэт. Выраблялі малочнае і чорнае шкло, а таксама асобныя інтэнсіўна афарбаваныя яго гатункі, якія ў большай частцы ішлі на аздобу.

Практычна на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. захоўваецца папулярнасць крышталю, які шліфаваўся, граніўся і гравіраваўся. Асабліва модным ён становіцца з 1890-х гг., што заўважаецца па прадукцыі буўных тагачасных заводаў. Калі для крышталевага посуду першай трэці ХІХ ст. былі яшчэ характэрны разнастайныя арнаментаваныя матывы ў барочным стылі, сюжэтныя выявы, манаграмы, вензелі, надпісы, то з канца стагоддзя аздоба становіцца сціплай, канцэнтруючыся ў асноўным на вусці і ў аснове чашы ці найбольш пукатай яе паверхні. Гэта дазваляла выгадна падкрэсліць празрыстасць і бляск граней сасуда.

Асартымент шкляных вырабаў не зазнаў істотных змен. Як і раней, у попыце быў і сталовы і дэкаратыўны посуд.

На працягу ХІХ ст. формы і аздоба шкляных вырабаў мяняліся ў залежнасці ад пануючых стыляў і напрамкаў. Так, у самым яго пачатку яшчэ захоўваліся характэрныя барочныя рысы, асабліва ў дэкоры сасудаў, іх арнаментах, сюжэтных гравіраваных выявах. З надыходам класіцызму і ампіру прапорцыі сасудаў становяцца больш стрыманымі, з прамымі лініямі аб’ёмаў, яны маюць дастаткова масіўную ножку і стапу, адносна тоўстыя сценік, што стала вынікам іх фармавання ў нерухомых формах. Свій след пакінуў і бідэрмеер. У вырашэнні сасудаў усталёўваюцца ясныя прапорцыі, яны набываюць устойлівую суадноснасць частак, практычна цалкам знікае граненне і шліфаванне, дэкор становіцца рэльефным і пластычным. Мяняецца нават асартымент вырабаў. Цяпер папулярныя наборы для інтымнага, сямейнага карыстання: посуд для кавы і чаю, табакеркі, чарнільныя прыборы, прадметы для туалетных пакояў.

Новыя мастацкія рашэнні ў вырабах са шкла прынес стыль Арт Нуво. Яго надыход быў шмат у чым абумоўлены прадукцыяй заходнееўрапейскіх заводаў (Германіі і Аўстрыі), а таксама творамі французскіх майстроў.

Папулярнасць стылю Арт Нуво была высокай не толькі ў пачатку ХХ ст., яго характэрныя рысы можна прасачыць ў вырабах са шкла беларускіх майстроў нават па 1950-я гг. Большасць прадукцыі выглядала масіўна, мела квадратную аснову, з якой нібыта вырастала выцягнутае тулава з разхінутым вусцем, часта аформленым у форме кветкі ірыса, - улюблёнага матыву стылю.

Беларускае мастацкае шкло імкліва развівалася ў ХІХ – канцы ХХ ст., не адкідваючы багатыя мінулыя традыцыі.

Гісторыя заводу ”Нёман” пачынаецца з невялікай вытворчасці па вырабе шкла і шклянога посуду, адкрытага абшарнікам Зянонам Ленскім на лясной дачы зблізку мястэчка Бярозоўка ў Лідскім павеце Віленскай губерні ў 1883 году. У 1890-х гг. інжынер Вільгельм Краевский і дэкаратар шкла Юлиус Столле сталі арандатарамі, а затым і ўладальнікамі заводу Ленского. Неўзабаве ў Бярозаўке была арганізавана шкляная кампанія, якая хутка набыла вядомасць на сусветным рынку пад імем Крыштальная фабрыка "Нёман". Напачатку ХХ ст. Юлиус Столле стаў адзіным уладальнікам фірмы, пераўтворанай паступова ў развітую перадавую вытворчасць. Другая палова 1920-1930я г. былі часам росквіту прадпрыемства. Прадукцыя фабрыкі шырока распаўсюджваецца ў Еўропе, яна вядомая ў Францыі, Аўстрыі, Вугоршчыны. Пазней шкло фірмы Ю. Столле адпраўляецца ў ЗША і Канаду. З гутай "Нёман" супрацоўнічаюць адмыслоўцы з Чэхіі, Нямеччыны, Польшчы, Бельгіі. Завод Ю. Столле выпускаў 10 тысяч мадэляў гатункавага посуду з бясколернага і каляровага шкла з рознымі выглядамі дэкору. Вялікую вядомасць фабрыцы прынесла серыйная вытворчасць вырабаў з прасаванага шкла.. У 1939 году пасля ўз'яднання Заходняй і Ўсходняй Беларусі завод Ю. Столле быў нацыяналізаваны, а падчас другой сусветнай вайны разбураны.

З 1944 гады пачынаецца новая гісторыя прадпрыемства. У першае паваеннае дзесяцігоддзе шклозавод "Нёман" выпускае прадукцыю па ацалелых старых даваенных формах і ўзорам. У канцы 1950- х гадоў на прадпрыемства прыходзяць мастакі, пачынаецца паступовае абнаўленне формаў і характару вырабаў. Шклозавод далучаецца ў арбіту новага мастацкага жыцця. "Нёманскае" шкло атрымлівае прызнанне на Сусветнай выставе " Экспо -58" у Брусэлі. Туалетны прыбор "Аметыст" мастачкі Галіны Исаевич быў адзначаны бронзавым медалем.

На мяжы 1950-1960- х гадоў у мастацтве шкла з'яўляюцца новыя тэндэнцыі, фармуецца новая эстэтычная праграма. У 1958 году на шклозаводзе ствараецца эксперыментальна-мастацкі аддзел, складаецца творчы калектыў мастакоў-адмыслоўцаў. З гэтага часу мастакі гуляюць важную ролю ў вытворчым працэсе.

Сур'ёзна і цікава мастакі працуюць у гладкім шкле, якое раней успрымалася як паўфабрыкат. Яны нанова адкрываюць выразныя мастацкія ўласцівасці дымчатага шкла. Новае жыццё атрымлівае тэхніка ручнога прасавання, якой так славілася гута "Нёман" напачатку ХХ стагоддзі. Мастакі лабараторыі аднаўляюць забытую тэхніку дэкарыравання " кракле ", прапануюць новую стылістыку алмазнай агранкі вырабаў з крышталя, распрацоўваюць вобразную сістэму і тэхніку стварэння ў тоўшчы шкла выяўленчых матываў, прапануюць і новую сістэму дэкору на аснове адбіткаў натуральных фактур.

У другой палове ХХ стагоддзі "нёманскае" шкло ўвесь час удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх выставах, ацэньваецца прэстыжнымі ўзнагародамі. Працы умельцев атрымліваюць прызнанне цэнтра сусветнага шкла Яблонец-на-Ниссе (Чэхія). На міжнароднай выставе 1973 гады ў гэтым цэнтры атрымлівае "Гран-пры" камплект "Кветка" майстра Анатоля Федоркова, стваральніка знакамітай "нёманскай ніткі"*, а кампазіцыя Ўладзіміра Жохова "Кветкі" ганаравана залатога медалю. Камплект ваз Уладзіміра Мурахвера, выкананы спосабам моллирования, адзначаны залатым медалем Яблонца-на-Ниссе ў 1979 году.

* У той час на «Нёмане» ўжо шырока карысталіся цинкосульфидным шклом, вынайдзеным у канцы 50- х гадоў. Даданне яго ў крышталь дае ўсю гаму апалавага колеру – ад зусім празрыстых да шчыльных якія нагадваюць застылую лаву. З канвеера заводу вялікімі партыямі сыходзілі апалавыя гарлачы і графіны – той самы шырспажыў які быў усім патрэбен. Мастацкасці ў іх вядома, асобай не было, але менавіта яны вось і падказалі Федоркову ідэю ўжыць цинкосульфидное шкло ў іншай якасці – у якасці дэкору, гэта значыць выкарыстоўваць яго здольнасць даваць ясна чытаны малюнак. Малюнкі ж у яго былі гатовыя яму даўно жадалася захаваць у дэкаратыўным шкле каханыя ім кветкі, паўтарыць карункавае вязьмо валагоцкіх майстрых, перадаць архітэктурную складнасць і кампазіцыйную выразнасць старажытных помнікаў культуры

Анатоль паспрабаваў вырабіць цинкосульфидное шкло так, каб яно лягло на сценкі крыштальнай вазы тонкімі гарызантальнымі ніткамі. Пакуль гэтыя папярочныя канатики не застылі, ён адмыслова вырабленым гаплікам адцягнуў іх у выглядзе спіралі да дна вазы. Калі ваза астыла, на ёй вымалеўваліся прыгожыя бела-блакітныя гірлянды, спадальныя па сценках. Новы каляровы эфект, атрыманы такім спосабам, адразу прыцягнуў увагу адмыслоўцаў, а дэкор, які ўпрыгожвае зараз вырабы Федоркова, стаў звацца «нёманскай ніткай»

Мастакі і майстры шклозавода "Нёман" сваімі творамі распавядаюць пра свет, пра прыроду, пра жыццё адмысловай мовай аднаго з найстаражытных мастацтваў гутніцтва, які злучае мару і майстэрства добрых рук.

Сёння мы можам смела казаць пра ўнікальную адметнасць беларускай школы мастацкага шкла. Беларускае шкло, як i савецкае, мела свой уласны шлях. Яно стаяла перад праблемай сінтэзу дэкаратыуных мастацтваў i архітэктуры, як быццам нанова адкрываліся пластычныя i візуальныя ўласцівасці шкла. Але многія працэсы, што адбываліся ў сусветным арт-шкле, на жаль з вялікай цяжкасцю даходзяць да нашых краёў. Так, у Еўропе i Амерыцы, пачынаючы з 50-х гадоў XX стагоддзя, атрымаў распаўсюджанне студыйны pyx (glass studio movement), які дазволіу мастакам сысці са шкляных прадпрыемстваў ва ўласныя студыі i адчуць свабоду вольнай форматворчасці. Адначасова з гутнай пластыкай з'явілася шмат эксперыментаў з маліраваннем, спяканнем шкла, patte de verde многімі тэхнікамі. У беларускім шкларобстве гэтая моцная сусветная тэндэнцыя практычна не ўвасобілася. На жаль, у нас так і не з'явіліся мастакі-шкляры, здольныя мець асабістую студыю для выканання творчых прац.

Празрыстае трыенале

V Расійскае трыенале мастацкага шкла ў Маскве, 2012 г.

Алена Атрашкевіч. Адлегласць. Шкло, гута, шліфоўка, 2011.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: