Велікодныя песні

Велікодныя песні – разнавіднасць каляндарна-абарадавых песень веснавога цыкла. Спяваліся напярэдадні Вялікадня падчас збірання на свята, на сам Вялікдзень і на паслявелікодным тыдні, у адрозненне ад валачобных песень, якія былі прымеркаваны толькі да першага дня свята. Велікодныя песні адрозніваюцца гумарыстычным гучаннем і бытавым прызначэннем. Як правіла, тут выкарыстоўваюцца такія спосабы стварэння камічнага, як узаемнае пакепліванне хлопцаў і дзяўчат («А ў лесе, у лесе ды на верасе…»), падсмейванне з маладога неспрактыкаванага мужчыны, які нібыта не здолеў уберагчы жонку ад наляцеўшых птушак («Да ляцела сойка…»), іронія («Кума кума ў госці ждала…»). Найбольш распаўсюджаная тэма велікодных песень – надыход свята і перадсвяточныя клопаты на матыў «Вялікдзень ідзе» (варыянты – «Вялічка ідзець», «Вялічка ідзе»), але сустракаюцца таксама велікодныя песні на біблейскі сюжэт («На першы дзень, на Вялікдзень…»). Як сцвярджае А. Ліс, «з прычыны тэрміналагічнай неакрэсленасці асобныя валачобныя песні часам называюць велікоднымі, а велікодныя песні з тыповым рэфрэнам валачобных песень суправаджаюць валачобны абрад». Па сведчанні інфармантаў, велікоднай можна назваць любую песню, у якой спяваецца «пра Вялікдзень» і якую спяваюць падчас гэтага свята.

На сённяшні дзень велікодныя песні прадстаўлены ў вучэбнай праграме прадмета «Фалькларыстыка» як абавязковы складнік каляндарна-абрадавых песень веснавога цыкла.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: