Пчалярства і прылады працы

Пчалярства мае глыбокія вытокі на Беларусі і ўзнікла на базе дзікага пчалярства як адна з форм збіральніцтва. Сяляне адшуквалі ў лесе пчаліныя дуплы-борці, выбіраючы мёд, для чаго прыходзілася выкурваць пчол.
Паводле старажытнага звычаю, чалавек, які знайшоў у лесе борць, атрымліваў права ўласнасці на яе, ставячы пры гэтым на дрэве сваю ўмоўную метку – “знамя”. Так узнікла культурнае пчалярства, або бортніцтва. Пры гэтым людзі не только выкарыстоўвалі прыродныя дуплы-борці, але і рабілі новыя, штучныя, выдзёўбваючы іх у ствалах дрэў на вышыні 4-15м.
Звычайна борць высякалі з сонечнага боку, прамавугольны ўваход у яе (даўжэнь) памерам 60/15 см заціскалі адпаведнай формы бруском, пакідаючы невялікую лазейку для пчол. Каб прывабіць сюды новы рой, уваход апрысквалі настоем араматных траў, унутры клалі вільготны мох, змочаны ў духмяным, мятным растворы, а ў дадатак замацоўвалі да сценкі камеры акрайчык пчаліных сотаў. Незаселеная борць называлася ялаўкай.
У 15-16 стст распаўсюдзіліся калодныя вуллі, якія па-ранейшаму называлі борцямі, або калодамі.
Для аховы калод і борцей ад лясных драпежнікаў – мядзведзяў і куніц, што спрытна лазілі па дрэвах і любілі ласавацца мёдам, доступ да борцей перагароджвалі шырокімі пляцоўкамі, у якія знізу набівалі вострыя цвікі. Зтой жа мэтай ужывалі і самабітню – кароткае бервяно, што падвешвалі на дрэве па шляху мядзведзя да борці; сутыкнуўшыся з ім, мядзведзь адкідваў яго лапай, а яно вярталася назад і біла мядзведзя з адпаведнай сілай.
За крадзеж мёду і пашкоджванне борці закон прадуглежваў вялікі штраф, а для зламыснікаў і “пчаладзёраў” – нярэдка і смяротную кару. Бортныя знакі на дрэвах былі абярэгамі, ахоўнай пячаткай у сістэме народнага звычаёвага права. Пры выкарчоўцы лесу пад ляды бортныя дрэвы і вуллі заставаліся стаяць некранутымі.
У 19 ст побач з лясным шырока распаўсюдзілася пасечнае пчалярства.
Прылады для пчалярства: барта – (сякера з шырокім лязом), пешня, долата, лопацень, цясла, скобля, свердзел, з дапамогай якіх выдзёўбвалі і ўладкоўвалі борці. Мёд збіралі ў спецыяльныя пасудзіны – лазбень, берасцень, ліпаўку.
Працоўныя навыкі перадаваліся ад бацькі сыну; ужо з дзяцінства будучыя пчаляры спасцігалі сакрэты гэтага промыслу, пачынаючы ад уладкавання борці, заканчваючы зборам мёду. Сакральны сэнс замоў і магічных дзеянняў стары пчаляр перадаваў свайму сыну толькі перад смерцю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: