Металлообработка. Кузнечное и слесарное ремесло. Приемы организации

КАВАЛЬСТВЛ, вытворчасць вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладно- га прызначэння з жалеза шляхам яго гарачага ці халоднага кавання. На Беларусі вядома з часоў жалезнага веку. Жалеза здабывалі з балотнай руды ў невялікіх паўшарападобных печах (домніцах), з атрыманых загато- вак (крыц) выкоўвалі наканечнікі коп'яў, нажы, долаты, конскую збрую, упрыгожанні і інш. Пашырылася ў 11 — 13 ст. 3 жалеза выкоўвалі рэчы гаспа- дарчага і бытавога прызначэння: сяке- ры, долаты, нажы, нажніцы, свярдзёл- кі, зубілы, шпоры, коп'і, цвікі, крэсівы, замкі, ключы, спражкі, фібулы і інш. К. звычайна займаліся гарадскія рамесні- кі, якія валодалі таксама загартоўкай, цэментацыяй, зваркай. У 16 ст. ўзніклі першыя кавальскія цэхі (Слуцк, По- лацк, Магілёў, Віцебск і інш.), якія аб'ядноўваліся разам з іншымі (гал. чынам слясарнымі) ці выдзяляліся ў самастойныя. Уставы кавальскіх цэхаў рэгламентавалі характар работы кавалёў: акоўванне транспартных сродкаў, падкоўванне коней, выраб сякер, крукоў, шлемаў, якараў, ланцугоў, рашо- так, а таксама розных рэчаў маст. харак- тару. У 19 ст. з развіццём прамысловасці К. ў гара- дах заняпала, адначасова ўзрастала яго роля ў вёсцы, дзе яно задавальняла гал. чынам бытавыя і гаспадарчыя патрэ- бы навакольнага населыііцтва. Для ка- вальскіх работ будавалі асобнае па- мяшканне — кузню, у якой былі горан і неабходныя кавальскія інструменты. Вугаль (з лісцевых парод дрэў) набы- валі на смалакурнях ці выпальвалі са- мі, жалеза выкарыстоўвалася ў выгля- дзе заводскага фасоннага пракату (шыннае, падкоўнае і інш.) ці рознага жалезнага лому. Асноўныя віды работ: акоўка транспартных сродкаў (калёс, саней, брычак, вазкоў) і выраб металіч- ных дэталей да іх, падкоўванне коней, выраб сельскагаспадарчага інвентару (сярпы, сашнікі, матыкі, драпашкі), слясарнага і сталярнага інструменту (сякеры, свярдзёлкі, стругі, долаты, скоблі), прыладаў хатняга ўжытку (се- качы, качэргі, вілкі, багры, бязмены, крэсівы), дэталяў аснашчэння жылля і мэблі (завесы, клямкі, замкі, крукі, за- шчэпкі, краты) і інш. Для выкоў- вання патрэбнага вырабу жалезную загатоўку награвалі ў горне дачырвана (для надання металу пластычнасці) і, паклаўшы яе на кавадла, ударамі малатка выкоўвалі з яе патрэбную фор- му. У залежнасці ад прызначэння вы- рабаў іх тэрмічна апрацоўвалі — цэ- ментавалі (насычалі паверхневы слой вугляродам, піто надавала вырабам па- вышаную цвёрдасць і трываласць), загартоўвалі (награвалі і хутка аха- лоджвалі ў вадзе для надання цвёрдасці, пругкасці) і адпускалі (награвалі і паступова ахалоджвалі, што змякчала дзеянне загартоўкі, змяншала крох- касць і павышала пластычнасць). Ас- ноўным спосабам нераздымнага злучэн- ня загатовак ці асобных частак у адзі- нае цэлае (напр., зламанай восі) была кавальская зварка. Канцы загатовак награвалі дабяла і пасыпалі іх рачным пяском (каб прадухіліць утварэнне акаліны), потым стыкоўвалі ў адзінае цэлае моцнымі ўдарамі малатка. Звар- ка ўжывалася і для спалучэння жа- леза са сталлю (пры вырабе сярноў, нажоў, сякер, зубілаў і інш.): да жалез- най асновы (спінка, абушок) прывар- валі стальное лязо ці ўварвалі яго паміж дзвюма жалезнымі пласцінамі (настальвалі), што надавала вастрыю ляза неабходную цвёрдасць, а яго крох- касць кампенсавалася пластычнасцю жалезнай спінкі ці бакавін. Для не- раздымнага злучэння частак ужывалі таксама кляпанне: у прабітыя ці прасвідраваныя адтуліны ўстаўлялі ме- талічны стрыжань (заклёпку), крыху даўжэйшы за агульную таўшчыню злу- чаемых частак, яго канцы расклёпвалі, надзейна змацоўваючы дэталі. Злучэнне хамуцікам прымянялася звычайна пры вырабе рэчаў дэкаратыўна-прыкладно- га характару: дзве дэталі (напр., звен- ні агароджы) у месцы стыкоўкі абкруч- валі металічнай скобкай (часам — два- тры разы), якую ўдарамі малатка абціскалі вакол загатовак. Раздымныя злучэнні рабілі з дапамогай шрубаў. Існавалі іншыя спосабы кавальскай апрацоўкі вырабаў: усадка — павелі- чэнне папярочнага сячэння загатоўкі па ўсёй даўжыні з адначасовым яе скара- чэннем (малатком білі па канцы раза- грэтай загатоўкі, пастаўленай другім канцом на кавадла); высадка — патаў- шчэнне пэўнай часткі загатоўкі (выкон- ваецца такім жа чынам, але награваецца не па ўсёй даўжыні, а ў адпаведным месцы); тарсіраванне — скручванне гранё- нага стрыжня вакол восі для ўтварэння вінтападобнай загатоўкі; рассяканне за- гатоўкі зубілам з наступным адгінаннем адгалінаванняў да пэўнай формы і інш. Разнастайнае спалучэнне тэхналагіч- ных прыёмаў дазваляла ствараць не толькі утылітарныя, але і дэка- ратыўна-мастацкія вырабы складанай канструкцыі і малюнку. Так, напр., асноўны від дэкору каваных агароджаў, варот, балконаў — спалучэнні 8- і С-па- добных завіткоў, скручванне жалезных прутоў вакол падоўжнай восі, арна- ментальныя матывы ў выглядзе разе- так, бегункоў, меандру, картушаў; накладкі на мэблі і дзвярах аздабля- лі прасечкай, гравіроўкай, насечкай у выглядзе геаметрычных узораў; дроб- ныя каваныя вырабы дэкарыравалі ўзо- рамі з кропак, ямак, крыжыкаў, зо- рачак, выбітых адпаведнымі штампамі. У наш час К. ў сваім традыцыйным выглядзе захавалася пры калгасных і саўгасных майстэрнях, дзе з'яўляецца дапаможнай металаапрацоўчай спе- цыяльнасцю пры рамонце сельскагаспа- дарчага інвентару, абслугоўвання быта- вых патрэб насельніцтва. Звычайна К. спалучаецца з газа- і электразвар- кай. На заводах у кавальскіх цэхах асноўныя працэсы механізаваны. У 60—80-я г. адраджаецца ручное мас- тацкае кавальства для аздаблення гра- мадскіх інтэр'ераў, рэстаўрацыі старой забудовы і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: