Земская, гарадская, судовая і іншыя рэформы 60-70 г.г. ХІХ ст

У 60-70 гг. у Расіі, акрамя аграрнай, былі праведзены і іншыя рэформы. Найбольш значнымі з іх былі земская, гарадская, судовая, адукацыйная і іншыя рэформы. Земская рэформа пачала праводзіцца ў 1864 г. На месцах ствараліся органы мясцовага самакіравання – земскія сходы. На гэтыя сходы насельніцтва выбірала сваіх прадстаўнікоў – “галосных”. Сход дэпутатаў земства на ўзроўні павета і губерні ствараў выканаўчы орган - земскую ўправу. Управы займаліся будаўніцтвам школ, бальніц, дарог, камунальнымі службамі, культурнай дзейнасцю. У Беларусі земствы пачалі дзейнічаць толькі з 1903 г., але іх склад вызначаўся губернатарам. У 1911 г. дэпутатаў земстваў пачало выбіраць насельніцтва і ў Беларусі.

Гарадская рэформа пачала праводзіцца ў 1870 г. Насельніцтва гарадоў, з ліку домаўладальнікаў і налогаплацельшчыкаў, выбірала органы гарадского самакіравання – гарадскія думы і ўправы.

У 1864 г. была праведзена судовая рэформа. У Расіі былі створаны суды двух узроўняў. Да мясцовых належалі міравыя і валасныя суды. Яны разглядалі ўсе справы, акрамя крымінальных. Крымінальнымі справамі займаліся акруговыя суды. Дзейнічалі і судовыя палаты, якія займаліся касацыяй. Суддзі набылі статус незалежных і нязменных. Працэс праходзіў публічна з удзелам адвакатаў і прысяжных заседацеляў. Але ў Беларусі суддзі прызначаліся губернатарам, не было тут і выбару прысяжных.

Адукацыйная рэформа была праведзена ў 1864 г. Было створана тры тыпа школ – пачатковая, сярэдняя і вышэйшая. Да пачатковай школы адносіліся народныя вучылішча і прыходскія школы, у якіх вучыліся дзеці сялян. Да сярэдняй школы адносіліся гімназіі і прагімназіі. Устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі не было.

У 1862-1872 гг. была праведзена ваенная рэформа. Рэкрутчына была ліквідавана, яе змяніла ўсеагульная ваенная павіннасць. Служба ў войску цягнулася 6-7 г., але яе тэрмін залежыў ад адукацыі. Асобы з вышэйшай адукацыяй служылі 6 мес., з сярэдняй – 1 год, з пачатковай – 4 гады.

Цэнзурная рэформа спрыяла развіццю СМІ. Аднак ў Беларусі гэтыя рэформа не адчувалася. Толькі ў 1886 г. у Мінску пачаў выдавацца “Мінскі лісток”, газета праіснавала да 1902 г. Выданне на польскай, деларускай, яўрэйскай мовах было забаронена.

Рэформы садзейнічалі дэмакратызацыі краіны, яны стваралі перадумовы для далейшага прагрэсу Расіі.

Пытанне 34. Культура Беларусі ў др.п. 19 ст.

1. У галіне адукацыі пасля падаўлення польскага нац.-вызв. паўстання 1830—1831 гг. быў закрыты ў 1832 г. Віленскі універсітэт. Кожны трэці яго студэнт прымаў удзел у паўстанні за аднаўленне РП у межах 1772 г. У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў універсітэта Т.Зана і А.Міцкевіча было створана таварыства філаматаў. Яно пачало займацца навуковым даследаваннем мовы, веры і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

Патрэбы развіцця сельскай гаспадаркі выклікалі адкрыццё ў 1848 г. у Горы-Горках Магілёўскай губерні земляробчага інстытута — першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы сельскагаспадарчага профілю. У 1864 г. ён быў закрыты ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гг. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ў вышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.

Пачатковую адукацыю ў др.п. XIX ст. давалі ў сельскай мясцовасці народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах — прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. УБеларусі былі адкрыты настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у гімназіях. Яны падзяляліся на класічныя, дзе пераважалі гуманітарныя прадметы і вывучэнне старажытных моў, і рэальныя з вывучэннем матэматычных і прыродазнаўчых прадметаў. У 1887 г. распараджэннем міністра асветы (згодна з Указам аб кухарчыных дзецях) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў і г. д. Быў таксама абмежаваны прыём у гімназіі яўрэяў.

Да к. XIX ст. колькасць пісьменных людзей у Беларусі заставалася нізкай. Пераважная большасць насельніцтва, найперш сялянства, заставалася непісьменнай.

2. Сярод дасягненняў еўрапейскага ўзроўню ў тэхнічных навуках вызначаюцца працы прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі. Ён прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя чалавека. Першае яго навуковае адкрыццё — прыбор для рэгістрацыі навальніц па электрычных разрадах — стала першым радыёпрыёмнікам пры перадачы электрычных сігналаў на адлегласць.

Сусветную вядомасць атрымаў Ігнат Дамейка. Пасля паўстання 1830—1831 гг. ён выехаў у Чылі. За дасягненні ў вывучэнні геалогіі і мінералогіі на тэрыторыі гэтай дзяржавы стаў ганаровым грамадзянінам Чылі. Ён стварыў у Чылі этнаграфічны музей, увёў метрычную сістэму вымярэння, напісаў шэраг падручнікаў. Чылійскі ўрад абвясціў I. Дамейку нацыянальным героем рэспублікі.

3. У галіне літ-ры выкарыстоўваў у сваёй творчасці бел. фальклор польскі паэт А.Міцкевіч.

Ян Чачот, адбыўшы 10-гадовую ссылку за ўдзел у дзейнасці таварыства філаматаў, у 1837—1846 гг. выдаў у Вільні шэсць зборнікаў «Сялянскіх песень».

Першым класікам новай бел. літ-ры стаў В.Дунін-Марцінкевіч. У сваёй двухмоўнай драме «Сялянка» («Ідылія»), надрукаванай у Вільні ў 1846 г., ён увасобіў рэаліі тагачаснага жыцця, калі мужыкі размаўлялі па-беларуску, а паны — па-польску. У гэтым творы ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка.

Адным з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча стаў аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў польскі кампазітар Манюшка.

Сялянская тэматыка гучала ў вершах Сыракомлі. Ен стаў аўтарам вядомай рускай песні «Когда я на почте служил ямщиком», у аснову якой пакладзены яго верш «Паштальён».

Асобнае месца ў літаратурнай спадчыне п.п. XIX ст. займае творчасць сялянскага паэта Паўлюка Багрыма. Ва ўмовах існавання прыгонніцтва яго талент не змог праявіцца поўнасцю. За перапісванне забароненых літ-ных твораў і ўдзел у сялянскім выступленні ён быў аддадзены на рэкруцкую службу ў царскае войска. 3 трох сшыткаў вершаў маладога паэта да нас дайшоў толькі адзін верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...»

Узорам рамантычнай прозы з'яўляецца польскамоўны твор Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастичных апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі і паданні.

Істотную ролю ў станаўленні бел. літ-най мовы адыграў Багушэвіч. Ён адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць бел. мовы і стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У к. XIX ст. выйшлі з друку зборнікі яго вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» пад псеўданімамі «Мацей Бурачок» і «Сымон Рэўка з-пад Барысава».

4. У выяўленчым мастацтве ў жанры гістарычнага жывапісу працаваў партрэтыст Ваньковіч. Ён стварыў карціны: «Напалеон каля вогнішча», «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», партрэт А. Пушкіна.

Таленавіты кампазітар і мастак Н.Орда, які аб'ехаў амаль усю Беларусь, пакінуў каля 200 акварэльных замалёвак помнікаў беларускага дойлідства.

Пачынальнікам жанру нацюрморта стаў Хруцкі, які пакінуў таксама шэраг партрэтаў. Сярод іх — «Партрэт жонкі», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы».

Беларускі мастак Сілівановіч быў запрошаны ў Пецярбург для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка.

На працягу шэрагу гадоў жыў у маёнтку пад Віцебскам рускі мастак Ілья Рэпін. Тут ён напісаў свае славутыя творы, у т. л. кампазіцыйны партрэт «Беларус». Па эцюдах, напісаных у Белавежскай пушчы, стварыў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст Іван Шышкін.

Пытанне 35. Развіцце прамысловасці і рост гарадоў ў другой палове 19 ст.

1. Развіццё прамысловасці Беларусі ў к. ХІХ - п. XX ст. было звязана з прамысловай рэвалюцыяй. Яна азначала паступовы пераход ад ручной да машыннай працы, фарміраванне і колькасны рост прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. У 60—80-я гг. XIX ст. канчаткова вызначылася спецыялізацыя беларускай прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыр-віны. У пач. XX ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць.

Працягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамысловасці ў сельскай мясцовасці — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка.

Вялікую долю ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытунёвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. На ей у 1900 г. працавала 1445 рабочых.

У пач. XX ст. пачынаецца працэс аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў. У Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі «Маланка», у Гродне — тытунёвая фабрыка «Нёман».

Патрэбам буржуазнага развіцця адпавядала чыгуначнае будаўніцтва. У буйныя чыгуначныя вузлы ператварыліся Мінск, Віцебск, Брэст, Баранавічы, Гомель.

Развіцце прамысловасці і транспарту з’яўлялася асновайросту гарадоў. Аднак беларускія гарады так і не ператварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры ў сувязі з пераважным размяшчэннем прамысловасці, якія спецыялізаваліся на пераапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, у сельскай мясцовасці. Найбольш буйныя прадпрыемствы знаходзіліся ў гарадах. Працэс урбанізацыі меў на Беларусі свае асаблівасці. Нягледзячы на двухразовы рост жыхароў у гарадах, іх удзельная вага практычна не змянілася, таму што сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй. Да пачатку 20 ст. захоўвалася перанаселенасць гарадоў Беларусі яўрэйсім жыхарствам, што было звязана з існаваннем “мяжы яўрэйскай аселасці”.

2. Развіццё сельскай гаспадаркі ў пач. XX ст. было звязана з правядзеннем аграрнай рэформы. Яна атрымала назву сталыпінскай па прозвішчы яе ініцыятара прэм'ер-міністра Pacii Сталыпіна. Яе першапачатковым этапам стала разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне абшчынных зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць сялян, якія яе апрацоўваюць. Сяляне маглі замацаваць зямлю ва ўласнасць у водрубе за кошт выдзялення участка ў межах вёскі. Калі селянін перасяляўся з вёскі на ўчастак, што знаходзіўся за межамі вёскі, то тэты ўчастак называлі хутарам, а селяніна хутаранінам. Да стварэння хутарской гаспадаркі імкнуліся заможныя сяляне, якіх называлі кулакамі. Яны сталі адной з крыніц фарміравання сел. буржуазіі — апоры самадзяржаўя ў вёсцы.

Падворнае землеўладанне ў зах. раёнах Беларусі паспрыяла замацаванню хутарской гаспадаркі, бо сялянская абшчына тут не існавала. Яе разбурэнне ажыццяўлялася ў Магіл. і Віц. губернях, дзе сяляне імкнуліся вызваліцца з-пад залежнасці абшчыны. Галоўны феадальны перажытак таго часу — дваранска-памешчыцкае землеўладанне — рэформай не закранаўся.

Найвастрэйшае пытанне з малазямеллем сялян Сталыпін прапанаваў вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў за Урал, у Сібір, на Далёкі Усход, дзе было шмат неапрацаванай урадлівай зямлі. Царскі ўрад прыняў пэўныя захады па заахвочванні сялян-перасяленцаў для пераезду ў азіяцкую частку Расіі. Дзеля гэтага выдзяляліся беззваротныя грашовыя пазыкі, забяспечваліся спецыяльныя цягнікі, рыхтаваліся пункты прыёму перасяленцаў, наразаліся зямельныя ўчасткі. Аднак каля 10% сялян вярнуліся назад у сувязі з недастатковай дапамогай з боку ўрада і цяжкімі ўмовамі жыцця.

Асаблівасцю сталыпінскай рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў — выбарных органаў мясцовага самакіравання ў трох беларускіх (Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай) губернях. У заходніх губернях (Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай) выбарнае земства не ўводзілася з пры-чыны значнай перавагі сярод выбаршчыкаў католікаў, якіх адносілі да палякаў і якім царскі ўрад не давяраў пасля паўстання 1863-1864 гг.

Пытанне 36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-90-х гг.

Народніцтва звязана з разначынным этапам вызваленчага руху, які прыйшоў на змену дваранскаму. Сялянская рэформа 1861 г. была вельмі непаслядоўнай. Яна вызвала рэзкае незадавальненне сялянства. Але яшчэ яна вызвала і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, якая шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. Герцэн і Чарнышэўскі прапагандавалі магчымасць пераходу Расіі ад феадалізму адразу да сацыялізму мінуючы капіталізм з дапамогай арцелі і сялянскай абшчыны, якая ідэалізавалася і ўспрымалася як галоўная ячэйка сацыялістычнага грамадства. Гэты “аграрны сацыялізм” Герцэна і быў пакладзены ў падмурак ідэалогіі народнікаў. У народніцтве перапляталіся рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі і сялянскі ўтапічны сацыялізм.

У народніцтве развівалася два накірункі – рэвалюцыйны (неабходнасць усерасійскага сялянскага паўстання) і рэфарматарска-ліберальны (праз рэформы). Першай народніцкай арганізацыяй была “Зямля і воля”. У склад яе ў 1862 г. ўвайшоў “Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы”, палову якога складалі выхадцы з Беларусі. Праграма “ЗВ” – гэта права кожнага на зямлю, самакіраванне сялянскіх абшчын, добраахвотная федэрацыя абласцей, выбарны ўрад. “ЗВ” актыўна падтрымала паўстанне 1863 года, у прыватнасці, пазіцыю “чырвоных”. Але намаганні пашырыць паўстанне на расійскія губерніі скончыліся безвынікова, пасля падаўлення паўстання і арышту шэрага кіраўнікоў арганізацыі яна самараспусцілася вясной 1864 года.

У 1870-1880-х гадах аформілася тры праграмы народніцтва – прапагандысцкая (Лаўроў), анархічная-бунтарская (Бакунін), згодніцкая (Ткачоў). Большасць народніцкіх арганізацый кіравалася ідэямі Бакуніна, які зыходзіў з прынцыпа “ўсё для народа, усё сіламі народа” – што азначае дасягнення сацыялізму праз усерасійскае сялянскае паўстанне. П.Лаўроў выступаў за больш грунтоўную падрыхтоўку да рэвалюцыі.

Народавальцы сутыкнуліся з непрадбачанымі цяжкасцямі. Хаджэнне ў народ скончылася правалам. У выніку абвастрыліся супярэчнасці ўнутры арганізацыі паміж прыхільнікамі прапаганды і тэрору. Гэтыя супярэчнасці прывялі да расколу “ЗВ” у 1879 годзе на “Чорны перадзел” і “Народную волю”. Лідэр “Чорнага перадзелу” Пляханаў адмовіўся ад палітычнай барацьбы, галоўным накірункам дзейнасці лічыў ажыццяўленне перадзелу зямлі памешчыкаў паміж сялянаў – адсюль і назва арганізацыі.

Кіраўнікі “Народнай волі” лічылі магчымым адначасова ажыццявіць сацыяльны і палітычны пераварот, апошні – шляхам сістэматычнага тэрору, які падтрымае ўсё грамадства. Сігналам да народнага паўстання яны лічылі забойства цара. Негледзячы на тое, што на пазіцыі “НВ” перайшло шмат чорнаперадзельцаў і на Беларусь ў 1881 г. прыехалі лідары “НВ” Альпенберг, Грачэўскі, Аўчыннікаў, была разгромлена “Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі”, створаная ў 1882 годзе на базе беларускіх гурткоў “НВ” з кіруючым цэнтрам у Вільні. Аднак народніцкія гурткі працягвалі існаваць у беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі.

Беларускае ідэйнае народніцтва. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 г. – Каліноўскі, Урублеўскі, Серакоўскі. А з 1874 г. ў Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з бел. губерняў. На пач. 1880-х гг. наспела неабходнасць стварыць цэнтр бел. народніцтва ў Пецярбурге, і зроблена гэта было на базе бел. студэнцкага зямляцтва. У 1884 г. студэнты пецярбургскіх ВНУ Марчанка, Ратнер, Стацкевіч, Крупскі структурна аформілі групу “Гоман”, якая існавала з пач. 1880-х гг. і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы “Народнай волі”, але дадаткова яны выступалі за аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі і распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”. Але з разгромам “НВ” перастала існаваць і група “Гоман”.

У 1884-1895 гг. галоўнае месца ў народніцкім рухе занялі ліберальныя народнікі, праграма якіх мела буржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыя ідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце “Мінскі лісток”. Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскага землеўладання, за наданне ільгот сялянам.

Пытанне 37.Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі ў пачатку 20 ст.

К. XIX – пач. XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У др.п. 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд (Радчанка, Эйдельман), якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi. Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У к. 1902 – пач. 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю. Цалкам самастойную палітыку праводзіў Бунд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых (Кіраўнік – Крэмер).

Таксама існаваў урадавы лагер, які імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыцкае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яўляліся армія і паліцыя.

Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала. Акцябрысты падтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: