Пытанне 51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Нацыянальна-вызваленчы рух

1. Заходнебеларускія землі апынуліся ў складзе Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора. У 1921 г. яны атрымалі назву «крэсы ўсходнія». У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы абавязваўся забяспечыць бел. і ўкр. насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Да 1939 г. амаль усе бел. школы былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне бел. газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне бел. мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання.

У гаспадарчых адносінах Зах. Беларусь стала аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. У параўнанні з БССР Зах. Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Знішчаліся прыродныя багацці, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы.

Пераважная колькасць насельніцтва была занята ў сельскай гаспадарцы. Памешчыкі, якіх было менш за 1% ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай зямлі. Польскі ўрад пачаў засяленне беларускіх зямель асаднікамі — былымі польскімі афіцэрамі. Іх зямельныя ўладанні павялічваліся за кошт зямель беларускіх сялян.

2. На тэрыторыі Зах. Беларусі разгарнуўся нацыянальна-вызваленчы рух, у якім аформіліся два напрамкі. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партия Заходняй Беларусі (КПЗБ); Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМ3Б); Беларуская рэва-люцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая ўзначальвала партызанскую барацьбу. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Зах. Беларусі. Арганізатарамі рэвалюцыйнага руху былі Лагіновіч, Харужая, Славінскі і інш.

Нацыянальна-дэмакратычны напрамак складалі дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх формаў барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыства беларускай школы.

Пад уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася масавая палітычная арганізацыя —Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ), якая аб'ядноўвала больш за 100 тыс. чал. Яе ўзначальваў вядомы беларускі вучоны, грамадскі дзеяч Тарашкевіч. БСРГ выступала за самавызначэнне Зах. Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва.

Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі нацыянальна-вызваленчага руху. У Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лагер, куды змяшчалі нязгодных з польскім рэжымам. У 1927 г. польскімі ўладамі была разгромлена БСРГ. У гэтым жа годзе паліцыя расстраляла дэ-манстрацыю сяляну мястэчку Косова. Усюды дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі. На смяротнае пакаранне быў асуджаны камсамолец С.Прытыцкі. Пад націскам грамадскасці гэты прысуд быў заменены пажыццёвым зняволеннем. Больш за чатыры месяцы баставалі ў 1932—1933 гг. рабочыя і сяляне, што працавалі ў Белавежскай пушчы. У 1935 г. выбухнула паўстанне нарачанскіх рыбакоў, якім была забаронена свабодная лоўля рыбы, што пазбавіла іх сем'і адзінай крыніцы існавання.

У такіх умовах КПЗБ, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікала працоўных адмовіцца ад курсу на змену палітычнай улады шляхам узброенага паўстання. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з беларускім нацыянальна-дэмакратычным напрамкам і стварэнне адзінага дэмакратычнага фронту ва ўмовах узрастання фашысцкай пагрозы.

Пытанне 52. Развіцце беларускай культуры ў 1920-30-я гг.

1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, бел. мовы і школы ў 1924-1929 гг.

Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — бел., рус., яўр. і пол.. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на бел. мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, таксама пераводзіліся на бел.мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служачыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна бел. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на бел. мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка. Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.

Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інбелкульт, ператвораны ў 1929 г. у Бел. акадэм. навук. Яе ўзначаліў гісторык Ігнатоўскі.

2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларускае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра Міровіча адбывалася станаўленне Першага беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. У Віцебску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам У. Галубка.

Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці бел. літ-ры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка», у якіх Колас адлюстраваў жыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «На ростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўКоласу і Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.

У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне бел. савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-патрыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).

3. Развіццё культуры Беларусі ў к. 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. К. 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета. У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармонія. У 30-я гг. створаны вядомыя бел. оперы «У путчах Палесся» Богатырева, «Кветка шчасця» Туранкова, першы нац. балет «Салавей» Крошнера.

Беларускія мастакі Волкаў, Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвал. падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадз. вайны і мірнага будаўніцтва.

Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.

У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нац.-дэмакр.», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існавала. Роля кіраўніка адводзілася Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання бел. мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа бел. правапісу, у выніку чаго бел. мова была штучна набліжана да рускай.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: