Сацыяльна-эканамічнае развіццё

Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі на 66%, адпраўленне грузаў на 75% г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі (25-26% кожны месяц за 1992-1994 гг.), рост беспрацоўя, пастаяны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу. Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за ўсе, абвастрэнне проблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былі звязаны таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі. Тым не меньш, у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі. У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі апынуліся на мяжы банкротства. У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных.

Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу. У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36%, выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д. У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара. Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д. Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.

вопрос 59. Международное положение и внешняя политика Республики Беларусь

Статус суверенного государства потребовал радикальной перестройки международных связей республики и формирования собственной внешней политики. Республика Беларусь подтвердила свою приверженность принципам Устава ООН, Всеобщей декларации прав человека, суверенного права государств, неприменения силы и отказ от угрозы силой, нерушимости границ, мирного урегулирования противоречий, невмешательства во внутренние дела и другим общепринятым нормам международного права. Беларусь объявила себя нейтральным и безъядерным государством. Такая позиция обеспечила быстрое дипломатическое признание. К июлю 1994 г. Беларусь признали 123 государства. Белорусские посольства работали в России, на Украине, США, Германии, Китае, Франции и других странах. В 1996 г. на территории Беларуси работало 30 посольств и консульств, а 47 послов были аккредитованы по совместительству.

Республика Беларусь стала полноправным членом более 60 международных организаций, в 10 получила статус наблюдателя. В 1991-1995 гг. она подписала более 600 двусторонних межгосударственных и международных соглашений по вопросам внешнеполитической и внешнеэкономической деятельности. Беларусь заключила договоры с суверенными республиками СНГ, о дружбе и границах с Польшей, Латвией и Литвой. Республика стала участницей совещания по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ), подписала Заключительный акт ОБСЕ в Хельсинки, подписала Парижскую хартию новой Европы, вошла в Международный валютный фонд и Всемирный банк реконструкции и развития.

На момент распада СССР Беларусь была самой милитаризованной страной в мире. На ее территории размещалось 250-тысячная воинская группировка, было размещено 72 стратегические ракеты с ядерными боеголовками, большое количество тактического ядерного оружия. Выполняя взятые на себя обязательства в области безопасности и разоружения, в 1992 г. за пределы республики было вывезено тактическое ядерное оружие, а 1996 г. - межконтинентальные ракеты СС-25. Беларусь полностью выполнила международные обязательства и стала страной без ядерного оружия.

Республика присоединилась к договору об обычных вооруженных силах в Европе, подписала Конвенцию о запрещении химического оружия. В результате проведенных мероприятий по реформированию вооруженных сил к 1995 г. численность армии сократилась до 85 тыс. человек, что было высоко оценено международным сообществом.

В 1990 г. ООН приняла решение об оказании помощи Беларуси в связи с аварией на Чернобыльской АЭС. С 1994 г. Международная организация охраны здоровья осуществляет на территории Беларуси международный проект “Щитовидная железа”. Между правительствами Беларуси и Японии был подписан договор о сотрудничестве в области ликвидации последствий аварии в Чернобыле. Япония поставляла медикаменты, медицинское оборудование. Значительную помощь оказывали общественные организации Германии. В мае 1994 г. под патронажем ЮНЕСКО в Испании состоялся Международный семинар-конгресс “Дети Чернобыля”. Ежегодно для оздоровления в Германию, Италию, Англию и другие страны выезжают дети из Беларуси.

Расширились торговые отношения со странами дальнего зарубежья. В 1993 г. поставки из Беларуси осуществлялись в 96 стран мира. Активные торговые связи поддерживаются с Австрией, Польшей, Германией, США, Италией, Турцией. В 1994 г. в Беларуси было зарегистрировано 1 438 совместных и 499 зарубежных предприятий из 66 стран мира. Общая сумма зарубежных кредитов составила 1049,5 млн. долларов США. Однако углублению внешнеэкономических связей с Западом препятствует политика двойных стандартов в этих странах, антидемпинговые квоты на калийные соли, текстиль и другие товары.

Приоритетным направлением внешней политики руководства Беларуси во второй половине 90-х годов стало стремление к интеграции с Россией. 2 апреля 1996 г. Президент Республики Беларусь А. Лукашенко и Президент Российской Федерации Б. Ельцин подписали в Москве договор об образовании Сообщества Беларуси и России. Сохраняя суверенитет, государства начали строительство структур, которые имели бы общую законодательную базу. Были сформированы Высший Совет, Исполнительный комитет, Парламентское собрание, Российско-Белоруская комиссия по научному сотрудничеству и др. 2 апреля 1997 г. был подписан Договор о Союзе Беларуси и России. В Договоре подчеркивалось, что каждая страна сохраняет государственный суверенитет и территориальную целостность, конституцию, флаг, герб. 10 июня 1997 г. Договор был ратифицирован в Минске и Москве. 8 декабря 1998 г. в Москве был подписан Договор о создании Союзного государства Беларуси и России. 26 января 2000г. он был ратифицирован. Председателем Высшего Государственного Совета был избран А. Лукашенко, Председателем Совета Министров стал М. Касьянов, Госсекретарем – П. Бородин.

В экономической сфере стали создаваться международные финансово-промышленные группы “Гранит”, “Славянская бумага”, “Кормозаготовительная техника”, “БелРусАвто”. Сотрудничество с Россией развивалось и на межрегиональном уровне. Хорошие отношения сложились с Калининградской, Ярославской, Тюменской и другими областями. Товарооборот между Россией и Беларусью в 1999 г. составил 11 124,4 млн. долларов США. На долю России во внешней торговле приходилось 59,4%.

Вопрос 60. Культура Беларусі на сучасным этапе.

У сярэдзіне 80-х гадоў былога стагоддзя беларуская культура ўступае ў новы этап свайго развіцця, для якога характэрна аслабленне дзяржаўнага кантролю і ідэалагічнага ўціску над гэтай сферай. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця аказвае вялікі ўплыў на развіццё беларускай культуры. Яшчэ адзін з фактараў, які адыгрывае значную ролю ў культурных працэсах, – абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці нашай краіны, што стварыла спрыяльныя ўмовы для актывізацыі нацыянальных тэндэнцый у нашай культуры.

В часопісаў ("Спадчына", "Беларуская мінуўшчына", "Беларускі гістарычны часопіс"). З сярэдіны 80-х гг. пачалася рэформа агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы, у выніку якой была ўсталявана шматузроўневая сістэма адукацыі (пачатковая – базавая – сярэдняя школы – сярэднія прафесійныя вучылішчы і спецыяльныя навучальныя ўстановы – ВНУ). З 1993 г. адбываецца пераход да якасна новага зместу навучання ў сярэдняй школе, з прымяненнем прагрэсіўных метадаў і тэхналогій, уводзіцца 2-гадовае профільнае навучанне (10 – 11 кл.), з’яўляюцца новыя тыпы навучальных устаноў – ліцэі, каледжы, гімназіі. Разгортваецца сетка беларускіх нацыянальных школ. У новых праграмах значная роля адводзіцца вывучэнню беларускай гісторыі; рыхтуюцца новыя падручнікі, а праз некалькі год гэты курс становіцца абавязковым для вывучэння і ў ВНУ. За гэты час значныя змены адбыліся і ў вышэйшай школе: з’явіліся ВНУ розных форм уласнасці, пашырылася кола спецыяльнасцей (уведзена каля 200 новых), адбываецца больш цеснае інтэграванне адукацыі з навукай.

Але на шляху рэформы адукацыйнай сістэмы сустракаюцца і шматлікія цяжкасці: недастатковае фінансаванне, нізкая заработная плата выкладчыкаў, слабасць метадычнай базы. На рэферэндуме 1995 г. былі ўнесены праўкі ў "Закон аб мовах", па якіх у якасці дзяржаўнай разам з беларускай пачала выкарыстоўвацца і руская мова. Гэта пэўным чынам адбілася на адукацыі (пачаўся пераход да рускамоўных класаў) і культуры.

Беларуская навука з распадам СССР сутыкнулася з пэўнымі цяжкасцямі: скарацілася фінансаванне, асабліва фундаментальных даследаванняў, разбураецца матэрыяльна-тэхнічная база навуковых устаноў, назіраецца "старэнне" кадраў і эміграцыя інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі за мяжу. Работа па стабілізацыі сітуацыі, распачатая у сярэдзіне 90-х гг., дала пэўныя вынікі: пачала ўдасканальвацца сістэма дзяржаўнага кіраўніцтва, беларуская навука інтэгруецца ў шматлікія міжнародныя структуры. Але цяжкасцей застаецца яшчэ шмат. Увогуле, развіццё навукі і адукацыі ў Беларусі можа стаць адной з рэальных магчымасцей выхаду краіны з крызісу. Гэта, перш за ўсё, творы патрыярхаў сучаснай беларускай літаратуры В. Адамчыка, В. Быкава, Р. Барадуліна, Я. Брыля, Н. Гілевіча, І. Чыгрынава, І. Шамякіна. Тэма мінулага пераважае ў творчасці У. Арлова, Т. Бондар, Л. Дайнекі, В. Коўтун, А. Лойкі, К. Тарасава, В. Чаропкі. Сапраўднай трагедыяй для нашага народа стала Чарнобыльская катастрофа, паказаная ў творах А. Адамовіча, С. Алексіевіч, В. Гігевіча, С. Законнікава, В. Казько, Б. Сачанкі, І. Шамякіна, інш. Вялікая работа праводзіцца па вяртанні на радзіму літаратурнай спадчыны людзей, якія пісалі ў эміграцыі і ў сталінскіх лагерах. Убачылі свет раней невядомыя творы С. Баранавых, А. Бачылы, М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, Л. Геніюш, С. Грахоўскага, А. Звонака, Я. Купалы, Л. Марозавай (Лесі Беларускі), Б. Мікуліча, Я. Нёманскага і інш.

Стала традыцыяй правядзенне шматлікіх музычных фестываляў ("Славянскі базар у Віцебску", "Мінская вясна", "Магутны божа", “Еўрабачанне”…). Росту цікавасці да нацыянальнай музыкі ў маладзёвым асяроддзі спрыяе творчасць фолк- і рок-гуртоў "Палац", "Тройца", "Крыві", "Юр’я", "NRM" і інш.

Да тэмы сучаснасці, у тым ліку Чарнобыля, звярнуўся Іван Шамякін. Выйшлі яго раман «Злая зорка», аповесці «Ахвя-ры», «Сатанінскі тур».

Літаратура і мастацтва:

Леанід Дайнека “Меч князя вячкі”

Кастусь Тарасаў, Генрых Даніловіч, Васіль Быкаў”Сцюжа”, “Сцяна”, Іван Шамякін “Злая зорка”, Рыгор Барадулін, паэма К.Вераніцына “Тарас на парнасе”, Ян Барчэўскі,

Мастакі: Аляксей Кузьміч, Аляксандр Кішчанка, таксама ў Віцебску былі “Шагалаўскія дні” – у гонар Марка Шагала,

П’есы: “Крыжы Ефрасінні Полацкай”, “Песня пра Зубра,”А.Дудараў “князь Вітаўт”.

Мікалай Кузьміч – чалавек, які аднавіў, страчаны ў гады авйны крыж Ефрасінні Полацкай.

Увогуле з атрыманнем дзяржаўнай незалежнасці беларуская культура перажывае нацыянальны ўздым. Але, каб гэтая тэндэнцыя захавалася і надалей, дзяржава павінна перагледзець сваю палітыку ў бок павелічэння фінансавання, уліку нацыянальнага фактара пры папаўненні фондаў культурных устаноў. Нацыянальную самабытнасць можна захаваць толькі з пашырэннем ужытку беларускай мовы ва ўстановах адукацыі і культуры. Толькі развітая нацыянальная культура можа стаць рэальным зместам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.



Пытанні да экзамену па курсу с 1.09.2012г.

«ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі.

2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век).

4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (бронзавы і жалезны вякі). Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі.

5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў.

6. Зараджэнне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX – XIII стст.

8. Прыняцце і распаўсюджане хрысціянства. Культура беларускіх зямель у IX-XIII стст.

9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: асноўныя падыходы і канцэпцыі. Роля беларускіх зямель ў станаўленні беларуска-літоўская дзяржавы.

10. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Статуты ВКЛ.

11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста (валочная памера).

12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

13. Вытокі беларускага этнасу. Канцэпцыі паходжання назвы «Белая Русь». Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст.

14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія (1596 г.).

15. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы.

16. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай.

17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

18. Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ - першай палове ХVІІІ стст.

19. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у другой палове XVIII ст. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

20. Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – XVIII стст.

21. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

22. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. і яго вынікі.

23. Вайна 1812 года і Беларусь.

24. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830-1840-х гг.

25. Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.

26. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. на беларускіх землях.

27. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.

28. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX ст.

29. Паўстанне1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.

30. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палытычным руху другой паловы XIX - пачатку XX стст.

31. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг. Сталыпінскія рэформы.

32. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.

33. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на тэрыторыі Беларусі.

34. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на тэрыторыі Беларусі.

35. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі

36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.

37. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

38. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР.

39. Вайна Польшчы і Савецкай Расіі. Другое абвяшчэнне БССР. Рыжскі мір.

40. “Новая эканамічная палітыка” і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.

41. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.

42. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-1930-х гг.

43. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.

44. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР.

45. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.

46. Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку Другой сусветнай вайны. Нападзенне нацыстскай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

47. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі.

48. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны.

49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны.

50. Міжнародныя адносіны пасля Другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1954 гг.

51. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. XX ст.

52. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. XX ст.

53. Развіццё беларускай культуры і мастацтва ў пасляваенны час (1945-1985 гг.)

54. Палітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг.

55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г.

56. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

57. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверынітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гг. XX ст. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першыя прэзідэнцкія выбары.

58. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

59. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Інтэграцыйныя працэсы. Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

60. Культура Беларусі на сучасным этапе.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: