На 2014-2015 навучальны год

Студэнт выбірае адну тэму з прапанаваных кафедрай тэорыі і гісторыі ІДК. Для напісання кантрольнай работы спачатку патрэбна выявіць літаратуру (публікацыі) па тэме. Акрамя вучэбных выданняў (падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, метадычных матэрыялаў), неабходна знайсці артыкулы з перыядычных выданняў (часопісаў па спецыяльнасці бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства – беларускіх і расійскіх), у якіх утрымліваюцца новыя тэарэтычныя і практычныя веды па абранай тэме. Гэта падрыхтоўчы этап напісання кантрольнай работы.

Выканальніцкі этап работы па напісанню кантрольнай работы ўключае ў сябе чытанне кніг, артыкулаў і іншых крыніц і вядзенне выпісак з прачытанага.

Заключны этап уключае ў сябе апрацоўку назапашаных выпісак з прачытанных крыніц і напісанне кантрольнай работы. Пры напісанні кантрольнай работы ў тэксте абавязкова трэба рабіць спасылкі на выкарыстаныя крыніцы, якія пералічаны ў канцы кантрольнай. Звычайна гэта робіцца так: (6, с.4). Першая лічба адпавядае той, пад якой апісана выкарыстаная літаратура. Апісанне выкарыстаных публікацый павінна рабіцца ў адпаведнасці са стандартам 2003 – Бібліяграфічны запіс, Бібліяграфічнае апісанне.

Структура кантрольнай работы: тытульны ліст – першая старонка кантрольнай. Ён павінен адпавядаць тытульнаму лісту тых кніг, якія вы выкарыстоўваеце. Другая старонка кантрольнай работы – Змест, які ўключае: уводзіны, параграфы, заключэнне, спіс выкарыстанных крыніц.

Аб'ём кантрольнай работы 10-15 старонак набраных на камп'ютары праз 1,5 інтэрвал.

МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ

Самастойная работа дапамагае арганізаваць раўнамерную дзейнасць студэнтаў па вывучэнні прадмета, больш глыбока і грунтоўна засвоіць яго, дасягнуць своечасовага выканання заданняў, сачыць за індывідуальным рэйтынгам.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на заданні, якія выконваюцца ў камп’ютарных класах і бібліятэках. Яны могуць мець індывідуальны характар і больш высокі ўзровень складанасці, што знойдзе адпаведнае адлюстраванне і ў сістэме ацэнак.

Глыбей засвоіць тэарэтычныя пытанні бібліяграфіі дапаможа тэсціраванне. Рубежныя тэставыя кантролі змяшчаюць заданні рознага ўзроўню складанасці і ахопліваюць заданні адкрытай і закрытай формаў, заданні на ўстанаўленне адпаведнасцей і правільнай паслядоўнасці.

Тэмы “БІБЛІЯГРАФІЯ ЯК ГРАМАДСКАЯ З’ЯВА”, “БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ І БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ ВЕДЫ ЯК АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ”, 12 гадзін

Заданне для СРС: па прапанаванай літаратуры вывучыць асаблівасці бібліяграфіі як грамадскай з’явы і бібліяграфічнай інфармацыі як яе асноўнай катэгорыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: