Што такое гістарычныя крыніцы. Слова “крыніца” увогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар, любую адтуліну, з якога штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць

Слова “крыніца” увогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар, любую адтуліну, з якога штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць, пачатак ручая. У пераносным сэнсе "крыніца" – аб’ект, з якога можна запазычыць нейкую інфармацыю (звесткі, веды) аб гэтым, альбо іншым аб’екце.

Вызначэнняў гістарычнай крыніцы шмат. Аднак у большасці з іх акрэсліваюцца тры асаблівасці. Па-першае, гэта пэўная фіксаваная інфармацыя (аб'ект). Па-другое (паколькі крыніца гістарычная), -- яна утрымлівае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым.

Аднак нельга ўяўляць, што гістарычная інфармацыя утрымліваецца ў крыніцы, быццам малако ў жбане: толькі нахілі — пацячэ; колькі ўліта, столькі выльецца, прычым такой каларыйнасці, тлустасці, якой нам патрэбна. З гістарычнай інфармацыяй не так. Яна не існуе папярэдне ў крыніцы, не запазычваецца збоку, яна вырастае з інфармацыі аб мінулым у працэсе яе вывучэння. Крыніца дае нам патрэбную інфармацыю, калі яна ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання.

Такім чынам, гістарычная крыніца — гэта аб’ект, які ўтрымлівае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.

Катэгорыя “гістарычная крыніца” ужываецца ў вузкім і шырокім сэнсе. У першым выпадку пад гістарычнай крыніцай разумеюцца “прадукты дзейнасці чалавека” – усе тое, што створана ў выніку яго мэтанакіраванай псіхафізічнай дзейнасці. Нават у такім разуменні азначаная катэгорыя ўключае велізарную разнастайнасць аб’ектаў: ад летапісаў да каналаў, плацін і касмічных караблёў. Шэраг даследчыкаў (зараз іх усе болей) акрэслівае гэтую катэгорыю гістарычнай навукі ў яе пашыраным сэнсе, разумеючы пад гістарычнай крыніцай ўсе тое, адкуль можа быць пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматычныя ўмовы, прыродныя з’явы). Безумоўна, у першыя тысячагоддзі свайго існавання чалавек вельмі моцна залежыў ад прыродна-кліматычных умоў, ад геаграфічнага асяроддзя, і нераўнамернасць гістарычнага развіцця ў гэты час з’яўляецца таму падцверджаннем.

Гісторык не можа пакінуць іх па-за ўвагай і пры вывучэнні наступных часоў. Аднак названыя вышэй фактары ўяўляюць сабой найважнейшую ўмову чалавечай дзейнасці, а не прычыну гістарычных падзей. Усе яны могуць быць вывучаны метадамі іншых навук (астраноміі, геафізікі, геалогіі, медыцыны і г.д.).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: