Публiцыстычныя творы XIV-XVIII стст

Публiцыстычныя творы XIX-XX стст.

У ХIХ ст. публiцыстычная лiтаратура не толькi адрознiваецца, але i набывае новае гучанне. У якасцi твораў публiцыстыкi выступаюць праекты дзяржаўных пераўтварэнняў i канстытуцый. Адбываецца зрошчванне публiцыстыкi i перыёдыкi[112], узнiкаюць новыя формы, дакладна акрэслiваюцца лiтаратурна-мастацкая, навуковая i грамадска-палiтычная публiцыстыка. Вызначаюцца афiцыйная, праўрадавая i апазiцыйная публiцыстыка. Яркай старонкай беларускай публiцыстыкi другой паловы ХIХ ст. з’яўляецца публiцыстыка беларускiх народнiкаў[113].

У публiцыстыцы ХIХ ст. вызначаюцца кансерватыўны, лiберальны, дэмакратычны i рэвалюцыйна-радыкальны накiрункi, асобна вызначаецца публiцыстыка царквы. На пачатку ХХ ст. публiцыстыка становiцца адной з форм партыйнай прапаганды. Публiцыстычную накiраванасць набываюць нават праграмныя дакументы розных партый.

У ХХ ст. атрымоўваюць шырокае развiццё такiя формы публiцыстычнай лiтаратуры як пракламацыi, лiстоўкi. Апошнiя асаблiвае распаўсюджанне атрымалi ў перыяд другой сусветнай вайны. Лiстоўкi выкарыстоўвалi не толькi савецкiя ўлады, але i нямецкi бок. Даволi часта лiстоўкi саправаджалiся малюнкамi, графiчнымi выявамi i наблiжалiся да плакатаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: