Паўстанне 1794 г. Тадэвуш Касцюшка. Якуб Ясінскі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэння паўстання і лёс яго ўдзельнікаў.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расіі.
Культура Беларусі ў XVII–XVIII стст. Асвета. Ідэі Асветніцтва ў Беларусі. Уклад беларусаў у развіццё культуры і навукі Расіі.
Дойлідства, архітэктура і выяўленчае мастацтва. Дэкаратыўнае мастацтва.
Тэатр і музыка. Прыдворныя магнацкія тэатры. Творчасць Міхала Казіміра Агінскага і Міхала Клеафаса Агінскага. Народнае песеннае і харэаграфічнае мастацтва. Літаратура.
Перамены ў эканамічным, палітычным і сацыяльным стане беларускіх зямель пасля далучэння іх да Расійскай імперыі. Пазіцыя пануючага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага адносна царскага ўрада. Зямельная палітыка Кацярыны ІІ. Перавод часткі шляхты ў склад падатных саслоўяў. Падатковая палітыка. Рэкрутчына.
Рэлігійная палітыка царызму. Прымусовы перавод уніятаў у праваслаўе. Прыхільныя адносіны да езуітаў. Адкрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі.
|
|
Адміністрацыйны падзел Беларусі. Мяжа яўрэйскай аседласці. Пачатак навуковага вывучэння тэрыторыі Беларусі. Палітыка царызму ў сістэме адукацыі. Віленскі ўніверсітэт і Віленская вучэбная акруга. Дзейнасць А.Чартарыйскага па ўзмацненні польскага ўплыву ва ўстановах адукацыі. Ужыванне беларускай мовы ва ўніяцкіх школах.
Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў беларускіх губернях напярэдадні вайны 1812. Праект аўтаноміі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расіі (М. Кл. Агінскі).
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Абарончыя баі каля мястэчкаў Мір і Клясціцы і вёскі Салтанаўка. Спадзяванні беларускай шляхты на аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага. Палітыка французскіх акупацыйных улад. Метады партызанскай барацьбы беларускага насельніцтва. Адступленне французаў і пераправа цераз раку Бярэзіну. Заканчэнне вайны і яе вынікі для Беларусі.
Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у першай палове ХІХ ст. і іх уключэнне ў агульнарасійскі рынак. Спецыялізацыя ў сельскай гаспадарцы, распаўсюджанне тэхнічных культур і іх значэнне для з’яўлення новых галін вытворчасці. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў і інвентарызацыя памешчыцкіх маёнткаў. Значэнне названых рэформ. Развіццё гарадоў і мястэчак. Узнікненне купецкіх мануфактур і першых фабрык. Крамны гандаль і кірмашы. Пашырэнне ўнутранага рынку.
Захаванне рэвалюцыйных настрояў сярод беларускай шляхты. Тайныя таварыствы моладзі: прамяністыя, філаматы, філарэты. “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч. “Саюз свабодных братоў”. Паўстанне 1830 – 1831 гг., яго мэты, сацыяльны склад, ход і значэнне. Наступствы паўстання для Беларусі. Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. Дзейнасць Я. Чачота,Т. Зана, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча.
|
|
Неабходнасць адмены прыгоннага ладу і ажыццяўлення рэформы сельскай гаспадаркі. Падрыхтоўчы этап рэформы і пазіцыя землеўласнікаў Паўночна-Заходняга края. Маніфест 19 лютага 1861 г. Механізм правядзення рэформы ў памешчыцкіх гаспадарках беларускіх губерняў. “Агульнае палажэнне” і “Мясцовыя палажэнні”, асаблівасці іх выкарыстання ў заходніх і ўсходніх частках Беларусі. Надзяленне сялян зямлёй на ўмовах пастаяннага карыстання, розныя варыянты сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаны стан і павіннасці сялян. Сутнасць выкупной аперацыі. Прычыны з’яўлення ў беларускіх губернях царскага загада ад 1сакавіка 1863 г. і яго змест. Значэнне рэформы 1861 г.
Землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян у 1867–1876 гг. Рэформы дзяржаўнай структуры: судовая, цэнзурная, школьная, гарадская, ваенная. Асаблівасці правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях.
Адмоўная тэндэнцыя ў развіцці сельскай гаспадаркі. Структура землеўладання ў Паўночна-Заходнім краі. Праблема сервітутаў. Першыя прыкметы пранікнення капіталізму ў сельскую гаспадарку. Уплыў аграрнага крызісу канца ХІХ ст. на сельскую гаспадарку Беларусі.
Праблемы аграрнага сектара эканомікі ў пачатку ХХст. Сталыпінская аграрная рэформа як комплекс мер па пераводзе сельскай гаспадаркі на капіталістычны шлях. Новыя формы гаспадарання. Вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы.
Фарміраванне прыкмет капіталістычнай эканомікі ў прамысловасці. Асаблівасці прамысловага перавароту ў беларускіх губернях. Галіновая структура прамысловасці. Рост гарадоў. Развіццё транспартнай сістэмы, сродкаў сувязі, гарадской інфраструктуры. Знешні і ўнутраны гандаль. Грашовая сістэма. Банкі. Прыток замежнага капіталу. Фарміраванне буржуазіі і рабочага класа, асаблівасці іх нацыянальнага складу.
Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў асяроддзі беларускай шляхецкай моладзі. Дзейнасць К. Каліноўскага па стварэнні рэвалюцыйнай арганізацыі на Гродзеншчыне. “Мужыцкая праўда”, Літоўскі правінцыяльны камітэт (1862) і падрыхтоўка да паўстання. Тры плыні (белыя, чырвоныя правыя, чырвоныя левыя) нацыянальна-вызваленчага руху, агульнае і асаблівае ў іх праграмах. Пазіцыя К. Каліноўскага па нацыянальным і аграрным пытаннях. Пачатак паўстання 1863 г. і барацьба ў яго кіраўніцтве. Баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў. Сацыяльны склад паўстанцаў. Падаўленне паўстання. Палітыка царскага ўрада пасля заканчэння паўстання. Наступствы паўстання.
Пачатак адраджэння рэвалюцыйнага руху ў 1870-х гг. у форме народніцтва. Народніцкія гурткі ў Беларусі і іх арыентацыя на “Чорны перадзел”. Вядомыя беларускія нарадавольцы І. Грынявіцкі, А. Бонч-Асмалоўскі, С. Кавалік і інш.
Першыя рабочыя хваляванні ў 1870–1880-х гг. Зараджэнне сацыял-дэмакратычнага руху і першых марксісцкіх гурткоў.
І з’езд РСДРП. Утварэнне БУНДа, СДКПіЛ, ППС у Літве, Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). “Паліцэйскі сацыялізм”. Уздым рабочага руху ў пачатку ХХ ст.
Прычыны і пачатак рэвалюцыйных выступленняў у студзені–верасні 1905 г. Масавыя выступленні сялянства. Стварэнне кааліцыйных саветаў і камітэтаў. Царскі Маніфест ад 17 кастрычніка 1905 г. “Курлоўскі расстрэл” у Мінску. Выбары ў Дзяржаўную думу. Дэпутаты ад Беларусі ў І і ІІ Дзяржаўных думах і іх пазіцыя па зямельным пытанні. Земская рэформа 1911 г.
Прадвеснікі беларускага нацыянальнага руху Ян Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, К. Каліноўскі. Гурткі студэнтаў-выхадцаў з Беларусі ў Пецярбургу і іх выданні з абгрунтаваннем існавання самастойнага беларускага этнасу. Дзейнасць братоў І. і А. Луцкевічаў у Мінску і стварэнне студэнцкага “Гуртка беларускай народнай асветы” ў Пецярбургу і арганізацыі “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Праграма БРГ. Уплыў рэвалюцыі 1905–1907 гг. на беларускі нацыянальны рух. Газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. Сацыяльны склад беларускага нацыянальнага руху. Беларускія дыяспары і нацыянальна-культурныя суполкі ў Пецярбургу і іншых расійскіх гарадах.
|
|
4. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі
Стаўленне нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і пазіцыя органаў савецкай улады. 1-я Устаўная грамата Выканкама Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага 1918 г. і стварэнне Народнага Сакратарыята. 2-я Устаўная грамата. Рада БНР. 3-я Устаўная грамата. Дзейнасць Рады БНР ва ўмовах нямецкай акупацыі.
Беларускі нацыянальны рух у буйнейшых цэнтрах РСФСР. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б) на працягу 1918 г. Роля А. Чарвякова і Дз. Жалуновіча ў падрыхтоўцы стварэння савецкай рэспублікі ў Беларусі. Пазіцыя кіраўніцтва Аблвыканкамзаха па гэтым пытанні. Рашэнні VІ Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) 30 снежня 1918 г. Маніфест Часовага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г.
Прычыны і працэс утварэння Літоўска-Беларускай ССР (Літбел). Пазіцыя кіраўніцтва БССР па гэтым пытанні. Літбел ва ўмовах польскай інтэрвенцыі.
Пачатак польскай інтэрвенцыі ў лютым–сакавіку 1919 г. Стабілізацыя фронту ў верасні 1919 г. па р. Бярэзіна. Акупацыйны рэжым і барацьба з ім. Стварэнне Беларускага паўстанцкага камітэта (БПК). Пачатак баявых дзеянняў на савецка-польскім фронце ў красавіку 1920 г. Контрнаступленне Чырвонай Арміі ў ліпені 1920 г., вызваленне Мінска. Прыняцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Праявы Грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі. Умовы Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г.
|
|
Эканамічнае і сацыяльна-палітычнае становішча ў Беларусі пасля заканчэння Грамадзянскай вайны. Праблема раз’яднанасці беларускіх зямель. Удзел Беларусі ў стварэнні СССР. Узбуйненне БССР.
Сутнасць нэпа. Мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспадарцы. План ГОЭЛРО. Рэформы ў кіраванні прамысловасцю. Пачатак разгортвання індустрыялізацыі. Суадносіны дзяржаўнага і прыватнага капіталу. Грашовая рэформа, увядзенне чырвонца. Станоўчыя вынікі, супярэчнасці і недахопы нэпа. Прычыны згортвання нэпа.
Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гг. Дзейнасць саветаў, камсамола, нацыянальных, жаночых арганізацый. Умацаванне ўлады бальшавікоў, згортванне дзейнасці іншых партый, усталяванне манаполіі на ідэйнае жыццё, фарміраванне партыйнай эліты. “Ленінскі заклік” у партыю і змяненне яе сацыяльнага складу. Барацьба за ўладу пасля смерці У. І. Леніна. Палітыка КП(б)Б у адносінах да інтэлігенцыі і па нацыянальна-культурным пытанні.
Крыніцы, мэты і кірункі палітыкі беларусізацыі. Мерапрыемствы ў галіне адукацыі, дзяржаўнага кіравання, культуры, дзяржаўных моў і інш. Культурнае жыццё ў перыяд беларусізацыі. Стварэнне Інбелкульта і яго дзейнасць. Беларуская навука ў 1920-я гг. Развіццё літаратуры. Станаўленне беларускага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва. Барацьба з рэлігіяй і ўзмацненне ідэалагічнага ціску ў культурным жыцці. Палітыка і культурная работа ў вёсцы і горадзе. Згортванне беларусізацыі і яе прычыны.
Зацвярджэнне сталінскай мадэлі будаўніцтва сацыялізму. Прыняцце першага пяцігадовага плана і яго карэкціроўкі. Сутнасць, асаблівасці і сродкі правядзення савецкага варыянта індустрыялізацыі. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў БССР. Змены ў грамадстве і сацыяльная палітыка дзяржавы. Вынікі першай пяцігодкі і прыняцце другога пяцігадовага плана і мерапрыемствы па яго выкананні. Суадносіны планавання і рэальных паказчыкаў. Усталяванне рэпрэсіўных метадаў кіравання эканомікай і спалучэнне іх з працоўным энтузіязмам. Вынікі першых пяцігодак.
Перадумовы калектывізацыі. Кааперацыя. Хлебанарыхтоўчы крызіс і пераход да фарсіраванай калектывізацыі. Дырэктыўныя і рэпрэсіўныя метады правядзення калектывізацыі. “Вялікі пералом” 1929 г. “Прышчэпаўшчына” і партыйныя чысткі ў БССР. Супраціўленне насельніцтва. Артыкул І. В. Сталіна “Галавакружэнне ад поспехаў” і яго наступствы. Завяршэнне калектывізацыі і яе вынікі.
Прычыны ўсталявання таталітарнай сістэмы і культу асобы І. В. Сталіна. Ідэалагічнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палітыкі. Саюз вызвалення Беларусі. Актывізацыя рэпрэсій пасля забойства С. М. Кірава. Рэарганізацыя дзейнасці судовых органаў. Хваля рэпрэсій 1935–1938 гг. і знішчэнне апанентаў І. В. Сталіна ў ВКП(б). Прыняцце Канстытуцыі 1936 г., механізм правядзення выбараў і фарміравання дзяржапарату ў СССР і БССР. Рэпрэсіі ў БССР у адносінах да партыйнага кіраўніцтва і нацыянальнай інтэлігенцыі. Ратацыі і знішчэнне партыйнага кіраўніцтва БССР. Рэпрэсіі ў арміі. Канчатковае ўсталяванне таталітарнай сістэмы, яе асаблівасці і сацыяльна-псіхалагічная аснова. Агульныя лічбы рэпрэсій, разгляд праблемы ў айчыннай гістарыяграфіі.
Разгортванне культурнай рэвалюцыі, барацьба з непісьменнасцю, падрыхтоўка савецкай інтэлігенцыі, згортванне беларусізацыі. Рэарганізацыя вышэйшай школы, развіццё беларускай навукі і ўплыў на яе палітычных рэпрэсій. Дэнацыяналізацыя і рэформа беларускага правапісу.
Культурнае жыццё і ўплыў на яго таталітарнай сістэмы. Творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, К. Крапівы, П. Глебкі і інш. Рэпрэсіі ў галіне літаратуры (А. Бабарэка, М. Гарэцкі, І. Дубоўка, Я. Дыла, С. Астрэйка, М. Лужанін і інш.).
Развіццё беларускага тэатра. Музычнае і выяўленчае мастацтва, архітэктура і будаўніцтва, станаўленне кіно, палітычная накіраванасць культурна-асветніцкіх арганізацый. Палітыка дзяржавы ў адносінах да царквы і рэлігіі.
5. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.
Вынікі савецка-польскай вайны і Рыжскі мір. Уключэнне заходнебеларускіх зямель у склад Польшчы. Эканамічная палітыка польскага ўрада. Аграрнае пытанне і стан сельскай гаспадаркі. Асадніцтва. Зямельная рэформа. Палітыка нацыянальнай і дзяржаўнай асіміляцыі і заканадаўства польскіх улад ў галіне адукацыі. Стан асветы і культуры ў Заходняй Беларусі. Эміграцыя з Заходняй Беларусі.
Расстаноўка сацыяльна-палітычных сіл. Дзейнасць Беларускага пасольскага клуба і ўтварэнне Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ). Утварэнне КПЗБ. Дзейнасць камсамола Заходняй Беларусі. Беларускія эсэры і ўтварэнне Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі.
Дзейнасць Таварыства беларускай школы (ТБШ). Польскія і яўрэйскія партыі. Партызанская барацьба і яе сацыяльная база. Рэпрэсіўныя мерапрыемствы польскіх улад. Разгром БСРГ і дзейнасць клуба “Змаганне”.
Выступленні працоўных Заходняй Беларусі падчас сусветнага эканамічнага крызісу. Сялянскі рух. Стварэнне антыфашысцкага народнага фронту. Выданне газеты “Наша воля”. Выступленні нарачанскіх і браслаўскіх рыбакоў. Складанасці ўтварэння адзінага народнага фронту. Уплыў на вызваленчы рух у Заходняй Беларусі палітыкі Камінтэрна і палітычных рэпрэсій у БССР. Ліквідацыя КПЗБ і лёс яе дзеячаў.
6.Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікая Айчынная вайна
Уплыў міжнароднага становішча на сітуацыю ў грамадстве. Пакт Молатава–Рыбентропа і сакрэтны пратакол да яго. Ідэалагічная работа савецкай улады напярэдадні Другой сусветнай вайны. Пачатак Другой сусветнай вайны. Увядзенне савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Беларусі і далучэнне яе да БССР. Дагавор аб сяброўстве і межах. Мерапрыемствы савецкай улады на заходнебеларускіх тэрыторыях.
Мабілізацыя эканомікі і ідэалагічная работа савецкай улады напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Стварэнне Заходняй Асобай ваеннай акругі.
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. План “Барбароса”. Суадносіны сіл СССР і Германіі. Становішча войскаў Заходняй Асобай ваеннай акругі. Страты савецкай авіяцыі. Пагранічныя баі Чырвонай Арміі. Абарона Брэсцкай крэпасці. Першыя паветраныя тараны савецкіх лётчыкаў. Наступленне нямецкіх войскаў і ўзяцце Мінска. Адступленне савецкіх войскаў. Перабудова жыцця БССР на ваенны лад. Мабілізацыя. Эвакуацыя. Лёс Заходняй Асобай ваеннай акругі. Прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.
Акупацыя Беларусі. План “Ост”. Адміністрацыйнае кіраванне на акупіраваных тэрыторыях. Эканамічныя мерапрыемствы і аграрная палітыка германскіх улад. Знішчэнне і вываз культурных каштоўнасцей.
Арганізацыя тэрору, этнічных чыстак і рэпрэсій сярод насельніцтва. Стварэнне лагераў смерці і гета. Халакост. Вываз насельніцтва ў Германію.
Стварэнне фашысцкай адміністрацыі на месцах. Калабарацыя і яе прычыны. Нацысцкая прапаганда. Стварэнне маладзёжных прафашысцкіх арганізацый, кірункі і змест акупацыйнай палітыкі ў галіне адукацыі. Беларускі нацыянальны рух у перыяд акупацыі, яго палітычны ідэал і формы дзейнасці. Стасункі паміж акупацыйнымі ўладамі і беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі.
Арганізацыя партызанскага і падпольнага руху на акупіраванай тэрыторыі. Першыя партызанскія і падпольныя фарміраванні. Мэты, формы і змест дзейнасці партызан і падпольшчыкаў. Мінскае падполле. Забойства В. Кубэ. Стварэнне партызанскіх зон і партызанскіх краёў. Падрыхтоўка партызанскіх кадраў. Рэйкавая вайна, яе этапы і вынікі. Каардынацыя дзейнасці партызан і аперацый Чырвонай Арміі. Карныя аперацыі акупантаў супраць партызан і падпольшчыкаў. Гераізм удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху.
Пачатак вызвалення Беларусі. Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы. Аперацыя “Баграціён”, яе мэты, ход і сродкі выканання. Дзейнасць Арміі Краёвай. Прычыны супярэчнасцей Арміі Краёвай і савецкага камандавання. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войскаў. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, яе крыніцы і значэнне.
Становішча Беларусі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Ацэнка людскіх і матэрыяльных страт.
Грамадска-палітычнае становішча ў краіне. Узмацненне культу асобы Сталіна, нацыянальныя і ідэалагічныя прыярытэты, рэпрэсіі і ўціск асобных груп насельніцтва. Палітыка ў адносінах да праваслаўнай і каталіцкай царквы. Ідэалагічны ціск у навуцы, літаратуры, мастацтве, друку.
Абгрунтаванне прадстаўніцтва БССР у ААН. Удзел беларускіх прадстаўнікоў у заснаванні і дзейнасці ААН.