Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта

1. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі.

Адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнта:

• вызначэнне аб'екта дыягностыкі;

• выяўленне факта вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай кры­тэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;

• вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту;

• ацэньванне вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту (з дапамогай шкалы ацэнак).

2. Шкалы ацэнак:

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла праводзіцца па дзесяцібальнай шкале;

• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з абранай установай вышэйшай адукацыі шкалой ацэнак.

3. Крытэрыі ацэнак. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыц­цяў­ляецца ў адпаведнасці з зацверджанымі крытэрыямі.

4. Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кам­петэнцый студэнтаў «на выхадзе» з модуля і пры выніковым ацэньванні рэкамендуецца выкарыстоўваць педагагічныя тэсты і тэставыя заданні; розна­ўзроўне­выя кантрольныя працы і заданні; залік (экзамен).

Структура зместу інтэграванага модуля «Гісторыя»

Структураванне зместу навучальных дысцыплін інтэграванага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім ўзбуйненых дыдактычных адзінак (тэма, раздзел).

Вучэбныя праграмы па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыклу адлюстроўваюць спецыфіку профілю ўстановы вышэйшай адукацыі, спе­цыяльнасці, уласных навукова-метадычных напрацовак і прафесійнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага складу.

На вывучэнне інтэграванага модуля «Гісторыя» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны і 38 гадзін самастойнай працы студэнтаў.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

2.1.1. Тэматычны план


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: