Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне для развіцця гаспадаркі БССР

У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага камунізму”. Расла незадаволенасць рэквізіцыямі сярод сялянства. На мяжы 1920-1921 гг. краіну ахапіў цяжкі эканамічны крызіс, звязаны з памылкамі ў празмерна цэнтралізаваным кіраванні гаспадаркай краіны.

На Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. пачалося афармленне новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). НЭП – гэта сістэма мер, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму. Харчразвёрстка замянялася харчовым падаткам, які паступова зніжаўся з 20% прадукцыяй у 1921 г. да 5% грашыма ў 1925 г. Абвяшчалася свабоды форм землекарыстання. Законнымі прыз­наваліся арцель, абшчына, прыватнае ўладанне ў выглядзе вотрубаў ці хутароў. Дазвалялася арэнда і наёмная праца. Замацаваны гэтыя прынцыпы былі ў Законе аб працоўным землекарыстанні (верасень 1922 г.). Заахвочвалася кааперацыя. Развіццё атрымалі збытавыя, забеспячэнскія, крэдытныя аб’яднанні. Да канца 20-х гг. імі была ахоплена большая палова ўсіх сялянскіх гаспадарак. Дазваляўся з мая 1921 года прыватны гандаль лішкамі сельскагаспадарчай прадукцыяй. Свабодны гадаль патрабаваў стабільнай грашовай сістэмы, таму з 1922 года пачалася грашовая рэформа. Быў адноўлены Дзяржбанк у 1921 годзе і дазволена стварэнне акцыянерных і камерцыйных банкаў. Развіваўся знешні гандаль, сты­му­ляваўся экспарт. З 1922 года Дзяржбанк пачаў эмісію чыр­вонцаў, якія мелі намінальнае залатое забеспячэнне (1 чырвонец = 10 дарэвалюцыйных залатых рублёў = 7,74 г золата). Для падтрымання валютнага курсу чырвонца збіраліся валютныя рэзервы. Адмяняліся ўсе абмежаванні для прыватных асоб на сумы ў ашчадных касах, гарантавалася тайна ўкладаў і немагчымасць іх канфіскацый.

У сваю чаргу, зрухі ў сельскайгаспадарке і гандле, стабілізацыя грашовай сістэмы стымулявалі развіццё прамысловасці.

Былі адменены дэкрэты, якія абмяжоўвалі свабоду дзеяння дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, аказвалася падтрымка гэтым мерапрыемствам. Прамысловым кааператывам надавалі правы юрыдычных асоб, яны маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць доўга- і кароткатэрміновыя крэдыты. Дазвалялася арэнда прыватным асобам і кааператывам прамысловых прадпрыемстваў. Даваўся дазвол на канцэсіі – здачу ў арэнду прадпрыемстваў замежным фірмам (на Беларусі канцэсіі не былі пашыраны). У буйной вытворчасці ліквідавалі глаўкі, створалі трэсты – аб’яднанні аднародных прадпрыемстваў, якія здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння, атрымалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць: права вырашаць, што выпускаць і дзе рэалізоўваць прадукцыю, права выпускаць доўгатэрміновыя аблігацыйныя пазыкі, самастойна выкарыстоўваць прыбытак і г.д.

Усерасійскі Савет Народнай Гаспадаркі болей не мог умешвацца ў бягучую дзейнасць прадпрыемстваў і трэстаў, ён ператварыўся ў каардынацыйны цэнтр. Ствараліся сіндыкаты – аб’яднанні трэстаў на аснове кааперацыі. Яны займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешне­гандлёвымі аперацыямі ў межах асобна ўзятай галіны прамысловасці. Уводзілася матэрыяльнае стымуляванне працы: была адноўлена грашовая аплата працы, уведзены тарыфы што выключала ўраўнілаўку, зняты абмежаванні на павелічэнне заробкаў, ліквідаваны працоўныя арміі, адменены абавязковая працоўная павіннасць і абмежаванні на перамену месца работы.

Эканамічны механізм будаваўся на рыначных прынцыпах. НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, затым развіўся ў палітыку заахвочвання гандлю, што патрабавала стабілізацыі валюты, стаў прамысловай палітыкай, што дазволіла павялічыць вытворчасць у прамысловасці. Галоўнымі мэтамі НЭПа лічыліся максімальна хуткае пераадольванне гаспадарчага заняпаду і стварэнне ўмоў для пабудовы аднароднага сацыялістычнага грамадства.

6. Фарміраванне камандна-адміністратыўнай сістемы кіравання, яе асноў­ныя рысы.

У канцы 1920-х гг. пачаўся курс на згортванне беларусізацыі. Усталёўваліся загадныя метады кіравання ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Бюракратычны апарат зліўся з партыйным і пераўтварыўся па сутнасці ў асобны сацыяльны клас. У выніку зрошчвання дзяржаўнага і партыйнага апарату рэзка знізілася роля выбарных Саветаў. Выканаўчая ўлада стала кантраляваць органы заканадаўчай улады.

Адначасова Канстытуцыя СССР 1936 года і напісаная на яе аснове Канстытуцыя БССР 1937 года былі амаль не самымі дэмакратычнымі ў свеце. Яна вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Дэкларавала шматлікія дэмакратычныя свабоды. Аднак выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1938 года і давыбары 1940 года ў Заходняй Беларусі прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове, была зафіксавана 100% яўка выбаршчыкаў.

Усталяванне ў СССР дыктатуры Сталіна прывяло да масавых чыстак партыйных арганізацый ад “ворагаў народа” і палітычных рэпрэсій. “Ворагі народа” былі патрэбны, каб спісаць на іх няўдачы ў эканамічным развіцці. Гэта так сама было падставай для ліквідацыі палітычных праціўнікаў улады, паралізавання пратэстных настроеў у насельніцтва. Да тагож з абвінавачаных можна было стварыць шматмільённую працоўную армію рабоў (ГУЛАГ), на якую не распаўсюджваліся сацыяльныя гарантыі і працоўнае заканадаўства.

І.Сталін заявіў, што рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з’яўляюцца неабходным элементам. Пасля забойства Кірава ў снежні 1934 года спрашчалася следства па “тэрарыстычных” справах, якія праводзіліся без адвакатаў і пракурораў, “нарадамі” з 3–5 асоб. Спрошчанае следства было ў 1937 годзе пашырана на справы па шкодніцтву і дыверсіям. Смяротны прысуд выконваўся адразу. Нават дзеці падпалі пад рэпрэсіі – бо з 1935 года ўводзілася крымінальная адказнасць з узросту ў 12 год.

Рэпрэсіі ў СССР пачаліся яшчэ ў 20-я гады, у дачыненні да праваслаўнага, каталіцкага і інш. духавенства. На рубяжы дзесяцігоддзяў рыпрэсіравалі кулакоў, а на пачатак 1930-х гадоў рэпрэсіі перакінуліся на іншыя слаі грамадства, у тым ліку блізкія да ўлады. Так, па справе 1930 г. аб неіснуючым “ Саюзе вызвалення Беларусі ” было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку дзяржаўныя і культурныя дзеячы, галоўным чынам, рээмігранты В.Ластоўскі, Дз.Прышчэпаў, А.Смоліч, М.Гарэцкі і інш. З кожным годам карны механізм паскараўся, дасягнуўшы піка ў 1937 годзе.

Пачала рэпрэсіі партыйная сістэма, але хутка пачаліся чысткі партыйнага апарата, сярод радавых членаў партыі і кіраўніцтва. З 1933 па 1937 год колькасць членаў партыі на Беларусі паменьшылася з 65 да 31 тыс. чалавек. Напярэдадні ліпеньскага пленума 1937 года быў арыштаваны першы сакратар партыі В.Ф.Шаранговіч, даведзены да самагубства А.Чарвякоў. У Маскве ў чэрвені 1937 года арыштавалі старшыню СНК БССР М.М.Галадзеда (пазней выкінуўся з акна НКУС БССР). Да пачатку 40-х былі рэпрэсіраваны кіраўнікі партыі на Беларусі Я.Б.Гамарнік, К.В.Гей, М.Ф.Гікала, пры якіх і распачаліся рэпрэсіі. Амаль усе наркомы БССР, камсамольскія лідары, кіраўнікі прафсаюзаў і прадпрыемстваў народнай гаспадаркі былі рэпрэсіраваны. На месцах у сельскай мясцовасці пры МТС былі ў студзені 1933 года створаны палітаддзелы пры МТС. Гэтыя надзвычайныя партыйныя органы прызваны былі замацаваць калгасы палітычна, дзеля чаго праводзілі чыстку сярод сялян-камуністаў, у выніку колькасць іх паменшылася амаль напалову. Адначасова палітаддзелы вышуквалі “падкулачнікаў” – бо сапраўдных кулакоў ліквідавалі ў пачатку калектывізацыі, наглядалі за выкананнем “ закону аб 5 каласках ” – закон ад 7 жніўня 1932 года “Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў, кааператываў і ўмацаванні сацыялістычнай уласнасці”. Ва ўмовах страшэннага голаду 5 каласкоў, падабраных на ўжо ўбраных калгасных палетках з’яўляліся падставай для растрэлу з канфіскацыяй маёмасці (у 1933-34 гадах асуджана каля 10 тыс. чалавек).

Цяжкія страты панесла навука – 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў АН БССР, у тым ліку прэзідэнты акадэміі П.В.Горын, І.З.Сурта, акадэмікі Я.М.Афанасьеў, Т.Ф.Домбаль, П.Я.Панкевіч, І.А.Пятровіч, Б.Тарашкевіч. Былі абвінавачваны ў стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і расстраляны сыны першага прэзідэнта акадэміі навук У.Ігнатоўскага Юрый і Валянцін. Расстраляны так сама пісьменнікі М.Гарэцкі, М.Зарэцкі, М.Чарот, П.Галавач і інш. Не пазбеглі арышту Я.Колас і Я.Купала.

Рэгламентацыя паўсядзённага жыцця савецкіх людзей узмацнялася. У чэрвені 1940 года Указ ВС СССР уводзіў 8-мі гадзінны працоўны дзень і 7-мі дзённы працоўны тыдзень. Адначасова забаранялася самавольна пакідаць прадпрыемствы і ўстановы. Яшчэ раней сялянам было забаронена пакідаць без дазволу калгасы. Па сутнасці, гэта было мадэрнізаванае прыгонніцтва.

Пытанні для самакантролю:

1. Якую пазіцыю па пытанні беларускага самавызначэння займаў Аблвыкамзах?

2. Якія пастановы прыняў Усебеларускі кангрэс? Чаму яго разагналі?

3. Як зваўся першы беларускі ўрад БНР? Хто быў яго кіраўніком?

4. У чым сутнасць палітыкі “ваеннага камунізму”?

5. Якія мерапрыемствы ў рамках НЭП прымаліся для развіцця сельскай гаспадаркі?

Тэма 5. Заходняя Беларусь ў складзе Польскай дзяржавы. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст .

Мэта:

Даць ацэнку Брэсцкай і Рыжскай мірным дамовам ў гістарычным лесе беларускага народа. Прааналізаваць грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Разгледзець працэс уз’яднання беларускага народа ў складзе адзінай дзяржавы.

План:

1. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919–1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасля­ваеннай пабудовы свету.

2. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Польшчы.

3. Нацыянальна-вызваленчай рух у 1921-1929 гг. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый.

4. Барацьба за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 1930-1939 гг.

5. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і першыя пераўтварэнні.

1. Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919–1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасля­ваеннай пабудовы свету.

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб’ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. Уводзілася агульнае ваеннае камандаванне, аднак стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб’яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы – Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалю­цыйнаму камітэту (старшыня – А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з’езда Саветаў Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах.

13–17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З’езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір’і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР. Але Рыжскі мір не прызнаў урад БНР у эміграцыі. На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай падставе адбылася часовая кансалідацыя беларускіх дзеячаў у эміграцыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: