Асноўная мэта практычнага занятка заключаецца ў актывізацыі разумовай дзейнасці студэнтаў. Праслухаўшы лекцыю выкладчыка па пэўнай тэме і самастойна перапрацаваўшы асноўныя яе пытанні па канспекце лекцый, падручніках, навучальных дапаможніках і дадатковай літаратуры, студэнт атрымлівае навыкі самастойнай работы, вучыцца сістэматызаваць тыя ці іншыя гістарычныя факты, сам прыходзіць да высноваў аб заканамернасцях гістарычнага працэса, паляпшае свае ўменні складаць планы, канспекты, падбіраць літаратуру, працаваць з падручнікамі, дакументамі, даведачнай літаратурай, рыхтавацца да дакладаў і паведамленняў. Форма і метады правядзення кожнага практычнага занятка залежаць ад яго мэты, тэматыкі і наяўнасці адпаведных сродкаў навучання. Да кожнага практычнага занятка прапанаваны спіс рэфератаў, якія можна рыхтаваць як у друкаваным выглядзе, так і ў форме камп’ютерных прэзентацый. Дадзеная форма дапаможа больш наглядна пазнаеміцца з гісторыяй Беларусі.
|
|
Пытанні семінарскага заняткі будуць разглядацца ў форме разгорнутай размовы, у форме дыскусіі па прапанаваных тэмах, а таксама ў форме за-слухоўвання і абмеркавання вусных паведамленняў па рэфератах. У працэсе падрыхтоўкі дакладу неабходна прадумаць і правільна скласці план свайго паведамлення. Даклад пакіне добрае ўражанне, калі будзе мець выразную структуру, будзе вылучацца глыбінёй, аргументаванасцю і пераканаўчасццю, ясным выкладаннем. Таму падчас падрыхтоўкі паведамлення важна добра зразумець і засвоіць матэрыял, прадумаць логіку яго падачы, вылучыць галоўныя думкі. Студэнты-дакладчыкі павінны абмежаваць сваё вуснае паведамленне 5–7 хвілін. Студэнты-слухачы павінны ўважліва выслухаць даклад, а затым задаць пытанні дакладчыку.
Рэферат – гэта сціснутае выкладанне асноўнай інфармацыі першакрыніцы на аснове яе сэнсавай перапрацоўкі. Ён будуецца ў асноўным з апорай на арыгінал, таму што ў яго ўключаюць фрагменты з першакрыніцы. Гэта абагульненні і фармулёўкі, якія знаходзяцца ў першасным дакуменце і перено-сяцца ў рэферат ў выглядзе цытат. Навучальны рэферат пішацца для таго, каб глыбока вывучыць матэрыял. З такімі рэфератамі студэнты выступаюць на семінарах і канферэнцыях. У гэтым рэфераце раскрываецца сутнасць даследаванай праблемы; даюцца розныя пункты гледжання, а таксама свае асабістыя погляды на пытанне.
Этапы працы над вучэбным рэфератам: • выбар тэмы; • падбор i вывучэн-не літаратуры па тэме; • складанне бібліяграфіі; • апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі; • распрацоўка плана рэферата; • напісанне рэферата. Прымерная структура навучальнага рэферата: Тытульны ліст. Змест. Паслядоўна прыводзяцца назвы пунктаў рэферата з указаннем старонкі, з якой пачынаецца кожны пункт. Уводзіны. Вызначаецца актуальнасць тэмы, фармулюецца сутнасць праблемы, паказваюцца мэта і задачы рэферата. Асноўная частка. Кожны яе падзел, доказна раскрываючы асобныя пытанні, лагічна з’яўляецца працягам папярэдняга. Заключэнне. Падводзяцца высновы або даецца агульны вывад па тэме рэферата. Спіс літаратуры. Як правіла, пры распрацоўцы рэферата выкарыстоўваюць 3–5 розных крыніц.
|
|
Тэматыка семінарскіх заняткаў
Семінар 1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету,
сярэдніх вякоў і Беларусь.
План:
1. Першабытнае грамадства – агульны этап ў гісторыі чалавецтва.
2. Насельніцтва Беларусі ў каменным, бронзавым, жалезным веку.
3. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на землях Беларусі (Полацкае і Тураўскае княствы). Дзяржаўны лад у землях-княствах.
4. Эканамічныя ўклады, грамадскі лад, гаспадарка на землях Беларусі ва ўмовах станаўлення феадалізму.
5. Утварэнне ВКЛ і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад. Крэўская унія (1385 г.)
6. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ, барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў XIV – XVI стст.
7. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера).
9. Адраджэнне і Рэфармацыя на Беларусі. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці беларусаў.
Тэмы рэфератаў:
1. Сучасныя навуковыя ўяўленні аб паходжанні чалавека.
2. Тапаніміка Беларусі як гістарычная крыніца.
4.Усяслаў Чарадзей і яго дзяржаўна-палітычная дзейнасць.
5. Землі Панямоння ў раннім сярэднявеччы (iх – перш. пал. XIII стст.)
6. Заступніца зямлі Беларускай – Ефрасіння Полацкая.
7. Барацьба насельніцтва беларускіх зямель з іншаземнымі захопнікамі (XIII ст.).
Літаратура:
Каханоўскі, Алесь. Гісторыя / Алесь Каханоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1993-2003. – Т.3. – С. 32 – 37.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000-2008. – т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. – 2000. – 351 с.
Калечыц, А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі: вучэбны дапаможнік / А.Г.Калечыц. – Мінск: Бел.навука, 2007.
Пілецкі, В.А. Першабытнае грамадства на Беларусі: вучэбны дапаможнік / В.А. Пілецкі. – Мінск: Бел. дзярж. універсітэт імя М. Танка, 1996.
Шымуковіч, С.Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі: курс лекцый / С.Ф. Шымуковіч. – Мінск: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, 2003.
Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Тетра-Системс, 2005.
Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. / Гал.рэд Пашкоў Г.П. – Мінск: БелЭн, 2005-2006. – т. 1. – с.; т. 2.
Грыцкевіч, А.П. Вялікае княства Літоўскае / А.П. Грыцкевіч [і інш.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 1993-2003. – т.2. – 1994. – с. 387-423.
Дзмітрачкоў, П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII – першая палова XVII стст.): вучэбны дапаможнік / П.Ф. Дзмітрачкоў. – Магілёў: МДУ імя А.А.Куляшова, 2003.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: тэксты, даведкі, каментарыі. – Мінск: Беларусь, 2002.
Юхо, Я.A. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: у 2 ч. / Я.А. Юхо. Ч.1. – Мінск: РІВШ, 2003.