Тэма 1. Летапiсы i хронiкi

Летапiсы як гiстарычная крынiца. Агульная характарыстыка. Пратограф (спiс, звод, рэдакцыя). Этапы летапiсання на Беларусi.

Пачатак летапiсання. «Аповесць мiнулых гадоў». Крынiцы i значэнне аповесцi для вывучэння гiсторыi Беларусi. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс. Методыка аналiзу летапiсных помнiкаў. А. Шахматаў.

Лацінамоўныя хронікі. Сагі як гістарычная крыніца. Нямецкiя i польскiя хронiкi XI – XV ст.

Агульнарускае летапісанне. Беларуска-літоўскае летапiсанне XV – XVI ст. Класiфiкацыя летапiсаў. Першы беларуска-літоўскі звод: гiсторыя стварэння, крынiцы i склад. Слуцкая i маскоўская рэдакцыi. Прычыны з'яўлення легендарнай часткi (аб паходжаннi вялiкiх князёў лiтоўскiх). Другi беларуска-літоўскі звод («Хронiкi Лiтоўская i Жамойцкая»), яго рэдакцыi. Складанне трэцяга беларуска-літоўскага зводу («Хронiкi Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў.

«Хронiка» Мацея Стрыйкоўскага. Крынiцы i значэнне хронiкi для вывучэння гiсторыi Беларусi.

Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. на Беларусi. Баркалабаўскi летапiс. Гарадскiя летапiсы (хронiкi): Магiлёўская (Т. Сурты i Трубнiцкiх), Вiцебская (Панцырнага i Аверкi).

Тэма 2. Мемуарная лiтаратура

Агульная характарыстыка мемуараў як гiстарычнай крынiцы. Суадносіны паняццяў «мемуары» і «мемуарная літаратура». Вiды мемуарнай лiтаратуры. Этапы развiцця мемуарнай лiтаратуры. Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI – XVIІI ст. «Дзённiкi» Я. Збароўскага,
Л. Дзялынскага, Ф. Еўлашоўскага i І. Будзiлы. «Дыярыушы» Самуiла i Багуслава Маскевiчаў i iнш. Асаблiвасцi i асноўныя вiды мемуараў
XVIII ст.

Запiскi замежных дыпламатаў i падарожнiкаў XVI – XVIII ст. як крынiца па гiсторыi Беларусi.

Мемуарная лiтаратура XIX ст. i асаблiвасцi яе вывучэння. Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi.

Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў i вiдаў. Успамiны ўдзельнiкаў грамадзянскай вайны, калектывiзацыi i другой сусветнай вайны, дзеячаў беларускай эмiграцыi, савецкiх i партыйных кiраўнiкоў. Вусныя ўспамiны, прынцыпы iх збору, улiку i вывучэння.

Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы

Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). Ліст і перапіска: суадносіны паняццяў. Афіцыйная перапіска. Лісты прыватнага характару. Паняцце эпісталярнага комплексу. Буйнейшыя эпісталярныя комплексы новага і навейшага часу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.

Тэма 4. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: