Этнічная тэрыторыя і этнічныя межы

Э.т. – тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага этнасу, з якой цесна звязаны яго этнагенез і этнічная гісторыя.

Вызначэнне Э.т. належыць да ліку складаных навуковых праблем і патрабуе ўсебаковага этнагеагр.аналізу і ўліку комплексу этнавызначальных прыкмет – мясцовых гаворак, нацыянальнай самасвядомасці, традыцый духоўнай і матэрыяльнай культуры, гіст.перадумоў і інш. (перавагу аддаюць звычайна першым дзвюм).

У некаторых выпадках этнічныя межы могуць супадаць з прыроднымі рубяжамі (гарамі, водападзеламі, рэдканаселеннымі ляснымі масівамі, воднымі перашкодамі), аднак звычайна этнічнае сумежжа уяўляе сабою зону супольнага пражывання суседніх народаў, этнакультурныя элементы якіх пастаянна ўзаемадзейнічаюць,утвараючы пераходны (міжэтнічны)варыянт нар.культуры. Э.т. можа змяняцца ў выніку гіст.катаклізмаў, каланізацыі, міграцыйнага руху, асіміляцыі і інтэграцыі, якія найбольш уласцівы пераферыйным зрнам супольнага пражывання суседніх народаў.

Стабільнасць Э.т. залежыць таксама ад яе дзярж.самастойнасці і ўмоў міжнароднага жыцця. Нярэдкія выпадкі калі Э.т.народа ўваходзіць у склад дзвюх і болей дзяржаў.

Э.т.беларусаў у розныя часы акрэслівалася неадназначна. Становішча ўскладнялася гістарычнымі ўмовамі, уваходжаннем Э.т.беларусаў у поліэтнічныя дзяржавы, зменлівай этнапаліт. І этнаканфесіянальнай сітуацыяй. У складзе Рэчы Паспалітай сама назва Беларусь (Белая Русь) ужывалася як абласная (правінцыяльная) для абазначэння верхняга Падзвіння і Падняпроўя: рэгіён Панямоння называлі ў той час Чорнай Руссю або Літвой, а паўд.частку сучаснай тэрыторыі – Палессем.

На гіст.карце Польшчы 1740 Т.Кітчына тэр.сучаснай Беларусі пазначалася пад назвай Літоўская Русь. На карце 1750 Т.Майера ўпершыню Белай Руссю названа амаль уся сучасная тэрыторыя ад Зах.Буга на Пд ад Брэста да верхняга Падзвіння (Палессе тут паказана як састаўная частка Белай Русі). Пасля далучэння да Расіі Беларусь у афіцыйных дакументах сталі называць Заходняй Руссю, Заходнім ці Паўночна-Заходнім краем (назва Беларусь ужывалася пераважна для Віцебскай і Магілёўскай губ.).

Аднак у 2-й пал.19 ст. па меры накаплення і асэнсавання канкрэтнага фальклорна-этнаграф.матэрыялу выявілася нар.адзінства на ўсёй сучаснай тэрыторыі Беларусі, а сама назва стала ўсё часцей ўжавацца і для суседніх Мінскай, Гродзенскай, часткі Віцебскай і Смаленскіх губ. Згодна этнаграф.атласу 1863 г. Эркерта, Э.т. беларусаў акрэслівалася ў межах Магілёўскай, Віцебскай (без ліфляндскіх пав.), часткі Віленскай (па лініі Ашмяны – на Пн ад Ліды) і Гродзенскай губ. Эркерт падзяляў тэрыторыю Беларусі на 3 часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднёва-заходнюю, або Падляссе, а бел.насельніцтва гэтых рэгіёнаў утварала, на яго думку, адпаведна 3 групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў, або чарнарусаў, і падляшан (найбольш апалячанай часткі беларусаў).

Атлас 1864 г. Ф.Рыціха і складзеная ім “Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі” (1875) наступным чынам акрэслівалі тэрыторыю рассялення беларусаў: на З і Пд ад Сувалак (на З ад Беластока) і далей па рэках Нараў, Ясельда, Прыпяць да яе ўпадзення ў Дняпро, на Пн і У -- паўночней Вільні, далей на Свянцяны, Люцын,Вялікія Лукі, на З ад Вязьмыі Мгліна, далей па Дняпру да вусця Прыпяці.

Пры этнічнай дыферэнцыяцыі насельніцтва (асабліва беларусаў і палякаў) Эркерт і Рыціх зыходзілі найперш з канфесіянальнай прыналежнасці.

Я.Карскі і М.Доўнар-Заполькі, а таксама члены Маскоўскай Дыялекталагічнай Камісіі пры складанні адпаведных карт (1903, 1919, 1915) кіраваліся этналінгвістычнымі прыкметамі і пашыралі Э.т. беларусаў на правабярэжжа Прыпяці, а на У да Ржэва і Бранска.

Тэр.Белапрускай ССР фарміравалася на аснове Э.т. у складанай гіст. І міжнар.умовах. У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь атрымала сваю дзяржаўнасць (1.1.1919). У склад БССР увайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губ., бел.паветы Віленскай і Ковенскай губ. і зах.паветы Смаленскай губ. Аднак з узмацненнем міжнар.напружання БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губ. Была аб’яднана з Літ.ССР у адзіную рэспубліку; Магілёўская, Віцебская, і Смаленская губ. Далучаны да РСФСР. Пасля вызвалення часткі Беларусі ад палякаў БССР была адноўлена у складзе 6 паветаў Мінскай губ (52,3 тыс.км2); Зах.Беларусь па лініі Верхнядзвінск – Негарэлае на З ад Турава паводле Рыжскага мірнага

дагавора (сакавік 1921) адышла да Польшчы. У 1924 г. у склад БССР увайшлі 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губ., а ў 1926 – Рэчыцкі і Гомельскі пав., населеныя пераважна беларусамі. Тэр.Беларусі склала 125,8 тыс.км.2 У верасні 1939 Зах.Беларусь была ўзяднана з БССР, а пазней г.Вільня з прылягаючай тэрыторыяй і частка прыгранічных раёнаў БССР перайшлі да Літвы. Пасля Вял.Айч.вайны ў жніўні 1945 ПНР былі перададзены 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Брэсцкай абл. Сучасная тэрыторыя РБ складае 207,6 тыс.км2

5. Асноўныя праблемы этналогіі

На сучасным этапе ў этнаграфіі вызначыўся пэўны комплекс праблем: этнагенез і этнічная гісторыя, Матэрыяльная (прылады працы, жыллё, адзеннее, ежа і інш.) і духоўная (народная творчасць, светапогляд, звычаі, традыцыі, абрады, вераванні, народныя веды ў галіне медыцыны, метэаралогіі, метралогіі і інш.) культуры, сямейны, грамадскі і вытворчы побыт народаў. Найбольш актуальныя задачы сучаснай этнаграфіі – вывучэнне сучасных этнічных працэсаў (узаемадзеяння, узаемасувязей этнічных культур).

9. Сувязь этналогіі з іншымі навукамі.

Этнаграфія завязана з усімі грамадскімі навукамі, а ў залежнасці ад характару і спецыфікі аб’ектаў вывучэння – з некаторымі прыродазнаўчымі навукамі. Пры ввывучэнні этнагенезу, этнічнай гісторыі і асабліва першабытнага грамадства этнаграфія стыкуецца з гісторыяй, археалогіяй і антрапалогіяй. Цесна звязана з фалькларыстыкай. Без геаграфіі немагчыма ўявіць вывучэнне такіх пытанняў, як рассяленне і міграцыя насельніцтва, этнічная тэрыторыя і этнаграфічныя межы, пашырэнне і ўзаемаўплыў розных з’яў побыту і культуры. На глебе вывучэння сучасных этнічных і культурна-бытавых працэсаў этнаграфія змыкаецца з этнасацыялогіяй і этнапсіхалогіяй.

14.Беларуская этналогія ў 50-80-ыя гг XX ст.

Сістэматычнае вывучэнне гісторыі бел.этнаграфіі пачалося з сярэ.1950-х г., калі ў друку з’явіліся артыкулы, прысвечаныя яе развіццю за гады Савецкай улады. На працягу 1960-70-х г. В.К.Бандарчык распрацаваў гісторыю бел.этнаграфіі ад яе зараджэння да нашых дзён (“ XIX..............


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: