Праграма вывучэння горада

1. Агульныя звесткі аб горадзе. Назва горада, яе паходжанне. Год заснавання і атрымання статусу горада. Функцыянальны тып горада. Агульная колькасць насельніцтва і плошча.

2. Геаграфічнае становішча. Фізіка-геаграфічнае мікрастановішча (клімат і мікраклімат, рэльеф і гідралагічныя ўмовы, іх уплыў на планіроўку і характар забудовы, прыродную і культурную расліннасць). Эканоміка-геаграфічнае становішча адносна шляхоў зносін, радовішчаў карысных выкапняў, прамысловых цэнтраў і гарадоў, дзяржаўных і адміністрацыйных межаў.

3. Насельніцтва. Колькасць і дынаміка. Натуральны і механічны рух. Нацыянальны і полаўзроставы склад. Занятасць працаздольнага насельніцтва ў галінах гаспадаркі горада. Сацыяльны і прафесійны склад, яго дынаміка. Забяспечанасць горада працоўнымі рэсурсамі. Асаблівасці мікрагеаграфіі насельніцтва ў межах горада і прыгараднай зоны. Перспектывы дынамікі насельніцтва горада.

4. Прамысловасць. Удзельная вага ў вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна, вобласці, краіны. Спецыялізацыя і структура прамысловай вытворчасці. Вядучыя прадпрыемствы, іх размяшчэнне ў межах горада. Унутраныя і знешнія вытворча-эканамічныя сувязі.

5. Транспарт. Транспартнае значэнне горада ў межах краіны, вобласці, раёна. Роля асобных відаў транспарту ў абслугоўванні знешніх сувязей горада. Памеры і склад грузазвароту. Унутрыгарадскі транспарт.

6. Гандлёвыя функцыі горада. Раён гандлёвага прыцягнення, сетка гандлёвых прадпрыемстваў, іх размяшчэнне у межах горада. Месца гандлёвай інфраструктуры ў гаспадарцы горада.

7. Адміністрацыйна-культурныя функцыі горада. Адміністрацыйныя, навуковыя ўстановы, сетка навучальных, медыцынскіх і культурна-асветніцкіх устаноў. Месца горада ў культурным жыцці раёна, вобласці, краіны.

8. Мікрагеаграфія горада. Агульная планіроўка, структура зямель горада. Мікрараёны горада, іх функцыянальныя адрозненні. Межы горада, яго знешняе аблічча.

9. Прыгарадная зона. Памеры і функцыі. Сувязь з горадам. Зоны адпачынку. Прыгарадныя рабочыя і дачныя пасёлкі.

10. Перспектывы развіцця горада. Магчымыя кірункі ўдасканальвання функцый горада ў адпаведнасці з генеральным планам яго развіцця.


Дадатак 4


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: