Парадак пабудовы профілю

Спачатку на міліметровай паперы вычэрчваецца ў адпаведных вертыкальным і гарызантальным маштабах гіпсаметрычны профіль раёна практыкі па маршруце руху. Ніжэй лініі профілю рэльефу адлюстроўваецца геолага-тэктанічная будова і адзначаюцца радовішчы карысных выкапняў. Вышэй паказваюцца глебавае і расліннае покрыва, межы прыродных зон, спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, а таксама комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў.

Пунсонамі на профілі абазначаюцца гарады. Дыяметр пунсона адпавядае колькасці насельніцтва, а яго афарбоўка адлюстроўвае структуру прамысловасці горада. Над профілем адпаведным чынам абазначаюцца студзеньскія і ліпеньскія сярэднесутачныя тэмпературы, колькасць ападкаў, пануючыя вятры.

Аналіз профілю. Аналізуючы пабудаваны профіль, студэнты высвятляюць:

· Асаблівасці геалагічнай пабудовы тэрыторыі і іх уздзеянне на рэльеф вывучаемай мясцовасці.

· Наяўнасць радовішчаў карысных выкапняў і іх паходжанне, уздзеянне геалагічных умоў на здабычу карысных выкапняў.

· Басейны якіх рэк перасякае профіль і якое іх гаспадарчае значэнне?

· Як змяняецца па лініі профілю колькасць ападкаў і якія прычыны гэтых змяненняў?

· Ход сярэдніх студзеньскіх і ліпеньскіх тэмператур, прычыны, якія яго абумоўліваюць, уплыў тэмпературнага рэжыму на гаспадарчую дзейнасць.

· Заканамернасці распаўсюджання глеб і іх прыдатнасць да розных відаў гаспадарчага выкарыстання.

· Тэрыторыі найбольш аптымальнага спалучэння прыродных умоў (тэмпературнага рэжыму, ападкаў, глебы, рэльефу) для развіцця асобных галін сельскай гаспадаркі і іншых відаў гаспадарчай дзейнасці.

· Узаемасувязь прыродных перадумоў і спецыялізацыі сельскай гаспадаркі, назіраемыя ўзаемазалежнасці і неадпаведнасці, іх прычыны.

· Асаблівасці размяшчэння гарадоў па лініі профілю, іх прымеркаванасць да асобных прыродных аб'ектаў, транспартных шляхоў і інш.

· Фактары, якія абумовілі ўзнікненне горада ў дадзеным месцы.

· Уздзеянне горада на прыроду навакольнай мясцовасці і спецыялізацыю сельскай гаспадаркі прыгарадных тэрыторый.

· Функцыі гарадоў і іх сувязі з прыроднымі і сацыяльна-эканамічнымі

· асаблівасцямі тэрыторыі.

Перад некаторымі студэнтамі можа быць пастаўлена задача правесці комплексную характарыстыку асобных участкаў і аб'ектаў па лініі профілю.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: