1.Правесці самакарэкцыю іміджа з мэтай фарміравання іміджу дзелавога чалавека (заданне выконваецца па жаданню студэнта)
Схема самааналізу
Я сёння 1. Знешні выгляд 2. Псіхафізічны стан 3. Культура мовы 4. Манеры 5. Адзенне 6. Прафесійная кампетэнтнасць 7. Сацыяльны статус 8. Матэрыяльны статус 9. Інш.. | Мэты | Я ў будучым | Что мне для гэтага трэба |
Падрыхтаваць да сесіі (для ФЗН)
2. Падрыхтаваць рэферат па абранай тэме (см. ніжэй “Тэмы для выступленняў…” и дадатак 1 “Афармленне рэферата”) і выступіць на занятках (рэгламент – 5-7 хвілін, у пісьмовай форме - да 8 стр., фармат А-4, шрыфт 14пт, 1,5 інт. У канцы рэферата абавязкова даецца спасылка на літаратуру, выкарыстаныя крыніцы і інтернет-сайты).
3.Скласці сваё рэзюмэ для работадацеля з фота ( памерам - 1 стр. фармат А-4, указаць абавязкова на якую вакансію у сферы культуры вы прэтэндуеце), мець пры сабе папяровы и электронны варыянт.
4. Распрацаваць на 2-3-хвіліны самапрэзентацыю для выступлення ізнаёмства са сваёй акадэмічнай групай ці адпаведных сітуацый прадстаўлення сваёй асобы, напр., для кастынгу (напр. вядучых телепраграмы); прыёму на работу і інш. (Можна напісать у творчай форме (вершаваную ці з гумарам), але не больш чым на1 стр., магчыма дадатковая прэзентацыя ў праграме Power point).
5.Стварыць культурныя асімілятары (пісьмова, самастойна) - апісать сітуацыі з розным разуменнем нацыянальных асаблівасцей дзелавых зносін). Прыклады культурных асімілятараў глядзіце ў Патрабаваннях да экзаменаў (заліку ФЗН) (Прыклады білетаў).
6. Азнаеміцца са службовымі лістамі і самастойна стварыць службовы ліст (благодарственное письмо, письмо-предложение, письмо-отказ, письмо-рекламация, ці інш. па выбару студэнта) для аналізу на занятках. (толькі для ФК)
7. Стварыць “Гістарычны ліст (Историческое письмо)” (ліст, загад, дакумент і інш.) з выкарвыстаннем адпаведнай абранаму гістарычнаму перыяду стылістыкі мовы і прынятымі зваротамі таго часу (памерам 0,5-1 стр.)
8. Стварыць тэкст запрашэння на мерапрыества ў сферы культуры ці дыпламатычны прыем з нагоды нацыянальнага свята (з указаннем дрэс-коду).
9. Падабраць матэрыял і выступіць з кароткай прэзентацыйнай прамовай перад аудыторыяй, якая паведамляе аб цікавым нацыянальным свяце ў замежнай краіне (напрыклад, “Марцішор – свята вясны у Малдавіі”) (толькі для ФК)
8.Зрабіць падборку цікавых матэрыялаў і анегдотаў, звязаных з менталітэтам розных народаў і этыкетнымі нормамі паводзінаў у розных краінах (па жаданню студэнта).
9. Падрыхтавацца да экзамену па дысцыпліне “Дзелавыя зносіны”.
Загадзя дзякую!
З павагай, выкладчык дысцыпліны–
Калашнікова Анжаліка Валер’еўна –
дацэнт кафедры менеджмента СКД