Ваньковіч

Валенцій Мельхіёравіч (12.5.1800—12.5.1842)

Жывапісец, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся ў в. Калюжыца на Міншчыне ў сям'і павятовага суддзі. Дзіцячыя гады прайшлі ў в. Сляпянка пад Мінскам. Тут пачалося яго захапленне маляваннем. Па-чатковую адукацыю атрымаў у Мінску. Ву-чыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме пры езуіцкай духоўнай акадэміі, потым у Вілен-

скім універсітэце (1818—24) у Я.Рустэма. Пасля заканчэння універсітэта В. за дзяр-жаўны кошт быў накіраваны на вучобу ў Пецярбургскую мастацкую акадэмію i залі-чаны (1824) на старшы курс натурнага кла-са. Дыпломнай яго работай была карціна гістарычнага зместу «Подзвіг маладога кі-яўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе» (1827). Мастак быў адным з трох выпускнікоў, якія за дыпломныя работы атрымалі малы залаты медаль.

В. цікавіўся літаратурай, гісторыяй, доб­ра ведаў лацінскую мову i антычных паэтаў (Гамера, Вергілія) i гісторыкаў (Герадота); Цэзара чытаў у арыгінале. Быў знаёмы з А.С.Пушкіным, напісаў яго партрэт (1826—27, загінуў у час паўстання 1863). Аўтар партрэтаў іншых славутых людзей, у прыватнасці паэта А.Гарэцкага, скрыпача К.Ліпінскага, піяністкі М.Шыманоўскай (1827). У 1828 намаляваў карціну «Міцкевіч на скале Аюдаг», дзе паэт у рамантычнай паставе на фоне хмарнага неба ўдумліва глядзіць удален, на плечы накінута чэркес-кая бурка.

Скончыўшы навучанне, жыў у Мінску. Меў майстэрню ў Сляпянцы, дзе намаля-ваў партрэт бацькі, аўтапартрэты, а таксама партрэты сваіх блізкіх знаёмых па Вілен-скім універсітэце: Э. i С. Хамінскіх з Аш-мян, К.Пясецкага з жонкай i дзецьмі (1834), К. i A. Тавянскіх (1837). У 1834 стварыў карціну «Напалеон к&та вогнішча».

В. высока развіў i тэхніку мініяцюры, пераважна на паперы i косці. У гэтай тэх-ніцы ім выкананы партрэт графа С.Строга-нава (1831), аўтапартрэт на табакерцы, пар­трэты бацькі i сястры. Шмат увагі аддаваў мастак копіям карцін на міфалагічную i рэ-лігійную тэматыку. Асабліва захапляўся творамі Рафаэля. Яны паслужылі мастаку ўзорам пры напісанні многіх твораў, у прыватнасці карцін «Дзева Марыя Вастра-брамская», што ўпрыгожвае алтар касцёла Севярына ў Парыжы, «Мадонна з дзіцем» («Марыя з дзіцем»), якая знаходзіцца ў Луўры, «Святы Ян-Хрысціцель», што ў свой час была падаравана А.Міцкевічу. В. зрабіў некалькі копій з карцін Тынтарэ-та («Пакланенне трох каралёў»), Чаховіча («Смерць святога Бенядзікта» i «Святая Ка-цярына»). Вобразы святых у мастака нату-ральныя. Ён адмовіўся ад іканаграфічнай манеры пісьма пры адлюстраванні біблей-скіх сюжэтаў. Прастата партрэтнай кампа-зіцыі была галоўнай у яго творчасці.

Моцна знясілены працай, не маючы падтрымкі ад мясцовых улад, у 1839 мастак пакінуў радзіму. Памёр у Парыжы, пахава-ны на могілках Манмартр. Некаторыя яго карціны захоўваюцца ў Дзяржаўным мас-тацкім музеі Рэспублікі Беларусь i ў Нацыя-нальным музеі ў Варшаве (Польшча).

Літ.: Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX стагоддзя. Мн., 1971; Яго ж. Живопись Бело­руссии XIX—начала XX в. Мн„ 1974.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: