Гарабурда

Васіль Міхайлавіч

Беларускі друкар i кнігавыдавец 16 ст. Большасць даследчыкаў лічаць яго сынам дыпламата, дзяржаўнага сакратара Вялікага княства Літоўскага Міхайлы Гарабурды. Ад­нак у завяшчанні апошняга Васіль названы «сыноўцам» (пляменнікам). Праўдападоб-на, што Васіль — сын Анцуты (Міхайлы) Гарабурды, дробнага гаспадарскага шляхці-ца, уладальніка маёнтка Макрэц (Гродзен-скі пав.). Гарабурды мелі цесныя сувязі з \.Фёдаравым, ХХ.Мсціслаўцам, Мамонічамі, А.Курбскім, К.Валовічам i інш. культурнымі i палітычнымі дзеячамі, якія падтрымлівалі беларускае кнігадрукаванне i асвету. Пры ix дапамозе, магчыма, пры непасрэдным удзеле Мамонічаў, Г. арганізаваў друкарню ў Вільні. Каля 1580 выдаў «Евангелле вучы-цельнае» — блізкую копію заблудаўскага 1569, у 1582 — «Актоіх» («Васьмігалоснік») з пасляслоўем, падпісаным ім. Г. працягваў выдавецкія традыцыі Заблудаўскай друкар-ні, выдаваў кнігі на царкоўнаславянскай мове буйным фарматам, у 2 колеры. Рас-лінны арнамент заставак у кнігах нагадвае львоўска-маскоўскія ўзоры Фёдарава. Вы-хадныя звесткі кнігі «Васьмігалоснік» да-дзены ў двух каляндарных стылях, як у не-каторых віленскіх выданнях Скарыны. За-хавалася каля 35 экземпляраў кніг Г. Дру-карня яго перайшла да Мамонічаў, якія з 1583 узнавілі выдавецкую дзейнасць. Не выключана. што Г. — адзін з тых друка-роў, якім гэта друкарня была абавязана сваім доўгім i прадукцыйным існаваннем.

Літ.: A н у ш к и н А.И. На заре книгопеча­тания в Литве. Вильнюс, 1970; 3 е р н о в а А.С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII) // Книга: Исслед. и материалы. М., 1959. Сб. 1.

Г.Я.Гшенчанка.

ГАРАБУРДА

Міхаіл (?—12.7.1586)

Дыпламат i выдавец, дзяржаўны сакра-тар Вялікага княства Літоўскага, кашталян менскі (1585), адзін з кіраўнікоў праваслаў-най партыі. Як член пасольства Вялікага княства Літоўскага вёў мірныя перагаворы з рускай дзяржавай. На сустрэчы з Іванам IV Грозным (1579) дамаўляўся аб выбранні яго ui яго сына Фёдара каралём Рэчы Пас-палітай. У 1581—83 удзельнічаў у мірных перагаворах з рускай дзяржавай, якія пры-вялі да заканчэння Лівонскай вайны. У 1584 вёў перагаворы з рускім пасольствам, якое прыехала да караля Стафана Баторыя, у 1585 ездзіў у Маскву, каб абгаварьшь умовы магчымага аб'яднання Вялікага княства Літоўскага і рускай дзяржавы. Удзельнічаў у выданні Астрожскай бібліі (1581), у аснову якой быў пакладзены спіс Генадзеўскай бібліі, вывезены ім з Масквы.

Літ.: Соловьев СМ. История России с древнейших времён. Кн. 3 (т. 5—6). М., 1960.

ГАРАЙН

Юльян (1821—28.3.1883)

Пісьменнік, падарожнік. Пісаў на польскай мове. Нарадзіўся ў Радашковічах Маладзечанскага раёна. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім універсі-тэце. У 1840—50-я гады жыў у Мінску. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам. На пастаноўку яго «Ідыліі» адгукнуўся артыку-лам «Фізіялогія прыказак», апублікаваным у газеце «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік». 1852. № 99—100). Той жа арты-кул быў змешчаны ў празаічным зборніку «Страчаныя хвіліны» (Вільня, 1858). Аўтар успамінаў пра У .Сыракомлю «3 жыцця паэ-та» (Львоў, 1886), дзе падрабязна апісаў знаходжанне паэта ў Мінску i абставіны яго знаёмства з Дуніным-Марцінкевічам. У 1870-я гады жыў у ЗША, дзе сустракаўся з Г.Сянкевічам i выдаў аповесць «5 П — 1 Р» (Чыкага, 1878). Выкарыстоўваў беларус-кія народныя паданні, пісаў пра цяжкае жыццё беларускага прыгоннага сялянства (аповесць «Д'ябал фарэйтарам»).

ГАРАЎСКІ

Апалінар Гілярыевіч (30.1.1833—1900)

Мастак-пейзажыст i партрэтыст, педа­гог. Нарадзіўся ў маёнтку Уборкі Ігумен-

скага пав. Мінскай губ. (цяпер Бярэзінскі р-н). Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1850—54). У 1855—60 на пен-сію Акадэміі мастацтваў удасканальваў майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Ры­ме i Парыжы. 3 1856 быў блізка знаёмы з рускім мастацкім дзеячам Траццяковым, памагаў яму (з братам Іпалітам, таксама мастаком) фарміраваць мастацкую калек-цыю. У 1869—71 падарожнічаў па Расіі, Украіне, Беларусі, збіраў матэрыял для сва-іх карцін. Часта бываў на радзіме, жыў ва Уборках (1860—80-я гады), зімой выязджаў у Пецярбург, дзе ў 1862—86 выкладаў у рысавальнай школе Таварыства заахвоч-вання мастацтваў. Творы Г. адметныя жыццёвай праўдай, глыбокай народнасцю, высокім тэхнічным майстэрствам, апява-юць прыгажосць беларускай прыроды, на­родны побыт: «Балота» (1852), «Пейзаж з ракой i дарогай» (1853), «Вечар», «Краявід у маёнтку Кушалёва-Безбародкі Краснапо-ліца» (абодва 1854), «Від дубровы каля Баб-руйска» (1855), «Ліпы» (1857), «На радзіме» (1860), «Пінскія балоты», «Рака Бярэзіна», «Свіслач» (усе 1868), «Вечар у Мінскай гу-берні», «Пейзаж з каровамі» (1870-я гады), «Восень», «Час жніва» (1890). Пісаў пар-трэты, найбольш вядомыя: К.Салдаценкава (1857), жанчыны з палітрай (1867), маці, «Жаночы партрэт» (абодва 1868), Ф.Бруні (1871), М.Глінкі (1878), мастака Л.Ф.Лаго-рыо (1890-я гады). Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаецца карціна «Старая мо-ліцца» (1857). Рабіў замалёўкі народных тыпаў («Селянін», 1888, i інш.). Мастаком быў таксама яго другі брат Гілярый.

Літ:. Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974; Я г о ж. Колькі праўды ў фарбах... // Мастацтва Беларусь
1983. № 10. Л.Н.Дробаў.

ГАРБАЧЭЎСКІ

Іван Данілавіч (1860—1914)

Беларускі настаўнік, краязнавец, гісто-рык, этнограф, пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семіна-рыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут (1885). Выкладаў у Далынскім народным вучылішчы (Невельскі павет Віцебскай губ.), Невельскім павятовым вучылішчы. У 1894—98 супрацоўнічаў у газ. «Витебские губернские ведомости». У 1899 пераехаў на Каўказ, потым на Кубань, дзе працаваў ін-спектарам народных вучылішчаў. 3 1912 у Рагачове выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы. На працягу ўсяго жыцця выву-чаў гісторыю, фальклор i побыт беларусаў. У гісторыка-этнаграфічных нарысах на падставе гістарычных звестак, шматлікіх помнікаў, фактаў і легенд даказваў існаван-не на тэрыторыі старажытнай Беларусі ап-рача агульнавядомых яшчэ i мноства кара-цейшых водных шляхоў зносін («Пра вола-кі Вялікага воднага шляху з варагаў у грэ-кі», 1894); апісаў населения пункты па За-ходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору i фауну, стан земляробства i жывё-лагадоўлі, гандлю, промыслаў і адукацыі ў Лепельскім пав. («Лепельскі павет Віцеб-скай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэлігійныя абрады, звычаі продкаў палешу-коў («Старына старадаўняя», 1897). Гісто-рыю ўзнікнення i бытавання беларускай мовы апісаў у працы «Старажытнасць бела-рускіх песень i ix напеваў» (1896). У сваіх мастацкіх творах падкрэсліваў, што мараль-нае аблічча людзей, ix сумленне, адчуванне залежаць ад ix адносін да зямлі («Зямля i араты», нап. 1894), а вайсковая служба жахлівай салдацкай муштрай, ганьбай i знявагай чалавечай годнасці ператварае працаўніка-селяніна ў хворага, нямоглага чалавека (аповесць «Не дайшоў да роднай хаты», 1899). Пісаў апавяданні для дзяцей. Прыхільнік стварэння пры школах садоў i агародаў, пчальнікоў, майстэрняў i інш.

Те:. Экономический очерк Невельского уез­да. Витебск, 1895; Об устройстве садовых питом­ников при народных школах // Витебские губер­нские ведомости. 1894. №74—75.

Jlim.: С к i д а н В.І. І.Д.Гарбачэўскі // Бела-руская фалькларыстыка. Мн., 1989. В.І.Скідан.

ГАРБАЧЭЎСКІ

Іван Іванавіч (4.10.1800—21.1.1869)

Рэвалюцыянер-дзекабрыст. Нарадзіўся на Магілёўшчыне (паводле іншых звестак у Чарнігаўскай губ.). Выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі (1808—17), пасля заканчэння якой паступіў у дваранскі полк. Пасля смерці маці адмовіўся ад невялікага маёнтка i ад-даў зямлю ў поўнае бязвыплатнае карыс-танне сялянам. У 1820 выпушчаны прапар-шчыкам i служыў у 8-й артылерыйскай брыгадзе ў г. Наваград-Валынскі; меў чын падпаручніка. Там стаў членам Таварыства з'яднаных славян, якое ставіла сваёй мэтай знішчэнне прыгоннага права i самаўладдзя, стварэнне дэмакратычнай славянскай фе-дэрацыі ў складзе Расіі, Польшчы, Багеміі, Маравіі, Венгрыі, Трансільваніі, Сербіі, Малдавіі, Валахіі, Далмацыі i Краатыі (Харватыі). Члены гэтага таварыства былі прыхільнікамі народных рэвалюцый. Паз-ней яны прынялі праграму Паўднёвага та­варыства дзекабрыстаў i зліліся з ім. Г. вёў агітацыю сярод салдат i афіцэраў, быў пры-хільнікам фізічнага знішчэння царскай сям'і. 20.1.1826 ён арыштаваны i зняволе-ны ў Петрапаўлаўскую крэпаснь. Асуджаны да катаржных работ навечна, спачатку тры-малі яго ў Чыцінскім астрозе, потым пера-ведзены ў Пятроўскі завод (г. Пятроўск-За-байкальскі). У 1832 тэрмін асуджэння ска-рочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 пакінуты на па-сяленне ў Пятроўскім заводзе. У 1863 яму было дазволена жыць у Пецярбургу пад тайным наглядам, але Г. не выкарыстаў гэтай магчымасці. Апошні час ён выконваў абавязкі міравога пасрэдніка Пятроўскай горнай акругі. У ссылцы належаў да ц#й-больш дэмакратычнай групы дзекабрыстаў. Выказваўся за падтрымку «Полярной звез­ды» i «Колокола» А.І.Герцэна. Выступаў з крытыкай рэформы 1861, за больш рады-кальнае вырашэнне аграрнага пытання. Памёр i пахаваны ў Пятроўскім заводзе, дзе ўстаноўлены бюст Г. i мемарыяльная дошка, яго імем названы вуліца і бібліятэ-ка. Аўтар мемуараў.

Те:. Записки. Письма. М., 1963.

ГАРБАЧЭЎСКІ

Мікіта Іванавіч (1804—7.6.1879)

Вучоны-архівіст, крыніцазнавец, педа­гог. Нарадзіўся на Магілёўшчыне ў сям'і святара. Скончыў Пецярбургскую духоў-ную акадэмію (1831). 3 1831 выкладаў гіс-торыю, рускую славеснасць i старажытныя мовы ў Жыровіцкай духоўнай семінарыі, з 1840 у Драгічынскім дваранскім вучылі-шчы, з 1852 у Віленскай гімназіі. У 1858 пачаў працаваць архіварыусам Віленскага цэнтральнага архіва старажытных грамат, з 1864 член Віленскай археаграфічнай камі-сіі. Упарадкаваў i сістэматызаваў дакумен-ты па гісторыі Беларусі i Літвы, складаў па-казальнікі, слоўнік старажытнай актавай мовы. Пад яго кіраўніцтвам у 1872 выда-дзены каталог актавых кніг. Аўтар прац па археаграфіі.

Те:. Краткие таблицы, необходимые для ис­тории, хронологии, вообще для всякого рода ар­хеологических исследований... Вильна, 1867; Ка­талог древним актовым книгам губерний: Виленской, Гродненской, Минской и Ковен-ской... Вильна, 1872; Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польс­кого. Вильна, 1874.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: