Дземід0віч

Павел Пятровіч (10.7.1871—7.3.1931)

Беларускі этнограф, фалькларыст, края-знавец i педагог. Нарадзіўся ў в. Мікала-еўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Скончыў Нясвіжскую настаўнііікую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі ін-стытут (1897). 3 1890 настаўнічаў на Мін-шчыне i Навагрудчыне, з 1915 у Віцебску. 3 1908 член-супрацоўнік аддзела этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, ан-трапалогіі i этнаграфіі пры Маскоўскім уні-версітэце. 3 1919 у Мінску, арганізатар i за

гадчык 13-й беларускай школы (з верасня 1919 рэарганізавана ў Мінскую беларускую гімназію). У 1920—21 інструктар i загадчык школьнага аддзела Наркамасветы БССР. 3 1921 выкладчык i загадчык аддзялення Мінскага інстытута народнай адукацыі, выкладчык у школах Мінска. У лютым 1921 бы ў арыштаваны (абвінавачваўся ў антысавецкай дзейнасці). 3 1925 член эт-нафафічнай секцыі Інбелкульта. Вывучаў сямейны побыт, вераванні, абрады i звы-чай беларусаў. Збіраў беларускія народныя паданні, легенды i гутаркі (апубл. «Гутарку Паўлюка» у газ. «Виленский вестник», 1898, №173). У нарысе «3 галіны вераван-няў і паданняў беларусаў» (1896) апісаў на­родныя вераванні пра нячыстуто сілу, ве-дзьмаў, ваўкалакаў, заклятыя мясціны, зна-хароў, прывёў замовы з Навагрудскага i Мінскага паветаў. Супрацоўнічаў з М.А.Янчуком i М.В.Доўнар-Запольскім. Апошняму перадаў частку свайго збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў.

Те:. Белорусские детские игры // Живая ста­рина. 1890. Вып. 3/4; Рождественские святки // Виленский вестник. 1894, №277, 281; 1895. №3; Масленица и великий пост //Там ж а. 1895. №64, 67; Благовешение //Там ж а. №68; Пас­ха у сельчан-белорусов //Там ж а. №73—74; Радуница в Белоруссии //Там ж а. №77; Ку­пала в белорусской деревне // Там ж а. № 134.

Jlim:. Гурскі А.I. 3 любоўю да народа.Мн., 1989. У.Г.Сачамевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: