Загурскі

Антоні

Вучоны-правазнавец у Вялікім княстве Літоўскім у 2-й палове 18 ст.; адзін з пер-шых свецкіх прафесараў Віленскай акадэ-міі, дзе выкладаў цывільнае права. Высту-паў з крытыкай судаводства i некаторых ін-шых бакоў палітычнага жыцця Літоўска-Беларускай дзяржавы. Яго погляды выкла-дзены ў прамове «Пра высакароднасць, не-абходнасць i карысць юрыспрудэнцыі ці прававой разважлівасці», сказанай ім 21.7.1761 у Віленскай акадэміі (прамова надрукавана ў тым жа годзе). У адпавед-насці з тагачаснай прыродазнаўча-прававой дактрынай ён лічыў, што «ўсякае права можна назваць «боскім». Асновай прырод-нага права 3. лічыў боскі закон — вечны i універсальны закон Сусвету, да якога па-вінна дапасоўвацца чалавечае заканадаў-ства. Таму юрыспрудэнцыю ён тлумачыў як навуку аб боскіх i чалавечых законах, закліканых вызначаць, што справядліва, а што не. Ён быў упэўнены, што веданне юрыспрудэнцыі неабходна ўсім людзям, якія выконваюць грамадскія i дзяржаўныя абавязкі, асабліва суддзям. Ён рэзка кры-тыкаваў пагарду да прававой навукі, з тры-вогай адзначаў, што права не вывучаецца ні ў адной школе Літоўска-Беларускай дзяржавы. Становішча ў судаводстве ацэнь

ваў як крызіснае. Узвышэнне ролі права-вой навукі ў жыцці грамадства i імкненне паставіць закон на месца самавольства сведчылі пра наспелую тэндэнцыю да пе-рагляду асноў феадальнага права. Гэта дае падставы гаварыць, што 3. — адзін з папя-рэднікаў прыродазнаўча-прававога вучэння ў асветніцкай думцы Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст. Яго меркаванні ад-носна неабходнасці прававой адукацыі ўся-го насельніцтва дзяржавы адпавядаюць патрабаванням сённяшняга дня.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: