Грынь
Друкар i фавёр 16 ст. Нарадзіўся ў мяст. Заблудаў (Беластоцкае ваяв., Польшча). Каля 1570 І.Фёдараў узяў I. да сябе ў Заб-лудаўскую друкарню. У Львове ён аддаў яго вучыцца да майстра Лаўрэнція Філіповіча. Пасля двухгадовага навучання I. рабіў шрыфты Фёдараву ў Львове i Астрозе. Там яны з іншымі майстрамі выдалі «Біблію» i «Азбуку» (першае выданне «Азбукі» вый-шла ў 1574 у Львове). У 1582 I. працаваў у К.Мамоніча ў Вільні. У 1583 вярнуўся ў Львоў да Фёдарава i паводле дагавору паві-нен быў зрабіць яму новыя шрыфты. Пасля смерці Фёдарава (1583) звестак пра I. няма.
Літ.: Сидоров А.А. Древнерусская книжная гравюра. М., 1951. С. 111—115; Батвінн i к М. Друкар з Гродзеншчыны // Беларусь. 1968. № 1. М.Б. Батвіннік.
ІВАНОЎСКІ
Ігнат Акінфавіч (1807—86)
Вучоны юрыст, педагог. Выхаванец Мінскай гімназіі. Пасля сканчэння Вілен-скага універсітэта (1826) працаваў настаўні-кам гісторыі i геаграфіі ў Віленскай гімна-зіі. У 1827 накіраваны ў Маскоўскі універ-сітэт для дасканалага вывучэння рускай мовы, a з 1828 вучыўся ў прафесарскім ін-стытуце ў Дэрпце (Тарту). Ступень доктара права атрымаў за дысертацыю «Свабода гандлю». У 1835—1871 загадваў кафедрай агульнанароднага права i дыпламатыі Пе-цярбургскага універсітэта. У 1863 выбраны дэканам юрыдычнага факультэта. Чытаў курсы міжнароднага i дзяржаўнага права галоўных еўрапейскіх дзяржаў. Выкладаў таксама ў іншых навучальных установах Пецярбурга. У Аляксандраўскім ліцэі чытаў лекцыі па статыстыцы i палітычнай экано-міі. За шматбаковую адукацыю, займальнае выкладанне i красамоўства быў прызнаны бліскучым выкладчыкам. Аўтар прац: «Беглы погляд на навуку дыпламатыі наогул» (1836), «Аб пачатках паступовага ўдаскана
|
|
лення дзяржавы» (1837), «Настаўленне па статыстыцы еўрапейскіх дзяржаў» (1856) i інш., шэрагу артыкулаў у перыядычным друку.
ІВАНОЎСКІ
Міхаіл Якімавіч (1823—1891)
Царкоўны дзеяч, асветнік. Нарадзіўся на Гродзеншчыне ў сям'і святара. Пасля скан-чэння семінарыі паступіў у Пецярбургскую духоўную акадэмію, але з-за хваробы не скончыў яе поўнага курса. У 1844 працаваў настаўнікам у Беразвецкім духоўным вучы-лішчы Літоўскай епархіі. У 1845 прыняў сан свяшчэнніка. 3 1848 па 1863 выкладаў Закон Божы ў Маладзечанскім павятовым вучылішчы для дваран, а з 1864 па 1875 — у зноў адкрытай настаўніцкай семінарыі. Пазней служыў свяшчэннікам у праваслаў-ных цэрквах у Дзясне, Радаме, Любліне. Надрукаваў «Настаўленне да вывучэння Закона Божага» (1876), у перыядычных вы-даннях («Литовские епархиальные ведомости», «Журнал Министерства народного просвещения» i інш.) змяшіў шмат пропа-ведзей, артыкулаў і нататак рэлігійнага і гістарычнага зместу.