Кургановіч

Тамаш (1801—1865)

Педагог, мовазнавец. Нарадзіўся ў Брэс-це. Скончыў курс навук на факультэце лі-таратуры i прыгожых мастацтваў Віленска-га універсітэта ў 1824. Працаваў выкладчы-кам старажытных моў у гімназіях Вільні, Коўна, Беластока i Гродна. 3 1833 выкла-даў польскую мову ў Галоўным педагагіч-ным інстытуце ў Пецярбургу. 3 1840 у Вар­шаве, спачатку выкладчык у рэааьным ву-чылішчы, a з 1846 прафесар рымска-ката-ліцкай духоўнай акадэміі. У 1859 выйшаў у адстаўку. Асноўным прадметам яго навуко

вых даследаванняў была польская мова. Аўтар працы «Параўнанне польскай мовы з іншымі славянскімі мовамі...» (1840). Па-мёр у Варшаве.

КУСЦІНСКІ

Міхаіл Францавіч (28.9.1829—1905)

Археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Завідзі-чы на Віцебшчыне (цяпер Лепельскі р-н). Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, Пе-цярбургскі універсітэт. У 1850—90 даследа-ваў археалагічныя помнікі Віцебшчыны, склаў яе археалагічную карту. Падтрымлі-ваў сувязь з археолагамі Пецярбурга i Mac-квы. Зрабіў для Пецярбургскай акадэміі мастацтваў табліцу з пералікам курганоў i гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губ. Упершыню на Беларусі пачаў фатагра-фаваць працэс раскопак, складаць фотатэ-ку помнікаў старажытнасцей Віцебскай i суседніх губерняў. Першы ў 1874 даследа-ваў Гнёздаўскія курганныя могільнікі пад Смаленскам, тэрыторыю ў вярхоўях Заход-няй Дзвіны, Дняпра i Волгі. Вывучаў Ба-рысавы камяні — манументальныя помнікі эпіграфікі 12 ст. на тэрыторыі Беларусь У сваім маёнтку Завідзічы стварыў музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. 3 1874 член Маскоўскага археалагічнага таварыс-тва (член-карэспандэнт з 1867). Удзельнік 1-га археалагічнага з'езда ў Маскве (1869), на якім выступіў з дакладам пра раскопкі курганоў на Лепельшчыне.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: