Наркевіч-ёдка

Якуб Антонавіч (8.1.1848—19.2.1905)

Прыродазнавец, медык. Нарадзіўся ў маёнтку Над-Нёман на Уздзеншчыне (па інш. звестках — у мяст. Турын Ігуменскага пав.; цяпер Пухавіцкі р-н). Паходзіў з роду Касцюшкаў. Атрымаўшы адукацыю ў Мін-скай гімназіі (мяркуюць, што вучыўся так-сама ў Маскве i Парыжы), зарэкамендаваў сябе здольным піяністам i выступаў з кан-цэртамі ў краінах Еўропы i Азіі. Пакінуў-шы музычныя заняткі, вярнуўся ў родавы маёнтак i заняўся навуковымі даследаван-нямі. Свае даследаванні прысвяціў вырашэнню наспелых прыкладных задач. Пачаў ён з таго, што авалодаў прыёмамі лячэння людзей, a таксама жывёл. Н.-Ё. ўжываў пе-радавыя на той час прыёмы, выкарыстоў-ваў вакцыны, сывараткі. У сваім маёнтку ён арганізаваў санаторый «Над-Нёман». Распрацаваў методыку лячэння нервова хворых электрычным токам (электратэра-пія), выкарыстоўваў кумысалячэнне, свят-лолячэнне, гімнастыку, мясцовыя міне-ральныя воды. У сваім маёнтку ён таксама стварыў метэаралагічную станцыю першага разраду (1886) — на той час адзіную на поўначы Міншчыны. Станцыя была абста-лявана найноўшай апаратурай, у т.л. вы-найдзенай Н.-Ё. Атрыманыя звесткі паве-дамляліся ў айчынныя i замежныя цэнтры. Праз сістэму маланкаадводаў Н.-Ё. вёў ба-рацьбу з градам, чым садзейнічаў ахове па-лёў. За заслугі ў галіне метэаралогіі ў 1890 ён узнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства. За наву-ковыя працы ў 1890 зацверджаны членам-супрацоўнікам Інстытута эксперыменталь-най медыцыны ў Пецярбургу. Неаднаразо-ва выязджаў за мяжу з навуковымі даклада-мі. Быў ганаровым доктарам Віленскага медыцынскага таварыства, членам многіх іншых еўрапейскіх i расійскіх таварыстваў, меў дыплом прафесара электраграфіі i маг-нетызму. Памёр у Вене ў час чарговай па-ездкі з паведамленнямі пра вынікі навуко-вых даследаванняў. Пахаваны ў сваім маён­тку.

Jlim.: Грыбкоўскі В.П., Гапоненка В.А., К i с я л ё ў У.М. Прафесар электраграфіі і магнетизму: Якуб Наркевіч-Ёдка. Мн., 1988.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: