Пал інскі-п ёлка

Міхаіл Мадэставіч (4.5.1785—19.8.1848)

Педагог, матэматык. Нарадзіўся ў Мін-скай губ. ў дваранскай сям'і. Выхоўваўся ў Жыровіцкай гімназіі. У 1804 паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце. У 1808 скончыў яе, атрымаў ступень магістра філасофіі i выкладаў асно­вы матэматыкі студэнтам Віленскага уні-версітэта. 3 1810 настаўнік матэматыкі i логікі ў Мінскай, з 1813 — у Віленскай гімназіях. У 1815 абараніў ступень доктара філасофіі. 3 1816 выконваў абавязкі экстра-ардынарнага прафесара на кафедры алгеб­ры i матэматыкі Віленскага універсітэта. У 1817 камандзіраваны на 2 гады за мяжу для ўдасканалення ведаў у матэматыцы. У 1819 прызначаны экстраардынарным, a ў 1822 — ардынарным прафесарам вышэйшай i пры-кладной матэматыкі. 3 1828 да 1832 дэкан фізіка-матэматычнага факультэта i прэфект настаўніцкай семінарыі пры Віленскім уні-версітэце. Пасля закрыцця універсітэта быў старшынёй часовага камітэта для ўладка-вання ўсіх універсітэцкіх спраў. 3 1836 у адстаўцы. Жыў у Вільні, дзе i памёр. Аўтар прац «Пачаткі плоскай трыганаметрыі», «Аб геадэзіі» (абедзве 1816), «Пачаткі геа-метрыі для юнацтва» (1817), «Пра анабап-тыстаў у Францыі» (1819) i інш. Быў чле­нам Лукскай, Падуанскай i Фларэнційскай акадэмій, Парыжскага філаматычнага i Варшаўскага таварыстваў сяброў навук.

ПАЛОНСКІ

Леанід Аляксандравіч (1833—?)

Публіцыст, пісьменнік. Паходзіў з два-ран Віленскага пав. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Служыў у канцылярыі ваеннага міністэрства, потым у канцылярыі міністра народнай асветы. Добра валодаў некалькімі замежнымі мовамі, вёў аддзел замежнай палітыкі ў шэрагу пецярбургскіх перыя-дычных выданняў. П. першы ўвёў у «Санкт-Петербургских ведомостях» што-тыднёвы фельетон сталічнага жыцця (пісаў пад псеўданімам Іван Любіч). Вёў аддзел «Унутранага агляду» ў часопісе «Вестник Европы». Агульны кірунак гэтых «аглядаў» быў ліберальны. Са студзсня 1880 пачаў выдаваць уласную апазіцыйную да ўрада палітычную газету «Страна», якая двойчы была папярэджана за артыкулы пра неаб-ходнасць памілавання М.Г.Чарнышэўскага

i ў сувязі з замахам на жыццё Аляксандра II. У студзені 1883 газета часова прыпынена з забаронай выхаду яе надалей без папярэд-няй цэнзуры, але так i не была адноўлена. 3 кастрычніка 1884 вёў «Унутраны агляд» у газеце «Русская мысль», у 1893—95 у часо-пісе «Северный вестник». Аўтар аповесцей, артыкулаў на гістарычныя і эканамічныя тэмы. Быў карэспандэнтам французскіх га­зет «Temps» («Час»), «Revue Universelle» («Сусветны часопіс»). 3 канца 1880-х гадоў змяшчаў артыкулы на польскай мове ў пе-цярбургскай газеце «Kraj». Яго артыкул «Міцкевіч у рускай літаратуры» змешчаны ў выдадзеным гэтай газетай «Міцкевічаў-скім зборніку».


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: