Пелікан

Венцаслаў Венцаслававіч (11.9.1790—9.7.1873)

Медык, грамадскі i палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Слоніме ў шляхецкай сям'і. Скончыў курс філасофскіх навук у інстыту-це пры Віленскім універсітэце (1809), Пе-цярбургскую медыка-хірургічную акадэмію (1813). Працаваў рэпетытарам на кафедры хірургічнай паталогіі i клінікі ў Віленскім універсітэце. Багаты вопыт i выдатныя ве­ды па хірургіі далі падставу для вызвалення П. ад экзаменаў i абароны дысертацыі на ступень доктара медыцыны i зацвярджэння міністрам асветы (1816). Працаваў прафе-сарам кафедры тэарэтычнай i практычнай хірургіі i хірургічнай клінікі Віленскага уні-версітэта (з 1817), у 1826—31 быў рэкта-рам, пазней — інспектарам Міністэрства ўнутраных спраў у Пецярбургу (1831—37), старшым урачом Маскоўскага ваеннага шпіталя (1838), дырэктарам медыцынскага дэпартамента Ваеннага міністэрства (1846). П. распрацоўваў пытанні ўдасканалення ваенных урачоў у хірургіі, нарыхтоўкі ме-дыкаментаў з мэтаю эканоміі сродкаў гас-падарчым спосабам, перагледзеў i дапоўніў каталогі лекаў для шпіталяў i войск. У

1851—64 быў прэзідэнтам Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, у 1865—70 —
старшынёй дзяржаўнага медыцынскага савета. У 1824 ён старшыня асобага камітэта для складання праекта новага статута вучылішчаў Віленскай навучальнай акругі i но­вага статута Віленскага універсітэта, у 1829 — старшыня Галоўнай духоўнай семінарыі i Віленскага цэнзурнага камітэта.
Быў абраны ганаровым членам Віленскага i Варшаўскага медыцынскіх таварыстваў,
Курляндскага таварыства славеснасці i навук. Аўтар артыкулаў «Міялогія для навучэнцаў» (1823), «Аб прымяненні электрычнасці ў медыцыне», прац па лячэнні анеўрызмаў i інш., змешчаных у віленскім ча-
сопісе «Dziennik medycyny, chirurgii ifarmacji» («Дзённік медыцыны, хірургіі іфармацэўтыкі»). Выдаў дапаможнік па анатоміі. Памёр i пахаваны ў сваім маёнтку Пеліканы ля возера Палік (Барысаўскі ра-
ён). М.І.Дарошка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: