Рункевіч

Сцяпан Рыгоравіч (22.1.1867—?)

Псторык рускай царквы, асветнік. На-радзіўся на Беларусі ў сям'і протаіерэя Мінскай епархіі. Скончыўшы Пецярбург-скую духоўную акадэмію, выкладаў у ёй, быў сакратаром Сінода. Яшчэ студэнтам прымаў удзел у дзейнасці студэнтаў-прапа-веднікаў i вёў народныя рэлігійна-паву-чальныя чытанні ў цэрквах, грамадскіх i прыватных залах, начлежных дамах. Выш­кам гэтай дзейнасці з'явіліся яго нарысы «Студэнты-прапаведнікі» (Спб., 1892) i ce-рыя твораў «Народная акадэмія», у якой меркавалася выдаваць па даступнай цане лепшыя пропаведзі i ўрыўкі з твораў сучас-ных i старажытных царкоўных пісьменні-каў (у 1895—96 выйшла 5 кніжак). Апрача

таго, Р. выдаў «Матэрыялы для гісторыі Мінскай епархіі» (вып. 1—5. Мн., 1892— 94), «Кароткі гістарычны нарыс стагоддзя Мінскай епархіі...» (Мн., 1893), «Гісторыю Мінскай архіепіскапіі (1793—1832 гг.)» (Спб., 1893, магістарская дысертацыя), «Жыццяпісы заходнярускіх уніяцкіх мітра-палітаў» (т. 1. Спб., 1897), «Рэлігійныя ма-тывы ў творах А.С.Пушкіна» (Спб., 1899). Друкаваў артикулы ў часопісе «Минские епархиальные ведомости». У сваіх працах і публікацыях па гісторыі уніяцкай царквы i Мінскай епархіі праваслаўнай царквы ў 18—19 ст. разглядаў пытанні гісторыі Полыпчы напярэдадні яе падзелу, яе ўзаема-адносіны з Расіяй. Р. цікавілі не толькі па-літычныя, юрыдычныя i культурный аспек­ты гэтай праблемы, але i пытанні царкоў-нага землеўладання. Асабліва падрабязна распрацавана ім пытанне пра вяртанне уні-ятаў у праваслаўе. Хоць Р. прытрымліваўся ў цэлым афіцыйнага пункту гледжання, ён выкарыстаў вялікі архіўны матэрыял, пра-сачыў гэты працэс літараіьна ў кожным прыходзе.

Літ:. Афанасьев Н.И. Современники. Т. 2. Спб., 1910.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: