Сілівановіч

Нікадзім Юр'евіч (25.12.1834—1919)

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в.Цынцавічы Вілейскага пав. Мінскай губ. (непадалёк ад Маладзечна) у сялянскай сям'і. У 1854 скончыў Маладзечанскае па-вятовае 5-класнае вучьглішча, дзе атрымаў агульную i спецыяльную адукацыю. Пер-шыя крокі ў выяўленчым мастацтве зрабіў у жанры партрэта. У гэтым жанры спецыя-лізаваўся i ў час навучання ў Пецярбург-скай Акадэміі мастацтваў, куды паступіў у 1859. У 1863 атрымаў званне свабоднага мастака i вярнуўся ў родную вёску. У 1864

па запрашэнні Лідскага павятовага праўлення пачаў афармляць храмы: пісаў абразы, а таксама партрэты царкоўных i інш. дзеячаў. За работы, прадстаўленыя акадэмічнаму савету, у 1866 атрымаў зван-не класнага мастака 3-й ступені. Захапіў-шыся мазаікай i маючы намер удасканаліць майстэрства ў гэтай галіне, ён паступіў вуч-нем у мазаічны клас Акадэміі мастацтваў, пасля паспяховага завяршэння якога ў 1870 залічаны выкладчыкам гэтага класа з пры-сваеннем звання класнага мастака 2-й сту­пень Яго партрэты пачалі нагадваць побы-тавыя карціны, якія выразна паказвалі сім-патыі мастака да простага народа. У 1874 С. атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. У пачатку 1870-х гадоў удзельнічаў у афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецяр-бургу, дзе ён сумесна з мазаістам Іванам Лавярэцкім выканаў у тэхніцы мазаікі «Тайную вячэру» для галоўнага іканастаса. За гэтую работу ў 1877 С. присвоена зван­не акадэміка i ён прызначаны старшым мастаком-мазаістам. Вольныя ад працы ў Акадэміі дні С. выкарыстоўваў для пада-рожжаў па роднай Беларусі, адкуль кожны раз прывозіў багаты матэрыял для побыта-вых кампазіцый. Творчасць мастака разві-валася ў пераходны перыяд ад класіцызму да рэалізму, што знайшло адлюстраванне ў яго работах. Ён унёс у гісторыю беларуска-га жывапісу свежы дэмакратычны стру-мень. У Дзяржаўным мастацкім музеі Бела-русі і Дзяржаўным мастацкім музеі Літвы захоўваюцца выкананыя ім партрэты «Ста­ры пастух», «Аўтапартрэт», «Партрэт жон-кі», «Партрэт сына», «Рустэйкайтэ», «Парт­рэт мужчыны», «Партрэт жанчыны», «Па-вятовы стараста», жанравыя кампазіцыі «У школу», «Дзеці ў двары», «Салдат i хлоп-чык».

Літ:. Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971; Яго ж. Паходзіў з дзяржаўных сялян // Мастацтва Беларусі. 1985. № 8.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: