Ходзька

Дамінік Цэзары (1800—63)

Літаратар, фалькларыст, этнограф. На-радзіўся ў маёнтку Яварова Віленскага па-вета. У час вучобы ў Віленскім універсітэце быў членам таварыства філарэтаў, зблізіўся з Я.Чачотам, Т.Занам. Настаўнічаў у Віль-ні, на Случчыне. Быў членам Віленскай ар-хеалагічнай камісіі. У 1845 апублікаваў ус-паміны i нататкі пра жыццё i дзейнасць К.Брадзінскага, П.Бароўскага, Ю.Крашэў-скага, Я.Ходзьку i інш., у 1862 — урывак «Збору некаторых успамінаў... да гісторыі Віленскага універсітэта. Віленская акадэмія ў часы езуітаў». Аўтар працы пра рэкі Бела-русі i Літвы (рукапіс перадаў Віленскай ар-хеалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А.Кір-корам, Я. i К. Тышкевічамі. Упершыню рас-працаваў біяграфію ЗДалвнгі-Хадакоўскага, якую надрукаваў у польскай энцыклапедыі Я.Глюксберга, потым у часопісах «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) i «Teka Wileńska» («Віленскі зборнік, 1857, №2).

ХОДЗЬКА

Ігнат (29.9.1794—1.8.1861)

Пісьменнік, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Заблошчына Віленскага раёна. У 1810—14 вучыўся ў Віленскім універсітэце, які скон-чыў са ступенню кандыдата філасофіі. У 1814 член таварыства шубраўцаў i масон-скай ложы ў Мінску. 3 1855 член Вілен-скай археалагічнай камісіі. Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятня (Смар-гонскі раён). Пісаў на польскай мове. У ранніх апавяданнях («Прыгонны», 1829, i інш.) выявіў крытычныя адносіны да існу-ючых парадкаў, пазней перайшоў на кан-серватыўныя пазіідыі. Пісаў вершы («Дамок майго дзядулі», «Баруны» i інш.). Аўтар «Літоўскіх малюнкаў» (1840—63), «Мемуа-раў скарбніка» (1844), «Літоўскіх паданняў» (1852—^60), у якіх апісаў беларускія мясці-ны, жыццё i побыт насельніідтва Беларусі. У сваёй творчасці выкарыстоўваў беларус-кія паданні, песні, жарты, анекдоты. Напі-саў псіхалагічную навелу «Двор на Антока-лі» (1850), нарыс пра старажытнасці краю «Новыя дзённікі скарбніка» (1862). Пад-трымліваў сувязі з Я.Тышкевічам, У.Сыра-комлем, Ю.Крашэўскім, А.Кіркорам i інш. Пакінуў запіс у «Альбоме» А.Вярыгі-Дарэў-скага. У.Сыракомля напісаў пра яго нарыс «Жыццё i творы Ігната Ходзькі» (1862).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: