Шчарбовіч-вечар

Людамір Людвіг (1842—?)

Педагог, публіцыст. Паходзіў з Мінскай губерні. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце. Быў выкладчы-кам гімназій у розных гарадах Польшчы. Галоўныя яго творы: «Еўрыпід-жанчынане-навіснік» (1868), «Парменід — філосаф з Элеі» (1869), «Мастацтва кахання, даследа-ванне рымскай літаратуры» (1872), «Пы-танні i кірункі» (1874), «Некалькі праблем» (1875).

ШЧУРАЎСКІ

Тыматэвуш (1740—1812)

Місіянер i прапаведнік базыльянскага ордэна. Паходзіў з Валыні. Быў прапавед-нікам, потым настаяцелем базыльянскага манастыра ў Вільні. У 1792 заснаваў новы жаночы манаскі ордэн ва уніяцкім манас-тыры, манашак якога называў ёзафаткамі. Пісаў духоўныя вершы; якія доўгі час спя-валі па ўсім Палессі. Аўтар вершаванага дыялога, твораў «Знак блаславення апос-тальскай навукі» (Вільня, 1780—83), «Вельская місія» (Супрасль, 1792).

ШЧЭРБА

Леў Уладзіміравіч (3.3.1880—26.12.1944)

Рускі мовазнавец. Акадэмік АН СССР (1943), Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1944), прафесар (1916). Нарадзіў-ся ў г. Ігумен (цяпер Чэрвень Мінскай вобл.). Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1903), прафесар гэтага універсітэта. Дасле-даваў праблемы агульнага мовазнаўства, граматыкі, фанетыкі i фаналогіі, лексікаг-рафіі, графікі i арфаграфіі, тэорыі двухмоў-насці, методыкі выкладання моў, гісторыі мовазнаўства. Адзін са стваральнікаў тэо-рыі фанемы (мінімальнай адзінкі гукавога строю мовы). Заснавальнік ленінградскай фаналагічнай школы. Стварыў тэарэтычная асновы сучаснай лексікаграфіі.

Літ;. Памяти академика Л.В.Щербы. Л., 1951; Б у л а х о в М.Г. Восточнославянские язы­коведы: Биобиблиографический словарь. Т. 3. Мн., 1978.

ШЫДЛОЎСКІ

Ігнат Іосіфавіч (псеўд. Гульбі; 1793—28.2.1846)

Паэт, перакладчык, выдавец, фалькла-рыст. Нарадзіўся ў в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл. Скончыў Мінскую гімназію i Віленскі універсітэт. Член літаратурна-
грамадскага таварыства шубраўцаў. Выкла- даў у Свіслацкай i Віленскай гімназіях. У
1818—22 рэдактар час. «Tyqodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»), у 1826—28 ві-
ленскі цэнзар. У 1835—43 выдаваў час. «Wirerunki i roztrząsania naukowe» («Адбіткі і навуковыя разгляды»). Выдаў зборнік «Вы- бар розных жанраў паэзіі» (1818). Аўтар
одаў «Шчасце i мір» (1812), «Да Яна Сня- дэцкага» (1819), «Гарадніца», ода, прысве-
чаная памяці Антона Тызенгаўза» (1820,) «Дабрачыннасць» (1823), лірычнай сцэнкі «Агар у пустыні» (1830). Перакладаў на польскую мову творы Г.Дзяржавіна. Ш. прыпісваецца аўтарства арт. «Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні Барысаўскім павеце Гаенскай пара-
фіі, назіраныя ў 1800, 1801 i 1802 гадах з некаторымі песнямі i нотамі», апублікава-
нага ў час. «Віленскі штотыднёвік» (1819, т.7, №130, 132) i паўторанага ў працах Я.Тышкевіча, П.Шэйна, О.Кольберга i ў фальклорным зб. «Вяселле» (1978). Паводле інш. звестак, аўтар гэтага арт. З.Даленга-Хадакоўскі. А.І.Мсыьдзіс.

ШЫМАНОЎСКІ

Аляксандр Нічыпаравіч (1850—1918)

Этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Чэрнін Светлагорскага раёна. Скончыў Мазырскую гімназію i Пецярбургскі уні-версітэт (1874). 3 1874 працаваў настаўні-кам у Кішынёве. Аўтар рукапіснага зборні-ка «Мінская губерня i яе народная твор-часць у сувязі з апісаннем народных свят i абрадаў» (1898, зберагаецца ў архіве Расій-скага геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу), у якім сабраны каштоўны ма-тэрыял па беларускай фалькларыстыцы i этнафафіі, выкладзены погляды Ш. на на­родную творчасць. У зборнік уключаны разнастайныя па тэматыцы песні: бытавыя, салдацкія, гістарычныя, жніўныя, карагод-ныя, пра каханне; абрадавыя i каляндарна-абрадавыя песні прыводзяцца разам з апі-саннем абрадаў i каляндарных свят. Шыро

ка прадстаўлены казкі, павер'і, загадкі, прыказкі, гаспадарча-этнаграфічныя назвы i інш. У кнізе шмат унікальных твораў, лепшыя з ix запісаны з захаваннем асаблі-васцей беларускай мовы. Выдаў кнігу «А.С.Пушкін. Аб знаходжанні яго у Кішы-нёве ў сувязі з папярэднім i апошнім жыц-цём» (Кішынёў, 1900).

Літ.: С к i р д a н В.І. Па слядах збіральніка фальклору // Полымя. 1977. №3.

ШЫМАНОЎСКІ

Станіслаў (1893—1920)

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Данюша-ва Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Вярнуўшы-ся ў 1918 на радзіму, парабкаваў. Друкаваў-ся з 1919 у газетах «Беларус», «Крыніца», час. «Рунь». У вершах «Скрыўджаная зям-ля», «Песня над магілай», «Голад» i інш. стварыў вобраз сваёй радзімы, разбуранай імперыялістычнай вайной i здушанай гола-дам. Селянін i рабочы — героі вершаў «Араты», «Гаспадары», «Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат». Асобныя творы пра-сякнуты верай у абуджэнне народа («Зор­ка», «Усход сонца», «3 нашага жыцця»). Запамінальныя малюнкі прыроды ў вершах «Усход сонца», «Зіма», «Хмызнякі». Мінор-ная танальнасць характэрна яго інтымнай лірыкі («Жальба», «Шэрай гадзінай»). У ідэйна-творчым плане арыентаваўся на Я.Купалу. Рукапісы вершаў Ш. зберагаюц-ца у бібліятэцы АН Літвы.

Літ:. Л i с A. Станіслаў Шыманоўскі // У кн.
Дзень паэзіі. 1976. М., 1976. А.С.Лк.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: