Беларусь у вайне 1812 г

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуаз-най Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

Пачынаючы вайну, маючы вопыт вядзення ваенных кампаній, Напалеон разлічваўу адным рашучым прыгранічным баі разбіць рускую армію і адкрыць шлях у цэнтр Расіі. Галоўнай палітычнай мэтай ён ставіў захоп Масквы. Рускае камандванне не мела адзінага плана вядзення вайны. Перавага сіл была на баку французаў (444 тыс. чалавек супраць 227 тыс.) На працягу 1,5 года Напалеон, завяраючы Аляксандра I у сваіх мірных мэтах, тайком канцэнтраваў ваенныя сілы на граніцы з Расіяй. Ён ду-маў, што яму хопіць 1-2 месяцаў, каб разграміць Расію.

У чэрвені 1812 г. Напалеон сам выбраў месца для навядзен-ня мастоў і фарсірвання р. Нёман, па якой праходзіла граніца. Пераправа французскіх войск праходзіла ноччу з 11 на 12 чэр-веня па збудаваных мастах. Армія Напалеона ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы без аб'яўлення вайны.

Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчымасцю аднаўлення іх ранейшай дзяржавы. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалеона, Часовы ўрад выдаў рас-параджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні ча-тырох палкоў кавалерыі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тыла-вую базу сваёй арміі. Ён загадаў будаваць прадуктовыя скла-ды ў Мінску, Барысаве, Смаргоні і іншых гарадах. Часовы ўрад павінен быў забяспечваць армію Напалеона ўсім неабходным.

Становішча дпя Беларусі было складаным. На ўсім шляху адступлення рускіх армій адбываліся жорсткія баі (пад Коб-рынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам і інш.)-

Новая ўлада яшчэ больш павялічыла на сваю карысць паборы з сялян. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стара-селле, Мажаны, Кляўкі ў Барысаўскім, Жарцы ў Полацкім паве-тах і інш. Для аховы складоў, камунікацый і для барацьбы з партызанамі французскае камандванне вымушана было тры-маць у Беларусі амаль 30 тыс. салдат і афіцэраў.

У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, апе ўжо ў кастрычніку расійская армія вымусіла яго пакінуць горад і адступіць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступ-ленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка, Напалеон згубіў больш як 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне перат-варылася ў бязладныя ўцёкі. Ад смерці і плену спаслося каля 30 тыс. французаў — усё, што засталося ад быўшай «вялікай» арміі. Напалеон пакінуў армію ў Смаргоні і ад'ехаў у Парыж.

Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: былі разбураны многія населеныя пункты, на 1/2 скарацілася коль-касць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. Беларусам па-ход Напалеона каштаваў 1 млн. чалавек.

14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пер-шай палове XIX ст.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772,1793,1795 гг.) Беларусь яказалася ў складзе Расійскай імперыі. У першай палове XIX ст. тут адбываліся агульныя для ўсёй імперыі пра-цэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфак-тур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі быў паклад-зены ў 20-я гг. XIX ст. У 1825 — 1827 гг. былі ўсталяваны пара-выя рухавікі на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага павета і Хомск Кобрынскага павета.

Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па пе-раапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, цук-ровыя, мукамольныя,

Такім чынам, у канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 549 вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў.

Змены адбывапіся таксама і ў беларускай вёсцы. Сельс-кая гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам. Павялічвалася плошча ворыўных зямель. Пашыраліся пасевы тэхнічных куль-тур. У асабістых памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады, сартавое на-сеннне, распаўсюдзіліся пасевы новых культур.

Паступова сталі вылучацца рэгіёны, якія ў пэўнай ступені спецыялізавапіся на вытворчасці льну, бульбы, на авечкагадоўлі, на вытворчасці цукровых буракоў і г.д.

Аднак прагрэсіўныя змены ў эканоміцы стрымліваліся па-наваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права.

Сацыяльныя, а таксама нацыянальна-рэлігійныя супярэч-насці ўзмацнілі сялянскі рух. Шэраг хваляванняў адбыўся ў Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах і інШ.

Гэта прымусіла царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць спробы па вырашэнню аграрнага пытання.

У 1840 — 1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаў-ных сялян. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам, і таму становішча гэтых сялян практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, урад хацеў зняць сацыялыную напружанасць.

Ініцыятарам рэформы быў міністр дзяржаўных маёмасцей граф ГКД. Кісялёў. У 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі (перыядычнае апісанне дзяржаў-най маёмасці) дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях.

На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй — акруговыя ўпраўлені дзяржаўных маёмасцей. У ходзе люстра-цыі змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы.

Указамі 7844 / 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пера-водзіліся з паншчыны на аброк. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем. Адкак мэты рэформы Кісялёва пры захаванні дзяржаўнай феадальнай сістэмы не маглі быць дасягнуты ў поўнай ступені.

Сутнасць інвентарнай рэформы зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян і замаца-вання іх гранічных узроўняў у абавязковых інвентарах. Фак-тычна была нададзена сіла закону тым павіннасным адносінам, якія склаліся на гэты час.

Нягледзячы на абмежаванасць, незавершанасць і непас-лядоўнасць інвентарнай рэформы, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі нека-торыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.

Такім чынам, канец XVIII — першая палова XIX ст. адзна-чаны працэсамі разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі і ў Расійскай імперыі ў цэлым. Зме-ны адбываліся ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Назіраўся хуткі рост гарадоў як гандлёва-прамысловых цэнт-раў.. К сярэдзіне XIX ст. на Беларусі налічвалася 40 гарадоў і 300 мястэчак. Аднак у гэты час яны яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство. Рэфоромы 40 — 50-х гг. XIX ст. стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін, але яны не закраналі ас-ноў феадальных парадкаў.

15. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы.

Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з'яўляліся адмена прыгоннага права. Пайсці на гэту меру цара Аляксан-дра II прымусілі:

1) усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выразна праявілася ў ходзе Крымскай вайны;

2) небяспека хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сялянскага руху.

Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў 1857 г. А 19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў «Маніфест» і «Палажэнні» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалаве-ка, фармапьна незалежнага ад пана. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, «Палажэнні» прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых служ-бовых асоб. Але функцыі сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя. Яны фактычна павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі.

Зямля маёнткаў паводле «Палажэнняў» абвяшчалася ўлас-«насцю памешчыкаў, якіх закон абавязваў прадаваць сваім бы-лым прыгонным пэўную частку зямлі на адпаведных умовах. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове доб-раа^вотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх над-зелаў, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў.

На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульна-га і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалі вышэйшыя (4-5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна было больш вышэйшай нормы зямлі, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.

У Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях існавала пад-ворнае землекарыстанне. Сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Тут сяляне да правядзення выкупной аперацыі лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну ці плаціць памешчыку аброк.

Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць.

Па сутнасці селянін плаціў памешчыку і за свабоду, і за зямлю. Выкуп асабістай свабоды быў замаскіраваны шля-хам завышэння цаны на зямлю. Неабходных для выкупу гро-шай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адра-зу. Таму было вырашана, што сяляне заплацяць 20% адпа-веднай сумы, а астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся даўжнікамі на 49 гадоў. Акрамя сумы доўгу яны выплачвалі вялікія працэнты за пазыку. У выніку гэтага сялянам прыйшлося заплаціць ў 3 разы больш, чым кашта-вала купленая імі зямля.

Каб памешчыкі не засталіся адразу пасля рэформы без рабочых рук, «Палажэннямі» прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне могуць не раней, як праз 9 гадоў. Раз-меркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі апошніх замацоўваліся «Устаўнымі граматамі».

Устаноўленыя ўрадам часовыя абавязкі, звязаныя з ад-бываннем паншчыны і выплатай аброку, высокія выкупныя пла-цяжы выклікалі масавае абурэнне сялян. У 1861 г. на Беларусі было зарэгістрыравана 379 выступленняў.

Паўстанне 1863 г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя -меры. 3 1863 г. былі зніжаны на 20% выкупныя плацяжы, былі спынены часоваабавязаныя адносіны, а сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Гэта датычылася спачатку заходняй часткі Беларусі, а з лістапада 1863 г. указ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь. Урад заявіў і аб захаванні на Беларусі і ў Літве сервітутнага права (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, найчасцей пашай, якія належапі памешчыкам).

Такім чынам, у цэлым сялянская рзформа 1861 г. садзейніча-ла больш хуткаму развіццю на Беларусі капіталістычных адносін.

У 7867 г. былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду «сялян-уласнікаў» дзяржаўныя сяляне, якія склалі ў гэты час каля 20% сялянскага насельніцтва Беларусі.

У 60-я гады царскі урад правёў шэраг іншых буржуазных рэформаў.

У /862 — 7874 гг. была праведзена ваенная рэформа, у выніку якой замест рэкруцкай сістэмы камплектавання арміі ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць, скарачаўся тэрмін службы да 6-7 гадоў.

У 7864 г. (а ў Беларусі толькі ў 1911 г.) пачалося правяд-зенне земскай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах ^ губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, аховай здароўя. Але на Беларусі гэты закон па палітычных матывах доўга не рас-паўсюджваўся.

У выніку судовай рэформы 1864 г. (а на Беларусі — з 7872 г.) саслоўныя суды былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Крымінапьныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі ра-шэнне. Міравыя суддзі (ніжэйшая судовая інстанцыя) выбіраліся павятовымі земскімі сходамі. На Беларусі рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. У сувязі з адсутнасцю зем-стваў міравыя суддзі тут уе выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежал ад яго. Акруговыя суды з прысяжнымі засядацелямі былі ўведзены ў заходніх губернях у 1882 г.

Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсеса-слоўнасці адукацыі. У адрозненне ад цэнтралыных губерняў Расіі на Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапус-калася да кіраўніцтва школьнай справай. Міністэрства асветы забараніла вучням у навучальных установах размаўляць на род-най (не рускай) мове.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку.

Гарадская рэформа на Беларусі пачалася ў 7875 г. Яна засноўвалася на прынцыпе ўсеагульных выбарных органаў кіравання ў гарадах паводле маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія дзяліліся на 3 выбарчыя сходы.

Такім чынам, рэформы 60 — 70-х гг. былі ведьмі непасля-доўныя, супярэчлівыя; Якы забяспечвалі захаваннё феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

16. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Дзейнасць К. Каліноўскага.

К. Каліноўскі нарадзіўся ў 1836 г. у в. Мастаўляны Грод-зенскага павета. Яго бацька быў беззямельным шляхціцам, уладальнікам невялікай мануфактуры. Кастусь скончыў прагім-назію ў Свіслачы, затым юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. На Гродзеншчыне ў 1861 г. ён стварыў рэвалю-цыйную арганізацыю. У 1862 г. ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК), створанага ў Вільні. ЛПК узаема-дзейнічаў з Цэнтральным нацыяналыным камітэтам (ЦНК), які дзейнічаў у Варшаве. ЛПК быў цэнтрам «чырвоных» на Літве і Беларусі.

Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала.

  «Чырвоныя» «Белыя»
правыя Імкнуліся пазбегнуць паў-стання, хоць рэзка не вы-ступалі супраць ягр. Ха-целі аднавіць Рэч Паспа-літую ў межах 1772 г. ВЫступалі супраць узбро-енага паўстаннЯі нежада-лі ніякіх сацыяльна-эка-намічных пераўтварэн-няў, патрабавалі аднаў-
памяркоўныя Не патрабавалі радыкаль-нага вырашэння аграр-нага пытання і выказва-ліся за кампенсацыю па-мешчыкам за зямлю. Ма-рылі аб аднаўлемні Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. лення Рэчы Паспалітай ў межах 1772 г. і ў сваёй дзейнасці арыентавалі-ся на Захад.
левыя Выступалі за ліквідацыю памешчыцкага зё'млё-ўладання, права народаў на самавызначэнне, саюз народаў у барацьбе з са-мадзяржаўем  

Летам 1862 г. К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі арганізавалі выпуск першай ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратыч-най газеты «Мужыцкая праўда», якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць вольнасці мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскіх гіазіцыях. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары.

Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў ЛПК.

У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў польскі нацыя-нальны ўрад, выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэва-люцыйных дэмакратаў Літвы і Беларусі і па аграрнаму, і па нацыянальнаму пытаннях поўнасцю былі праігнараваны. Аг-рарнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуць да паўстання і памешчыкаў, і сялян.

1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насельніцтва з заклікам падтры-маць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесце праграму, аб'яўленую ў Варшаве.

Адзінага плана дзеянняў у паўстанцаў не былр. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова.

У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнікаў паўстання. Гэтыя даныя не дазваляюць характы-- разаваць паўстанне 1863 г. на Беларуеі як сялянскае.

На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Рас-правай над паўстанцамі ў Беларусь і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам рашу-чых мер, рэпрэсіямі ён прымусіў «белых» памешчыкаў і вышэй-шае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання.

У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў, Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні.

Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі 1 Літвы.

Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена.

У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-па-лявЫ суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але М. Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннём, якое адбылося ў сакавіку 1864 г.

Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю, больш 12 тысяч было выслана на катаргу і пасяленнё ў Сібір, у арыштанцкія роты.

Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне. Гэта была барацьба за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян. Але абмежаваная афіцыйная праграма паў-стання прывяла

17. Культура Беларусі ў XIX ст. Этнічныя працэсы.

У культурным развіцці Беларусі ў XIX ст. назіралася шмат новых з'яў і працэсаў.

Вызваленчай з'явай першай паловы XIX ст. было пасту-повае фарміраванне беларускай нацыянапьнай культуры. Куль-тура беларусаў перажывала ў гэты час перыяд адраджэння.

з авяршаўся працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.

Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў XIX ст. была асвета. У 1802 г. пачалося правядзенне школьнай рэфор-мы, якая закранула Беларусь. Утвараліся некалькі тыпаў наву-чальных устаноў. Гэта былі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, павятовыя вучылішчы і гімназіі. Дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Пасля раскрыцця тай-ных таварыстваў у навучальных установах уводзіцца выкладан-не рускай мовы ў якасці абавязковага прадмета. Польская гісто-рыя замяняецца гісторыяй Расіі. Усяго ў пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі напічвалася 567 навучальных устаноў.

V II палове 60-х гг. XIX ст. пад уплывам грамадскага руху царскі ўрад вымушаны быў правесці некаторыя рэформы ў галіне асветы. Але іх вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у цэнтральных губернях Расіі.

VI палове XIX ст. існаваў толькі афіцыйны друк. Беларускія кнігі калі і выходзілі, дык толькі за мяжой. Але ў 1886 г. пачала
выдавацца першая на Беларусі легальная неафіцыйная грамадска-палітычная і літаратурная газета «Мінскі лісток», якая адыграла пэўную ролю ў развіцці беларускай нацыянальнай свядомасці.

Навуковае жыццё Беларусі ў I пал. XIX ет. было ў асноў-ным звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута.

Значных поспехаў у сваім развіцці дасягнулі дакладныя навукі, а таксама гісторыя, этнаграфія і археалогія. Вялікі ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі ўнеслі браты Тышке-вічы — гісторыкі, заснавальнікі музеяў. У II палове XIX ст. па-шыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. М. Доўнар-Заполь-скі, М. Любаўскі, М. Уладзімірскі-Буданаў і інш. сабралі і апу-блікавалі вялікі фактычны матэрыял па гісторыі свайго народа. Навукоўцы цікавіліся беларускай народнай культурай — песня-мі, казкамі, легендамі.

Выдатным літаратарам Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. быў Адам Міцкевіч. Хоць і напісаны былі яго творы на польскай мове, ён выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.

Характэрнай з'явай беларускай літаратуры I пал. XIX ст. было з'яўленне ананімных твораў («Гутарка Данілы са Сцяпа-нам», «Вось які люд стаў» і інш.). Значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я. Баршчэўскі, Ул. Сыракомля, В. Каратынскі, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Вядомымі беларускімі пісьменнікамі II пал. XIX ст. былі Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч і інш.

У XIX ст. найбольш масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. У пачаткуХІХ ст. тэатральныя капектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У сярэдзіне 50-х гг. дзейнічалі так званыя «аб'язныя» трупы і пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыяй. Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненне першай беларускай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. У II палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка).

3 тэатрам цесна звязана музычнае мастацтва. Музыка гу-чала ў салонах мясцовай шляхты, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя і аркестравыя канцэрты, музыч-ныя спектаклі. На Беларусі добра ведалі творы эаходнееўрапейскіх кампазітараў. У той час сусветнай славай карысталіся творы беларускіх кампазітараў М.К. Агінскага, С. Манюшкі і інш. У II па-лове XIX ст. вялікае значэнне набыла дзейнасць музычных тава-рыстваў. Адкрываліся музычныя навучальныя ўстановы.

Выдатных дасягненняў дабілася выяўленчае мастацтва. Вялікую ролю ў яго развіцці ў пачатку XIX ст. адыграла Віленская школа жывапісу. У другой палове XIX ст. асноўнае месца ў вы-яўленчым мастацтве займаў рэалістычны жанр, звязаны з імёнамі К. Альхімовіча, Н. Сілівановіча, А. Гараўскага, I. Хруцкага і інш.

Станоўчыя змены адбываліся ў архітэктуры Беларусі. Назіраўся значны рост будаўнічай дзейнасці. Асноўным архітэк-турным стылем у I пал. XIX ст. стаў класіцызм. Да буйнейшых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску і інш. У II пал. XIX ст. га-лоўнае значэнне набывае грамадзянскае будаўніцтва і пра-мысловая архітэктура. У II пал. XIX ст. у архітэктуры Беларусі панаваў эклектызм — спалучэнне разнастайных мастацкіх эле-ментаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр'ёраў.

18. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905 — 1907 пг. у Беларусі.

У пачатку XX ст. у Беларусі, як і ў Расійскай імперыі ў цэлым абвастрыліся:

1) супярэчнасці паміж новымі капіталістычнымі адносінамі і феадальнымі перажыткамі;

2) супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй;

3) нацыянальнае пытанне;

4) аграрнае пытанне.

Усё гэта прывяло да рэвапюцыйных падзей 1905 —1907 гг. У_гэты час сфарміраваліся 3 палітычныя лагеры:

1) кансерватыўны, урадавы;

2) ліберальны;

3) рэвалюцыйна-дэмакратычны.

Урадавы лагер імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі, ліберальны марыў аб пераўтварэннях у краіне, выступаў за ханстытуцыйную манархію. Рэвалюцыйна-дэмакратычны ла-гер змагаўся за шырокія дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Такім чынам, рэвалюцыя 7905 — 1907 гг. пачалася 9 студзе-ня. Расстрэл мірнай дэманстрацыі рабочых у гэты дзень у Пе-цярбургу знайшоў адразу водгук у Беларусі. У многіх беларускіх гарадах 11 —15 студзеня 1905 г. прайшлі забастоўкі салідарнасці. У беларускіх губернях баставала ў студзені 34 тыс. чалавек. Пракацілася хваля эканамічных забастовак. Агульныя палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Полацку, Гродне, Мазыры і інш.

Уздым рэвалюцыйнай актыўнасці мас патрабаваў дак-ладнага кіраўніцтва. Ініцыятарамі і кіраўнікамі выступленняў сталі партыі дэмакратычнага лагера — РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Але адзінства дзеянняў у іх не было. Гэта адмоўна адлюстравалася на тактыцы дзеянняў.

Вясной і летам 1905 г. на Беларусі назіраўся ўздым рэва-люцыйнага руху. У красавіку — чэрвені 1905 г. папітычнымі выступленнямі было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак Беларусі.

Пад уплывам руху рабочых шырокі размах набыў сялянскі рух. У чэрвені 1905 г. адбылося 175 сялянскіх паўстанняў. Яны былі накіраваны супраідь памешчыкаў і мясцовых органаў улады.

У адказ на паўстанне на браняносцы «Пацёмкін» у Мінску ўзбунтаваліся салдаты чыгуначнага батальёна, накіраванага з Баранавіч на Далёкі Усход. У Віцебску ў жніўні — верасні адбываліся хваляванні сярод салдат-запаснікоў, мабілізаваных у Рызе. Вы-ступалі салдаты асобных часцей Магілёўскага, Грод-зенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплі-нарнага батальёна.

Пад націскам рэвалюцыі царызм прыняў рашэнне стварыць заканадаўчую Думу. 6 жніўня 1905 г. цар Мікалай II падпісаў Мані-фест аб скліканні Думы, аднак рэвалюцыйны ўздым змёў Думу.

У кастрычніку 1905 г. рэвалюцыйны рух дасягнуў асаблівага размаху, адбьшася ўсерасійская палітычная стачка. У гэтых умовах царызм быў вымушаны пайсці на палітычныя ўступкі. 17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест, у якім абяцаў склікаць Дзяржаўную думу с заканадаўчымі правамі, абвяшчаў свабоду слова, сходаў, саюзаў і г.д. Буржуазна-ліберальны лагер быў гэтым задаволены. Аднак працоўныя ставіліся да «Маніфеста 17 кастрычніка» з недаверам. У шэрагу гарадоў прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар горада Курлаў загадаў адкрыць агонь на ўдзельніках мітынгу на Пры-вакзальнай плошчы.

У ходзе кастрычніцкай стачкі ў Расіі ўзніклі Саветы рабо-чых дэпутатаў. Стачачныя камітэты і каапіцыйныя саветы былі створаны ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Пінску, Гомелі.

У пачатку снежня 1905 г. царскі ўрад паспрабаваў авало-даць становішчам у краіне. У адказ на гэта ў Маскве пачалося ўзброенае паўстанне. У падтрымку снежаньскага паўстання забаставалі чыгуначнікі большасці чыгуначных вузлоў Беларусі.

Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Самадзяржаўе паступова ўзяло сітуацыю пад свой кант-роль. «Левы блок» етаў распадацца. Яго апошняй акцыяй стаў байкот I Дзяржаўнай думы ў 1906 г., аднак ён быў няўдачным.

Станаўленне расійскага парламентарызму ішло цяжка. Першая Дума праіснавала 72 дні, другая — 102. 3 чэрвеня 1907 г. быў алублікаваны Маніфест аб роспуску II Думы і змяненні вы-барчай сістэмы. Гэтая падзея стала сапраўдным дзяржаўным пераваротам і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі.

Рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. была буржуазна-дэмакра-тычнай. Яна значна аслабіла асновы самадзяржаў'я, зрабіла моцнае ўздзеянне на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух. Фабрыканты і заводчыкі вымушаны былі павысіць заработ-ную плату, скараціць працоўны дзень, палепшыць умовы гіра-цы рабочых.

19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў па-чатку XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

3 1909 г. у эканамічным развіцці Беларусі пачаўся новы прамысловы ўздым. Ён быў абумоўлены павышэннем пакуп-ной здольнасці насельніцтва, ростам цэн на сельскагаспадар-чыя прадукты, прытокам капіталаўладанняў у прамысловую вытворчасць.

У гады прамысловага ўздыму павялічылася доля акцыя-нернага капіталу. Напярэдадні першай сусветнай вайны на Беларусі было 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Адбываўся рост канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці. Дамініруючае становішча на Беларусі займалі галіны, якія спецыялізаваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўчай галіне. На працягу 1911 — 1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Перш за ўсё развіваліся фанерная, папяро-вая, запалкавая, леса-хімічная вьіітворчасці. Істотныя зрухі адбыліся ў пачатку XX ст. у развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Эканамічны ўздым адбіўся і на рабоце чыгуначных майстэрняў, занятых рамонтам рухомага саставу.

Пранікненне замежнага капіталу ў тэкстыльную прамыс-ловасць выклікала з'яўленне новых прадпрыемстваў (льнопра-дзільная фабрыка «Дзвіна» у Віцебску, Высачанская льнопра-дзільная фабрыка). Узніклі першыя фабрыкі ў гарбатна-абут-ковай вытворчасці (абутковая фабрыка «Арол»).

Такім чынам, прамысловасць Беларусі ў пачатку XX ст. зрабіла крок наперад. Але тут па-ранейшаму захоўваўся ад-носна нізкі ўзровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці. Характэрным для Беларусі было пераважнае размяшчэнне фабрычна-заводскай прамысловасці ў сельскай гаспадарцы.

У пачатку XX ст. адбыліся змены ў развіцці сельскай гаспадаркі. Яны былі звязаны з правядзеннем Сталыпінскай аграрнай рэформы, якая падштурхнула развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы.

Да пачатку XX ст. галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі з'яўляліся дваранскае, надзельнае сялянскае і дзяр-

жаўнае.

Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялян заставаліся надзельныя землі, якімі яны не маглі распараджацца так, як хацелі. Негатыўна ўплывалі на развіццё капіталізму ў вёсцы шматлікія перажыткі прыгонніцтва: сервітуты, абшчына, адработкі, цераспа-лосіца, шматлікія падаткі і павіннасці, якія мелі саслоўны характар.

Пад уплывам росту незадавальнення сялянства царскі ўрад прызнаў непазбежным правядзенне ў вёсцы рэформы. Ініцыятарам і кіраўніком пераўтварэнняў выступіў прэм'ер-міністр унутраных спраў А.А. Сталыпін. Асноўнымі мэтамі рэ-формы былі:

1) забяспечыць умовы для больш хуткага развіцця капіталізму на вёсцы, а значыць, развіцця эканомікі ў цэлым у краіне;

2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельскай буржуазіі і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.

Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі:

1) разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць;

2) стварэнне водрубаў і хутароў;

3) перасяленчаская палітыка.

Усе гэтыя меры азначалі пераход ад прускай да амеры-канскай мадэлі землекарыстання.

1. Указ ад 9 лістапада 1906 г. дазваляў кожнаму гаспадару па яго жаданню выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца з часу падачы заявы.

2. Селяніну, што выходзіў з абшчыны, дазвалялася патрабаваць выдзялення зямлі ў адным участку без пераносу сядзьбы (водруб) альбо з пераносам сядзьбы (хутар). Такім чынам, вырашалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы, якая перашкаджала прагрэсу сялянскай гаспадаркі. А па ўказу ад 29 мая 1911 г. землеўпарадкавалыныя камісіі прымусова пачалі выдзяляць сялянам зямлю ў адным участку, штурхаючы іх да перасялення на хутары.

3. Адначасова праводзілася перасяленне беззямелыных і малазямльных сялян у Сібір і іншыя ўскраінныя раёны імперыі.
Сяляне, якія пажадалі ў сувязі з малазямеллем перасяліцца за Урал, атрымоўвалі невялікую суму «пад'ёмных» і ссуды на абустройства.

У цэлым рэформа развярнулася ў спрыяльных умовах. У Еўропе закончыўся сельскагаспадарчы крызіс, пачалі хутка расці цэны на хлеб. 3 1907 г. Былі адменены выкупныя плацяжы. Ураджайныя гады дазвалялі сялянам прадаваць лішкі хлеба.

Такім чынам, якія ж былі вынікі рэформы?

За 10 год ажыццяўлення рэформы на надзельнай, казён-най і купленай банкам зямлі ў пяці заходніх губернях было ство-рана больш за 12,8 тыс. хутароў. Працэнт створаных на Беларусі хутароў быў вышэйшы, чым у Расіі: 12% супраць 10%. За 1906 — 1914 гг. з пяці заходніх губерній перасялілася 368 тыс. чалавек, праўда, 11% з іх вярнуліся назад. Рэформа ў значнай ступені садзейнічала развіццю капіталістычных адносін у сельскай гас-падарцы Беларусі. Паскорыўся працэс распаду феадальнай і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і часткі заможных сялянскіх гаспадарак.

Нягледзячы на многія станоўчыя вынікі Сталыпінскай аг-рарнай рэформы, яна так і не змагла вырашыць аграрнае пы-танне і прадухіліць выспяванне новай буржуазна-дэмакратыч-най рэвалюцыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: