Вучань чытае верш У. Мазго “Ты адкуль бруішся, мова?

Ты адкуль бруішся, мова?

З сініх нёманскіх крыніц?

Па зямлі збіраю словы,

Нібы россыпы суніц.

Мілая, адзіная

Нам, нашчадкам, дадзена

Любаю радзімаю

Ад дзядоў і прадзедаў.

Вучань чытае верш М. Пазнякова “Міколкавы пытанні”.

Француз па-французску, па-польску - паляк

Гавораць з маленства, а я, мама, як?

Замежную мову я ў садзе вучу,

А на беларускай - не ўмею, маўчу.

Чаму, адкажы мне, ты, тата і дзед

Не размаўлялі на роднай нідзе?

Я рускую мову люблю і вучу.

І нашу таксама я ведаць хачу.

Буквар беларускі прашу мне купіць,

І родную мову пачну я вучыць.

Слайд №14. Гульня “Перакладчыкі”. ( Вучні перакладаюць словы з рускай мовы на беларускую.)

Карандаш - …аловак

Родина - …

Тетрадь - …

Учебник - …

Утро - …

Ёж - …

Дождь - …

Осень - …

Настаўнік. Неацэнны моўны скарб нашага народа - прыказкі і прымаўкі. (Слайд №15) Ужо няма тых людзей, якія прыдумалі гэтыя трапныя выразы, а прыказкі працягваюць жыць. Прыказкі і прымаўкі даюць карысныя парады, вучаць нас дабру, перасцерагаюць ад дрэнных учынкаў. Ці ведаеце вы беларускія прыказкі і прымаўкі?

(Вучні называюць прыказкі і прымаўкі).

v Шануй бацьку з маткай, другіх не знойдзеш.

v Хто працуе, той не сумуе.

v Спяшыць - людзей насмяшыць.

v Усюды добра, а дома лепей.

v Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

v Хто пытае, той шмат знае.

v Малая пчала, ды і тая працуе.

v Чалавек невучоны, як тапор нетачоны.

Настаўнік. (Слайд №16.) Заўсёды беларусы вызначаліся здатнасцю да жартаў, кемлівасцю. Скарбонкай народнай мудрасці і назіральнасці лічацца беларускія загадкі. Кемлівасці, дасціпнасці вучыліся дзеткі, калі адгадвалі загадкі. Паглядзім, ці кемлівыя вы, дзеці?

(Вучні загадваюць загадкі.)

Блакітнае вока ад зямлі высока. (Неба)

Нахмурыцца, насупіцца,

У слёзы ўдарыцца -

Нічога не застанецца.(Хмара)

Хвост мой пушысты, кажух мой агністы,

Хітрай называюць і курэй хаваюць. (Лісіца)

Крылаў не мае, а лятае,

Без рук, а вароты адчыняе,

Без голасу, а спявае.

Без пугі, а хмары ганяе. (Вецер).

Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.(Ноч)

Ён раскажа і пакажа, як жыве планета наша.

А няма электратоку - ён без мовы і без зроку. (Тэлевізар)

З гаспадаром сябруе, дом вартуе.

Ляжыць пад ганкам - хвост абаранкам.(Сабака.)

Сосны лечыць ён з вясны,

Доктарам завуць лясным. (Дзяцел)

Настаўнік. Я ў вас вось што запытаю,

Вы скажыце, госці, мне:

Ці вам добра тут, ці не?

Ну, тады чаго чакаеце?

Чаму артыстаў не вітаеце?

(Вучні расказваюць жарты. Слайд №17)

****

Сын. Тата, сёння я адзін ва ўсёй школе мог адказаць настаўніку.

Бацька. А што ён пытаў, сынок?

Сын. Хто разбіў акно?

****

Маці. Чаму ты перад сном прычэсваешся?

Сын. Трэба. Бывае, сасню, што я ў гасцях, дык сорамна будзе непрычасанаму.

****

Маці. Чаму ты, сынок, нічога ў пару не робіш? Помні, што адклад не ідзе на лад.

Сын. Ах, калі так, мамачка, дык тады дай мне сягоння тыя цукеркі, што ты схавала назаўтра.

Ехалі з горкі скарагаворкі. (Слайд №18). Па дарозе разбіліся на дзве часткі. Іх трэба сабраць .(Вучні злучаюць часткі скарагаворак).

У чаплі чапляня, беламу зайку.

Белы бусел баяў байку таўкуць мак камары.

На двары без пары у зайкі зайчаня.

(Вучні вучацца выгаворваць скарагаворкі. Слайд № 19).

Завітала ў госці казка – сустракайце, калі ласка! (Слайд № 20).

У даўнія часы, калі простыя людзі яшчэ не ўмелі пісаць, расказвалі адзін аднаму, сваім дзецям розныя цікавыя казкі. Героямі казак былі жывёлы, а таксама выдуманыя істоты. Сюжэты казак былі не толькі забаўляльнымі, але многаму маглі навучыць.

Сёння мы ўспомнім з вамі казкі, складзеныя беларускім народам.

- Якімі словамі пачынаецца казка “ Курачка-раба”?

“Жыў дзед, жыла бабка. Была ў іх курачка-раба. Нанесла курачка яечак поўны падпечак. Сабрала бабка яечкі ў чарапіцу, ды паставіла на паліцу”.

- Што крычаў Пеўнік, калі яго схапіла ліса? (Казка “Коцік, пеўнік і ліса”.)

“Коце, браце!

Мяне ліска нясе

У высокія горы,

У глыбокія норы,

Па барах, па карчах,

Аж бярэ мяне страх!”

- Якімі словамі пачынаецца казка “Сынок з кулачок”?

“Жылі дзед і баба. Быў у іх сынок. Ды такі малы, што з-пад шапкі не відаць. Не большы за кулак”.

- Што казала каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?

“ – Нідзе не была. Нічога не ела, нічога не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі…”

- Як заканчваецца казка “ Піліпка-сынок”?

“ А Піліпка прыляцеў з гусямі дахаты. Зарадаваліся бацькі, што Піліпка вярнуўся, пасадзілі яго за стол, пачалі частаваць. А гусям далі аўса. Тут і казка ўся.”

(Вучні дзеляцца на 2 каманды і складваюць з разразных частак казку.)

Музычная паўза. Дзеці спяваюць беларускую народную песню.

- Малайцы, дзеці! А зараз час пагуляць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: