Склад сучаснага школьнага курса беларускай мовы: веды аб мове і маўленні, моўныя і маўленчыя ўменні і навыкі, спосабы дзейнасці з вучэбным матэрыялам.
Адпаведнасць мэце моўнай адукацыі, забяспячэнне цэласнага развіцця асобы школьніка, практычная значнасць, адпаведнасць рэальным узроставым магчымасцям, адпаведнасць аб’ёму зместу навучання вучэбнаму плану, структурнае адзінства на розных этапах навучання і інш.
Прынцыпы мінімізацыі навуковага курса беларускай мовы для школы: светапоглядны, сістэмны, функцыянальны, эстэтычны, камунікатыўны, практычны, гістарычны і міжпрадметны; улік функцыянальна-семантычных асаблівасцей і значнасці моўнай з’явы для маўленчай дзейнасці; улік тэкстаўтваральнай ролі моўнага і маўленчага матэрыялу; улік ролі моўнай з’явы у стварэнні тэкстаў розных жанраў і тыпаў маўлення і інш.
Прынцыпы фарміравання складу ўменняў і навыкаў для школьнага курса мовы: логіка-пазнавальны, частотна-нарматыўны, адноснай арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці, логіка-функцыянальны і інш.
Структура сучаснага курса беларускай мовы.
Сучасныя праграмы па беларускай мове для устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання.
Склад праграм: тлумачальная запіска, уласна праграма. Структура праграм ў цэлым: сукупнасць пакласных праграм. Узровень праграмы кожнага класа. Структура моўнай і маўленчай часткі школьнага курса. Асноўныя лінгвістычныя і маўленчазнаўчыя паняцці курса беларускай мовы.