Навуковы стыль

Навуковы стыль збліжаецца з афіцыйна-дзелавым аб'ектыўнасцю, акрэсленасцю, лаканічнасцю выкладу, інфармацыйнай иасычанасцю. Як і афіцыйна-дзелавому, навуковаму стылю неўласцівыя эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі мовы, вобразнасць.

У навуковым стылі ўжываюцца нейтральныя словы з прамым (намінатыўным) значэннем спецыяльныя тэрміны. Так, у фізіцы выкарыстоўваюцца назвы: альфа-прамені, бэтараспад, каагуляцыя, нейтроны, пі-мезоны, цыкла-трон і інш., у хіміі — адсорбцыя, акрыланітрон, галагены, актан, алеандаміцын, прапілен і інш., у мовазнаўстве — артыкуляция, аорыст, афіксацыя, афрыката, білабіяльны, вакалізм, дыфтонг, фанема, марфема і інш. Шматлікія навуковыя тэрміны маюць інтэрнацыянальны характар, гэта пераважна найменні, утвораныя ад грэчаскіх і лацінскіх каранёвых марфем. Напрыклад, элемент астра- (ад грэч. astron — зорка) выяўляецца ў словах: астралогія, астральны, астралябія, астраметрыя, астранавігацыя, астраномія, астранаўт і інш.; элемент геліё- (гелія-) (ад грэч. helios — сонца) у словах: геліёграф, геліёметр, гелій, геліягравюра, геліяскоп, геліятрапізм, геліятроп, геліятэра-пія, геліятэхніка, геліяцэнтрызм і інш.; элемент макра- (ад грэч. makros — вялікі) у словах: макраклімат, макракосм, макрараён, макраскапічны і інш.

Для сучаснай навукі наогул характэрна збліжэнне роз­ных дысцыплін і — адпаведна—тэрміналогіі: матэматыкі і лінгвістыкі (структурная лінгвістыка), фізікі і біялогіі (біяфізіка), геаграфіі і медыцыны (геагігіена). Астрабатаніка, астрабіялогія, астрагеалогія, астрафізіка — раздзелы астраноміі, якія вывучаюць біялагічныя, геалагічныя і фізічныя з'явы і працэсы ў Сусвеце.

У навуковым стылі ўжываюцца іншамоўныя словы і выразы, якія перадаюцца на пісьме графічнымі сродкамі мовы-крыніцы, напрыклад у мовазнаўстве: singularia tan-tum, pluralia tantum, cum historicum, ablativus absolutus i інш.

Сучасны навуковы стыль вызначаецца ўжываннем фор­мул, умоўных абазначэнняў, графікаў, схем, прычым не толькі ў дакладных навуках — матэматыцы, фізіцы, хіміі, але і гуманітарных — псіхалогіі, мовазнаўстве і інш. Шыро­ка выкарыстоўваюцца канструкцыі з рознымі ўстаўкамі, паясненнямі, якія па-за межамі навуковага стылю, як пра­вша, не ўжываюцца.

Прыклад навуковага тэксту:

МОВЫ ПРАГРАМАВАННЯ, сродкі дакладнага апісання алгарытмічных працэсаў (і аб'ектаў, што ўдзельнічаюць у іх) для наступнай рэалізацыі іх на электронна-вылічальных машынах (ЭВМ). Апісаць мову праграмавання — значыць задаць набор асноўных сімвалаў (алфавіт), правілы пабудовы тэксту ў мове (сінтаксіс) і вызначыць, якія дзеянні і аб'екты апісваюцца сінтаксічна дапушчальнымі тэкстамі мовы (семантыка).

Для задач апрацоўкі сімвальнай інфармацыі (апрацоўка тэкстаў, аналітычныя выкладкі і інш.) карыстаюцца мовай праграмавання ЛІСП, СНАБОЛ і інш. На шляху да універсалыіай мовы праграмавання рас-працаваны ПЛ/1 і АЛГОЛ-68. Для кожнай мовы праграмавання мяркуецца наяўнасць транслятара (кампілятара)—службовай праграмы, што забяспечвае магчымасць выконваць запісаны на мове прагра­мавання алгарытм на канкрэтнай ЭВМ. (БелСЭ)

Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі злучнікавага злучэння, а таксама складанымі сінтаксічнымі канструкцыямі з некалькімі дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. На­прыклад:

Дастасоўваючы дыялектыку да канкрэтна-гістарычных умоў грамадскага развіцця, Ленін раскрыў супярэчнасці найвышэйшай стадыі капіталізму — імперыялізму, асаблівасці і заканамернасці яго развіцця, пераканаўча даказаў, што «эпоха капіталістычнага імперыялізму з'яўляецца эпохай выспеўшага і пераспеўшага капіталізму, які стаіць напярэдадні свайго крушэння, наспеўшага настолькі, каб уступіць месца сацыялізму» (Тв., т. 22, с. 97). (БелСЭ)

Для навуковага стылю характэрныя такія складаназалежныя сказы, даданая частка якіх заключав асноўную інфармацыю, а галоўная частка зусім або амаль зусім пазбаўлена зместу. Гэта канструкцыі, дзе ў ролі галоўнай часткі выступаюць фармуліроўкі тыпу: Трэба сказаць, што... Варта падкрэсліць, што... Неабходна адзначыць, што... і г. д.

Сучасная вытворчасць цесна звязана з навукай, абапіраецца на дасягненні навукі, таму многія тэрміны ўжываюцца як у навуковай, так і ў вытворча-тэхнічнай сферы. Аднак вытворча-тэхнічная тэрміналогія адрозніваецца ад навуковай, бо служыць для называния працэсаў вытворчасці, механізмаў, інструментаў, дэталей, матэрыялаў, прадуктаў вытворчасці і г. д., напрыклад, у паліграфічнай і выдавецкай справе: вёрстка, лінатып, матрица; гранка, карэктура, курсіў, нонпарэль, петыт, разрадка і інш.

Тэхнічныя тэксты маюць і пэўныя марфалагічныя асаблівасці. Так, напрыклад, тут ужываюцца формы множнага ліку рэчыўных назоўнікаў: маслы, смолы, гліны, солі. Сінтаксічныя канструкцыі больш простыя, шматкампанентныя складаназалежныя сказы звычайна не выкарыстоўваюцца. Для тэхнічных тэкстаў характэрна ўжыванне няпэўна-асабовых сказаў з галоўным членам — дзеясловам у форме 3-й асобы множнага ліку цяперашнягу часу: Станок ста­ранна змазваюць... Рычагі падымаюць да ўпору...

Прафесійна-тэхнічная тэрміналогія — значны пласт лексікі ў спецыяльных тэкстах, але яна не павінна ўжывацца так шырока ў публікацыях, разлічаных на масавага чытача. Трэба сачыць, каб «тэхніцызмамі», напрыклад, не за-смечвалася мова газет.

Прафесійныя тэрміны нельга змешваць з жаргоннымі словамі і выразамі, якія часам ужываюцца ў пэўнай сферы вытворчасці. Тэрміналогія — адзін з пластоў лексікі літаратурнай мовы, жарганізмы застаюцца па-за яе межамі (баранка — руль, левы — незаконны, кірпіч — дарожны знак і г. д.).

Адгалінаванне навуковага стылю — стыль навукова-папулярны. Навукова-папулярныя выданні разлічаны на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, культуры, тэхнікі. Таму ў навукова-папулярным стылі вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна не ўжываюцца. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова павінны тлумачыцца — у самім тэксце або ў зносках. чНавукова-папулярны стыль карыстаецца вобразнымі сродкамі мовы, гутарковымі словамі і выразамі, словамі абмежаванага ўжывання. Гэта дае магчымасць перадаць навуковую інфармацыю жыва, цікава і даступна.

Параўнаем два тэксты — навуковы і навукова-папулярны.

1. СЛАВЯНСКІЯ МОВЫ, мовы славян. Належаць да індаеўрапейскіх моў. Найбольш блізкія да іх балтыйскія мовы, з якімі славянскія на раннім этапе развіцця ўтваралі моўную супольнасць. Славянскія мовы падзяляюцца на 3 групы: усходнюю, заходнюю і паўднёвую. Да ўсходняй адносяцца руская, беларуская і ўкраінская мовы; да заходняй —чэшская, славацкая, сербскалужыцкія (ніжнелужыцкая і верхнелужыцкая), палабская (мёртвая), польская, кашубская; да паўднёвай— славенская, сербскахарвацкая, македонская, балгарская. На славянскіх мовах гаворыць болей за 250 млн. чалавек. Славянскія мовы карыстаюцца кірыліцай і лацінскім алфавітам. На раннім этапе развіцця стараславянскай пісьменнасці ўжывалася і глаголіца. (БелСЭ)

2. Першапачатковая група, або сям'я, славянскіх моў складалася з пяці моў-сясцёр — старажытнабалгарскай і старажытнасербскай на поўдні, старажытначэшскай і старажытнапольскай на захадзе, старажытнарускай на ўсходзе. Розніца паміж імі была яшчэ нязначнай. Славянскія народы таго часу без цяжкасцей разумелі адзін другога.

Усе сучасныя славянскія мовы —гэта наступнае «пакаленне» славянскіх моў. Яны складваліся ўжо ў нашым тысячагоддзі ў выніку раздрабнення па розных гістарычных прычынах старажытнаславянскіх моў.

Сучасныя славянскія мовы даволі выразна падзяляюцца на тры групы — паўднёвую, заходнюю і ўсходнюю. Тут прасвечвае якраз раз'яднанне славян у выніку вялікага рассялення.

У паўднёвую групу ўваходзяць дзве «дочкі» старажытнабалгар­скай мовы — балгарская і македонская. Заходняя група славянскіх моў складаецца з розных паміж сабой польскай, кашубскай і сербскалужыцкай, а таксама чэшскай і славацкай. Усходняя група славянскіх моў — самая вялікая па колькасці гаворачых на ёй людзей, якія належаць да трох славянскіх народаў (каля 200 мільёнаў чалавек). Яна складаецца з трох моў—рускай, беларускай і ўкраінскай, звязаных паміж сабой усходнеславянскім (старажытнарускім) моўным адзінствам. Ад гэтага адзінства і пачынаецца гісторыя развіцця ўсходнеславянскіх моў, у тым" ліку і нашай беларускай мовы. (А. Крывіцкі. «Наша родная мова»)

У першым тэксце ставіцца задача найбольш поўна, энцыклапедычна (выданне — Беларуская Савецкая Энцыклапедыя) ахарактарызаваць славянская мовы, паказаць заканамернасці іх гістарычнага развіцця, іх узаемасувязь і своеасаблівасць. Тэкст вызначаецца лагічнай паслядоўнасцю выкладу матэрыялу, сцісласцю, дакладнасцю словаўжывання, адназначнасцю выказвання, шырокім ужываннем тэрміналагічнай (лінгвістычнай) лексікі.

Другі тэкст прысвечаны той жа праблеме. Тут падаюцца тыя ж навуковыя факты, называюцца лінгвістычныя тэрміны, але стыль гэтага тэксту інфармацыйна «аблегчаны». Складаныя навуковыя палажэнні тлумачацца вобразна — прыдаткамі (група, або сям'я; мовы-сёстры; балгарская і македонская мовы — «дочкі» старажытнабалгарскай мо­вы; сучасныя славянскія мовы — наступнае «пакаленне» славянскіх моў), папулярна каменціруюцца (Розніца паміж імі была яшчэ нязначнай. Славянскія народы таго часу без цяжкасцей разумелі адзін другога).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: