Стылістычныя рэсурсы марфалогіі

Стылістычныя магчымасці марфалагічных сродкаў мовы значна бяднейшыя, чым лексічных. Граматычныя фор­мы слоў пераважна агульнаўжывальныя, яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх моўных стылях. Аднак марфалагічныя

Сродкімовы адрозніваюцца частотнасцю ўжывання і функцыянаваннем асобных грама тычных форм з пэўным стылістычным значэннем розных стылях мовы

Сінанімічныя з’явы ў аралогіі. Стылістычныя магчымасці марфалогіі найбольш выразна выяўляюцца ўформах ацэнкі, суфіксы якіх на даюць дадат- ковае адценне. пам яншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, знев ажальнасці _ і г. д.Напрыклад: Лявон Зяблік. "3 дзедам садок садзілі... Знаўся нябожчык, як хадзіць каля дрэўцаў... Сам умеў прышчапляць. Садок вырас. 3 бацькам ужо кожнага спаса мелі што свянціць... 3 зямелькай зжыўся, як з роднай маткай... Кожны каменьчык ужо знаў, як сваіх пяць пальцаў на руцэ... На гэтых гонейках пасціў скаціну... араў, сеяў, касіў. (Я. Купала «Раскіданае гняздо») Памяншальна-ласкальныя формы назоўнікаў (садок, дрэўцы, зямелька, каменьчык, гонейкі) у маналогу Лявона Зябліка выражаюць замілаванасць, любоў селяніна да роднай зямелькі.

Эмацыянальна-экспрэсіўныя формы слоў у вершы Я. Коласа «Жытні колас» перадаюць спагаду, спачуванне аўтара да адзінокага каласка, які адарваўся ад роднай нівы і не мае дзе «смутную галоўку ціха прытуліць»:

На саломцы тонкай

У траве густой

Спее адзінокі

Колас сіратой...

Сушыць яго сонца,

Хіліць вецярок.

Ные сірацінка,

Плача каласок...

У апавяданні Я. Брыля «Марыля» чытаем: Яна ў мяне не сястра, а сястрычка была... Спалучэнне ў адным сказе нейтральнай і стылістычна афарбаванай формы падкрэслівае горкую пяшчоту Мікіты да Марылі, боль яе утраты.

Эмацыянальна-экспрэсіўны я формы сл оў — сррдак вобразнасці іовы, таму яны шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы і не ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях. Наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым і публіцыстычным стылях вылучаюцца суфіксальныя ўтварэнні кніжнага, тэрміналагічнага характару (з суфіксамі -ізм-, -енн(е), -ацы(я), -асць, -ств- і інш.).

Прыклад навуковага тэксту:

МАДЭРНІЗМ (у мастацтве), агульная назва розных плыняў у сусветным мастацтве і літаратуры 20 ст. (абстракцыянізм, кубізм, сюррэалізм, футурызм, экспрэсіянізм, поп-арт і інш.), якім уласціва рэзкае адмежавашіе ад традыцый рэалізму. Дэідэалагізацыя мастацтва — адна і праграмных установак мадэрнізму. Адмаўляе гнасеалагічныя карані мастацтва. Аспоўныя рысы мадэрнізму: суб'ектывізм, скажэнне рэчаіснасці, адмаўленне ад паказу тыповага, антынароднасць. (БелСЭ)

Прыклад публіцыстычнага тэксту:

Рэканструкцыя вытворчасці — рэканструкцыя метадаў кіравання і гаспадарання рэканструкцыя сацыяльнай і вытворчай псіхалогіі калектыву — такі трыадзіны працэс рэканструкцыі наогул, у якім цэласнасць і наогул, у якім цэласнасць і ўзаемадзеянне ўсіх звёнаў штодзённай карпатлівай працай з людзьмі. («Полымя»)

Значныя стылістычныя магчымасці заключаюцца ў словаскладанні. Так, эмацыянальна-экспрэсіўную афарбаванасць маюць складаныя словы, якія абазначаюць адценні колераў або пэўную дадатковую якасць. Прыклады з аповесці К. Кірэенкі «Вандроўнае шчасце»: 1. Сонца, мусіць, яшчэ і не зусімпакінула зямлю, бо ў вяршынях соснаў там-сям яшчэ ўскідалісязалаціста-чырвоныя водбліскі яго промняў.Кожная хвіля ў жыцці нашым па-свойму непаўторна дзівосная іпрывабная. 3. Асабліва казачна-светлая радасць жураўлёў пасля вяртання з выраю ў куток нараджэння. 4. Той чароўны гук, які пачуўся мне рангам у наструненай цішыні, быў урачысты, заклікальна-высокі.

Стылістычна-афарбаваныя — дыялектныя формы, знарок уведзеныя аўтарамі ў мову мастацкага твора. Менавіта з мэтай дакладнага адлюстравання рэчаіснасці, стварэння мясцовага каларыту, перадачы асаблівасцей мовы дзеючых асоб выкарыстоўваюць пісьменнікі марфалагіч-ныя дыялектызмы: — Вось глядзеце,казала яна [Агнэ-са],— пачакалі б год-другі, не пайшлі б да іх на службу, і самі б яны пакланіліся вам: ідзеце, вучэце. (Ц. Гартны. «Трэскі на хвалях») — Ах, што ж я рабіцьму?горна вы-казаў Антось, хапіўшыся аберуч за голаў:То ж прыйдзецца на свята без хлеба астацца... (Ц. Гартны. «Велікодная каробка») Сена прынясі, Улас. Памірацьму я... (В. Адамчык. «Чужая бацькаўшчына») Яна не любіла, бу­дучы ў хаце, каб мужчына лазіў у печ. Бывала, папракала бацьку: не тымі вілкамі чыгунок вымацьмеаберне, альбо накрыць пасля забудзе — уся жыжка высмягне, ці блізка паставіць — скісне. (М. Клебановіч. «Іван Аляксеевіч»)

Не маюць стылістычнай афарбаванасці дыялектныя словы і выразы ў мове носьбітаў мясцовай гаворкі; функ­ция гэтых слоў і выразаў не мастацкая, а намінатыўная: Адно ўтра яўляецца часавы ды гаворыць: «Танка ад крас­ных прыйшла! Танка ад красных прыйшла! А ў атрадзе І веруць І не веруць. Ад радасці не знаюць, агдзе дзецца. Паслалі яшчэ разведку туды. А сонца ўсхадзіла так красіва, дзень такей харошый, ясный. I разведка прыйшла і гаво­рыць, дзве танкі ад красных прыйійлі, ад нашага фронта. А смех, а разгавор, а радасцінейдзе дзецца 2.

Дыялектныя формы ў творах беларускіх пісьменнікаў канца XIX ст. таксама нельга разглядаць як стылістычна афарбаваныя; яны сведчаць пра неўсталяванасць літара-турных норм пэўнага часу:

Сягоння, братове, мае пастрыжыны,

Вітаю вас хлебам І соляй!

Hi бацькі, ні маці пяма між сябрыны —

За іх надзяляцьмеце доляй.

(В. Каратынскі. «Пастрыжыны»)

Яшчэ прыклад:

Чым жа дзеецца на свеце,

Што не роўна дзеле бог?

Адзін ходзе у саеце,

У золаце з плеч да ног,

А другому, каб прыкрыцца

Хоць анучай,— велькі труд;

Увесь, як рэшата, свіціцца,

Адны латы, адзін бруд!

(Ф. Багушэеіч. «Бог не роўна дзеле»)

Функцыянальна-стылістычныя з'явы ў марфалогіі. З'явы стылістычнай сінаніміі ў марфалогіі (адпаведнасць нейтральных і эмацыянальна-экспрэсіўных форм, агульнанародных і дыялектпых) адносна нешматлікія. Стылістычныя адрозненні марфалагічных сродкаў мо­вы перш за ўсё функцыянальныя: адна і тая форма можа выступань у розных кантэкстах з рознымі стылістычнымі функцыямі (у некаторых выпадках са змяненнем семанты-,кі). Напрыклад, ад асноў назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -ш-, -іх-, -к- утвараюцца назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць асоб жаночага полу па-водле іх запяткаў ці сямейных адносін: доктарша — 'жонка доктара', 'доктар'; старасціха — 'жонка старасты', 'ста-раста'; цыркачка — 'артыстка цырка', пераносна 'жанчына, здатная на экстравагантный ўчынкі'. Словы з першым значэннем нейтральныя, ужываюцца ва ўсіх стылях мовы. Сло­ны, ужытыя з другім значэннем,— стылістычна афарбава­ныя і абмяжоўваюцца гутарковым стылем мовы.

Нават ацэначныя формы слоў могуць набываць розную імацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку ў залежнасці ад кантэксту. Напрыклад, словы каханенькі, родненькі выражаюць ласку, спагаду, любоў. Тэкст Купалавай «Паўлінкі» сведчыць, што гэтыя прыметнікі могуць мець і адценне пе-расцярогі, пагрозы:

Сцяпан. Маўчы, баба! Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш…Валасы доўгія, а розум кароткі...

Сцяпан. (стукаючы кулаком па стале). Маўчы, гадаўка! Раз сказаў, каб гэтага шэльмы і звання не было ў маёй хаце, каб яго імені я не чуў ніколі... гэтага недавярка... гэтага забастоўшчыка! Дык і не за быввйся аб гэтым, каханенькая, родненькая...

Абстрактный аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -анн(е), енн(е), звычайныя ў лексіцы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў, выкарыстоўваюцца ў паэтычнай мове з адценнем урачыстасці, узнёсласці. Напрыклад, у паэме Я.Коласа “Сымоп-музыка»:

І поўдзень, i вечар, i ззянне дзянніцы,

Прасторы надзем'я, ружовыя далі,—

У моманце кожным сустрэчанай хвалі

Пакінуў мне вобраз твой след бліскавіцы;

3 табою я ў шчасці, з табою і ў жалі,

Ты ўсюды мне ззяеш блісканнем дзянніцы.

Ты — мая радасць, маё летуценне,

Ты — песня натхнення,

Ты зорак блісканне,

Ты голас світання,

Ты — краскавых струн дрыгаценне;

Ты — водгук сэрца, душы парыванне,

Ты — выплыванне

Вясёлкі агністай,

Ты — блеск прамяністы,

Ты — сонцавых косак блуканне...

Стылістычныя магчымасці часцін мовы таксама залежаць ад кантэксту. Звычайна назоўнікі выкарыстоўваюцца як галоўны сродак перадачы статычных з'яў рэчаіснасці. Напрыклад, у Я. Сіпакова: Раніца. Шалёнасць колераў. Ласка сонца. Перазвоньванне ручаёў. Мяккі туман над дальняй ракою. I ранішняя шматгалосая малітва птушак. («Па зялёную маланку») У Д. Бічзль-Загнетавай: Надвя-чоркам на сумежку мы пачулі перасмешку — лета стомленага усмешку з жартачкамі ўперамешку. Перасмешка ўмее так, як арэхаўка і шпак, завірушка-валасянка, варакушка і прасянка. Перасмешка аклікае рэмеза і салаўя. Песня ў птушкі не свая. Добрая... але чужая. («Перасмешка»)

У адпаведных кантэкстах назоўнікі могуць ствараць зусім іншы эффект — змянення, няспыннага развіцця.

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыхание.

Сэрцабіццё. Забыццё.

Жанчына. Мужчына. Каханне.

Мужчына. Жанчына. Жыццё.

(А. Вярцінскі. «Мужчына. Жанчына. Чаканне...»)

Дзеясло вы— галоуны сро да к выра жэння руху. «Дзея­словы,—Таварыў А. М. Пяшкоўскі,— тэта нейкія «жывыя» словы, якія як бы ажыўляюць усё, з чым яны сутыкаюцца»3. Менавіта таму колькасць дзеясловаў, якія ўжываюцца ў гутарковым, публіцыстычным стылях і стылі мастацкай літаратуры, непараўнальна большая, чым у афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях.

Прыклад навуковага тэксту:

У апошнія часы ўсё болын аргументаў прыводзіцца на карысць асаблівых, больш цесных сувязей паміж беларускай і некаторымі іншымі, сёння не сумежнымі славяйскімі мовамі (асабліва балгарскай і славенскай). Фіксацыя і тлумачэнне такіх ізалекс павінны дапамагчы прасачыць дагістарычны лес славян — моўных папярэднікаў беларусаў. Не меншае значэнне мае фіксацыя і тлумачэнпе беларускіх інавацый. Струк­тура спецыфічна беларускага словаўтварэння, яе гістарычйыя і лінгвагеаграфічныя паказчыкі не вывучаны, але гэтага і нельга было зрабіць без глыбокай распрацоўкі этымалагічнага матэрыялу. Мы ўжо не гаворым пра семантычныя асаблівасці беларускай мовы, распрацоўка якіх мела б вялікае значэнне для гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. («Этымалагічны слоўнік беларускай мовы»)

Прыклад публіцыстычнага тэксту:

Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, «беларускага апельсіна». А ўначы, калі ляжаш на подсцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі, і бубпяць, ракочуць, скочваючыся па ім.

На ўскраіне вёскі вадзяны млын. Уздыхае, ходзячы, кола, зелянеюць тванню латкі. У люстры сажалкі адбіваецца жоўтая вячэрняя зара і цені соснаў на тым беразе. Ластаўкі часам чапляюць крылом ваду, брохае рыба. Вечарамі на вадзяным млыне неяк таямніча і крыху трывожна. Нездарма млынароў некалі лічылі ведзьмакамі. (У. Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»)

У мастацкім творы дзеясловы — ср о дак во бразнасці, сродак эстэтычнага ўздзеяння. Так, у невялікім урыўку з рамана К.Чорнага «Ідзі, ідзі..» дзеясловы перадаюць надыход летняга дня (неба на ўсходзе гарэла, ясната ішла, дзень рынуўся), яны таксама характарызуюць Андрэя Пніцкага, даюць чытачу ўяўленне пра жыццё гэтага героя, яго занятак, характар (лінуў вады, пацягнуў ручніком, пачаў усцягваць штосьці пашытае з шарачку, полы абвісалі, спрабавала абвісаць падшэўка, знайшоў пугу, падаўся ў глыбіню двара, гаварыў сам з сабою).

Зыдораў брат Андрэй Пніцкі ў ясную раніцу пачаў збірацца на штодзённы свой клопат. Неба на ўсходзе гарэла, ясната ішла ад ружовай разлегласці па ім. Вясёлы дзень рыпуўся ў маленькія акенцы Андрэевай хаты адразу. Андрэй, пацягваючыся, лінуў на рукі з ледзяной конаўкі вады, намачыў ёю твар, разы са два пацягнуў па ім даўно не мытым ручніком і спешна пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку. Полы гэтай кароткай лёгкай вопраткі абвісалі ўніз, з-пад іх спрабавала абвісаць падшэўка. Ён падперазаўся паверсе вузенькаю папружкаю, знайшоў у сенцах пугу і тады як мае быць падаўся ў глыбіню двара. Ён гаварыў сам з сабою.

«От пакуль выберашся... От пакуль выберашся, дык і паўдня нахопіцца...» (К. Чорны. «Ідзі, ідзі...»)

Прыметнікі выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы, але функцыя іх у розных стылях розная. У навуковым стылі прыметнікі — сродак пераважна класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйную ролю. Напрыклад:

ПАЛЫН (Artemisia), род адна-, двух- і шматгадовых траў або паўкустоў сям. складанакветных. Каля 400 відаў, пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар'і. У СССР каля 170 відаў, на Беларусі 8. Найбольш пашы­раны палын горкі (A. absinthium), палын палявы (A. campestris), палын звычайны, або чарпобыль (A. vulgaris). Расліны апушаныя, вышыня 10—200 см. Лісце перыста-рассечанае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя або чырванаватыя, сабраныя ў гронкавыя ці мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Растуць на сухіх лугах, пясках, у садах, агародах, каля жылля. Некаторыя віды лекавыя (палын горкі, цытворны), эфіраалейныя і вострапрыпраўныя (палын эстрагон, палын дробнакветны), дэкаратыўныя (палын высокі). (БелСЭ)

У публіцыстычным і мастацкім стылях прыметнікі маюць, акрамя пазнавальнай, вобразную, эстэтычную ролю. Так, у вершы М. Танка «Птушкі» прыметнікі сінія, чырвоныя, шэрыя, барвовыя не толькі называюць прыметы поўных прадметаў і з'яў, a і заключаюць у сабе глыбокі падтэкст, звязаны з традыцыйным успрыманнем сіняга як чагосьці 'светлага', 'жаданага', чырвонага — як 'сталага', шэрага — як 'сумнага', 'неспакойнага', барвовага — як 'трывожнага', 'грознага'. Гэтыя прыметнікі дапамагаюць стварыць малюнак жыцця чалавека — яго маладосці, сталасці, старасці.

Вось лятуць над намі

Сінія птушкі ветру,

Чырвоныя птушкі лістоты,

Шэрыя птушкі хмар,

Барвовыя птушкі гадоў

Выйдзі на ганак!

Кінь ім хоць жменю зярнят,

Каб яны так хутка

Не адляталі.

У афіцыйна-дзелавым, навуковым і публіцыстычным стылях шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўтвараюць устойлівыя тэрміналагічныя спалучэнні.

Прыклад навуковага тэксту:

Сапраўдную палітычную эканомію стварылі К. Маркс і Ф. Энгельс, якія на аснове адкрытага імі матэрыялістычнага разумення гісторыі зрабілі рэвалюцыйны пераварот у поглядах на грамадства. Упершыню ў гісторыі навукі з усёй сукупнасці адносін людзей былі вылучаны як асноўныя вытворчыя адносіны. Даследаванню гэтых адносін і законаў эканамічнага развіцця прысвечаны галоўная праца К. Маркса «Капітал», а таксама яго працы «Да крытыкі палітычнай эканоміі», «Наёмная праца і капітал», «Заработная плата, цана і прыбытак» і інш. Зыходным пунк­там эканамічнай тэорыі К. Маркса і Ф. Энгельса з'яўляецца іх вучэнне пра тавар і працу, якая стварае тавар. Краевугольны камень эканамічнай тэорыі марксізму — вучэнне аб прыбавачнай вартасці, у якім рас­крыта сутнасць капіталістычнай эксплуатацыі: непрымірымыя антаганістычныя супярэчнасці паміж працай і капіталам. (БелСЭ)

Прыклад публіцыстычнага тэксту:

Камсамолам набыты багаты вопыт фарміравання ў моладзі марксісц-ка-ленінскага светапогляду і класавай свядомасці. Неабходна і ў далейшым выхоўваць юнакоў і дзяўчат у духу камуністычнай ідэйнасці, вернасці рэвалюцыйным і працоўным традыцыям Камуністычнай партыі і савецкага народа, высокай маральнасці, непрымірымасці да буржуазией ідэалогіі, праяўленняў антыграмадскіх паводзін, спажывецкіх адносін да жыцця, чужых нашаму грамадству нораваў. («Настаўніцкая газета»)

Стылістычныя магчымасці граматычных форм назоўніка праяўляюцца, напрыклад, у катэгорыі ліку. Форма назоўніка адзіночнага ліку, ужытая са значэннем множнага ліку, падкрэслівае тыповасць прадметаў, з'яў, жыццёвых сітуацый.

Натура ўжо, відаць, такая,

Што чалавеку з кожным днём

Заўжды чагосьці не хапае,

Хоць і ў парадку ўсё кругом.

(П. Броўка. «Натура ўжо, відаць, такая...»)

Тут назоўнік чалавек набывае значэнне зборнасці (людзі) і абагульненасці. Toe, пра што гаворыцца ў гэтым вер­шы, уласціва кожнаму чалавеку, кожнай асобе — усім людзям.

Прозвішча чалавека — назоўнік адзіночнага ліку; ужыты ў форме множнага ліку, ён абагульняе індывідуальныя рысы,уласцівыя менавіта гэтаму чалавеку, пераносіць іх на пэўныятрупы людзей. Такое стылістычнае выкарыстанне граматычнайформы слова робіць тэкст багатым экспрэсіяй.

Няма патрэбы пераказваць змест шматлікіх чэхаўскіх навел. Прыпомніце іх, і перад вачыма ў вас у доўгай чарзе чэхаўскіх «герояў» — ля гавых,, грызловых, укусі-каланчоўскіх, настаўніка Ахінеева, памочніка паліцэйскага надзірацеля Ачумелава, гарадавога Жратвы, акцёра-палюбоўніка Паджарава, гімназіста Высекіна і шматлікіх запупырыных, смердзяковых, падзатылкіных, чарнасвінскіх, галапёсавых і сямірылавых на чале з унтэрам Прышыбеевым — пройдзе здань царскай Расіі. (77. Галавач “Цi патрэбнанам навела?»)

Форма клічнага склону назоўнікаў заўсёды стылістычна афарбаваная, яна-сродак выражэння пяшчоты, любасці, можа мець адценне ўзвышанасці, у пэўных кантэкстах — архаічнасці: Мартыне, мой голубе! Вырваўся ты з панскай няволі, і гэты карабін, што лёг на тваю нежывую руку, здабыў ты, баронячы сваю волю. Расплюшч жа, мой голубе, вочы ды зірні: вунь ён, вораг наш, стаіць, апусціўшы вочы. (К-с) А скажы мне, дзеду любы, чаму так на свеце стала, што адным даецца мала,другому — аж да гу­бы? (К-с) Г эй, прасніся, беларусе! Усе людцы паўставалі. Гэй, прасніся, беларусе! Усе праўдачку пазналі. (Куп.) Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць,— ім пакорны я толь­ко з гуслямі, сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць,— не скуеш толькі дум ланцугамі. (Куп.)

Выразную стылістычную адметнасць маюць склонавыя формы прыметнікаў жаночага роду. Формы з аднаскладовымі канчаткамі ўласцівыя ўсім стылям мовы: 3 чаго складаюцца нашы вялікія дасягненні? 3 нашых маленькіх поспехаў, са звычайнай, шчырай і рупнай працы кожнага чала-века нашай неабсяжнай Савецкай краіны. (Я. С.) Хораша пахла з каляін вільготным сасновым карэннем, а з дробных хмызоўсвежай лістотай, а потым неяк нечакана і саладкава-густа патыхнула водарам ад зламанага куста крушыны. (Стр.) Імкнуцца песень адгалоскі да ўсіх сцяжынак І дарог... Той голас, голас роднай вёскі, я І да гэтага збярог. (Бр.)

Формы з двухскладовымі канчаткамі ўжываюцца пераважна ў гутарковым стылі і стылі мастацкай літаратуры. У стылі мастацкай літаратуры гэтыя формы выкарыстоўваюцца як граматычныя архаізмы, прыдатныя для ства-рэння гістарычнай перспектывы, каларыту мінуўшчыны, як сродак стылізацыі мовы ў творах на гістарычныя тэмы або як перайманне песенна-паэтычнай фальклорнай традыцыі4: Аднак смутак мясцовасці не перашкодзіў Грэбеням перайсці да ажыўленае гутаркі. (Ц. Г.) У хаце адразу ста­ла шумна І весела, яна нібыта зрабілася цяснейшаю ад гэтае напорыстае і жыццядайнае сілы — быццам у хату да Шыбекаў аблаваю ўваліўся цэлы натоўп вясёлых, узбуджаных людзей. (Я. С.) Барсукі стаіліся па норах у чакан-ні ціхае начы. (Бр.) А колькі жыццяў ён збярог падчас блакаднае навалы! (Астр.) Які тады ён быў узнёслы, як! прыгожы, малады, ажно ў руках звінел! вёслы над прорвай чорнае вады! (Грах.)

Стылістычную адметнасць маюць і формы ступеней параўнання. Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступені ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы, але, напрыклад, формы вышэйшай ступені з суфіксамі -ей(-эй), -ш- не ўласцівы афіцыйна-дзелавому і навуковаму стылю, яны выкарыстоў-ваюцца ў вершаваных творах. Прыклад з паэмы Я. Купалы «Адвечная песня»:

Ж ы ц ц ё

Усясільнай рукою тварэння

Даю яму права існення,

На ўласнасць ваду і зямлю,

Душу яму такжа даю.

Пад ўладай сваей будзе меці

Як ёсць усё чыста на свеце;

Ён будзе ўсіх чыста дужэй,

ён будзе ўсіх чыста мудрэй...

Так будзе ён нарам прыроды,

Сам найдасканалыпага роду,

I будзе цар гэты навек

Название насіць — чалавек.

Займеннікі — нейтральныя паводле стылістычнай афарбаванасці словы (выключэнне складаюць нешматлікія займеннікі тыпу усенькі: Дзядзька Іван, я не хачу там жыць, вазьміце мяне назад у нашу вёску. Зрабіце мне хатку, І мы з Антосем адробім, за ўсенька адробім. (Б.) і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы. Стылістычныя магчымасці займеннікаў выяўляюцца толькі функцыянальна — у выпадках выкарыстання адных займеннікаў замест другіх. Найболып разнастайныя экспрэсіўна-стылістычныя функцыі асабовых займеннікаў. Асабовы займеннік, які неаднаразова паўтараецца ў кантэксце, акцэнтуе ўвагу на пэўнай асобе: Ён быў сівы, высокі, моцны з твару і постаці, гэты сённяшні чарговы кіраўнік паседжання з'езда. Ён сядзеў на сваім месцы ў прэзідыуме і штосьці паволі запісваў у свой блакнот. Кучаравая сівізна сыходзіла ў яго ззаду на галаве на шыю. Ён даваў слова прамоўцам. (К. Ч.)

Пропуск займенніка ў выказванні—уласцівасць пераважна гутарковага стылю: Салаўіныя галасы ў людзей Тонежа. Заспявае чалавек — залюбуешся. Любога з Тонежа бяры ў хор — добры спявак будзе. (Бял.) Успаміналі сваё — цяпер ужо далёкае — мінулае: палетак, школу, сумесныя гульні. (P. М.) У хаце вячэралі. Ад маладое картоплі вілася і мяшалася сытая пара. (В. А.) Пад вечар зноў касілі. (М. В.)

Займеннік вы, ужыты ў дачыненні да адной асобы,— звычайны на Беларусі зварот да маці, бацькі; ён можа падкрэсліваць афіцыйны характар адносін або ўказваць на розніцу ва ўзросце субяседнікаў: — Вы, тата, ешце,ціха азвалася поўненькая, чарнабровая Маня. (Б.) І хто сказаў, што гэты кут не стаў і Вашым на Зямлі: калі былі Вы ма­рай тут, лічыце, Вы ўжо тут былі. (А. Л.) — Ой, вы скажаце,— Манька збянтэжана засмяялася, чамусьці загаварыўшы на «вы». (Кл.)

Асабовы займеннік ты ўжываецца замест я, калі выказванне мае абагульненае значэнне: Туман, здаецца, адышоўся ад цябе далей — як усё' роўна ты, махаючы касою, паразганяў яго,— але добра адчуваеш, як ён, нябачны, халодзіць тваё голае да пояса цела. (Я. С.)

Аўтары навуковых прац звычайна замяняюць асабовы займеннік я займеннікам мы або наогул апускаюць яго: Старажытныя помнікі адлюстроўваюць хістанні ў родзе назоўнікаў шматлікімі прыкладамі. Прывядзём некаторыя з іх... Як бачна, разглядаемая фанетычная з'ява не можа быць прычынай, якая выклікала знікненне ніякага роду ў пэўных рускіх гаворках, тым больш што яна не пацвярджаецца данымі беларускай мовы. На нашу думку, прычыну гэтай з'явы трэба шукаць у прыродзе самой катэгорыі роду, у тым, якую ролю адыгрывае дадзеная граматычная катэгорыя ў агульнай сістэме мовы. (М. А. Жыдовіч. «Назоўнік у беларускай мове»)

Сутыкненне займеннікаў вы — ты ў блізкім кантэксце — сродак характарыстыкі персанажаў паводле іх сацыяльнага становішча або выхаванасці. У п'есе К. Крапівы «Партыза­ны» ёсць дыялог паміж панам Яндрыхоўскім і селянінам Маргуном. Займеннік ты ў вуснах Яндрыхоўскага і вы — у Маргуна — сведчанне сацыяльнай няроўнасці субяседнікаў:

Маргун. Дальбог жа, панічок, нічога і пальцам не крануў. Што я — пустадомак які, каб на панскае квапіцца? Вы, можа, мяне не ведаеце, бо рэдка ў маёнтку былі, а мама ваша добра мяне ведае.

Пан Яндрыхоўскі. А тэта што ў цябе?

Маргун. Партрэт вашага таты-нябожчыка...

Пан Яндрыхоўскі (бярэ партрэт). За партрэт дзякую, але калі ты таксама грабіў, дык гэта цябе ад кары не выратуе.

У мове мастацкага твора займеннікі могуць набываць акрэсленасць і пэўнасць. Так, гераіня аповесці В. Быкава «Альпійская балада» Джулія шле ліст да Іванавых землякоў, расказвае пра каханага, не называючы яго імя, але

гэта і не трэба: той, хто піша, і той, хто чытае, разумеюць, пра каго ідзе гаворка: «Бывайце, незнаёмыя землякі Яго, бывайце, Яго родныя, бывайце, далёкія Цярэшкі ля Двух Сініх Азёр, жыць каля якіх вельмі хацела і я. Не забывайце свайго земляка, як не забываем яго мы».

Стылістычныя магчымасці дзеясловаў праяўляюцца найбольш выразна ў формах часу і ладу. У афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях выкарыстоўваюцца звычайна такія часавыя формы, якія адлюстроўваюць рэальны час дзеяння. Напрыклад:

Народы Савецкага Саюза ў Айчыннай вайне пад кіраўніцтвам Ка-муністычнай партыі атрымалі ваенную, палітычную і эканамічную пера-могу. Яны не толькі адстаялі сваю Радзіму, але выратавалі народы све­ту ад пагрозы закабаления фашызмам, чым на справе паказалі свой пралетарскі інтэрнацыяналізм. Асноўны цяжар у вайне супраць фашысцкай Германіі вынеслі савецкі народ і яго Чырвоная Армія. У вайне СССР страціў 20 млн. чалавек, панёс ііайболыпыя матэрыяльныя страты, якія склалі 2600 млрд. руб. Аднак Савецкі Саюз перанёс гэтае цяжкае выпрабаванне, перамог ворага, яшчэ больш умацаваў свой міжнародны аўтарытэт. (БелСЭ)

Гутарковаму, публіцыстычнаму стылю і стылю мастацкай літаратуры ўласціва выкарыстанне дзеяслоўных форм аднаго часу са значэннем другога часу. Так, дзеясловы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага, што дапамагае ажывіць мінулыя падзеі, наблізіць іх да чытача. Каб болын жыва і вобразна паказаць сустрэчу Мартына Рыля з Аўгіняй, Я. Колас выкарыстоўвае nepaважна дзеясловы цяперашняга часу, але першы сказ гэтай замалёўкі (з дзеясловам прошлага часу) падказвае, што дзеянне адбывалася ў мінулым:

Мартын Рыль ехаў са стрэльбаю на чоўне ўскрай Прыпяці. Ён туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Яму пашчаслівілася настраляць іх штук пяць. 3 таго боку Прыпяці шыбуе човен. На носе чоўна ляжыць зялёная вязка свежай травы і ёмкі сноп пышнага кучаравага чароту. На чоўне бялее гнуткая, руплівая дзявочая постаць у чырвонай хустачцы, завязанай канцамі назад. Спрытна мільгае вясло ў яе пругкіх руках, і човен борзда і роўна слізгаціць па шырокім лоне спакойнай Прыпяці. Мінуўшы сярэдзіну рэчкі, човен крута верне ў бок Мартына. Мартын сумыслу едзе павольна і пільна узіраецца ў затокі, дзе любяць жыраваць качкі, і не глядзіць на човен з дзяўчынаю, хоць ужо ведае, хто на ім плыве. («Дрыгва»)

Дзеясловы будучага часу, ужытыя са значэннем цяпе­рашняга, падкрэсліваюць шматкратнасць, паўтаральнасць дзеяння:

Вецер вые, не сціхае,

Дзіка ў коміне шуміць,

То заплача, заспявае,

То па стрэсе прабяжыць.

(Я. Колас. «Асенні вечар».)

Дзеясловы будучага часу могуць абазначаць прошлае нечаканае або выпадковае дзеянае: Прыеду я аднекуль, а ён выбежыць насустрач і кідаецца каня распрагаць. (К. Ч.)

Складаныя формы прошлага часу дзеясловаў, якія аба-значаюць даўно мінулае дзеянне, уласцівыя толькі гутарковаму стылю і стылю мастацкай літаратуры: Калі часці Чырвонай Арміі перайшлі былі Прыпяць і падыходзілі ўжо да вёсак Прымакі — Вепры, Васіль Бусыга і яго прыяцелі перажывалі трывожныя дні. (К-с) Ен нават раскарчаваў быў чатыры дзесяціны зямлі і падбіраўся на пятую. (К. Ч.)

Дзеяслоўныя формы ладу набываюць экспрэсіўнасць, калі дзеясловы аднаго ладу ўжываюцца са значэннем другога ладу. Напрыклад:

За што мы любім нашу Радзіму? За вялікую, душэўную і сардэчную павагу да чалавека, за сапраўдны клопат за яго, за ўсё тое, чым не можа пахваліцца ніводная капіталістычная краіна. Там што? Выкінула чалавека адпрацаваная, халодная сістэма ў мутны паток бізнесу, і ён ужо борсайся ў ім сам, махай рукамі, пускай бурбалкі, спадзявайся толькі на самога сябе — ніхто і ніколі, калі тэта не нясе выгады, не паможа чалавеку і не падасць яму рукі. (Я. Сіпакоў. «Упэўненасць»)

Калі са значэннем дзеясловаў загаднага ладу ўжываюцца формы абвеснага і ўмоўнага ладу, катэгарычнасць загаду памякчаецца, змяншаецца. Ты пакуль маўчы, Петрык, нікому не кажы. Паляжы, адпачні, а потым паціху збірайся. Аборкі да лапцікаў прыладзь, саломкай сеежай высцелі іх, каб мякчэй было ісці. Дзяружку згарні, еозьмеш з сабою. (М. Кап.) Пагаварыў бы ты з братам. (Б.) Ты пра­вильна, правільна, мабыць, разважаеш, перасцярогі твае недарэмныя... Але... Давай пакуль што ў тое, далёкае, не загадваць. Падумаем лепш пра бліжэйшае... (Сач.)

Стылістычна адметныя формы інфінітыва на -ць, -ці5. Першыя (з суфіксам -ць) нейтральный, уласцівыя ўсім стылям мовы. Другія (з суфіксам -ці) ужываюцца ў вершаванай мове як паэтычны сродак, які выкарыстоўваецца з мэтай надання вершу асаблівай мілагучнасці, з мэтай стылізацыі пад народную песню. Напрыклад, у Я. Купалы:

Такая прынука, як труд І навука,

Ці ж можа нам сіл не дадаці?

3 такімі сябрамі, знай, будзе не штука

I гора свае зваяваці.

(«Вучыся...»)

Перад хатай нізкай

Пасаджу я дрэўцы,

Ад аконцаў блізка

Падбяру ім месцы.

Ой, кумы, кумочкі,

Міла паглядзеці,

Як пачнуць лісточкі

Трэсціся, шумеці,

Шаптаць, гаманіці

Ціха між сабою,

Галоўкі хіліці

Тут жа нада мною.

I мне здасца ў хаце,

Што дрэўцы бясконц

Раяцца, як даці

Долю мне й старонцы.

(«Перад сёмухай»)

2Прыклад з кнігі: Мяцельская Е. С, Камароўскі Я. М. Беларуская дыялекталогія: Хрэстаматыя.— Мінск, 1979, с. 101.

3 Пешковский А. М. Русский синтаксис в научном освещении.— М., 1956, с. 79.

4 Клюсаў Р. «...Ад раиняй да вячэрпяе зары».— «Полымя», 1975, № 6, с. 250—252.

6 Стылістычныя магчымасці дзеяслоўных форм разгледжаны падра-бязна ў кнізе: Мацкевіч Ю. Ф. Марфалогія дзеяслова ў беларускай мо­ве.— Мінск, 1959.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: