А1. Адзначце слова(-ы) з няправільна вызначаным лексічным значэннем:
1) Разважлівы – якому ўласціва павага, розум;
2) Бадылле – пруткія сцябліны пераважна аднагадовых раслін;
3) Бакалея – некаторыя харчовыя тавары: мука, крупы, цукар;
4) Гмах – вялікі і высотны будынак;
5) Карункі – пацеркі з каралавых або іншых каштоўных камянёў.
А2. Адзначце мнагазначнае слова(-ы):
1) школа; 4) настаўнік;
2) падручнік; 5) ранец.
3) аловак;
А3. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:
1) адгарадзіцца ад усяго свету; 4) авалодаць прафесіяй;
2) адгучалі песні; 5) адставіць крэсла ўбок.
3) абярнуцца на знаёмы голас;
А4. Адзначце рад(-ы), у якім(-іх) усе словы з’яўляюцца сінонімамі:
1) абшар, гладзь, прастор, раздолле;
2) адасобленасць, адарванасць, замкнёнасць, ізаляванасць;
3) аднолькавы, аднатыпны, раўназначны, раўнацэнны;
4) адчай, маркота, разгубленасць, роспач;
5) абяцанне, запэўненне, зарок, клятва.
А5. Выпішыце з сінанімічнага рада дамінанту:
Палохацца, баяцца, апасацца, дрыжаць, дрэйфіць.
А6. Адзначце словазлучэнне(-і) з сэнсава не спалучальнымі словамі:
1) судна пачалі буксаваць да берага;
2) ганчарны выраб;
3) ганарлівае званне;
4) расчапіць засцежку для пацерак;
5) зайздрослівае здароўе.
А7. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) есць фразеалагізмы:
1) Заспелы гэтым патопам, заяц даў лататы з усёй моцы сваіх задніх лап;
2) Грывасты дым вісеў над лесам;
3) Відаць усё як на далоні;
4) Дзяўчына на момант замяшалася, потым ускінула на яго свае бойкія вочы;
5) Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая.
А8. Сінонімамі да фразеалагізма ШТО КІЕМ ПА ВАДЗЕ з’яўляюцца словы:
1) ні за што ні пра што; 4) бескарысна;
2) старанна; 5) выдатна.
3) дарэмна;
А9. Адзначце сказ(-ы), дзе фразеалагізм выконвае сінтаксічную функцыю азначэння:
1) Алеся пасля гэтай гутаркі ўсю ноч вачэй не магла звесці.
2) Большую частку залы займаюць людзі не першай маладосці.
3) Збіты з тропу, настаўнік шырока расплюшчыў вочы.
4) Цяпер я стрэляны верабей.
5) Я цябе прашу, хоць гады ў рады прысніся.
А10. Выпішыце ў пачатковай форме слова, якое ў рускай і беларускай мовах мае рознае значэнне:
Калі мы не хочам загінуць, калі не хочам быць вечнымі рабамі, - павінны пакінуць мы благую прывычку думаць, што нехта прыйдзе і выратуе нас з нашай бяды, з нашай няволі.