Частка В

В1. Выпішыце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

1) звыш__дэйны; 4) вы__граваць;

2) з__начыць; 5) за__нелы.

3) аб__мшэць;

В2. Знайдзіце слова з прапушчанай зычнай. Запішыце яго правільна:

1) кня__ства; 4) балас__ны;

2) нясвіж__скі; 5) капус__ны.

3) тавары__скі;

В3. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) парушаны лексічныя нормы беларускай мовы. Запішыце правільна памылкова выкарыстанае слова:

1) Я вельмі кахаю сваіх бацькоў.

2) Мароз размаляваў вокны мудрагелістымі ўзорамі.

3) Адрасант адправіў карэспандэнцыю своечасова.

4) Суседнія калгасы абагулілі сваю гаспадарку.

5) Настойлівасць і працавітасць – важны факт дасягнення поспеху.

В4. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова.

1) Даражэйшага чалавека, чым ты, у мяне не было і не будзе.

2) Бульба ў нашых суседзяў лепшая нашай.

3) Тут смех і жарты, таўканіна – найцікавейшая часіна.

4) Вецер пачаў шумець мацней.

5) Мір – гэта і праца, і шчасце, і радасць. Усё даражэйшае заключана ў гэтым слове.

В5. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам.

1) удыхнуць поўнай груддзю;

2) смяяцца з сябра;

3) пісаць на адрас;

4) пайсці за доктарам;

5) ажаніцца з Вольгай.

В6. Выпішыце граматычную аснову з абагульнена-асабовага сказа:

1) Люблю глядзець на раку вясной, калі паводка затапляе лугі на цэлыя кіламетры.

2) Без канца можна ехаць па сельскіх дарогах.

3) Раптам у лесе штосьці загуло.

4) Рэшатам вады не наносіш.

5) На другі дзень у полі не працавалі.

В7. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка.

1) Большасць дрэў пасаджана сёлетняй вясной.

2) Высока над зямлёю прыгожымі шнурамі ляцелі шмат жураўлёў і гусей.

3) Дзве апошнія зімы выдаліся марознымі.

4) Група школьнікаў увайшла ў лес і села ў цянёк.

5) Безліч малых рэк і ручаёў жывіць возера.

В8. Вызначце стыль тэксту.

Як сведчаць даследчыкі, толькі ў Беларусі за час сталінскіх рэпрэсій 30-х гадоў знішчана каля двух мільёнаў чалавек. Значная частка іх была выслана на ўсход і поўнач краіны (Салавецкія астравы, Варкута, Калыма), а астатнія ліквідаваны на месцы. Мы павінны памятаць аб іх – не героях, а бязвінных ахвярах: спрацаваных рабочых, галодных калгасніках, першых народных інтэлігентах, мужчынах і жанчынах, якія з куляю ў патыліцы клаліся ў самімі ж выкапаныя ямы, вымаўляючы адзінае і трагічнае слова: “Завошта?”

Яны ўжо ніколі не пачуюць адказ на тое сваё пытанне, затое адказ на яго павінны зразумець мы.


Для заметак



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: