Працуем з гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з даклада начальніка штаба аператыўнага кіраўніцтва вермахта генерал-палкоўніка А. Йодля на нарадзе рэйхсляйтэраў і гаўляйтэраў у Мюнхене 7 лістапада 1943 г.

"Необходнмость н целеустановка этой войны былн понятны каждому еіце тогда, когда мы вступнлн в велнкогерманскую освободнтельную борьбу н свонм агресснвным веденнем войны воспрепятствовалн той опасностн, которая столь зрнмо грознла нам со стороны Полыпн й западных держав...

2. С прнходом [нацнстов] к властн обозначаются прежде всего возвраіценне военной суверенностн (всеобіцая воннская повннность, занятае Рейнской областн) н начало нового вооруження...

3. Аншлюс Австрнн прннес не только осуіцествленне старой нацнональной целн, но й наряду с возрастаннем нашей военной снлы значнтельное улучшенне нашего стратегнческого положення. Еслн до тех пор чехословацкнй район угрожаюіцнм образом вклнннвался в террмторню Германнн (служа оснным гнездом для Францнн н авнацнонной базой для союзннков, особенно для Росснн), то теперь Чехня оказалась зажатой в клешй. Ее собственное стратегнческое положенне стало настолько неблагопрнятным, что она должна была пасть жертвой энергачного нападення раньше, чем получнт действенную помоіць от Запада.

6. Главный результат... успеха заключался, однако, в том, что восточного протнвннка больше не сувдествовало й проблема второго фронта на основанйй соглашеннй с Россней поначалу могла рассматрнваться как решенная раз н навсегда.

7. Тем самым центр тяжеста ведення войны естественным образом переместался на Запад, где в качестве самой первоочередной задачн вырнсовалась зашнта Рурской областа от вторження англнчан й французов в Голландню...

12. Одновременно росло осознанне все более прнблнжаюіцейся опарностн с большевнстского Востока, которую в Германнн внделн слншком мало н нз днпломатйческнх соображеннй до последнего момента сознательно замалчнвалн. Однако сам фюрер эту опасность постоянно нз внду не упускал".

Тэма 2. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Пакуль Германія была занята Аўстрыяй і Чэхаславакіяй у бок Польшчы чуліся завярэнні аб сяброўскіх адносінах.

Ужо праз нядзелю пасля знікнення з палітычнай карты Чэхаславакіі, увага нацысцкага кіраўніцтва была накіравана на Польшчу. Падрыхтоўка да нападзення ажыццяўлялася, як заўсёды, па трох галоўных напрамках:

ваеннаму, палітычнаму і дыпламатычнаму. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - "план Вайс" (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была закончана. Дзеля пастаноўкі канкрэтных задач Гітлер правёў 22 жніўня 1939 г. нараду вышэйшага каманднага складу, дзе выступіў з прамовай. 3 прысут-ным яму запалам і дэмагагічнай рыторыкай ён не толькі ахарактэрызаваў склаўшуюся сітуацыю міждзяржаўных адносін, але і абрысаваў перспектыву іх магчымага развіцця ў бліжэйшыя гады. "...Отношення с Польшей сталн невыноснмымй. Моя полнтнка в отношеннн Польшн, проводнвшаяся до снх пор, протнворечнла воззренням нашего народа. 31 жніўня 1939 г. ён падпісаў дырэктыву аб нападзе на Польшчу.

У ноч, з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г., калі ўся "ваенная машына" Германіі была гатова да рыўку на Польшчу германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю "Гіммлер." Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні кантрацыйных лагераў, якія валодалі польскай мовай, "захапілі" радыёстанцыю ў германскум горадзе Глейвіц (цяпер польскі Глівіцэ). Быццам бы з захопленай радыёстанцыі прагучаў зварот на польскай мове, у якім быў прызыў "аб'ядноўвацца і біць немцаў." Раніцой Гітлер звярнуўся да германскага народа, у яком уся віна за развязванне ваеннага канфлікта была ўскладзена на польскі бок.

1 верасня 1939 г. Германія абрушыла ўсю стальную моц вермахта на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. У першы перыяд вайны асноўныя падзеі разгортваліся на Захадзе еўрапейскага кантынента. Англія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Полыпчай, абвясцілі 3 верасня вайну Германіі. Такія ж заявы зрабілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна прыняла сусветны характар.

Аднак баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краіны не распачалі. Нагадаем, што французская армія павінна была на 15 дзень пасля нападу Германіі на Польшчу перайсці ў наступленне. Ваенныя магчымасці Англіі і Францыі па прысячэнню германскай агрэсіі былі больш чым значныя. Разам з Польшчай, на пачатак баявых дзеянняў яны мелі: 172 дывізіі, каля 4 000 танкаў, звыш 7 600 самалётаў, да 36 000 гармат і мінаметаў. Германія ў той час мела 103 дывізіі, 3 200 танкаў, звыш 4 000 самалётаў і 26 000 гармат і мінамётаў. Як бачна пры рашымасці саюзнікаў іх удар на захадзе мог бы карэнным чынам памяняць ход ваенных падзей.

Польскае кіраўніцтва спачатку паверыла, што з уступленнем у вайну брытанскія і французскія саюзнікі распачнуць выконваць свае абавязкі. Насельніцтва Польшчы з энтузіязмам сустрэла вестку аб рашэннях Англіі і Францыі ўступіць у вайну, грамадскаць разлічвала, што саюзнікі выканаюць свае абавязкі. Перш за ўсё патрабавалася неадкладная падтрымка авіяцыяй. Але час ішоў, а саюзная авіяцыя ў польскім небе так і не з'явілася.

Германскія войскі ў складзе двух армій "Поўнач" і "Поўдзень," якія абрушыліся на Польшчу, налічвалі 1,6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, звыш 100 караблеў, каля 6 000 гармат і мінамётаў, якія былі аб'яднаныя у 62 дывізіі, у тым ліку 7 танкавых і 4 матарызованых. Ім процістаялі шэсць польскіх армій: «Модлін», «Паможэ», «Познань», «Лодзь», «Кракаў», «Карпаты», якія былі разгорнуты на мяжы з Германіяй і адна армія «Прусы» - ў тыле, дзве аператыўныя группы: «Нарэў», «Вышкуў» і група «Піскор». Польскія войскі налічвалі каля 1 млн. чалавек, 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў і 13 ввенных караблёў, аб'яднаныя ў 39 дывізій: 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горнастралковыя брыгады. Як бачна, суадносіны сіл былі на баку немцаў: па пяхоце — 1,8: 1, па артылерыі — 3: 1, па танках — 4: 1, па авіяцыі — 5: 1. Да таго ж поль-скае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Калі немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95% сваіх сіл, то палякі - каля 49%.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, валодаючы вялікай ваеннай перавагай акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на "лінію Керзана"- прыкладную мяжу рассялення палякаў, з аднаго боку, і украінцаў і беларусаў з другога, якая была вызначана Пражскай мірнай канферэнцыяй яшчэ ў 1919г. Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан. Многія польскія патрыёты, застаўшыяся вернымі прысязе, працягвалі змагацца, выконваючы свой вайсковы абавязак. Асабліва гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія толькі 27 верасня капітуліравалі. Агульнае становішча польскіх войск аказалася катастрафічным. У другой палове верасня польскай арміі- як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула 97 тысяч воінаў, прыкладна 140 тысяч былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, у тым не менш 30 тысяч беларусаў.

Варта адзначыць, што напад Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 г. непасрэлдным чынам быў звязаны з лёсам беларускага народа. Як вядома, звыш 1 млн. беларусаў да вайны былі польскімі грамадзянамі. Напярэдадні нападу Германіі, Польшча правяла ўсеагульную мабілізацыю сваіх грамадзянаў у войска. У выніку ў Войска Польскае было заклікана каля 70 тыс. беларусаў, якія гераічна змагаліся супраць нямецкіх войскаў (Варшава(8-28), Вэстэрплатэ(1-18), Львоў (12-22), Хэльская паў-выспа(1-2)). Менавіта ў верасні 1939 г. упершыню нага нямецкага салдата ўступіла на беларускую зямлю. Так, 14-17 верасня польскі гарнізон пад камандаваннем ген. К. Плісоўскага мужна абараняўся ад танкавай групоўкі “Гудэр’ян” ў брэсцкай крэпасці. Большасць польскіх салдат складалі рэзервісты-беларусы з Палесся.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, якія склалі 16,4 тысяч забітымі, 27,6 тысяч параненымі, было знішчана 933 танкі і бронемашыны, 6 046 аўтамабілі, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў. Варта адзначыць, што сярод забітых было каля 10 тыс. польскіх салдат беларускай нацыянальнасці.

Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі 1 Украшы. Прыбягаючы да дыпламатычнага лавіравання і запэўнівання, аб неабходнасці падрыхтоўкі войск Чырвонай Арміі, што СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, адцягваўся ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шуленбурга 10 верасня савецкі міністр адзначыў, што «советское правнтельство нмеет намеренне воспользоваться дальнейшнм продвнженнем немецкнх войск, чтобы заявнть, что Польша развалнвается на кускн, н вследствне этого Советскнй Союз должен прнйтн на помоіць украннцам й белорусам, которым угрожает Германня».1 Заява прадэманстравала, што для СССР баявыя дзеянні супраць польскай арміі не з'ўляюцца галоўнымі, важненшай задачай - ажыццявіць узэяднанне этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.

Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі шырокую агітацыйна-прапагандысцскую апрацоўку насельніцтва. У цэнтральных газетах «Правда» і «Нзвестня», а таксама ў рэспубліканскіх «Звязда» і «Советская Белоруссія» сталі рэгулярна змяшчацца матэрыялы аб цяжкім лёсе беларусаў на акупіраванай Польшчай тэрыторыі. Рабілася шмат, каб падрыхтаваць жыхароў да ўвядзення войск Чырвонай Арміі ў заходнія рэгіёны СССР.

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С. Цімашэнка). франтоў былі разгорнуты і падрыхтаваны для вызваляльнага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 2 421 300 чалавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх.гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 —Пінск, 22 - Беласток і Брэст. Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб'екты.

Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава перастала існаваць. Германія атрымала агульную мяжу з Савецкім Саюзам. У перыяд з 17 по 30 сентября 1939 г. страты войск Беларускага фронту склалі 996 чалавек загінуўшымі і 2002 параненым. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з "Лініяй Керзана". Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі уключаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз'яднанне народаў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ў адзіных дзяржавах з'явілася актам гістарычнай справядлівасці.

Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне "аб сяброўстве і мяжы", па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нарэв, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву. Заўважым, што польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікорскім, кваліфакаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб непрызнанні і незаконнасці любых акупантаў (савецкіх і германскіх -аут.) і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.

Узяднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.

Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. Выбары прайшлі 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму. Чырвоная Армія не ўмешвалася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў, хоць яе прысутнасць не магла не ўплываць на становішча ў краі.

Народны Сход Заходняй Беларусі пачаў работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку, які адкрыў старэйшы дэпутат С. Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета.

Народны сход абраў паўнамоцную камісію з 66 чалавек для перадачы Вярхоўнаму Савету СССР і Вярхоўнаму Савету БССР яго рашэння аб жаданні насельніцтва Заходняй Беларусі ўвайсці ў склад Савецкага Саюза і БССР. 2 лістапада 1939 г. нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання, выслухаўшы заяву паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі, вырашыла задаволіць просьбу прадстаўнікоў Народнага сходу і ўключыць заходнія вобласці Беларусі ў склад СССР з уз'яднаннем іх з Беларускай ССР.

У склад Беларускай ССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн.чалавек. Пераважную большасць насельніцтва складалі беларусы, і толькі ў заходняй частцы Беластоцкай вобласці пераважала польскае насельніцтва. Плошча БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс. кв. км, насельніцтва - з 5,6 млн. да 10,3 млн. чалавек.

Яшчэ да гэтых рашэнняў па дагавору паміж урадамі СССР і Літоўскай рэспублікі, які быў падпісаны 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і так званая Віленская вобласць (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) агульнай плошчай 6900 кв.км была перададзена Літве, хоць волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў. У аснове гэтых рашэнняў былі палітычныя меркаванні. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская.

Уз'яднанне заходніх абласцей у адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную рэспубліку было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, захавала яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз'яднала беларускі народ у адзінай дзяржаве.

У студзені-сакавіку 1940 г. ствараліся мясцовыя органы савецкай улады. У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. былі арганізаваны партыйныя органы. Для іх умацавання з усходніх абласцей было накіравана 4 500 камуністаў.

Адначасова з партыйнымі пачалі дзейнічаць камсамольскія арганізацыі. Да мая 1940 г. для работы з моладдзю з усходніх абласцей было накіравана 6 00 камсамольскіх актывістаў. Пачаўся прыём у камсамол мясцовай моладзі, ствараліся камсамольскія ячэйкі і арганізацыі.

Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе-снежні 1939г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. Былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага сходу.

Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Абсталяванне для іх завозілася з Расіі, Украіны і ўсходніх абласцей БССР. У канцы 1940 г. у заходніх абласцях дзейнічалі 392 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх было занята каля 40 тыс. рабочых.

Рэканструкцыя і будаўніцтва новых прадпрыемстваў, пераход на двух-і трохзменную работу дазволілі значна павялічыць колькасць занятых рабочых. 22 тыс. чалавек былі накіраваны на фабрыкі і заводы Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, іншых гарадоў усходніх абласцей БССР. У выніку да 1941 г. беспрацоўе ў рэгіёне практычна было пераадолена.

Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да канца 1940 г. у заходніх абласцях БССР мелася 646 калгасаў, а да чэрвеня 1941 г. - 1115, якія аб'ядноўвалі 49 тыс. сялянскіх сем'яў. На землях лепшых маёнткаў было арганізавана 28 саўгасаў.

Наладжваўся гандаль. У канцы 1940 г. тут дзейнічала 717 дзяржаўных крамаў. Спажывецкая кааперацыя аб'ядноўвала каля 1 250 тыс. чалавек.

Некаторыя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы выклікалі незадаволенасць у часткі насельніцтва. Асабліва рэзкія выступленні былі з боку, былых ляснічых, асаднікаў і паліцэйскіх, Варта заўважыць, што пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла, на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падпол-ля, якое вяло барацьбу за захаванне Полылчы ў межах да верасня 1939 г. Маючы пэўную падтрымку сярод мясцовага польскага насельніцтва неле-гальныя арганізацыі былі заснаваны і дзейнічалі ў болышасці буйных насе-леных пунктаў. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспі-ратыўнай сеткі. Толькі з кастрычніка 1939 г. па ліпень 1940 г. было раскрыта 109 падпольных арганізацый, якія аб'ядноўвалі 3 231 удзельніка, з якіх 2 904 чал.

Дэпартацыі – 120 тыс. чал. вывезлі ў Сібір (4 этапы з лютага 1940 па чэрвень 1941 гг.) – ляснікі, асаднікі, удзельнікі антысавецкага руху, заможныя сяляне, сваякі паліцыянтаў, прастытуткі.

Значныя перамены адбыліся ў культурным жыцці. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце. Напрыклад, калі ў 1937 -1938 навучальным годзе ў рэгіёне дзейнічала 4 221 школа, у якіх на польскай мове абучалася 546,6 тысяч дзяцей, то ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым, у 4 278 абучэнне адбывалася на беларускай мове.

У заходніх абласцях былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішчаў, 8 медвучылішчаў, 7 тэнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг.

Становішча ў заходніх рэгіёнах СССР. Утварэнне Малдаўскай ССР. Намнога складаней адбываліся сацыяльныя пераўтварэнні ў Прыбалтыцы і Малдавіі. Нельга не адзначыць таго, што ўвод савецкіх войск у заходнія рэгіёны Беларусі і Украіны, садзейнічаў ўзмацненню націску СССР на прыбалтыйскія краіны. Імкнучыся забяспечыць бяспеку пауночна-заходняй мяжы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз. Пачаліся інтэнсіўныя перамовы, якія закончыліся падпісаннем дагавораў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 варасня 1939 г., а 5 кастрычніка з Латвіяй, 10 з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны.

Ва ўмовах прысутнасці часцей Чырвонай Арміі адбывалася радыка-лізацыя некаторай часткі жыхароў прыбалтыйскіх краін, ўзрастала рэакцыйнасць кіраўніцтва, што выявілася ў імкненні стварыць ваенна-палітычны саюз "Прыбалтыйская канфедэрацыя", якая была накіравана супраць уз'яднання з СССР. У адказ на гэта, у чэрвені 1940 г. былі значна ўзмоцнены гарнізоны савецкіх войск ў Прыбалтыцы.

Утварэнне Малдаўскай ССР у жніўні 1940 г. адбылося ў выніку вяртання СССР, па яго патрабаванні, Бесарабіі і Букавіны, якія былі захоплены Румыніяй ад маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны, і ўз'яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР.

Савецка-фінляндская вайна. Мяжа СССР з Фінляндыяй праходзіла па Карэльскаму перашыйку ўсяго ў 32 км. ад Ленінграда. На працягу ўсёй мяжы, па так званай "лініі Манэргейма", фінскі бок пры падтрымцы краін захаду, актыўна ажыццяўляў будаўніцтва ваенных умацаванняў, што выклікала занепакоенаць савецкага кіраўніцтва. У кастрычніку 1938 г. паміж СССР і Фінляндыяй пачаліся перамовы аб урэгуляванні савецка-фінскай мяжы. На перамовах, якія працягваліся да кастрычніка 1939 г., Савецкі Саюз прапанаваў ажыццявіць абмен часткі фінскай тэрыторыі - 2 761 км2 на 5 529 км2 савецкай тэрыторыі ва ўсходняй Карэліі. Але гэтыя прапановы фінскі бок адхіліў, а перамовы былі прыпынены. 30 лістапада 1939 г. без аб'яўлення вайны часці Чырвонай Арміі перасеклі савецка - фінляндскую мяжу і пачалі баявыя дзеянні. "Зімняя вайна" пачалася. Згодна аператыўных планаў савецкага камандавання, вайна з Фінляндыяй павінна была працягвацца ад 7 да 14 дзён. Кіраўніцтва СССР разлічвала на хуткую перамогу, аднак вайна зацягнулася, нават не гледзячы на значную ваенную перавагу савецкіх вайск. Суадносіны войск Фінляндыі і СССР

    Фінская армія   Чырвоная Армія   Суадносіны  
Дывізіі       1:1,7  
Асабовы склад   265 000   425 640   1:1,6  
Гарматы і мінамёты       1:5,4  
Танкі       1:88  
Самалёты       1:9,1  

Пачатак савецка-фінскай вайны прыкаваў увагу вялікіх дзяржаў да поўначы Еўропы. Увесь света асудзіў агрэсію СССР. Ужо 2 снежня 1939 г. ЗША ўвялі "маральнае эмбарга" на пастаўкі ў СССР авіяцыйнай тэхнікі і тэхналогій. Па ініцыятыве англійскай дыпламатыі ў Лізе Нацый было ўзнята пытанне правамернасці дзеянняў Савецкага Саюза і 14 снежня 1939 г. СССР быў выключаны з яе складу. 7 лютага 1940 г. разглядаўся вырыянт па ажыццяўленню інтэрвенцыі супраць Савецкага Саюза. Аднак, дапамога заходніх дзяржаў абмежавалася пастаўкамі ўзбраенняў, а таксама прадастаўленнем значных крэдытаў.

Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі, з вялікімі стратамі ажыццявілі па-спяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая "лінія Манер-гейма", а ўжо ў сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перагаворы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавора.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: