Вучэбныя задачы

Даць маральна-палітычную ацэнку 4)фашысцкай дактрыне ''Дранг нах Остэн ".

Растлумачыць характар вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Абмяркаваць у ходзе дыскусіі, у чым заключаліся трыумф і трагедыя салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны.

Даць ацэнку ваенна-стратэгічным і палітычным вынікам Маскоўскай бітвы.

Мэты фашысцкай Германіі ў вайне супрань Савецкага Саюза. Харакгар і асаблівасці вайны. Мэты і характар вайны супраць краіны Саветаў вынікалі з нацысцкай дактрыны, выкладзенай кіраўніцтвам трэцяга рэйха ў сваіх працах, прамовах і выступленнях задоўга да нападу на СССР.

Зыходзячы з ідэі аб "націску на ўсход" (Дранх нах Остэн), Гітлер абгрунтаваў у свёй працы "Майн Кампф” ідэю пашырэння "жыццёвай прасторы" германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у здольнасці ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізма з'яўляўся "савецкі яўрэйска-бальшавіцкі рэжым".

Захапіўшы еўрапенскія краіны, германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва прыступіла да распрацоўкі планаў нападу на СССР. Пачатак гэтаму быў пакладзены дырэктывай № 21, вядомай як план "Барабароса", падпісаны фюрэрам германскага трэцяга рэйха А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Стратэгічны план, дэталёва распрацаваны гітлераўскім ваенным камандаваннем на працягу наступнага паўгода, уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. У адпаведнасці з ім, прадугледжвалася ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. Галоўны ўдар германскія войскі нанасілі на Поўнач ад Прыпяцкіх балот, дзе групе армій "Цэнтр''' ставаілася задача разбіць савецкія войскі ў Беларусі. Група армій "Поўнач" павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій "Поўдзень" нанасіла ўдар у напрамку на Кіеў з мэтай акружэння і ліквідацыі савецкіх войск на правым беразе Дняпра. Пры гэтым Гітлер разлічваў на стратэгію "маланкавай вайны", якую лічыў адзіным эфектыўным сродкам забеспячэння поспеху ва ўсёй усходняй кампаніі. Прадугледжвалася, што рэшткі разбітых злучэнняў Чырвонай Арміі не здолеюць аказаць сур'ёзнага супраціўлення. У ходзе аперацыі немцы разлічвалі: у цэнтры — да 15 жніўня дасягнуць Масквы. Канчатковай мэтай плана "Барбароса" з'яўлялася стварэнне абарончага бар'ера супраць азіяцкай Расіі і выхад да зімы на рубеж Астрахань—Волга—Архангельск.

Паводле нацысцкіх ідэй, заваяваныя тэрыторыі СССР падлягалі нямецкай каланізацыі. У адпаведнасці з спецыяльным планам "Ост" прадугледжвалася: высяленне 2/3 насельніцва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10—-15 % падлягалі анямечанню, астатняя частка насельніцтва — вынішчэнню. Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля — быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана ў рэйху было створана асобнае міністэрства па пытаннях усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам.

Часткай планаў з'яўлялася "гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі". Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных "дырэктывах" ці ў так званай "Зялёнай папцы", са зместу якой вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.

За гітлераўскімі планамі вайны на ўсходзе выразна праяўлялася нацысцкая дактрына расава-ідэалагічнай вайны, якая была накіравана на разгром Савецкага Саюза і знішчэнне носьбітаў камуністычнай ідэалогіі. Яшчэ задоўга да пачатку вайны з СССР патаемна былі распрацаваны планы не толькі ваенных аперацый, але і планы вынішчэння мірнага насельніцтва.

Такім чынам, характар вайны з боку нацысцкай Германіі прадвызначаўся: па-першае, агрэсіўным нападам германскага вермахта на СССР; па-другое, захопам "жыццёвай прасторы на Усходзе"; па-трэцяе, планаваннем вайны супраць СССР з мэтай палітычнага панавання, ідэалагічнага і расавага генацыду ў дачыненні да савецкага насельніцтва; па-чацвёртае, арыентацыяй на вынішчэнне камісараў і камуністычнай інтэлігенцыі; па-пятае, расавай і ідэалагічнай барацьбой супраць яўрэяў; па-шостае, масавым забойствам савецкіх ваеннапалонных.

Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі ў Беларусі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. (у нядзелю) Германія без аб'яўлення вайны напала на СССР. На працягу ўсёй заходняй мяжы ад Баранцава да Чорнага мора пачалося наступленне германскага вермахта — вайсковых часцей ўзброеных сіл Германіі і войск саюзнікаў.

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны на ўсходзе— супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза было разгорнута 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі — Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Агульная калькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 5,5 млн. чалавек.

Савецкі Саюз да чэрвеня 1941 г. меў 303 дывізіі і 22 брыгады, з якіх 166 дывізій і 9 брыгад знаходзілася ў заходніх ваенных акругах (звыш 54%)=2,9 млн. Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была больш за 5,2 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах было дыслацыравана — 2,9 млн. чалавек.

На 22 чэрвеня 1941 г. у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) было сканцэнтравана даволі вялікая групоўка войск Германіі і СССР.

    Асабовы склад   Дывізій   Гармат і мінамётаў   Танкаў   АвіядывЫй   Самалетаў (баявых)  
ЗахАВА   672 000            
Вермахт   820 000       1 177   2-і ПФ    

3 выяўленых у апошні час архіўных дакументаў вядома, што стратэгічная канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва разглядала гэты факт у якасці абгрунтаванай прычыны для распрацоўкі адэкватнана плана, які б уключаў аператыўныя дзеянні ў выпадку агрэсіі з боку Германіі. Так, у адпаведнасці з "Планам стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Савецкага Саюза", падрыхтаванага наркомам абароны СССР і начальнікам Генштаба Чырвонай Арміі не раней за 15 мая 1941 г. на выпадак вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, адзначалася: каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна ні ў якім разе не даваць ініцыятывы дзеянняў германскаму камандаванню, а апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію у той момант, калі яна будзе знаходзіцца ў стадыі разгортвання і не паспее яшчэ арганізаваць фронт і ўзаемадзеянне радоў войск. Улічваючы, што Германія ў бягучы час трымае сваю армію адмабілізаванай, з разгорнутымі тыламі, яна мае маг-чымасць апярэдзіць нас у разгортванні і нанесці раптоўны ўдар."...Бліжэйшая задача — разграміць германскую армію на ўсход ад р. Вісла і на Кракаўскім напрамку, выйсці на р.р. Пароў, Вісла і авалодаць раенам Катовіцэ..." Такім чынам, Чырвоная Армія пачынае наступальныя дзеянні з фронта Чыжоў, Матовіско сіламі 152 дывізій супраць 100 дывізій германскіх. На астатніх участках дзяржграніцы прадугледжваецца актыўная абарона.

Прыгранічныя баі у Беларусі. Першымі, хто на дзяржаўнай мяжы СССР прыняў удар перадавых часцей германскага вермахта, былі пагранічнікі. Яны вымушаны былі самастойна прымаць рашэнні аб абароне дзяржаўнай мяжы, паколькі дырэктыва аб прывядзенні войск у баявую гатоўнасць паступіла з Масквы да генерала Дз.Р.Паўлаву толькі за 2 гадзіны 15 хвілін да пачатку вайны. Паводле загаду, войскам неабходна было "употай заняць агнявыя кропкі ўмацаваных раёнаў на дзяржаўнай мяжы". Аднак дырэктыўныя ўказанні засталіся практычна невыкананымі ў сувязіз іх запозненым паступленнем у вайсковыя часці.

3 самага пачатку агрэсіі супраць СССР германскім войскам давялося зведаць на сабе моц супраціўлення Чырвонай Арміі. Асабовы састаў воінскіх часцей ад камандзіра да салдата дэманстраваў яскравыя прыклады гераізма. Прыкладам упартасці пры вядзенні баёў, высокай самааданасці і самаахвяравання, гераізму пагранічнікаў з'яўляецца абарона Брэсцкай крэпасці; 11-дзённая абарона 13-й пагранзаставы Уладзімір-Валынскага пагранатрада і інш.

На Беларусь наступалі войскі найбольш моцнай групы армій “Цэнтр”. 3 моманту пачатку вайны на подступах да Гродна разгарнуліся жорткія баі з нямецкімі захопнікамі. 3 раёна Сувалак (сувалкаўскі выступ) наступалі злучэнні германскай 9-й палявой і 3-й танкавай груп з групы армій "Цэнтр", якія асноўны ўдар нанасілі на поўначы ад Гродна (на стыку савецкіх 11-й і 3 -й армій). Пры гэтым мужна змагаліся з ворагам воіны часцей 3-й арміі пад камандаваннем генерал-лейтэнанта В.І.Кузняцова і пагранічнікі 86-га Аўгустоўскага пагранатрада (начальнік — маёр Г.К.Задорны). 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем начальніка заставы лейтэнанта В.М.Усава 10 гадзін адбівала атакі болыпых сіл праціўніка; каял в. Галавенчыцы байцы 1 -й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой, знішчыліі 60 гітлераўцаў і 3 танкі; каля в. Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П.Кірычэнка; амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях.

Велічны подзвіг здзейснілі абаронцы легендарнай Брэсцкай крэпасці, якая невялікім гарнізонам у 3,5—4 тыс. савецкіх воінаў першага дня вайны была пераўтворана у непрыступную Цытадэль. Праціўнік ставіў за мэту, выкарыстаць раптоўнасць нападу, захапіць Цытадэль, потым іншыя ўмацаванні і прымусіць савецкі гарнізон да капітуляцыі. Перадавыя часці 45-й германскай дывізіі спрабавалі з ходу авалодаць крэпасцю (паводле плана германскага камандавання гэта трэба было зрабіць да 12 гадзін дня 22 чэрвеня 1941 г.).

На працягу першага дня абаронцы Цытадэлі адбілі 8 жорсткіх атак пяхоты ворага. Баі ў крэпасці прынялі зацяжны характар, што парушала планы праціўніка. Амаль адначасова баі разгарнуліся на тэрыторыі ўсіх трох умацаванняў — Кобрынскім, Валынскім і Цярэспальскім. Абаронцаў узначалілі камандзіры і палітработнікі, у асобных выпадках — радавыя байцы, у тым ліку: капітан І.М.Зубачоў, палкавы камісар Я.М.Фамін, маёр П.М.Гаўрылаў, лейтэнант А.М.Кіжааватаў, палітрукі П.П.Кашкароў, С.С.Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх баявыя групы і атрады.

Акружаныя з усіх бакоў ворагам, ва ўмовах вострага недахопу боепрыпасаў, прадуктаў харчавання, медыкаментаў і вады савецкія воіны не толькі адбівалі атакі праціўніка, які 10-цікратна пераўзыходзіў іх па колькасці, але і рабілі вызакі з крэпасці, наносілі ўдары па захопніках. Асобныя групы абаронцаў працягвалі супраціўляцца да сярэдзіны ліпеня, пра што сведчаць надпісы на сценах казематаў, напрыклад: "Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.УІІ.41 г." За подзвігі, здзейсненыя абаронцамі крэпасці над Бугам, многія з яе ўдзельнікаў затым былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Камандзіру 44 палка 42-й стралковай дывізіі П.М.Гаўрылаву і начальніку 9-й пагранзаставы А.М.Кіжаватаву прысвоена (пасмяротна) званне Героя Савецкага Саюза. Указам Прэзыдыума ВС СССР ад 8.5.1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой".

Арганізацыя абароны краіны. У першы дзень вайны ўрад звярнуўся да народа з заклікам "забяспечыць перамогу над ворагам" шляхам арганізацыі належнай абароны. 22—23 чэрвеня на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзіцца ваеннае палажэнне.

Асновай перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад з'явілася дырэктыва ЦК ВКП (б) і СНК СССР ад 29 чэрвеня 1941 г., у- якой патрабавалася умацаваць тыл Чырвонай Арміі і падпарадкаваць усю дзейнасць выключна інтарэсам фронта. Асабліва важнае значэнне ў справе цэнтралізацыі дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва ў краіне мела стварэнне 30 чэрвеня Дзяржаўнага камітэта абароны (ДКА) на чале з Старшыней СНК СССР І.В.Сталіным. Камітэт валодаў усёй паўнатой улады ў краіне. Для непасрэднага кіраўніцтва узброенай барацьбой на франтах была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 16 ліпеня 1941 г. у Чыровонай Арміі аднаўляецца інстытут ваенных камісараў — "прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войсках'", а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

3 першых дзён у краіне пачалі праводзіцца мерапрыемствы па мабілізацыі прызыўных узростаў насельніцтва ў дзеючую армію. У першую чаргу прызываліся ваеннаабавязаныя, тыя хто знаходзіліся ў запасе, і на іх аснове ствараліся новыя ваенныя фарміраванні. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня, мабілізацыі падлягалі ваеннаабавязаныя мужчыны 1905—18 гг. нараджэння. З тэрыторыі Беларусі ўлетку 1941 г. у Чырвонцю Армію было мабілізавана да 500 тыс. чал. На працягу аднаго тыдня ва Узброеныя Сілы было мабілізавана 5,3 млн. чалавек. У выніку на 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. Увогуле ж за гады вайны ў армію было прызвана больш за 20 млн. чалавек.

24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні на дабраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Усяго за гада вайны ў іх знаходзілася каля 400 тыс. чалавек. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёгаў пачалося ў выніку аб'яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана з добраахвотнікаў 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). Знішчальныя батальёны ўдзельнічалі ў абарончых баях, ліквіавалі групы прыціўніка, якія паррваліся ў савецкітыл, змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, "воўчыя ямы", ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыялльгыя і културныя каштоўнасці, праводдзілі палітработу сярод насельнгіцтва, з'яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Акрамя таго, пачалося стварэнне народнага апалчэння. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Аднак на тэрыторыі Беларусі знішчальныя батальёны і часці народнага апалчэння былі створаныя толькі ва ўсходняй частцы рэспублікі, паколькі заходнія рэгіёны хутка былі занятыя нямецкімі войскамі. Апалчэнцы былі дрэнна ўзброеныя і абучаныя, таму ў баях неслі вялікія страты.

Яшчэ адной характэрнай з’явай у першыя дні вайны стала эвакуацыя насельніцтва і прамысловасці. Ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдння паласа РСФСР (28), Зах. Сібір (8) і інш.

У адпаведнасці з Указам Прэзідыума ВС СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. "Аб ваенным палажэнні” у краіне ўводзілася абавязковая працоўнуюя павіннасць, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы выдачы насельніцтву прамысловых тавараў і прадуктаў харчавання.

Такім чынам, большасць мерапрыемстваў, распачатых савецкім кіраўніцтвам у сувязі з вайной, былі накіраваны на ўзмацненне цэнтралізацыі ўлады, умацаванне дысцыпліны і рэпрэсіўных мер, мабілізацыі працоўных на адпор агрэсарам.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі БССР летам 1941 г. Першыя дні вайны на савецка-германскім фронце былі адначаны буйнымі поспехамі вермахта. Асабліва неспыряльна для Чырвона Арміі складвалася абстаноўка ў Беларусі. Нямецкая група армій "Цэнтр" пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока нанесла скрушальны ўдар па войсках Заходняга фронту, у выніку чаго спачатку ў раёне Беластока, а потым Мінска ў акружэнне патрапіла вялікая кольксць часцей Чырвонай Арміі. Як паведамлялася ў зводцы германскага камандавання, у выніку ліквідаыі гэтых двух акружаных груповак ў палон патрапіла 328 898 чалавек, захоплена 3332 танкі, 1809 гармат і інш.

Неабходна адзначыць, што на Маскоўскім стратэгічным напрамку толькі ў першым эшалоне наступала 28 дывізій вермахта.

Жорсткія баі ў канцы чэрвеня разгарнуліся ў Мінскім умацаваным раёне. Выключна напружанамі былі баі на рубяжы ракі Бярэзіна — у раёне Барысава і Бабруйска. Каля Барысава савецкія войскі нанеслі моцны ўдар па ворагу: за тры дні баёў вораг страціў каля 70 танкаў і звыш 2 тыс. салдат і афіцэраў. Але 1 ліпеня танкавыя і матарызаваныя часці праціўніка прарваліся на ўсходні бераг Бярэзіны.

Надзвычай упартымі былі баі на рабяжы Дняпра, асабліва ў раёне Магілёва. 27 чэрвеня камандаванне 61-га стралковага корпуса разам з партыйнымі і савецкімі органамі распрацавалі план абароны Магілёва: быў намечаны шэраг спецыяльных мерапрыемстваў па ўмацаванні абароны горада і пераўтварэнні яго ў моцны абарончы рубеж. На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня да 10 ліпеня штодзённа працавала ад 30 да 40 тыс. гараджан і жыхароў навакольных вёсак. За кароткі тэрмін быў выкапаны процітанкавы роў больш як на 25 км, пабудаваны бліндажы, дзоты, траншэі і эскарпы, пастаўлены мінныя проціпяхотныя і процітанкавыя палі, на некаторых вуліцах — барыкады, у асобных дамах абсталяваны артылерыйскія і кулямётныя агнявыя кропкі, у сценах прабіты байніцы. На прадпрыемствах, ва ўстановах і навучальных установах фарміраваліся атрады Магілёўскага народнага апалчэння. У адпаведнасці з планам непасрэдная абарона горада ўскладалася на 172-ю старлковую дывізію (камандзір — генерал-маёр М.Ц.Раманаў) з прыдадзенымі ёй часцямі і асобнымі падраздзяленнямі. На заходнім беразе Дняпра, перактыўшы шашу Магілёў—Бабруйск і Магілёў— Мінск, абарону ажжыццяўлялі 388-ы (палкоўнік С.Ф.Куцепаў) і 514-ы (падпалкоўнік С.А.Боніч), на ўсходнім беразе Дняпра, прыкрываючы левы фланг і тыл дывізііі, — 747-ы (падпалкоўнік А.В.Шчаглоў) стралковыя палкі.

Гераічная абарона Магілёва — адна з самых яскравых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941 г. Савецкія войскі на працягу 23 дзён бязлітаснымі баямі скавалі буйныя сілы ворага ў перыяд Смаленскай бітвы 1941 г., сталі магутнай перашкодай на шляху правага крыла групы армій "Цэнтр" і нанаслі вялікія страты ўдарным сілам праціўніка.

Прыклады мужнасці барацьбы паказвалі многія савецкія лётчыкі. Ужо ў 4.15 агрэсары пазнаёміліся з магчымымі метадамі вядзення паветранага бою. Малодшы лейтэнант Д.В.Кокараў з 124-га знішчальнага авіяцыйнага палка пасля таго як скончыліся боепрыпасы. тараніў на МіГ-3 германскі двухматорны М88. Лётчыкі А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, П.С.Рабцаў таранілі варожыя самалёты. За 8 гадзін з пачатку вайны шляхам таранаў было знішчана 15 нямецкіх самалётаў. У першыя гады вайны таран нярэдка выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку боя і яго роля ў баях на Усходнім фронце, у першую чаргу як маральнага фактара, была даволі высокай. Як сведчаць крыніцы, страх загінуць у сутыкненні з

савецкім самалётам дастаўляў шмат непрыемнасцей нават германскім паветраным асам, якія імкнуліся не збліжацца ў паветраным баі з рускімі. Нярэдка савецкія знішчальнікі, застаўшыся без боепрыпасаў, правадзілі ілжывыя таранныя атакі і рассейвалі баявыя парадкі варожых бамбардыроўшчыкаў.

Нягледзячы на адчайны супраціў нямецкім войскам, Чырвоная Армія ў абарончых аперацыях у 1941 г. на Беларусі несла вялічэзныя страты. Сярэднесутачныя страты на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складалі 23 210 чалавек. Так, за 18 сутак абарончай аперацыі ў Беларусі войскі Заходняга фронта панеслі страты агульнай колькасцю 417 790 чалавек. Усяго за 6 месяцаў 1941 г. страты савецкіх войск склалі 4 473 800 чалавек.

Акрамя таго вялікая колькасць савецкіх салдат і афіцэраў патрапілі ў германскі палон: у акружэннях пад Беластокам, Гродна і Мінскам — 300 тыс. чалавек, пад Віцебскам, Оршай, Магілёвам і Гомелем — 450 тыс. чалавек, пад Смаленскам — 180 тыс.чалавек, пад Чарнігавам — 100 тыс.чалавек, Бранскам і Вязьмай — 663 тыс. чалавек. Па нямецкіх звестках, па стану на лістапад 1941 г. было ўзята у палон 3725 тыс. савецкіх ваеннаслужачых.

Што датычыцца стратаў нямецкага боку, то за гэты час толькі ў Беларусі група армій "Цэнтр" згубіла забітымі і параненымі 150 тыс. чалавек.

Нягледзчы на ўпартыя абарончыя баі да канца жніўня 1941 г. Беларусь была занята нямецкімі войскамі.

Да ліку непасрэдных прычын, якія прывялі да адступлення часцей Чырвонай Арміі ў першыя тыдні вайны, неабходна аднесці: знешнія — Германія раней за СССР перайшла на вытворчасць баявой тэхнікі; вермахт меў двухгадовы вопыт вайны і пераўзыходзіў Чырвоную Армію ў прафесійнай падрыхтоўцы; і ўнутраныя — неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць кіруючых кадраў Чырвонай Арміі, і народнай гаспадаркі і ваеннай эканомікі СССР; грубыя пралікі вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва СССР у тэрмінах верагоднага пачатку вайны і вызначэнні стратэгічнага напрамку галоўнага ўдара праціўніка; адсутнасць у каманднага і радавого састава Чырвонай Арміі неабходнага баявога вопыту, іх слабая ваенна-тактычная падрыхтоўка з арыентацірам выключна на вядзенне войскамі Чырвонай Арміі наступальных.

Маскоўская бітва. У кастрычніку і лістападзе 1941 г. складваецца крайне напружаная сітуацыя на маскоўскім напрамку, дзе група армій "Цэнтр" 2 кастрычніка пачынае аперацыю "Тайфун".

10 кастрычніка з рэшткаў Заходняга і Рэзервнага франтоў быў створаны новы Заходні фронт, задачай якога з'яўлялася абарона бліжэйшых подступаў да Масквы. Камандуючым фронтаў быў прызначаны генерал арміі Г.К.Жукаў. 3 20 кастрычніка Масква была аб'яўлена на асадным становішчы. Горад быў умацаваны супрацьтанкавымі перашкодамі, надалбамі, барыкадамі.

15 лістапада германскае камандаванне пачынае другое наступленне на Маскву. Надзвычай жорсткае супраціўленне сустрэў праціўнік у раёне Валакаламска. 16 лістапада было адзначана подзвігам 28 герояў-панфілаўцаў 316-й стралкован дывізіі пад камандваннем генерал-маёра І.В.Панфілава. Апошняя спроба захопіць Маскву была зроблена германскім камандаваннем у пачатку снежня 1941 г. Аднак і гэта наступленне, як і два папярдніх, праваліся. Толькі з 16 лістапада да 5 снежня германскія вермахт страціў пад Масквой звыш 155 тыс.чалавек забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і да 1500 самалётаў. Узніклі ўмовы для пераходу савецкіх войск у контрнаступленне і разгрома ворага пад Масквой.

5—6 снежня 1941 г. пачалося контрнаступленне савецкіх войск пад Масквой. Да пачатку студзеня 1942 г. савецекія войскі прасунуліся на захад на 100—250 км. Былі вызвалены Маскоўская і Тульская вобласці. Гэта бітва паклала пачатак павароту ў баявых дзеяннях і аказала вялікі ўплыў на ўвесь далейшы ход вайны. Разгром войск верахта пад Масквой прывёў да краху ваеннай дактрыны "маланкавай вайны" і плана "Барабароса".

Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. У час Маскоўскай бітвы адбылася падзея, якая аказала велізарнае ўздзеянне на ход другой сусветнай вайны. 7 снежня 1941 г. Японія нанесла скрышальны ўдар па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах, што выклікала ўступленне ў вайну ЗША. 3 паслання, з якім на наступны дзень да Кангрэса звярнуўся прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельта, вынікала: "з нядзелі 7 снежня 1941 г., г.зн. з моманту нічым не справакаванага і злачыннага нападзення Японіі, Злучаныя Штаты і Японская імперыя знаходзяцца ў стане вайны". 8 снежня Англія таксама аб'явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб'явілі вайну ЗША.

Першыя прапановы аб ваенна-эканамічнай падтрымцы Савецкай краіны ў барацьбе супраць гітлераўскага фашысцкага рэжыма прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г., калі ў Вялікабрытаніі і ЗША ад імя ўрадаў былі зроблены заявы аб аказанні СССР і савецкаму народу ваенна-эканамічнай дапамогіі.

Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм''ер-міністр У.Чэрчыль на борце ваеннага карабля ў Паўночнай Атлантыцы падпісалі міжнародна-прававую дэкларацыю, вядомую як '''Атлантычная хартыя". 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР.

Пытанне аб адкрыцці другога фронта і пачатку сумеснай антыгітлераўскай барацьбы ў Еўропе ставілася савецкім кіраўніцтвам з першых дзён вайны. У выніку савецка-амерыканскіх перамоваў у снежні 1941 г. быў падпісаны пратакол аб пастаўках у СССР узбраенняў і ваенных матэрыялаў у абмен на савецкую сыравіну. Дапамога праводзілася ў рамках праграмы "ленд-лізу" — амерыканскай дапамогі краінам, якія ваююць супраць "нацысцкай тыраніі''.

1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў падпісалі ў Вашынгтоне дэ-кларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэта азначала, што Гер-манія, Італія, Японія і іх сатэліты атрымалі супраць сябе кааліцыю дзяржаў, якія ўзялі на сябе абавязацельствы па супрацоўніцтву ў вайне да перамогі.

Працуем з гістарычнай інфармацыяй 1. Якія пачуцці перажывалі савецкія грамадзяне, пачуўшы па радыё 22 чэрвеня 1941 г. выступленне В.М.Молатава? 2. Вызначце, ці з'яўляюцца пытанні. зададзеныя Сталіным у выступленні па радыё 3 ліпеня 1941 года, рытарычнымі. Адкажыце на гэтыя пытанні. 3. Растлумачце зварот Сталіна на парадзе часцей Чырвонай Арміі 7 лістапада.1941 г.на Чырвонай плошчы да вобразаў вялікіх продкаў. 4. Ці з'яўляецца крывадушным змес'г загада А. Птлера германскім войскам на Усходнім фронце ад 2 кастрычніка 1941 г.? Свій адказ растлумачце.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: