Вучэбныя заданні

Вызначыць прычыны ўсенароднага характару Руху Супраціўлення і тэрыторы i Беларусi.

Ахарактарызаваць узаемаадносіны савецкіх партызан i мясцовага беларускага насельніцтва.

Раслумачыць матывы дзейнасці прыхільнікаў польскага нацыяналістычнага падполля.

Станаўленне народнага супраціўлення.

3 першых дзён вайны разгарнулася дзейнасць першых партызанскіх атрадаў. Арганізататармі партызанскага руху былі партыйны актыў і прадстаўнікі НКУС, чырвонаармейцы, якія апынуліся ў акружэнні. Адным з першых партызанскіх фарміраванняў, створаных 24— 26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. За ліпень — верасень 1941 г. у цэнтралізаваным параддку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек.

За верасень-снежанъ 1941 г., паводле няпоўных звестак. партызаны падарвалі 80 эшалонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. разграмілі 9 вайсковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты. 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой партызанаў, станоўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны момант, праз "Віцебскія вароты" у тыл перапраўляліся партызанскія атрады, дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс., зброя, вялікую колькасць боепрыпасаў медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.

Асабліва хутка павялічваліся рады партызан вясной-летам 1942 г. Да жніўня 1942 г. іх колькасць павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу супраць захопнікаў вялі 56 брыгад, якія аб'ядноўвалі 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чалавек.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР ад 9 верасня
1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) -
рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва партызанскім рухам на Беларусі,
які дзейнічаў да лістапада 1944 г. Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін,
А.А.Прохараў. БШПР працаваў пад непасрэдным кіраўніцтвам Цэнтральнага
штаба партызанскага руху на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б
П.К.Панамарэнка. 3 ростам партызанскіх сіл памнажалася і іх баявая
актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя
аперацыі, узмацнялі ўдары па камунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада

пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Такія раёны атрымалі назву “Партызанскія зоны”.
Да ліку найбольш значных і вялікіх адносілася Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км. У канцы 1943 г. пад кантролем партызан знаходзіліся 108 тыс. кв.км тэрыторыі Беларусі, у тым ліку 37,8 тыс.кв.км былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. Існавалі 20 буйных партызанскіх зон, якія з'яўляліся фарпостамі савецкай улады. Тут знаходзіліся абласныя, міжраённыя, раённыя камітэты партыі і камсамола, дзейнічалі партыйныя арганізацыі, якія кіравалі наладжваннем гаспадаркі. У партызанскіх зонах адкрываліся і працавалі дзесяткі школ. Толькі ў
Акцябрскім раёне было адкрыта 20 школ. На тэрыторыі зоны дзейнічала
вялікая колькасць гаспадарчых прадпрыемстваў, якія працавалі на патрэбы
партызан і мясцовага насельніцтва. Напрыклад, у Расонскай зоне да вясны
1943 г. былі адрамантаваны і працавалі 7 вадзяных і паравых млынаў, 12
гарбарных заводаў, 13 шавецкіх майстэрняў. Партызанскія зоны з'яўляліся арганізацыйна-прапагандысцкімі цэнтрамі. Тут выпускалася 170 падпольных газет, працавала 168 радыёстанцый, праводзіліся гутаркі і лекцыі, дэманстраваліся кінафільмы, урачыста адзначаліся святы.

У гарадах і вёсках, што знаходзіліся пад
акупацыяй, ствараліся партыйныя, камсамольска-маладзёжныя і
антыфашысцкія органы і арганізацыі. На пачатак 1943 г. ужо існавала густая
сетка падполля. Ужо ў канцы 1942 г. працавалі Віцебскі, Гомельскі,
Магілёўскі, Пінскі абласныя, Бабруйскі, Барысаўскі, Лобінскі, Мінскі, Слуцкі
міжраённыя, Барысаўскі, Віцебскі, Гомельскі, Мінскі гарадскія і 63 раённыя падпольныя камітэты, у нелегальных умовах змагалася каля 6 тыс. юнакоў і дзяўчат. За гады вайны ў шэрагах падполья ў Беларусі знаходзілася да 80 тыс. чал. Трэба адзначыць, што ў Беларусі ў 1943 г. намаганнямі падпольшчыкаў была здзейснена самая буйная дыверсія на чыгунцы, ў выніку якой былі знішчаны тры эшалоны, у тым ліку 1 – з новапрыбылымі на фрнт танкамі Т-6 “Тыгр”. Гэты тэракт выканаў рабочы чыгуначнага дэпо ў Асіповічах Фёдар Крыловіч. 22 верасня 1943 г. у выніку тэракту (Мазанік, Восіпава) ў Мінску быў забіты генеральны камісар Беларусі В. Кубэ.

Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Оршы, Жлобіне, Петрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, Мінску, Магілёве і іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. Большую частку беларускіх патрыётаў складалі юнакі і дзяўчаты. Моладзь да 26-гадовага ўзросту складала звыш 54% беларускіх партызан.

Падпольшчыкі дзейнічалі з пераменным поспехам. Так, у сакавіку - маі 1942 г. былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі растраляны і павешаны. Новы ўдар па мінскім падполлі быў нанесены ў верасні-кастрычніку 1942 г. у засценкі гестапа былі кінуты сотні падполыіічыкаў.

У жніўні 1942 г. агенты СД трапілі на след падпольшчыкаў Брэста. Было арыштавана каля 100 чалавек. У снежні 1942 г. такі ж лёс напаткаў многіх патрыетаў Магілёва, Віцебска.

1943 г. з'явіўся годам карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне. Разгром нямецкіх армій пад Сталінградам, Арлом і Курскам паклаў пачатак пераходу стратэгічнай ініцыятывы да Чырвонай Арміі. Наступальныя аперацыі савецкіх войск уздымалі маральны дух насельніцтва захопленых краін Еўропы і акупіраваных тэрыторый Савецкага Саюза. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне рады партызан Беларусі папоўніліся болыы чым на 170 тыс. чалавек і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. Неабходна мець наўвазе, што ў баях з ворагам на працягу 1941 -1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан.

Рост радоў партызан адбываўся ў асноўным за кошт мясцовай моладзі, якія не мелі неабходнай ваеннай падрыхтоўкі, у сувязі з чым востра паўстала пытанне іх ваеннага абучэння. БШПР ажыццяўлялі вялікую работу па забеспячэнні партызан неабходнымі кадрамі. У савецкім тыле былі адкрыты школы і пункты па падрыхтоўцы камандных кадраў, арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, інструктароў, падрыўнікоў, радыстаў, разведчыкаў і іншых спецыялістаў. За час вайны ў гэтых вучэбных цэнтрах было пад-рыхтавана 529 арганізатараў партыйнага і камсамольскага падполля, 265 ка-мандзіраў, камісараў і начальнікаў штабоў, 1146 інструктараў мінна-пад-рыўной справы, 457 радыстаў, 252 разведчыкі, 52 паліграфісты-наборшчыкі, 23 хімінструктары, 12 рэдактараў газет, 11 вадалазаў і каля 15 тыс. падрыўнікоў.

Зразумела, што гэтых спецыялістаў было недастаткова, і асноўная
работа ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах і брыгадах. У многіх
фарміраваннях былі створаны вучэбныя гурткі, дзе моладзь авалодвала
баявым майстэрствам, у некаторых існавалі вучэбныя роты, узводы,
аддзяленні. Добра была пастаўлена ваенная падрыхтоўка ў Баранавіцкай,
Віцебскай, Гомельскай, Палескай, Магілёўскай, Мінскай і іншых абласцях.

24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне БШПР аб пачатку "рэйкавай вайны", за перыяд якой было пашкоджана 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарваны 2171 цягнік, 6 бронецягнікоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў.

Аднак здараліся выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва. Так, у паведамленні Магілёўскага падпольнага абкома за май 1944 г. адзначалася, што сярод каманднага і радавога саставу мелі месца амаральныя паводзіны, марадзёрства, дэзерцірства, парушэнні партызанскіх абавязкаў. Дастаткова сказаць, што за годы вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі было расстраляна 2345 чалавек, у тым ліку: 7 камандзіраў атрадаў, 2 камісары, 12 начальнікаў штабоў, 7 камандзіраў рот, 49 камандзіраў узводаў.

Варта заўважыць, што тайная палявая паліцыя (ГФП) сумесна з органамі германскай разведкі і контрразведкі - абверам і службай бяспекі (СД) засылала значную колькасць сваіх агентаў у партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Яны ажыццяўлялі дыверсіі і правакацыі, дыскрэдытуючы патрыятычны рух. Згодна з агентурнымі данымі, 30 лістапада 1943 г. у Мінск было накіравана 300 добра падрыхтаваных у Германіі дыверсантаў. 3 іх 150 чалавек павінна было быць заслана ў атрады Мінскай вобласці, астатнія - у іншыя раёны рэспублікі. 3 мэтай дыскрэдытацыі дзейнасці партызан, на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь ствараліся добра ўзброеныя і спецыяльна абучаныя невялікія знішчальныя атрады, т. зв. "Ягткаманды".

Стаўленне мясцовага насельніцтва да савецкіх партызан у значнай ступені залежыла ад рэгіёну. Так, у заходніх абласцях Беларусі нярэдка насельніцтва варожа ставілася да “лясных братоў”. Асабліва гэта датычылася польскага насельніцтва. Цалкам іншая сітуацыя існавала ва Усходняй Беларусі, дзе пераважная большасць жыхароў падтырмлівалді партызан. Шмат людзей з Усходняй Беларусі жылі ў парты-занскіх зонах: ва Ушацка-Лепельскай зоне – звыш 73 тыс., Клічаўскай - больш 70.

Польскае нацыянальнае падполле ў Беларусі. У час вайны ў заходніх раёнах Беларусі пачало дзейнасць польскае нацыянальнае падполле. Да 1942 г. польскае падполле было рэпрэзентаванае арганізацыяй Саюз узброенай барацьбы. У 1942 г. на яе базе паўстала Армія Краёва. Яна кіравалася польскім эміграцыйным ўрадам генерала Сікорскага ў Лондане і ставілі мэтай адраджэнне Польшчы ў межах да верасня 1939 г. Тэрытарыяльная структура АК падзялялася на акругі. На Беларусі існавалі тры акругі – Віленскі, Навагрудзскі і Палескі, якія ўваходзілі ў акругу “Беласток”. На 1944 г. на Беларусі дзейнічала да 20 тыс. патрызанаў АК. Трэба адзанчыць, што АК на Беларусі не была арганізацыяй чужынцаў. Пераважную большасць асабовага складу АК (90%) складалі беларусы, асабліва каталіцкага веравызнання. Яны вялі барацьбу з германскімі агрэсарамі, іншы раз узаемадзейнічалі з савецкімі партызанамі па разгрому апорных пунктаў ворага (Івянец).

Аднак разрыў савецкім урадам адносін з польскім кіраўніцтвам у Лондане (красавік 1943 г.) прывёў да пагаршэння зносін паміж АК і савецкім партызанскім рухам у Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б разаслаў падпольным партыйным цэнтрам закрытае пісьмо "Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР", у якім былі сфармуляваны прынцыповыя ўстаноўкі ў адносінах да польскіх нацыяналістычных атрадаў і груп. Прапанавалася ўсімі сродкамі весці барацьбу з імі і ў той жа час стварыць савецкія партызанскія атрады і групы з удзелам палякаў. У выніку былі адзначаны ўзброеныя сутычнік паміж польскай і савецкай партызанскай (Нарач, жнівень 1943 г.). Аднак аддзелы АК арганізоўвалі напады на дробныя гарнізоны нямецкіх войск і паліцэйскія пастарункі. Да ліку адной з выбітных баявых акцяў АК адносіцца напад на турму ў Пінску, у выніку якой былі вызвалены вязні турмы. У тактычных мэтах некаторыя аддзелы АК часамі супрацоўнічалі з немцамі ў справе барацтьбы супраць савецкіх партызан.

У час набліжэння лініі фронту да старой польска-савецкай мяжы (што існавала да 1939 г.) атрады Арміі Краёвай павінны былі прыступіць да рэалізацыі т. зв. плана "Бура", зацверджанага загадам камандуючага АК ад 20 лістапада 1943 г. Гэтым планам прадугледжвалася ўзняць паўстанне і заняць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі польскім падполлем і атрадамі Арміі Краёвай у момант адступлення нямецкіх войск. Аднак гэта акцыя правалілася. Аддзелы АК панеслі значныя страты падчас неўдалай атакі на Вільню. Улетку 1944 г., пасля заняцця Беларусі Чырвонай Арміяй, аддзелы АК былі раззброеныя аддзеламі НКУС. Дасюль беларусы-былыя салдаты АК не прызнаныя ўдзельнікамі вайны і не маюць стстусу ветэранаў.

Армія Краёва была афіцыйна распушчана 19 студзеня 1945 г., аднак яе мясцовыя структуры прадаўжалі барацьбу з чырвонаармейцамі амаль да сярэдзіны 50-х гадоў. Згодна з апублікаванымі данымі, з першага чэрвеня па 1 сакавіка 1947 г. было разгромлена 767 бандыцкіх фарміраванняў АК і арыштавана 13 329 чалавек. Дзейнасць польскіх акаўскіх банд была прыпынена да сярэдзіны 50-х гадоў, калі ўсталяваліся добрасуседскія зносіны з Польскай Народнай Рэспублікай.

Уклад у перамогу над ворагам. На акупіраванай тэрыторыі гераічна змагаліся 374 тыс. партызан, якія амаль на 80% з’яўляліся мясцовымі жыхарамі. За тры гады барацьбы ў тыле ворага партызаны Беларусі знішчылі і паранілі каля 20-40 тыс. нямецкіх салдат і іх паплечнікаў. разграмілі 948 штабоў і гарнізонаў, знішчылі 18700 аўтамабіляў, спалілі і разбурылі 819 чыгуначных і 4710 шашэйных мастоў, пашкодзілі 300 тыс. чыгуначных рэек, 7,3 тыс. кіламетраў сувязі. Яны збілі ў паветры і вывялі са строю на аэрадромах 305 самалетаў, 1355 танкаў і бронемашын, 438 гармат; знішчылі 939 складоў. Партызаны захапілі багатыя трафеі: 363 гарматы і мінамёты, 1874 кулямёты, каля 21 тыс. вінтовак і аўтаматаў.

За гераізм і мужнасць 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамІ і медалямі, 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У барацьбе з ворагам загінула 44791 партызан, велізарныя страты па-несла падполле. Напрыклад, з 1500 падполынчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Прыкладна такая ж сітуацыя была і ў іншых падпольных арганізацыях.

Патрыятычным рухам у Беларусі кіравалі падпольныя партыйныя органы і арганізацыі. Усяго ў 1941 - 1944 гг. дзейнічала 10 абкомаў, 17 міжрайкамаў і міжрайпартцэнтраў, 8 гаркамаў, 2 гаркамы-райкамы, 166 райкамаў КП(б)Б і 184 тэрытарыяльныя партыйныя арганізаныі. Актыўна дзейнічала камсамольска-маладзёжнае падполле. У гады вайны дзейнічалі 10 абласных, 6 міжраённых, 189 раённых, 13 гарадскіх падпольных камітэтаў ЛКСМБ і амаль 3 тыс. падпольных арганізацый.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: