Працуем і гістарычнымі дакументамі

Вытрымкі з запісу нарады ў стаўцы Гітлера 12 снежня 1942 г.

"Фюрер: Еслн смотреть на положенне в целом, то я прншел к такому выводу... Мы нн нрн какнх условнях не можем сдать [Сталннград]. Вновь захватмть его нам уже болыне не удастся. Что это означает, мы знаем.

Нам даже не восполннть того, что мы там нмеем. Еслн мы поступнмся этнм, мы постунпмся, собственно, всем смыслом этого похода. Воображать, что я еіде раз дойду досюда, безумне... Потому-то мы н не нмеем права уйтн отсюда... то, что мы отсюда не уйдем, должно стать фанатнческнм".

Вызначце, у чым заключаецца сэнс выказвання Гітлера.

Тэма 9. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.

Вызначыць з дапамогай гістарычнай карты стратэгічную задуму савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандвання пры правядзенні беларускай наступальнай аперацыі"Баграціён".

Ахарактарызаваць ролю аперацыі "Баграціён'" у вызваленні захопленап тэрыторыі СССР.

Пачатак вызвалення Беларусі. Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступленне на фронце 2000 км. ад Невеля да Чорнага мора. На цэнтральным участку фронта Чырвоная Армія выйшла да ўсходніх раёнаў Беларусі і пачалі вызваленне яе тэрыторыі 23 верасня 1943 г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла першы раённы цэнтр рэспублікі - Камарын. 25 верасня савецкія войскі авалодалі - Церахоўкай. 26 верасня вызвалілі раённы цэнтр Магілёўскай вобласці - Хоцімск. 29 верасня гітлераўцы былі выбіты з горада Крычаў. 28 верасня былі вызвалены -- Касцюковічы і Клімавічы, 2 кастрычніка -- Дрыбін.

Плануючы далейшыя ваенныя дзеянні ў кастрычніку і лістападзе 1943 г. Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання паставіла перад савецкімі войскамі задачу разграміць нямецкую групу армій "Цэнтр і ачысціць ад акупантаў усю тэрыторыю Беларусі. Для гэтага прыцягваліся войскі трох франтоў:Калінінскага (з 20 кастрычніка перайменаваны ў 1-ы Прыбалційскі). Заходняга і Цэнтральнага.

Наступленне пачалося ў кастрычніку і працягвалася на шырокім фронце да канца 1943 г. У выніку цяжкіх кравапралітых баёў гітлераўцам удалося спыніць наступленне Прыбалтыйскага фронту. У снежні 1943 г. наступленне аднавілася. 24 снежня быў вызвалены райцэнтр Гарадок. Далейшыя спробы савецкіх войск прарвацца да Віцебска поспеху не мелі. 3 лютага 1944 г. наступленне пачалося зноў. Але ўсе намаганні вызваліць Віцебск не ўдаліся.

На магілеўскім напрамку да канца 1943 г. войскі заходняга фронту сем разоў пераходзілі ў наступленне, але задач сваіх не выканалі. Панёсшы вялізныя страты (напрацягу шасці месяцаў яны згубілі забітымі, параненымі і прапаўшымі без звестак 330 тыс. салдат і афіцэраў), яны змаглі прасунуцца толькі на 10-20 км.

Войскі Цэнтральнага фронту (20 кастрычніка 1944 г. перайменаваны ў Беларускі) 16 кастрычніка фарсіравалі Дняпро і вызвалілі Лоеў. 18 лістапада вораг быў выгнаны з Рэчыцы, а 26 лістапада з Гомеля. 14 студзеня 1944 г.былі вызвалены Мазыр і Калінкавічы. 21 лютага 24 лютага савецкія войскі штурмам авалодалі Рагачовым і прасунуліся да р.Друць.

Восенню і зімой 1943—1944 г, войскі Чырвонай Арміі поўнасцю ці часткова вызвалілі 36 раёнаў нашай рэспублікі, 36 райцэнтраў і два абласных цэнтры — Гомель і Мозыр. Занялі зручныя пазіцыі, з якіх летам 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён".

Першыя аднаўленчыя мерапрыемствы. Яшчэ ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны савецкі ўрад і ЦК ВКП(б) распрацавалі першачарговыя мерапрыемства па аднаўленні народнай гаспадаркі і культуры ў вызваленных

раёнах. ЦК КП(б) Беларусі распрацаваў канкрэтныя мерапрыемствы па аказанні неадкладнай дапамогі насельніцтву вызваленых раёнаў, наладжванні аднаўленчых работ, аказанні дапамогі Чырвонай Арміі. Праграму аднаўленчых работ зацвердзіла УІ сесія Вярхоўнага Савета БССР, якая адбылася 21-24 сакавіка 1944 г. у Гомелі.

Пачалося адраджэнне народнай гаспадаркі. Вясной 1944 г. пачалося аднаўленне больш як 100 прамысловых прадпрыемстваў. На іх было занята больш за 40 тыс. рабочых. Аднаўленыя прадпрыемствы дапамагалі Чырвонай Арміі ў рамонце зброі, ваеннай тэхнікі, перапрацоўцы харчовых прадуктаў. Асаблівая ўвага ўдзялялася аднаўленню чыгуначнага транспарту. У лютым 1944 г. на аднаўленні Беларускай чыгункі працавала больш за 5 тыс. чалавек. Да чэрвеня 1944 г. яна ў асноўным была адноўлена.

Адной з першачарговых народнагаспадарчых задач з'яўлялася аднаўленне сельскай гаспадаркі.

Вясной 1944 г. паўсюдна разгарнуліся работы па аднаўленні і будаўніцтву жылля. На 1 чэрвеня 1944 г. было адноўлена і пабудавана 8429 жылых дамоў. У вызваленых раёнах аднаўляліся бальніцы, сельскія ўрачэбныя участкі, фельшарска-акушэрскія пункты, аптэкі і іншыя медыка-санітарныя ўстановы. Клопаты праяўляліся па ўладкавангні дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У чэрвені 1944 г. ужо працавала 37 дзіцячых дамоў, у якіх выхоўвалася больш за 3700 дзяцей.

Аднаўляліся школы. У чэрвені 1944 г. у вызваленчых раёнах працавалі 1458 школ, вучобай было ахоплена каля 150 тыс. дзяцей. Для падрыхтоўкі педагагічных кадраў пачалі работу настаўніцкі інстытут у Мозыры, педвучылішчы ў Гомелі, Мозыры, Рэчыцы, Крычаве, Клімавічах. 1 кастрычніка 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў работу Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Да чэрвеня 1944 г. былі адноўлены 24 дамы культуры, 503 хаты-чытальні, 44 гарадскія і раённыя бібліятэкі і абласная бібліятэка ў Гомелі. У лістападзе 1943 г. аднавіла работу кінасетка рэспублікі. У вызваленых раёнах працавала 54 кінаўстаноўкі, 9 кінатэатраў, звыш 5 тыс. радыёкропак.

Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Да лета 1944 г. на савецка-германскім фронце склалася спрыяльнае становішча для наступальных дзеянняў Чырвонай Арміі, якая трывала ўтрымлівала стратэгічную ініцыятыву ў сваіх руках. Напрамак галоўнага ўдару савецкае камандаванне вызначыла ў Беларусі. Перад савецкімі войскамі была па-стаўлена задача разбіць цэнтральную групоўку нямецкіх войск - групу армій "Цэнтр", вызваліць Беларусь і выйсці да дзяржаўнай граніцы СССР.

Лінія фронту на беларускім участку да гэтага часу праходзіла на ўсход ад Полацка,Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска, Жлобіна, назахад ад Мазыра і далей уздоўж ракі Прыпяці да Ковеля. Гэты гігантскі выступ меў выключна важнае стратэгічнае значэнне ў сістэме абароны нямецкіх войск, бо ён прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі - Усходнерускі і Варшава-Берлінскі, забяспечваў устойлівае становішча паўночнай групы армій ў Прыбалтыцы.

На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы стварылі моцную Глыбокаэша-ланіраваную абарону глыбінёй да 270 км. пад назвай "Фатэрланд" ("Бацькаўшчына"), тым самым падкрэсліваючы, што ад яе залежыць лёс Германіі. Спецыяльным загадам Гітлера гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск абвяшчаліся крэпасцямі. Тут была сканцэнтравана група армій "Цэнтр", частка правафланговых злучэнняў групы армій "Поўнач" і левафланговых групы армій "Паўночная Украіна" - усяго 63 дывізіі і 3 брыгады, якія налічвалі звыш 1200 тыс. чалавек, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1300 самалётаў.

Удар па цэнтральнай групоўцы ворага на фронце працягласцю 700 км наносілі чатыры франты: 1 Прыбалційскі (камандуючы генерал арміі У.К.Баграмян), 3, 2 і 1-ы Беларускія франты (камандуючыя генерал-пал-коўнік, з 26 чэрвеня генерал-арміі У.Д.Чарняхоўскі, генерал-арміі К.К.Рака-соўскі). Яны налічвалі 1 млн. 430 тыс. чалавек баявога складу., каля 32 тыс. Гар-мат і мінамётаў, 5200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Раніцай 23 чэрвеня галоўныя сілы 1-га Прыбалтыйскага, 3-га і 2-га Беларускіх франтоў пасля моцнай артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі перайшлі ў наступленне на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках. Назаўтра пачалі наступаць войскі 1-га Беларускага фронту на Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы А.М.Васілеўскі і Г.К.Жукаў.

На ўсіх напрамках наступленне савецкіх войск разгортвалася паспяхова і з нарастаючай сілай. Войскі 1-га Прыбалційскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту 25-27 чэрвеня акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій. 26 чэрвеня вызвалены Віцебск, 28 чэрвеня Лепель. Праціўнік страціў тут 20 тыс. забітымі і больш як 10 тыс. палоннымі салдат і афіцэраў.

26 чэрвеня войскі 3-га Беларускага фронту ліквідавалі моцны вузел абароны ворага каля Оршы, вызвалілі Дуброўна, Сянно, Талачын.

Адначасова войскі 2-га Беларускага фронту разгарнулі аперацыі на Магілёўскім напрамку. Зламаўшы моцныя абарончыя рубяжы праціўніка, яны фарсіравалі Дняпро і 28 чэрвеня савецкія войскі авалодалі Магілёвам, Шкловам, Быхавам, Клічавам.

Войскі 1-га Беларускага фронту да 29 чэрвеня акружылі і поўнасцю разграмілі Бабруйскую групоўку ворага ў складзе больш за 6 дывізій. На полі бою гітлераўцы пакінулу 50 тыс. чалавек забітымі, у палон было захоплена 23680 салдат і афіцэраў.

За шэсць дзён наступлення пад ударамі войск чатырох франтоў магутная варожая абароны на вялізнай прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю рухнула. Былі вызвалены сотні населеных пунктаў, у тым ліку гарады Віцебск, Орша, Магілеў, Бабруйск. Цяпер перад савецкімі войскамі стаяла задача - шляхам двухбаковага ахопу з раёна Барысава і Асіповічаў на Мінск і франтальнага праследжвання ў напрамку Магілёў - Мінск завяршыць акружэнне, знішчыць галоўныя сілы 4-й нямецкай арміі, якая адступала на захад, і вызваліць Мінск.

Тым часам, 1-ы Прыбалційскі фронт працягваў наступленне на паўночны захад ад Полацка і на захад у агульным напрамку на Глыбокае. 4 ліпеня Полацк быў вызвалены. Войскі фронту, прасунуўшыся з 29 чэрвеня па 4 ліпеня на захад на 120-130 км, выйшлі на подступы да Літвы з усходу, поўнасцю ізалявалі адну ад другой варожыя групы армій "Цэнтр" і "Поўнач".

Войскі 1-га Беларускага фронту, якія наступалі на поўдзень ад Мінска, 30 чэрвеня вызвалілі Слуцк, Гарадзею, Нясвіж, закрылі праціўніку адыход на паўднёвы захад. На досветку 3 ліпеня 2-і гвардзейскі танкавы корпус 3-га Беларускага фронту уварваўся ў Мінск з усходу. У другой палове дня 3 ліпеня 1944 г. сталіца Беларусі была поўнасцю ачышчана ад ворага.

3 выхадам злучэнняў 3-га і 1-га Беларускіх франтоў да Мінска і
вызваленне яго было завершана акружэнне 4-й нямецкай арміі і некаторых
іншых часцей ворага на ўсход ад Мінска. У "катле" апынулася 105-тысячная
варожая групоўка. 7-8
ліпеня былі знішчаны або ўзяты ў палон галоўныя сілы акружаных, а 9-11
ліпеня - асобныя групы. Птлераўцы страцілі забітымі 70 тыс. і больш за 35
тыс. палоннымі, уліку якіх было 12 генералаў, з іх 3 камандзіры карпусоў і 9
камандзіраў дывізій.

4 ліпеня завяршыўся першы этап грандыёзнай бітвы за Беларусь.
Савецкія войскі за два тыдні баявых дзеянняў разграмілі галоўныя сілы
нямецкай групы армій "Цэнтр" і вызвалілі Мінск.

5 Ужо 4 ліпеня войскі 3-га Беларускага фронту вялі баі на рубяжы возера Нарач, Смаргонь, Маладзечна, Краснае, Волма. 5 ліпеня яны аваладолі Маладзечна, 16 ліпеня - Гродна.

Войскі 1-га Беларускага фронту наступалі на Баранавіцка - Брэсцкім і Пінскім напрамках. 8 ліпеня былі вызвалены Баранавічы, 14 ліпеня Пінск. 18 ліпеня яны перайшлі граніцу Полышчы і 23 ліпеня ўступілі ў Люблін, што з'явілася падзеяй, якая мела далёка ідучыя палітычныя наступствы.

28 ліпеня ў выніку рашучага штурму быў узяты горад Брэст.

У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі "Баграціён" савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Фактычна перастала існаваць адна з мацнейшых груповак нямецка-фашысцкай арміі - група армій "Цэнтр".

Вялікія страты ў баях за вызваленне Беларусі панеслі і савецкія войскі. 3 23 чэрвеня і да канца ліпеня 1944 г. чатыры франты страцілі 440.879 чалавек, у тым ліку забітымі 97.232 салдаты і афіцэры.

Беларуская наступальная апервацыя па свайму размаху, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з'яўляецца адной з буйнейшых ва ўсёй Другой сусветнай вайне. 3 улікам рэзерваў, якія прыбывалі ў ходзе баёў, у ёй удзельнічала больш за 4 млн. Чалавек, каля 62 тыс. гармат, звыш 7100 самалётаў.

За ўдзел у аперацыі “Баграціён” звыш 1500 воінаў, што ўдзельнічалі ў Беларускай аперацыі, удастоены звання Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ардэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх і інш.

Узаемадзеянне партызан, падполынчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі. Адной з вызначальных рыс Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён" - з'яўлялася тая надзвычай важная роля, якую адыгрывалі ў ёй партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі ў тыле ворага на тэрыторыі рэспублікі.

Найбуйнейшай акцыяй беларускіх партызан у перыяд падрыхтоўкі аперацыі "Баграціён" было правядзенне трэцяга этапу "рэйкавай вайны", пачатага за тры дні да пераходу ў наступленне савецкіх войск. Ноччу з 19 на 20 чэрвеня 1944 г. партызана атакавалі чыгуначныя камунікацыі ворага на ўсёй тэрыторыі акупіраванай Беларусі і падарвалі 40775 рэек, паралізаваўшы рух на гэтых камунікацыях. Ужо ў перыяд паспяховага наступлення Чырвонай Арміі, партызаны да 29 чэрвеня дадаткова падарвалі яшчэ 20 тыс. рэек.

Адступаючы пад ударамі Чырвонай Арміі, нямецкія войскі не маглі скарыстаць чыгуначны транспарт у неабходным аб'ёме як для перавозкі рэзерваў, так і для эвакуацыі сваіх часцей і тылоў.

Вялізнае значэнне для паспяховага наступлення Чырвонай Арміі мелі дзеянні партызан па захопу і ўтрыманні да падыходу часцей савецкіх войск перапраў цераз водныя перашкоды і плацдармы на іх берагах. Імі былі захоплены дзеючыя пераправы і пабудаваны новыя праз рэкі Пціч, Случ, Друць, Ольса, Бярэзіна, Вілія, Шчара, Нёман, Котра.

Партызаны аказалі вялікую дапамогу савецкім войскам у вызваленні шмат якіх гарадоў і населеных пунктаў рэспублікі, у тым ліку Мінска, Барысава, Вілейкі, Докшыцаў, Дунілавіч, Клічава, Слуцка, Ліды, Лагойска, Лунінца, Любані, Маладзечна, Нясвіжа, Навагрудка, Смалявічаў, Пінска, Стаўбцоў і інш. Значную колькасць населеных пунктаў ва ўмовах панічнага адступлення гітлераўцаў партызаны вызвалілі сваімі сіламі і ўтрымалі іх да падыходу савецкіх войск - Копыля, Узды, Карэліч, Івянца і інш.

Пасля адыходу нямецкіх войск партызаны і міліцыянеры лавілі варожых салдат і афіцэраў, што рассяліліся па палях, лясах і чынілі над імі экзыкуцыі.

Беларускі народ не толькі непасрэдным удзелам у барацьбе супраць акупантаў, але і самаадданай працай дапамагаў усімі сіламі і сродкамі Чырвонай Арміі ў хутчэйшым разгроме ворага. Працоўныя вызваленых раёнаў наладжвалі работу прамысловых прадпрыемстваў, якія забяспечвалі патрэбы фронту, выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін насельніцтва Беларусі аднавіла больш як 10 тыс. км. чыгуначнага палатна і 1735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2950 новых мастоў.

Пасля вызвалення Беларусі на тэрыторыі рэспублікі пачалася мабілізацыя ў Чырвоную Армію. Усяго з вызваленых раёнаў у перыяд са жніўня па снежань 1944 г. было прызвана 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. былых партызан. У заходніх рэгіёнах Беларусі насельніцтва часта байкатавала мабілізацыю – уцякала ў лес, ухіляляася ад рэгістрацыі прызыўнікоў і г.д. Некаторыя, каб не ўступаць у Чырвоную Армію добраахвотна ішлі ў Войска Польскае, якое дзейнічала на нямецка-савецкім фронце побач з Чырвонай Арміяй. Такім чынам, да канца 1944 г. у Войска Польскае патрапіла 41.000 ураджэнцаў Беларусі, якія не пажадалі ўступаць у Чырвоную Армію. Трэба адзначыць, што большасць нашых суайчыннікаў, закліканых восенню 1944 г. у Чырвоную Армію, былі залічаны ў склад 1-га Прыбалтыйскага фронту і амаль адразу былі накіраваны на фронт. Шмат з іх палегла падчас штурму Кёнігсберга.

Урачыста і па-святочнаму прайшоў 16 ліпеня 1944 г. мітынг працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі Чырвонай Арміі, на які сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, прыбыў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (ніжняга Ноўгарада), якая прывезла эшалон падарункаў. 16 ліпеня 1944 г. у Мінску адбыўся мінтынг і партызанскі парад, у якім бралі ўдзел каля 30.000 партызан і 50.000 гараджан.

Аднаўленне народнай гаспадаркі. За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі нанеслі вялізныя страты народнай гаспадарцы Беларусі. Яны разбурылі 209 гарадоў і раёных цэнтраў рэспублікі, сцёрлі з твару зямлі 9200 вёсак, 637 вёсак былі знішчаны разам з людзьмі, разбурылі 10338 прамысловых аб'ектаў. Да моманту вызвалення ацалелі толькі 15 працэнтаў даваенных фабрык і заводаў.

Вялізны ўрон панесла беларуская культура. Акупанты разбурылі 7 тыс. школ, разрабавалі 5144 установы, у тым ліку інстытуты, навукова-даследчыя цэнтры, Акадэмію навук, музеі, тэатры, клубы, Дварцы культуры, звыш 4738 бальніц, амбулаторый.

Беларусь пачала адраджацца з руін і попелу, калі на франтах Вялікай Айчыннай вайны яшчэ ішлі ўпартыя баі. Практычна адраджэнне яе народнай гаспадаркі пачалося з нулявой адзнакі. Намаганні працоўных былі накіраваны галоўным чынам на тое, каб хутчэй увесі ў строй прадпрыемства прамысловасці, транспарту, сельскай гаспадаркі, якія забяспечвалі неабходнай прадукцыяй фронт і пацярпеўшага насельніцтва.

У паўразбураных майстэрнях на ўскраіне Мінска ў найкарацейшы тэрмін было створана прадпрыемства па зборцы аўтамабіляў. Да канца вайны Чырвоная Армія атрымала ад мінчан 8 тыс. грузавікоў.

Раней ўстаноўленага тэрміну, у канцы 1944 г., пачаў выпуск прадукцыі для фронта калектыў авіяпрадпрыемства. Да сакавіка 1945 г. ён сабраў 240 і адрамантаваў 237 баявых самалётаў.

У сціслыя тэрміны былі адноўлены Мінскі вагонарамонты завод, Віцебскія станкабудаўнічыя заводы імя Кірава і імя Камінтэрна, фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі", "Гомсельмаш",Гомельскі паравозарамонты завод і іншыя прамысловыя аб'екты рэспублікі.

Адной з неадкладных задач было аднаўленне транспарту, асабліва чыгуначнага, ад якога залежыла забяспячэнне фронту. Першы поезд у вызвалены Мінск прыбыў 10 ліпеня, на сёмы дзень пасля вызвалення, у Маладзечна - 11 ліпеня, у Ліду - 19 ліпеня, і г.д. У самы заходні горад рэчспублікі - Брэст паязды прыбылі на трэці дзень пасля яго вызвалення. Дарэчы, у вайсковых мэтах праз Беларусь і да самага Берліна вялася адна галіна чыгуначнага палатна еўрапейскага ўзору.

3 вялікімі цяжкасцямі шло адраджэнне разбуранай сельскай гаспадаркі. На дапамогу, як і заўсёды, прыйшла ўся краіна. На працягу некалькіх месяцаў пасля выгнання фашысцкіх акупантаў былі адноўлены амаль усе калгасы і саўгасы рэспублікі.

У Беларусі паўсюды аднаўлялі работу школы. У 1944/45 навучальным годзе ўжо дзейнічалі болыд за 10 тыс. агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася 1260 тыс. дзяцей.

Самому беларускаму народу было б не пад сілу ў кароткія тэрміны аднавіць разбураную гаспадаркі. На дапамогу прыйшла ўся краіна. На працягу 1944 г. ў Беларусь прыбыло 487 вагонаў розных грузаў з Сібіры, Урала, Горкаўскай і Яраслаўскай абласцей, 137 вагонаў з будаўнічымі матэрыяламі, сталлю з Удмурдскай АССР. Толькі з сакавіка 1944 г. па студзень 1945 г. з розных раёнаў краіны ў Беларусь паступіла звыш 10 тыс. грузаў на суму 8200 тыс. рублёў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: