Артыкул 33. Мова асабовых імён

Беларускія (рускія) асабовыя імёны і прозвішчы ўжываюцца ў адпаведнасці з тра-дыцыяй, нормамі і правіламі беларускай (рускай) мовы.

Асабовыя імёны і прозвішчы з іншых моў пішуцца і ўжываюцца на беларускай (рускай) мове ў адпаведнасці з правіламі перадачы іншамоўных уласных імён.

Глава 6. Садзейнічанне нацыянальна-культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь

Артыкул 34. Садзейнічанне нацыяналь-на-культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі Беларусь

Рэспубліка Беларусь на аснове пагадненняў з іншымі дзяржавамі садзейнічае нацыянальна- культурнаму развіццю этнічных беларусаў, якія жывуць у гэтых дзяржавах.

Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права садзейнічае задавальненню нацыянальна - культурных інтарэсаў асоб беларускага паходжання, якія жывуць у замежных краінах"

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу з дня апублікавання.

Артыкул 3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь: падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падначаленымі Савету Міністраў, іх нарматыўных актаў, што супярэчаць гэтаму Закону.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А. Лукашэнка

13 ліпеня 1998 г., г. Мінск, № 187-3



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: