Асаблівасці кніжнага і артыкульнага патока літаратурна-мастацкага комплекса

Прадмова.

Мастацкая літаратура і творы мастацтва з’яўляюцца сродкам пазнання рэчаіснасці, выхавання чалавека, фарміравання яго светапогляду.

Вучэбны дапаможнік “Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне літаратурна-мастацкага комплекса” дапамагае навучэнцам арыентавацца ў асаблівасцях дакументнага патока і масіва літаратурна-мастацкіх, літаратуразнаўчых і мастацказнаўчых выданняў, а таксама ў выданнях па мастацтву, разабрацца ў інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсах і інфармацыйных паслугах публічных бібліятэк, якія яны аказваюць сваім карыстальнікам.

У вучэбны дапаможнік уключаны тэксты лекцый па наступных тэмах: “Асаблівасці дакументнага патока і масіва інфармацыі літаратурна-мастацкага комплекса”, “Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы ў дапамогу прафесійнай дзейнасці па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству”, “Бібліяграфічныя дапаможнікі, прызначаныя для задавальнення непрафесійных інтарэсаў па мастацкай літаратуры і літаратуразнаўству”, “Інфармацыйна-бібліяграфічныя рэсурсы па мастацтву ў дапамогу прафесійнай дзейнасці”, “ Бібліяграфічныя дапаможнікі па мастацтву для задавальнення непрафесійных інтарэсаў насельніцтва”, “Інфармацыйныя паслугі публічнай бібліятэкі па задавальненню запытаў у вобласці літаратурна-мастацкага комплекса.” Да кожнай тэмы даецца спіс літаратуры для паглыбленнага вывучэння і пытанні для замацавання матэрыяла.


Асаблівасці дакументнага патока і масіва інфармацыі

Літаратурна - мастацкага комплекса

ПЛАН

1. Значэнне мастацкай літаратуры і літаратуры па мастацтву ў жыцці грамадства.

2. Састаў мастацкай літаратуры і літаратуры па мастацтву. Формы выданняў і публікацый.

Сучасны стан выдання мастацкай літаратуры і літаратуры па мастацтву.

Асаблівасці кніжнага і артыкульнага патока літаратурна-мастацкага комплекса.

Мастацкая літаратура і творы мастацтва маюць вялізнае ўздзеян- не на чалавека. Яны дапамагаюць яму прыемна правесці вольны час, атрымаць эстэтычную асалоду, асабліва, калі мастацкія творы цікава напісаны. Мастацкія кнігі ўздзейнічаюць на нашы пачуцці, застаўляюць задумацца разам з героямі кніг над жыццём, выклікаюць жаданне пе- раймаць добрыя ўчынкі герояў, асабліва калі гэта мужныя, добрыя лю- дзі з высокімі маральнымі якасцямі. Створана шмат мастацкіх кніг, прысвечаных выдатным людзям, чыё жыццё з'яўляецца ўзорам для пераймання. Так, напрыклад расійскае вьвдавецтва "Молодая гвардия" з 1933 года выпускае серыю кніг "Жизнь замечательных людей". Праз мастацкія творы людзі пазнаюць мінулае, ацэньваюць рэчаіснасць (Лев Толстой "Война и мир", М. Лынькоў "Векапомныя дні", Михаил Шоло- хов "Поднятая целина", Николай Островский "Как закалялась сталь", Константин Симонов "Живые и мёртвые", Іван Шамякін "Петраград-Брэст").

Такім чынам, мастацкая літаратура і творы мастацтва маюць вя- лізнае значзнне ў жыцці грамадства. Яны з'яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці, выхавання чалавека і фарміравання яго свепогляду. Мас- тац кія творы з'яўляюцца найбольш чытаемымі ў насельніцтва. Іх выпускаецца больш за 50 % ад усёй выдавецкай прадукцыі.

Састаў мастацкай літаратуры і формы яе выданняў.

Мастацкая літаратура складаецца з розных частак па жанрах, структуры, мэтаваму прызначэнню, матэрыяльнай канструкцыі і іншых прыкметах. Так, па жанрах тут выдзяляюцца празаічныя тво- ры: раманы, аповесці, апавяданні, эсэ; паэтычныя творы: вершы, паэмы, балады; драматургічныя творы: п'есы, камедыі, трагедыі.

Па матэрыяльнай канструкцыі мастацкая літаратура выдаецца ў большасці ў выглядзе кніг, але зараз з'явіліся новыя формы выданняў і публікацый, такія, як кнігі-касеты, аўдыябукі, электронныя кнігі. У ХХ ст. развіццё навукі і тэхнікі аказала ўплыў на формы выданняў. Напрыклад, у Італіі выдадзена, а лепш сказаць, што зроблена кніга "для чытання ўлетку" цалкам з пластмасы. У Балгарыі зроблена кніга Габ- раўскіх анекдотаў і жартаў са сталі, яна мае 22 старонкі вялічынёй 18 х 22 см, але важыць гзта кніга 4 кг. Амерыканскія выдавецтвы пачалі вы- пускаць кнігі знешне звычайныя, але яны быццам бы чытаюць самі ся- бе. Акрамя тэкстаў і малюнкаў у іх ёсць спецыяльныя штрых-коды. Дзякуючы мінікамп'ютару, гучыць беглая гаворка. Выдаюцца мастацкія кнігі з пэўнымі прыстасаваннямі. У Амерыцы адным выдавецтвам вы- дадзены каўбойскія раманы, старонкі якіх пахнуць потам і скурай, а "жаночыя" раманы пахнуць тонкім водарам французскіх духоў. Увогу- ле, няма мяжы чалавечай фантазіі, але нажаль усяго гэтага няма яшчэ на Беларусі.

Састаў літаратуры па мастацтву.

Літаратура па мастацтву - гэта кнігі аб кіно, выяўленчым мастац- тве, музыцы, фатаграфіі, тэатры, цырку і іншых відах мастацтва. Акра -мя кніг, тут ёсць выданні саміх твораў мастацтва - эстампы, рэпрадук- цыі, паштоўкі, коміксы. Музычныя творы выдаюцца ў выглядзе нот (акрамя гукавых выданняў - касет, пласцінак і г.д.). Ва ўсім свеце вядомы знакамітыя дзеячы мастацтва рэспублікі - артысты С.Станюта, Г.Макарава, кампазітары І.Лучанок, Э.Ханок, скульптары З.Азгур, А.Бембель, мастакі М.Савіцкі, П.Масленікаў і інш.

Сучасны стан выдання мастацкіх твораў

Творы мастацкай літаратуры выдаюцца зараз вельмі актыўна. Іх выпускаюць амаль усе выдавецтвы: дзяржаўныя і недзяржаўныя (ка-мерцыйныя, прыватныя, розныя цэнтры, аб'яднанні). Сярод дзяржаў- ных ёсць спецыялізаванае выдавецтва "Мастацкая літаратура". У 1999 годзе было створана новае выдавецтва "Беллітфонд" пры Саюзе пісь- меннікаў Беларусі. Галоўным рэдактарам стаў вядомы пісьменнік Кас- тусь Цвірка. Астатнія выдавецтвы выпускаюць мастацкую літаратуру дзеля дададковага прыбытку Сярод выпускаемай літаратуры творы кла- сікаў: М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі і інш., сучасных аўтараў: І.Шамякіна, У.Караткевіча, А.Адамовіча, В.Быкава, рэпрэсіра- ваных аўтараў: Л.Геніюш, Ц.Гартнага, М.Гарэцкага і інш.

Таксама выдаюцца і друкуюцца ў часопісах творы пісьменнікаў беларускага замежжа. Асабліва шмат выдаецца замежнай перакладной літаратуры - дэтэктывы, фантастыка, прыгодніцтвы, любоўныя, эратыч- ныя раманы. Кніжны рынак запоўнены такой літаратурай і гэта не вель- мі добра. За апошнія гады ў Расіі з'явілася значна больш дэтэктыўных раманаў, чым за папярэднія 40 гадоў. Не лепшыя абставіны і ў нашай рэспубліцы.Так званыя "крутая" раманы выхоўваюць жорсткасць, дрэн- ныя паводзіны, уплываюць на фарміраванне не лепшых маральных яка- сцей. Перад выдавецтвамі стаіць зацача аднаўлення прыярытэта айчын- най мастацкай літаратуры. У Беларусі прынята праграма адраджэння нацыянальнай культуры, таму больш увагі надаецца выпуску беларус- кай літаратуры. Шэраг выдавецтваў пачалі выпуск вялікай серыі "Беларускі кнігазбор", які ўключае лепшыя творы, напісаныя за ўсю гісто- рыю Беларусі. Дзяржава клапоціцца аб кнігавыданні. За лепшыя маста- цкія творы ўстаноўлена Дзяржаўная прэмія (раз у 2 гады за творы про- зы - імя Я.Коласа, за творы паэзіі і драматургіі - імя Я. Купалы, за пуб- ліцыстычныя творы - імя К.Каліноўскага). Так, напрыклад, Дзяржаў- ная прэмія РБ у 2000 г. прысуджана паэту і перакладчыку Уладзіміру Максімавічу Скарынкіну за мастацкі пераклад паэмы Дантэ "Боская камедыя". У 2002 г. Дзяржаўную прямію імя Я.Коласа атрымаў В.П. Жураўлёў ”У пошуках духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст.”. Прэмія імя К.Каліноўскага пры- суджана Уладзіміру Саламаху за кнігу літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій ”Званыя і выбраныя”. 3 1998 г. устаноўлена штогодная прэмія Прэзідзнта РБ за высокія творчыя дасягаенні дзеячам культуры і мас- тацтва і гранты за стварзнне твораў культуры і мастацтва. Таксама вызначаны спецыяльныя прзміі за прапаганду мастацкіх твораў, у т.л. бібліятэкам. У 1999 г. Такую прэмію атрымала Магiлёўская абласная бiблiятэка, а у 2000 г. - Гомельская абласная бiблiятэка.

Трэба адзначыць добрае мастацкае афармленне кніг, у т.л. ла -мініраваныя вокладкі, добрыя ілюстрацыі. Так, кніга Я.Коласа "Новая зямля" атрымала на выстаўцы ў Лейпцыгу дыплом "Красивейшая книга мира".

Магчымасці выдаць кнігу маюцца ў кожнага аўтара, ён можа выдаць кнігу за свой кошт. З'явіліся рэпрынтныя выданні найбольш важных гістарычных твораў. У рэспубліцы выдаецца шмат літаратурна-мастацкіх часопісаў, дзе друкуюцца новыя мастацкія творы ("Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Всемирная литература"). Па выніках сацыялагічнага даследвання найбольш чытаемыя аўтары: І.Шамякін, В.Быкаў, У.Караткевіч, І.Мележ, А.Адамовіч.

Выданне літаратуры па мастацтву развіваецца менш паспяхова. Адсутнічаюць сур'ёзныя кнігі і альбомы па выяўленчаму мастацтву. Востра стаіць пытанне беларускай паштоўкі, замежныя паштоўкі больш эфектныя. Мала выпускаецца фотаальбомаў. Але ёсць і прыемныя навіны, павялічыўся рост малатыражнай прадукцыі - мастацкіх календароў і іншых маляўнічых выданняў.

Дзейнасаць асобных выдавецтваў

"Мастацкая літаратура" выпускае штогод да100 назваў мастацкіх твораў: прозу, паэзію, літаратурную крытыку, драматургію. Выдавецтва выпускае зборы твораў (В.Быкаў - 6 тамоў, Я.Купала - 9 т., Ц.Гартны - 4 т.), выбраныя творы класікаў беларускай літаратуры і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, перакладную літаратуру (выбраныя творы - Д.Адамовіч, Р.Барадулін, С.Грахоўскі).

ІПмат літаратуры выходзіць у серыях. Выпускаюцца серыі "Беларуская паззія XX ст.", "Беларуская проза XX ст.", "Спадчына", "Белорусский бестселлер", "Скарбы сусветнай літаратуры". 3 1998 г. пачала выходзіць "Залатая серыя". Яна збірае лепшыя творы беларускіх аўтараў. Адчынілі серыю паэтэсы Е.Лось, Л.Баравікова, празаікі У.Караткевіч, У.Казько. Выдавецтва прымае таксама ўдзел у выпуску знакамітай серыі "Беларускі кнігазбор".

Выдавецтва "Юнацтва" было створана ў 1981 г. Штогод выпускала таксама да 100 назваў кніг. Яго прадукцыя была разлічана на дзяцей, моладзь. Сярод мастацкіх кніг былі кнігі па школьных праграмах, для пазакласнага чытання, дзіцячыя кнігі. Выдавецтва выпускала вельмі значныя серыі - Бібліятэка беларускай дзіцячай літаратуры - 10 тамоў, Бібліятэка літаратуры народаў былога СССР - 15 тамоў, Бібліятэка сусветнай дзіцячай літаратуры - 30 тамоў. У 2002 г. "Юнацтва" аб'ядналася з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".

У 2002 г. з'явілася новае ў выдавецкай справе. Быў створаны першы выдавецкі холдынг "Лiтаратурна - мастацкае аб'яднанне". У яго склад увайшла газета "Лiтаратура і мастацтва", часопісы "Полымя", "Нёман", "Маладосць", "Спадчына","Всемирная литература"", "Крыніца". Дэвіз холдынга - глядзець па-новаму на праблемы новага пакалення. Адсюль ставіцца задача ўдасканалення літаратурнага працэса, узмацненне здаровага патрыятызма на старонках літаратурных газет і часопiсаў,павелічэнне тыражоў, роста эканамічных паказчыкаў.

Сярод надзяржаўных выдавецтваў па найбольшай колькасці выданняў выдзяляецца "Харвест", "Кавалер" (прыватныя выдавецт вы), Белфакс (навукова-вытворчае прадпрыемства), Паліфакт, Сказ, Дайджэст (кнігавыдавецкія фірмы) і іншыя. Амаль усе недзяржауныя выдавецтвы выпускаюць так званую прыбытковую літаратуру: дэтэктывы, фантастыку, прыгодніцтвы, гістарычныя, жаночыя раманы.

Беларускае таварыства "Кніга" пачало выпуск серыі "Народная бібліятэка". Гэта кнігі без пераплёта, на таннай паперы, танныя па цане. Адкрылі серыю НБ творы В.Быкава і Н.Гілевіча. Галоўны рэдактар Ніл Гілевіч. Усяго плануецца выдаць каля 50 тамоў як класікаў, так і сучасных аўтараў.

У Расіі на выданні мастацкай літаратуры спецыялізуюцца выдавецтвы "Художественная литература" (творы класікі), "Современный писатель" (сучасныя творы), "Радуга" (замежная літаратура) і іншыя. Недзяржаўных выдавецтваў вельмі шмат (болей за дзесяць тысяч).

Як водгук на сучаснасць, маскоўскае выдавецтва"Панарама" пачало ў 2000 г. выпуск серыі "Бібліятэка славянскай літаратуры". Усяго плануецца выдаць 100 тамоў. У Бібліятэку войдуць творы пісьменнікаў Расіі, Славеніі, Югаславіі, Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін. У жніўні 2000 года адбылася прэзентацыя першых тамоў.

Выдавецтва "Мастацкая літаратура" супрацоўнічае з расійскім выдавецтвам "Дружба народаў''. У рамках праграмы Беларусь - Расія выдавецтвам "Дружба народаў" у Маскве выпушчана кніга "Белорусские народные сказки", на чарзе кніга "100 лучших рассказов белорусских писателей". Маскоўскае выдавецтва "Русский двор" выпусціла ў 2002 годзе кнігу "Антология белорусской поэзии".

Выпуск літаратуры і іншых выданняў па мастацтву.

Па мастацтву на Беларусі няма адзінага спецыялізаванага выдавецтва. Значная частка ў выпуску належыць універсальнаму выдавецтву "Беларусь". Яно выпускае кнігі, альбомы для шырокага кола чытачоў, для аматараў мастацтва, для ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, для настаўнікаў музыкі, малявання, для прафесіяналаў. Выпускаюцца выданні па жывапісу, музычныя выданні, фотавыданні, паштоўкі, плакаты.

У 90-х гг. адкрылася спецыялізаванае выдавецкае агенства "Белфорт", якое спецыялізуецца на выпуску нотнай вучэбна-педага -гічнай літаратуры для дзяцей і юнацтва. "Полымя" выпускае кнігі па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву (вышыўка, ткацтва, ганчарная справа, вырабы з саломкі), альбомы, даведнікі, схемы для турыстаў, пуцяводнікі. Кнігі па мастацтву выпускала часткова і выдавецтва "Юнацтва". Гэта коміксы, кніжкі-цацкі, кніжкі-расфарбоўкі. Зараз з'явіліся спецыялізаваныя выдавецтвы "Фоталетапіс.", а ў 2001 г. - "Рыфтур". Апошняе спецыялізуецца на выпуску альбомаў, паштовак па запаведных мясцінах Беларусі для прадажу замежным турыстам.

 

Магілёўскія выданні.

Актыўна выдаюцца кнігі па мастацтву ў Магілёве. 3 1995 г. у нас існуе недзяржаўнае акцыянернае таварыства "Пересвет". Яно арганізавана групай маладых магілёўскіх прадпрымальнікаў і выпускае ноты для навучэнцаў дзіцячых музычных школ, кнігі па музыцы, унікальную серыю "Европейская клавирная музыка ХVII-ХVIII веков", такое выданне выпускаецца ўпершыню ў Еўропе. У выданні прадстаўлена 112 кампазітараў, 11 краін эпохі позняга барока. Аналагаў гэтаму выданню няма. Усяго 12 тамоў. На Магілёўшчыне выдадзены альбом-анталогія "Павел Масленников", фальклорны збор песень Магілёўшчыны, зборнік твораў мясцовых кампазітараў.

У 1999 г. быў створаны выдавецкі цэнтр МДУ імя А.Куляшова. Сумесна з навукова - метадычным цэнтрам народнай творчасці ён распачаў выпуск серыі кніг, прысвечаных усходне-славянскай музычнай культуры (план 2000 года).

У Расіі шмат слецыялізаваных выдавецтваў па мастацтву. Гэта выдавецтвы шырокага профілю ("Искусство") і выдавецтвы па асобных відах мастацтва ("Изобразительное искусство","Музыка"', Композитор") і іншыя.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: