Вопрос 18: гарадское жыцце на бел землях. Магдэбургскае права. Гарадское рамяство. Цэхи

У 14 – п. пал. 16 ст. ва ўмовах развіцця феад. адносін ішоў інтэнсіўны працэс аддзялення рамяства і гандлю ад сельскай гаспадаркі. Гэта суправаджалася ростам гарадоў і мястэчак. Калі ў 14 ст. у ВКЛ налічвалася 83 гарады, то да канца 16 ст. каля 530. Насельніцтва гарадоў і мястэчак у асноўным займалася рамяством і гандлем. Асн. крыніцы папаўнення гарадскога насельніцтва:

1)перасяленне сялян 2)іміграцыя іншаэтнічнага насельніцтва (яўрэяў, татар) Паводле прававога становішча гарады і мястэчкі падзяляліся на вялікакняжацкія і прыватныя. Прыватнымі былі пераважна дробныя гарады і мястэчкі. Мяшчане неслі павіннасці на карысць уладальніка – дзяржавы або феадала: плацілі грашовыя подаці, выконвалі будаўнічыя і гаспадарчыя работы, пастаўлялі падводы (фурманкі) і г.д. Жыхары юрыдык не выплочвалі гарадскія падаткі і не падлягалі гарадскому суду.

У разлядаемую эпоху адной з галоўных палітычных мэт мяшчан была барацьба за права на самакіраванне гарадоў. У выніку ў канцы 14 – 16 ст. большасць вялікакняжацкіх гарадоў атрымалі права на самакіраванне – магдэбургскае права. У немалой ступені гэта было абумоўлена імкненнем вялікіх князёў заручыцца палітычнай падтрымкай гарадоў.

Правы, што прадастаўляліся гарадам, былі розныя. Агульным было тое, што мяшчане вызваляліся з-пад адміністрацыйнай і судовай улады ваявод і стараст; замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак для горада; у горадзе ствараліся органы самакіравання.

Першым горадам ВКЛ які атрымаў магдэбурскае права была Вільня (1387) У гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права, склаліся наступныя органы гарадскога кіравання:

1)Войт – кіраўнік гарадской адміністрацыі і суда. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; збор падаткаў; ажыццяўленне суду. Дапамагаў войту яго намеснік – ленвойт.

2)Магістрат – орган гарадскога самакіравання, які складаўся з рады і лавы. Рада вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, У склад рады ўваходзілі выбраныя мяшчанамі горада радцы на чале з адным або некалькімі бурмістрамі. Бурмістры выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Лава (складалася з войта, ленвойта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан або прызначаных войтам ці радай) займалася разглядам крымінальных і некаторых грамадзянскіх спраў мяшчан.

У 16 ст у гарадах Беларусі налічвалася каля 100 цэхавых спецыяльнасцяў (срэбнікі, кавалі і г.д.), у 18 ст. – ужо 200. У склад цэха ўваходзіла каля 60-100 чалавек. Сярод членаў цэхаў вылучаліся:

1)Майстры – самастойныя гаспадары, якія мелі ва ўласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. З іх ліку на год выбіраўся кіраўнік цэха 2) стараста (цэхмістр).

3)Чаляднікі – падручныя майстроў, якіы прайшлі курс навучання, але не мелі сваіх прылад працы і не атрымалі статусу майстра 4)Хлопцы – вучні майстроў.

Дзейнасць цэха рэгламентавалася пісьмовым статутам. У ім распісваўся парадак навучання, найму вучняў і чаляднікаў, пераход з разраду вучняў у чаляднікі і далей у майстры, адносіны ўнутры цэха, адносіны цэха да рамеснікаў. Пад уплывам агульнага росту эканомікі адбываецца развіццё гандлю. Наладжваецца пастаянны гандаль у гарадах і мястэчках у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі; у буйных гарадах кожны год праводзіліся кірмашы. Узмацняюцца гандлёвыя сувязі розных рэгіёнаў краіны. Гэта стымулявала будаўніцтва дарог- гасцінцаў. Самая вялікая звязвала Берасце, Менск з Оршай і Смаленскам. Такім чынам, у сярэднявечных гарадах ВКЛ у 14 -16 стст. адбываліся працэсы, характэрныя для большасці краін рэгіёну: хуткае развіццё рамяства і гандлю, стварэнне сістэмы гарадскога самакіравання, фарміраванне грамадскіх карпарацый.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: