Жалезны век у гісторыі Еўропы — гэта перыяд складаных працэсаў фарміравання розных племянных i этнічных груповак, частка якіх у далейшым склала аснову пазнейшыхсярэднявечных народнасцей — продкаў сучасных народаў. Удзел у ix брала i насельніцтва тэрыторыі Беларусі.
Сучасны стан даследаванняў дазваляе выдзеліць на Беларусі каля 10 культур1. Сярод вывучаных можна адзначыць наступныя: мілаградская, культура ішрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, паморская, зарубінецкая, вельбарская, кіеўская i інш. Выяўлены i іншыя лакальныя i храналагічныя комплексы помнікаў эпохі жалеза: старажытнасці заходніх балтаў V ст. да н.э. — VIII ст. н.э. (грунтавыя могільнікі тыпу Начы, каменныя курганы), лужыцкая культура, але ўсе яны да аиошняга часу не разглядаліся ў абагульняючых публікацыях.
__________________
1 Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 2. Жалезиы век i ранняе сярэднявечча. Мн., 1999.
Неглыбокая распрацоўка праблем этнакультурнага развіцця i пытанняў датавання прывяла да таго, што храналагічны падзел на ранні жалезны век (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.) i ранняе сярэднявечча (ці, як лічылася раней, проста жалезны век (V—VIII стст.)) недастатковы i вельмі недакладны. Так, пачатак перыяду звязваюць з пачаткам выкарыстання насельніцтвам вырабаў з жалеза. Але ў гэты час пачалі вырабляць жалеза пля-мёны толькі мілаградскай культуры, а шырокае распаўсюджванне вырабаў з жалеза ў Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі мела месца толькі ў час каля рубяжа н.э.
|
|
У Цэнтральнай Еўропе падзел на перыяды жалезнага веку больш дробны i дакладны. Таму, разглядаючы пытанні развіцця насельніцтва Беларусі, знешніх кантактаў i ўдзелу насельніцтва ў гістарычных падзеях, якія ахоплівалі значныя часткі Еўропы, i мы будзем прытрымлівацца больш дробнай храналогіі.
Першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э. Тэрыторыю Беларусі ў гэты час засялялі плямёны трох асноўных археалагічных культур. Значныя аб-шары поўначы i ўсходу займала насельніцтва днепра-дзвінскай культуры. Арэал распаўсюджання плямён культуры штрыхаванай керамікі ахоплівае Усходнюю Літву i значную частку Заходняй i Сярэдняй Беларусі.
Паводле многіх рыс (паселішчы, жытло, прылады працы i ўзбраенне), матэрыяльная культура насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі падобная да культуры днепра-дзвінскай i іншых балцкіх плямён лясной паласы Усходняй Еўропы. Для абедзвюх культур невядомы пахавальныя помнікі. Адрозненні выяўлены ў кераміцы. Штрыхавікі выраблялі посуд слоіка-падобнай ці слабапрафіляванай формы ca штрыхаванай паверхняй, колькасць якога значна большая за колькасць іншых тыпаў керамікі — гладкасценнай, глянцаванай i шурпатай.
|
|
Плямёны мілаградскай культуры займалі Паўднёва-Усходнюю Беларусь i паўночную частку Украіны.
У заходняй частцы Беларусі (Наваградак, Здзітаў і інш.) былі знойдзеныя рэчы, якія могуць сведчыць аб сувязях з насельніцтвам лужыцкай культурай. Але тэта выпадковыя знаходкі, якія не дазваляюць дакладна мерка-ваць аб пранікненні носьбітаў гэтай культуры на Беларусь.
Паводле этнічнай прыналежнасці балцкім можна лічыць насельніцтва трох асноўных культур Беларусі гэтага часу: днепра-дзвінскай, мілаградскай i культуры штрыхаванай керамікі. Усе яны ўзнікаюць як вынік развіцця культуры насельніцтва бронзавага веку. Асаолівасці складання i розны напрамак кантактаў абумовілі ix узаемаадрозненні.
Мілаградская культура ўзнікла на аснове развіцця старажытнасцей лебядоўскай культуры i з самага пачатку існавання мела значныя кантакты з больш паўднёвымі арэаламі. Гэта можна бачыць як у асаблівасцях абарончых умацаванняў, так i ў знаходках. Так, частка рэчаў з курганоў каля в. Дубай мае сувязі з галыптацкай (наканечнікі дзід) i высоцкай культурамі (ляпныя гаршкі). На паселішчах гэтай культуры знойдзены некаторыя рэчы (наканечнікі стрэл, люстэркі), якія датуюцца ў межах VII—V стст. да н.э. i адно-сяцца да скіфскіх вырабаў1. Аднак неабходна адзначыць, што размова тут можа ісці аб гандлёвых кантактах ці запазычаннях ад суседніх культур (пачатак апрацоўкі жалеза), якІя не выклікалі змены этнасу мілаградскай культуры, хоць надавалі ёй адметныя рысы. Існавалі сувязі i з культурамі балцкага тыпу (днепра-дзвінскай i юхнаўскай), пра што сведчыць распаўсюджванне рэчаў (падвесак, галовак шпілек), выкананых у ажурным стылі.
_____________________
1Рассадин С. О. О находках из Белоруссии — свидетельствах контактов ее жителей с лесостепью скифской эпохи // Гомельщина: археология, история, памятники. Гомель, i 991. С.13-І5.
Культуры днепра-дзвінская і штрыхаванай керамікі з'явіліся на аснове развіцця культур бронзавага веку, якія адрозніваюцца ад старажытнасцей Паўднёвай Беларусі. Так, насельніцтва днепра-дзвінскай культуры паходзіць ад носьбітаў узменьскай культуры1, якія з'яўляюцца нашчадкамі шнуравікоў. Паходжанне культуры штрыхаванай керамікі таксама выводзяць з арэала шну-равікоў. Але ў яе рэчавым інвентары адчувальныя традыцыі яшчэ познанеалі-тычнай нарвенскай культуры2. Такім чынам, i днепра-дзвінцы, i штрыхавікі з'яўляюцца нашчадкамі культуры шнуравой керамікі: да стварэння розных культур прывяла наяўнасць рознага субстрату. Трэба адзначыць таксама, што для насельніцтва днепра-дзвінскай культуры характэрныя знаходкі ўпрыго-жанняў, выкананых у ажурным стылі; ёсць таксама знаходкі, якія маюць аналоги на помніках чарналескай, лужыцкай i скіфскай культур, у той час як на помніках культуры штрыхаванай керамікі падобныя знаходкі невядомыя.
I днепра-дзвінцы, і штрыхавікі таксама мелі сувязі з іншым культурным асяроддзем, Кантакты адбываліся дзякуючы размяшчэнню ix паселішчаў уздоўж гандлёвага шляху, што звязваў Паволжа па Дзвіне з Прыбалтыкай i далей ca Швецыяй. Гэты шлях можна вызначыць па знаходках розных пры-лад працы, асабліва кельтаў меларскага ці акозінска-меларскага тыпу, якія датуюцца 900—700 гг. да н.э. Такія кельты знойдзены на помніках Днепра-дзвінскай культуры (Наквасіна, Жарынь) i, магчыма, культуры штрыхаванай керамікі ў Беларусі (Мінск, Смалявіцкі раён) i Усходняй Літве (Варкунай, Вазгеляй), прычым на апошніх былі выяўлены i майстэрні па вырабу гэтых прылад (абломкі ліцейных форм).
Для насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі ў тэты час прасочваюцца сувязі з паўднёва-заходнімі суседзямі, з мазурска-вармінскай групай лужыцкай культуры (продкі заходніх балтаў). Так, на гарадзішчы Тарлаўкі Сувалкскага ваяводства знойдзены ліцейныя формы сякер-кельтаў тыпу Мелар.
|
|
Такім чынам, асаблівасці балцкіх культур Беларусі першай паловы 1-га тысячагоддзя да н.э. з'явіліся ў выніку як развіцця мясцовых традыцый папярэдняга часу, так i дзякуючы розным кірункам ix сувязяў.
Трэцяя чвэрць 1-га тысячагоддзя да н.э. (перыяд да ўзнікнення зарубінецкай культуры). Сярэдзіна 1-га тысячагоддзя да н.э. зяўляецца значнай мяжой у гісторыі насельніцтва Еўропы. Наступае пагаршэнне клімату, звязанае з павелічэннем вільготнасці і зніжэннем тэмпэратуры, у выніку ча-го павысіўся ўзровень вады i значка пагоршыліся ўмовы апрацоўкі зямлі. Пачынаецца суоатлантычны заняпад земляробства. У Цэнтральнай Еўропе знікае лужыцкая культура, змяняюцца напрамкі культурных сувязяў. З'яўляюцца новыя культуры (паморская, заходнебалтыйскіх курганоў), новыя этнічныя супольнасці — латэнскія (кельцкія) культуры. Адну з узнік-лых тады культур можна адносіць да плямён заходніх балтаў. Гэта культура заходнебалтыйскіх курганоў у Паўднёвай Прыбалтыцы (Паўночна-Усходняя Польшча, Калінінградская вооласць, Заходняя Літва), якая падзяляецца на лакальныя групы: заходнемазурская (галінды), усходнемазурская (яцвягі), самбійская (прусы), заходнелітоўская (куршы). Усе астатнія балцкія культуры можна аднесці да ўсходніх балтаў.
Значныя эканамічныя змены праявіліся i ў развіцці культур Беларусі. Так, на помніках днепра-дзвінскай культуры фіксуюцца перамены ў матэрыяльнай сферы (трансфармацыя керамікі, з'яўленне жалезных вырабаў ва ўсходняй част-
______________
1Короткевич В. С, Мазуркевич А. М. Пять вариантов днепро-двинской культуры // Петербургский археологический вестник. СПб., 1992. Вып. 2, С. 75—78.
2Гиришнкас А. К вопросу о формировании культуры штрихованной керамики в Литве // Археология и история Пскова и Псковской земли. Псков, 1992. С. 91—93.
цы арэала). Сярод старажытнасцей насельніцтва мілаградскай культуры молена выдзеліць дзве лакальныя групы (Усходняе Палессе i Верхняе Падняпроўе), якія адрозніваюцца па тыпу паселішчаў i жытла. Адбылося скарачэнне арэала гэтай культуры (далей на захад, у раёне Пінска яе помнікі адсутнічаюць).
|
|
У заходняй частцы Палесся з'яўляюцца помнікі (грунтавыя могільнікі і селішчы) насельніцтва паморскай культуры, якое існавала тут да IІІ/ІІ стст. да н.э. — да з'яўлення першых зарубінцаў.
У паўночна-заходніх раёнах Беларусі і Паўднёвай Літве (Занямонне), г. зн. у паўночна-заходняй частцы арэала культуры штрыхаванай керамікі, з'яўляюцца грунтавыя пахаванні (Нача, Павейснінкай і інш.), якія адлюстроўваюць міграцыю насельніцтва заходнябалцкіх курганоў i змяншэнне арэала культуры штрыхаванай керамікі.
У гэты час змяняюцца напрамкі кантактаў насельніцтва Беларусі з нава-кольным светам. У матэрыяльнай культуры мілаградскіх i днепра-дзвінскіх (ва ўсходняй частцы) плямён зноў фіксуюцца гандлёвыя сувязі са скіфамі. Узмацняюцца кантакты з латэнскім светам (латэнскія бранзалеты)1. У выніку днепра-дзвінская культура падзяляецца на дзве групы: заходнюю — дзвінскую, больш кансерватыўную, і ўсходнюю — дняпроўскую.
Насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі было больш замкнёнае ў сваіх сувязях. Яно мела кантакты толькі з заходнімі балтамі, ад якіх у заходнюю частку арэала (Усходняя Літва з сумежнымі помнікамі Веларусі, напрыклад, Гарані Смаргонскага раена) пераходзяць некаторыя рысы матэрыяльнай культуры (з'яўленне шурпатай керамікі).
Аднак усе гэтыя кантакты i частковае скарачэнне арэалаў некаторых культур не вялі да змен у этнічных адносінах. На тэрыторыі Беларусі дамі-навалі ўсходнія балты. Значныя перамены ў культурным складзе насельніцтва Беларусі адбыліся ў наступны перыяд.
III—II стст. да н.э. — пачатак I ст. н.э. У гэты час пры эвалюцыйным раз-віцці большасці культур (штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, помнікаў тыпу Начы) дайшло да знікнення старажытнасцей мілаградскай культуры i з'яўлення зарубінецкай.
Зарубінецкія плямёны займалі тэрыторыю Паўднёвай Беларусі (сучаснае Палессе i частка Верхняга Падняпроўя) i Паўночнай Украіны. На дадзены момант ix старажытнасці падзяляюцца на пяць лакальных рэгіёнаў, тры з якіх (Прыпяцкае Палессе, Верхняе i Сярэдняе Падняйроўе) з'явіліся ў пачатку існавання культуры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі размяшчаюцца дзве групы: палеская — правы бераг сярэдняга цячэння Прыпяці i нізоўі прытокаў Гарыні i Стыры i верхнедняпроўская — басейн Дняпра ад вусця Бярэзіны да ўпадзення Прыпяці i частка цячэння Сожа.
Зарубінецкая культура мае складанае паходжанне. Узнікла яна амаль адначасова ў трох трупах на мяжы III—II стст. да н.э. Некаторыя даследчыкі (Л.Побаль, Я.Максімаў) лічаць яе носьбітаў славянамі. Але ў складзе гэтай культуры выяўляюцца рысы шэрагу рознаэтнічных кампанентаў: ястор-фскай (германцы), паморскай культур пры сувязях з культурай Паянешты—Лукашоўка (дакі або ілірыйцы) i значным уплыве кельцкіх традыцый. Гэта не дазваляе прыняць гіпотэзу аб славянскай прыналежнасці носьбітаў дадзенай культуры. Ix можна атаясаміць з бастарнамі2. Да таго ж розныя лакальныя групы зарубінцаў асімілявалі носьбітаў розных культур, што унесла дадатковыя асаблівасці ў ix старажытнасці. Так, уплыў мілаградскай
______________________
1 Шмидт Е. А. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. М., 1992 (табл. 9:8-20; 10:3-4; 32).
2Каспарова К. В. К вопросу о происхождении и этнической принадлежности зарубинец-кой культуры // Гомельщина: археология, история, памятники. Гомель, 1991. С. 22—25.
культуры (балты) на насельніцтва верхнедняпроўскай трупы быў вельмі грунтоўны. Менавіта ад ix зарубінцы ўспрынялі тыпы жытла (наземныя слупавыя дамы, паўзямлянкі з апорным слупам), тэхналогію вырабу посуду (з дамешкай жарствы) i інш.
Асіміляцыя мясцовага насельніцтва была складаным працэсам. Ва Усходнім Палессі помнікі мілаградскай культуры існавалі яшчэ ў II — першай палове I ст. да н.э., кал i побач (па даліне Дняпра) размяшчаліся ўжо зарубінецкія гарадзішчы. I тэта насельніцтва не дало магчымасці носьбітам зарубінецкай культуры прасоўвацца на поўнач, па правым беразе Дняпра i па Бярэзіне. Насельніцтва верхнедняпроўскай трупы мела сувязі i з носьбітамі культуры штрыхаванай керамікі, што прывяло да фарміравання змешанай фупы помнікаў тыпу Чачэрск—Кісцяні. Падобная трупа (але з перавагай штрыхавікоў) знаходзілася ў нізоўях Бярэзіны (Шчаткава, Пятровічы)1.
Рубеж н.э. — трэцяя чвэрць I ст. н.э. У тэты час у матэрыяльнай культуры Цэнтральнай i Паўночнай Бел ару ci ад бывал іся значныя змены, зноў жа эвалюцыйнага характеру — з'явіліся добра ўмацаваныя гарадзішчы, новы тып жытла (слупавыя дамы па краі пляцоўкі), паўсюдна ўжываліся вырабы з жалеза. Для носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі асноўнай формай посуду сталі рабрыстыя гаршкі. Вынікам знешняга уплыву з захаду на штрыхавікоў можна лічыць з'яўленне невялікай колькасці посуду з аблітай паверхняй (з I ст. н.э.).
Значныя перамены адбыліся на поўдні Беларусі, дзе жылі носьбіты зарубінецкай культуры. Помнікі зарубінцаў знікаюць амаль што адначасова (40—70-я гады н.э.) на ўсёй тэрыторыі. Верагодна, гэта былЬ вынікам палітычных падзей (разгром сарматамі бастарнаў i адыход апошніх да меж Рымскай імперыі, да Мезіі). У гэтых падзеях прыняло ўдзел i насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі. Пад яго ціскам частка зарубінцаў пайшла на поўдзень, у Падзясенне, дзе дала пачатак новым культурным трупам. У той жа час помні-кі позназарубінецкага гарызонту на тэрыторыі Беларусі невядомы.
На рэштках былой зарубінецкай культуры пры ўдзеле носьбітаў пшэворскай i вельбарскай культур фарміруецца новы культурны гарызонт — помнікі тыпу Рахны—Почап. Напрацягу амаль што цэлага стагоддзя (да сярэдзіны II ст. н.э.) гэта насельніцтва знаходзілася ў нестабільнай сітуацыі, у рухомым стане, што дазваляла яму быць звяном для перадачы культурных імпульсаў з Сярэдняй Еўропы. Этнас гэтага ўтварэння немагчыма вызна-
___________________
1Лашанкоў М. I. Помнікі ранняга жалезнага веку на ніжняй Бярэзіне // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мк., 1993. С 12—14.
чыць, таму што яго носьбіты сталі кампанентам фарміравання розных культур (кіеўскай i мошчьшскай — праз почапскую групу) ці былі нават асіміляваны мясцовым насельніцтвам.
Шляхі міграцыі носьбітаў гарызонту Рахны—ІІочап праз Палессе i ўздоўж Бярэзіны былі перакрыты насельніцтвам культуры штрыхаванай керамікі (пра тэта сведчыць адсутнасць уплыву ў масавым матэрыяле i толькi імпарт гатовых рэчаў, што было вынікам ці гандлёвых сувязяў, ці ваеннай здабычы). Таму асноўныя напрамкі ўплыву з поўдня можна пракласці ўздоўж Дняпра i Дзясны ў кірунку ix вярхоўяў1. У матэрыяльнай культуры днепра-дзвінскіх плямён гэты працэс адлюстроўваецца ў распаўсюджванні ў невялікай колькасці керамікі з расчосамі. Пры гэтым у міграцыі прынялі ўдзел носьбіты культуры штрыхаванай керамікі з усходняй часткі арэала (Падняпроўе), абчым сведчыць адначасовае распаўсюджванне штрыхаванага посуду. Прыход новага насельніцтва не прывёў да змены культуры i з цягам часу яно было асімілявана мясцовым асяроддзем.
Другая палова II ст. — IV ст. н.э. У гэты час склалася стабільная сітуацыя. Працягвалася эвалюцыйнае развіццё шэрагу мясцовых культур (штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, помнікаў тыпу Начы). Штрыхавікі адчувалі моцны ўціск з захаду толькі ў III—IV стст., што прывяло да знікнення ix культуры i з'яўлення помнікаў усходнелітоўскіх курганоў (выкарыстоўвалі посуд з аблітай паверхняй) ва Усходняй Літве2. Але насельніцтва Беларуci да рубяжа IV—V стст. не адчула гэтых перамен, хоць заходні ўшіыў праяўляўся i тут (новыя тыпы ўзбраення, упрыгожанняў, павелічэнне колькасці шурпатай керамікі). Днепра-дзвінская культура Смаленшчыны паступова трансфармавалася ў культуру тыпу Акатава, Тушамля3, фарміраванне завяршылася ў IV ст. н.э. Не выключана, што адным са знешніх штуршкоў да гэтага было ўздзеянне з поўдня. Так, паводле пісьмовых кры-ніц (Іардан), маюцца звесткі пра паход караля готаў Германарыха на эсціяў (старажытных балтаў), што пражывалі ў Верхнім Падняпроўі.
3 сярэдзіны II ст. н.э. у Заходнім Палессі адзначаны помнікі вельбарскай культуры (Брэст-Трышын i інш,), якія належалі готам i адлюстроўвалі ix міграцыю з нізоўяў Віслы ў Пабужжа, Падняпроўе i Падунаўе. Тады ж наас-нове часткі помнікаў гарызонту Рахны— Почап фарміруецца новая культура — кіеўская, адна з лакальных груп якой заняла Верхняе Падняпроўе (Абідня, Тайманава). Міграцыя была выклікана моцным культурным уп-лывам з Цэнтральнай Еўропы, штуршком да якога i было перамяшчэнне готаў. На гэтых помніках выяўлены шэраг рэчаў, якія маюць аналогіі ў Цэнтральнай Еўропе (два тыпы крэсіваў, паясны набор — спражкі, накладкі i наканечнікі паясоў), правінцыяльна-рымскія рэчы i ўпрыгожанні з выёмістай эмаллю (лунніцы). Частка ix (крэсівы, наканечнікі паясоў, лунніцы) вядомая на помніках дзякаўскай культуры i нават у Паволжы, але не сустрэта на паселішчах балцкіх культур Беларусі, якія не былі пад уплывам гэтага паўднёвага імпульсу. Такім чынам, змены мелі месца толькі для невялікай часткі Беларусі (частка Верхняга Падняпроўя). У той жа час на помніках Абідня і Тайманава можна адзначыць асаолівасці матэрыяльнай культуры (сумеснае выкарыстанне паўзямлянак і наземных слупавых жылых збудаванняў, посахападобныя шпількі з рамбічным сячэннем верхняй часткі, шпоры з адагнутымі кручкамі), якія сведчаць пра ўплыў на тэта насельніцт-
_______________________
1Шмидт Е. А. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. С. 134.
2Лухтан А. Селище в Кярнаве на берегу р. Нярис // Научные труды вузов ЛитС С Р. История. Вильнюс, 1987. С. 3-21.
3Шмидт Е.Л. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. С. 137-138.
ва балцкага асяроддзя. Усё гэта, з улікам складанага працэсу фарміравання кіеўскай культуры, пярэчыць версіі аб славянскай этнічнай прыналежнасці яе носьбітаў, асабліва яе паўночных лакальных груп.
Эпоха стабільнасці ў развіцці насельніцтва Беларусі хутка скончылася, i з рубяжа IV—V стст. яно было ўцягнута ў гістарычныя працэсы Вялікага перасялення народаў. Спачатку гэта адчулі носьбіты культуры штрыхаванай керамікі, на якіх адбіліся тры хвалі міграцыі: з захаду, з Паўночна-Усходняй Польшчы (старажытныя яцвягі). Першая хваля, якая прывяла да знікнення гэтай культуры ва Усходняй Літве і з'яўлення там помнікаў культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (пахаванні па абрадзе трупапалажэння), мела месца ў III—IV стст. н.э. На рубяжы IV—V стст. н.э. другая хваля міграцыі прывяла да знікнення культуры штрыхаванай керамікі і з'яўлення помнікаў новай культуры (селішчы i курганы з паха-ваннямі паводле абраду трупаспалення) у частцы басейна Віліі i каля возера Свір1. Трэцяя хваля захапіла першую палову V ст. н.э. У яе выніку сфарміравалася культура пскоўскіх доўгіх курганоў, якую лічаць славянскай культурай i адносяць дастаражытных крывічоў2. Апошніяпадзеі мо-гуць быць ахарактарызаваны напрамкам распаўсюджвання жалезных В-падобных спражак з рыфлёнай рамкай (германскія культуры Сярэдняй Еўропы — Паўночна-Усходняя Польшча (яцвягі) — Усходняя Літва (заходнія балты з субстратам усходніх балтаў— Пскоўшчына)3. Аднак этніч-ная прыналежнасць культур, праз якія праходзіла дадзеная міграцыя, не дазваляе адносіць носьбітаў культуры доўгіх курганоў да славян. Даныя мовазнаўства i антрапалогіі (балцкі пласт у гідраніміі Пскоўшчыны4, антрапалагічная еднасць крывічоў i латгалаў5) даюць падставы ідэнтыфіка-ваць яе носьбітаў з балтамі.
У астатняй частцы арэала культуры штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, кіеўскай i вельбарскай культур жыццё працягвалася да сярэдзіны V ст. н.э., кал i ў выніку палітычных падзей (міграцыі розных груп насельніцтва пасля навалы качэўнікаў на поўдні Усходняй Еўропы) помнікі гэтыхплямён знікаюць. Аб ваенных сутыкненнях сведчаць знаходкі трохло-пасцевых чаранковых наканечнікаў стрэл (узбраенне качэўнікаў са стэпу) i вырабаў, аздобленых выявамі галавы арла (спражка з Дзямідаўкі, накладкі да пояса з Хотышча). Аналогіі апошнім вядомыя сярод гоцкіх старажытнас-цей Крыма (тып Суук-Су) V—VII стст. У наступе качэунікаў бралі ўдзел, відаць, i готы.
Аналагічныя падзеі адбываліся ў балцкіх культурах Польшчы, Калінінградскай вобласці Расіі i ў Літве. Але на тэрыторыі апошняй маштаб нашэс-ця быў значна меншы, чым у Беларуси
Такім чынам, развіццё насельніцтва Беларусі ў жалезным веку трэба разглядаць як развіццё культур, што ў этнічных адносінах належалі да ўсходніх балтаў (культура штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская i мілаградская). 3 V ст. да н.э. з'яўляюццапомнікі заходніх балтаў (могільнікі тыпу Начы, якія пазней трансфармаваліся ў культуру каменных курганоў V—XIII стст.). Апрача таго, прыйшло насельніцтва, якое належала да гер-манскага этнасу (вельбарская культура — готы) або асяроддзяў, этнас якіх
____________________
1Зверуго Я. Г. Верхнее Понёманье в IX—XIII вв. М, 1989. С. 21-29, 54-57.
2Седов В. В. Восточные славяне в VI-XIII вв. М., 1982. С. 52-53.
3Бажан И. А., Каргополъцев С. В. В-образные рифленые пряжки как хронологический индикатор синхронизации // КСИА. 1989. Вып. 198. С. 28 -35.
4Агеева Р. А. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. М., 1989.
5Беневоленская Ю. О кранио-серологическом параллелизме на территории Псковщины и Прибалтики // Проблемы этнической истории балтов. Рига, 1985.
пры сучасным стане вывучэння цяжка вызначыць з неабходнай дакладнасцю (зарубінецкая культура — бастарны, кіеўская культура).
Плямёны жалезнага веку натэрыторыі Беларусі ўспрымалі культурныя ўплывы, якія зыходзілі з суседніх рэгіёнаў: мілаградцы — з поўдня са Скіфіі i паўднёвага захаду з гальштацкага свету, зарубінцы — з захаду ад супольнасцей латэнскіх культур Сярэдияй Еўропы. Тыяж мілаградцы, а таксама носьбіты днепра-дзвінскай культуры Падняпроўя адчувалі ўплывы з усходу, а насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі — з захаду. У выніку культуры дзяліліся на драбнейщыя лакальныя трупы, якія, магчыма, адпавядалі канкрэтным плямёнам, Падзеі Вялікага перасялення народаў (перамяшчэнні насельніцтва пасля навалы на поўдні, міграцыя з захаду) прывялі да значных змен у развіцці мясцовых грамадстваў (фарміраванне на большай частцы тэрыторыі Беларусі банцараўскай культуры, a таксама падобных ёй культур — тушамлянскай, калочынскай). I толькі ў V — VI стст. у Заходнім Палессі з'яўляецца насельніцтва пражскай культуры, у славянскай прына-лежнасці якога навукоўцы не сумняваюцца.