Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет

КАП’Ё? НАВОШТА?

Прэса штодзённа корміць нас порцыяй навінаў пра катастрофы, войны, гвалтноўныя акты. Наркотыкі, вайна, злачынствы, знішчэнне навакольнага свету – усё гэта часта з’яўляецца на першых старонках газет. Насамрэч гэта выглядзіць так, быццам адбываецца рэкламаванне зла… Напэўна кожны хацеў бы, каб свет быў лепшы. Можа быць, нават хацеў бы змагацца за тое, каб на свеце было больш спакою, справядлівасці, братэрства.

 

Але што зрабіць? З чаго пачаць? Заданне здаецца такім вялізным, што нават немагчымым…

 

Тваё кап’ё для таго, каб змагацца ў гэтай барацьбе! Можа, кап’ё – дапамога табе і тваім хлопцам рэалізаваць гэтыя жаданні, на вашу думку канечне.

 

Ты адказны за некаторых хлопцаў, бо маеш адпаведную кваліфікацыю ў чалавечым і духоўным плане. Таму пастарайся стварыць моцны і таварыскі калектыў. Пачні ад таго, каб паміж вамі панавалі братэрскія пачуцці. Не забывайцеся пра пастаяннае ўдасканаленне сваіх тэхнічных уменняў, а таксама чалавечых цнотаў. Мейце вялікія сэрцы! Мейце вялікія прагненні, вялікія мары, вялікія ідэалы! Слухайце Божае Слова – яно заўсёды з’яўляецца найлепшым дарадцам.

 

Святы Айцец, Ян Павел ІІ, сказаў у спецыяльнай прамове да Правадырак і Скаўтаў Еўропы: “Быць хрысціянінам – значыць нястомна служыць будаванню спакою і еднасці ў Касцёле і свеце. Асабліва для вас гэта значыць працаваць у вашай вялікай сям’і Скаўтаў, у якой вы – браты і сёстры, карыстаецеся вашай спецыяльнай педагогікай, жывяце запаведдзю любові, як кажа Езус: “няхай усе ведаюць, што з’яўляецеся вучнямі маімі” (Ян 13, 35).

Ствараючы скаўцкае кап’ё, удзельнічаеш у перамене свету, робіш яго лепшым. Дзякуючы тваёй функцыі, можаш многае зрабіць…, намнога больш, чым думаеш…

X

Тваё кап’ё – сапраўдная супольнасць – супольнасць, на тваю думку, якая кіруецца ўласнымі прынцыпамі, мае свае цяжкасці, радасці і засмучэнні.

X

Стварэнне кап’я – гэта найлепшы спосаб рэалізацыі тваіх мараў і вялікіх надзей. Стварыць кап’ё – гэта зрабіць, каб сярод людзей запанавалі спакой і прыязнасць, каб кожны мог цешыцца жыццём. Пачні ад рэалізацыі гэтага мужчынскага задання сярод тваіх хлопцаў.

~    Найлепшай дарогай да шчасця з’яўляецца тая, якая дазваляе даць шчасце іншым. Пастарайцеся жыць так, каб пакінуць гэты свет лепшым, чым сустрэўся вам пры з’яўленні на свет, і калі прыйдзе гадзіна смерці, памерці шчаслівымі і перакананымі ў тым, што не змарнавалі часу, што паступалі лепш, чым можна.

                              Апошнія словы Бадэна-Паўэла перад смерцю, скіраваныя да скаўтаў.

X

Калі глядзіш на вас, хочацца сказаць тое, што казалася пра першыя хрысціянскія абшчыны: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго”. Ваша братэрская еднасць павінна быць знакам для іншых. Знакам для іншых коп’яў у звязе, знакам для аднакласнікаў, знакам для ўсіх, якія сустракаюцца з вамі, знакам для ўсёй чалавечай сям’і, што можна жыць у спакоі і любіць адзін аднаго як браты.

X

Кап’ё не замыкаецца ў сабе. Яно створана, каб служыць. Не заглядайцеся ў сябе. Старайцеся змяняць навакольны свет праз Вашыя Штодзённыя Добрыя Учынкі, добразычлівасць Вашых думак, добры гумар і поўную ўсмешак веру!

 

 

С

таць скаўтам

 

Скаўт валодае пяццю рысамі, якія нельга аддзяляць адну ад другой:

 

1

Стараецца жыць поўным здароўя

Скаўт займаецца спортам, праводзіць жыццё на чыстым паветры, і не страшыць яго вецер, дождж, снег ці спёка. Трэніруецца, каб быць у форме і каб быць заўсёды гатовым (дэвіз: Чувай!, Semper Parati!)... Развівае сваю моц, свае мышцы, а таксама спрыт і хуткасць.

Клапоціцца пра асабістую гігіену, пра сваё цела, хаця і не з’яўляецца яго нявольнікам. Яго задавальняе простая ежа. Есць тое, што даюць, не крыўляецца... для піцця яму дастаткова чыстай вады... Разумее, што алкаголь і папіросы непатрэбныя, каб даказаць, што ён – мужчына... але толькі шкодныя для здароўя.

Шануе сваё цела і пануе над ім. Зможаш таксама панаваць над сваім сексуальным інстынктам: ведае, што ён звязаны з любоўю і дарам жыцця.

Вядзе ўраўнаважанае жыццё, дзе знаходзіць час на сон і адпачынак, бо ўвесь час нельга жыць у тэмпе спаборніцтва. Аднак часу не марнуе, не любіць ленавацца і гультаявацць. Энэргія... Ветлівасць... Поўная форма...

 

2

Цвёрда ідзе па зямлі

Скаўт, нават калі марыць і мае шмат розных ідэй, перш за ўсё чалавек справы. Прыстасоўваецца да жыцця на прыродзе, карыстаючыся тэхнікамі, якімі авалодаў. Мае практычны вопыт, зможа сабе дапамагчы.

Лётае ў аблоках?

Можа быць, але цвёрда ідзе па зямлі...

 

3

Мае характар...

Жыццё скаўта не заўсёды лёгкае. Часта патрабуе намагання. Праца над сабой звязана з вынікамі трывання ва ўласных абмежаваннях... Скаўтынг – гэта школа волі, вытрываласці, адвагі, заўзятасці. Скаўт не слабак і не баязлівец... А калі яго адвага здзіўляе, можа быць сціплым і не быць занадта паважным. Усмешка і добры гумар з’яўляюцца жалезным правілам у кожнай сітуацыі.

Мець характар? Канечне... але – добры характар.

4

Заўсёды гатовы дапамагчы

“Чувай!” – гэта не проста дэвіз, гэта стыль жыцця! Скаўт разумее, што гэта яго пакліканне, пра што нагадвае 3 пункт Права. Да гэтага даходзіць практыкаванне Штодзённага Добрага Учынку, каб служба стала сапраўды натуральным рэфлексам...

 

5

Яго спадарожнік Езус Хрыстус

... як для пілігрымаў з Эмаўса (Лук 24, 13-35)... Скаўт пазнае сэнс жыцця праз хараство прыроды, дзякуючы адчуванню прыязнасці ў кап’і, дзякуючы хвілінам малітвы і медытацыі, якія напаўняюць яго жыццё, і дзякуючы магчымасці пастаяннага кантакту са святаром-душпастырам. Дзякуючы ўсяму гэтаму скаўт разумее, што ідзе за Тым, хто Дарога, Праўда і Жыццё – і гэтае адкрыццё становіцца вялікай радасцю ў яго жыцці.

 

 

раздзел 2

ТВАЁ КАП’Ё

Пяць пальцаў

Ян, адзін з маіх кап’явых, меў звычай запісваць пасля кожнага выхаду ўсё, на што звярнуў увагу. Гэта адзін з яго нататкаў, з 19 кастрычніка 2006 года.

 

                                                                                         19 кастрычніка 2006,

З адумваюся, як мае хлопцы вытрымліваюсць адзін аднаго на працягу года! Кожны ж мае іншы характар.

Яцаку, які далучыўся да нас апошнім, 12 гадоў, твар усеяны вяснушкамі і нос дакладна як ражок. Што за рот! Увесь час смяецца і стварае ўражанне, быццам абдумвае які-небудзь нумар!

Пятрусь прыйшоў да нас з грамады ваўчкоў. Трошкі нясмелы. Умее захоўваць таямніцу. Звычайна яго не чуваць, але калі патрэбны мне, заўсёды на месцы.

Мацвею 13 гадоў. Ужо раз быў на летніку. Яшчэ не мае ступені разведчыка, але гэта толькі пытанне некалькіх дзён. У кап'і інтэлектуал, і гэта бачна не толькі па яго акулярах! Вучыцца ўжо ў першым класе гімназіі, многа разважае і думае, часам занадта многа.

Грэсь такі тып, якому «ўсё адно»! «Па мне хоць патоп». Каб яго зрушыць з месца, трэба трактар… але як зрушыцца, то ўжо ідзе! Не трэба дадаваць, што ў школе такі самы… і што не мае яшчэ ступені разведчыка!

Куба вышэйшы за ўсіх. Сапраўдная жардзіна! Маючы 15 гадоў носіць абутак 44 памеру. Ніколі не ведае, куды падзець ногі. Вельмі спраўны, дакладны і ўпэўнены ў сабе. Ужо трэці год у кап’і. Мае ступень разведчыка, спраўнасць санітара, знаўцы вузлоў і вандроўніка.

Стасік – гэта тып асілка, які… заўсёды спявае. Крэпкі як малы бычок, мае чорныя валасы. Зухаваты… асобліва на думку Грэська, якога лічыць цюхцяем! Разведчык. Спраўнасць дзюдаіста, завадатара і… літургіста!

Лука мой вядучы. Крыху маўклівы, не вельмі любіць, калі яго вяртаюць назад. Часта іскрыць, асабліва на лініі Лука – малы Антэк, які час ад часу паводзіць сябе, як дакучлівая муха. Лука цудоўна іграе на дудцы і на аргане. Вельмі блізкі да цвіка.

Такое маё кап'ё. Наш сённяшні паход быў апошні… Не лёгка быць аднадушнымі ўвесь год, напэўна гэта не будзе мёдам. Але калі хочацца выйграць летнік, трэба трымацца разам, як пяць пальцаў адной рукі.

 

 

Е

Днасць кап’я

 

 

X

НЕ ГЛЕДЗЯЧЫ НА РОЗНЫ ЎЗРОСТ, ХАРАКТАР,

              УЗРОВЕНЬ АДУКАЦЫІ, АСЯРОДДЗЯ,

              З ЯКОГА ПАХОДЗЯЦЬ ЯГО ХЛОПЦЫ,

              ПЕРШЫМ ЗАДАННЕМ КАП’ЯВОГА

              З’ЯЎЛЯЕЦЦА ПРАЦА НАД ЕДНАСЦЮ ГЭТАЙ ГРУПЫ.

              КАЛІ РАЗМАЎЛЯЕШ СА СТАРЭЙШЫМІ,

              ЯКІЯ ЎЖО ПАКІНУЛІ ЗВЯЗ,

              АМАЛЬ КОЖНЫ СЦВЯРДЖАЕ, ШТО

ІХ НАЙБОЛЬШ ВЫЗНАЧАЛІ

              Ў СКАЎЦКІМ ЖЫЦЦІ,

              ДУХ І АТМАСФЕРА Ў КАП’І.

              БОЛЬШ ТРЫВАЛАЕ СЯБРОЎСТВА

              ІСНУЕ ТОЛЬКІ Ў КАП’І.

              ТАМУ ШТО КАП’Ё ТОЛЬКІ ТАДЫ, КАЛІ ГРУПА СПАЯНАЯ,

              МОЖА ЗАЙСЦІ ДАЛЁКА,

              ПЕРААДОЛЕЦЬ УСЕ ПЕРАШКОДЫ,

              ВЫТРЫМАЦЬ УСЕ ВЫПРАБАВАННІ!

              СПАЯНАЕ КАП’Ё – ГЭТА КАП’Ё НЕПЕРАМОЖНАЕ.

X

 

 

П


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: