Пелікан рыхтуе сваю піянерку

!

Складанне плану

Павінен быць апрацаваны з апорай на веды пра мясцовасць і яе ўмовы. На план     нанясіце памеры кожнага фрагменту.

 

Мэта: План патрэбны табе, каб выканаць “картку жэрдак”, а таксама падчас мантажу канструкцыі ў княздзе кап’я.

 

Будова макету

       У маштабе 1:10 на падставе плану.

 

Мэта: Дзякуючы гэтаму макету зможаш ацаніць як эстэтычныя вартасці канструкцыі, так і яе саліднасць. Зможаш таксама дакладней ацаніць час будоўлі і яе чарговыя этапы. Пасля лагеру макет зможа аздобіць святліцу кап’я ці, напрыклад, з нагоды якой-небудзь урачыстасці ці свята можна паказаць бацькам і родным скаўтаў (а можа, нават выставіць для агляду падчас парафіяльнага адпусту ці свята звязу).

 

3. Складанне “карткі жэрдак”

Вы павінны знайсці ў ёй інфармацыю пра колькасць, даўжыню, разрэз і, канечне ж, прызначэнне кожнай жэрдкі.

Мэта: Эканомія дрэва.

Лепшая арганізацыя працы = эканомія часу.

 

КОЛЬКАСЦЬ ДАЎЖЫНЯ РАЗРЭЗ ШТО ГЭТА СІМВАЛ
4 5 13 Галоўныя апоры (адрэзаць у залежнасці ад нахілу мясцовасці) А
2 1,5 10 Рама стала D
4 1,75 10 Лаўкі E
6 2 6 Папярочныя ўзмацняльныя апоры F
2 4,5 6 Узмацняльныя, гарызантальныя крыжовыя жэрдкі B
2 3 10 Знешняя рама падлогі J
4 2,10 10 Унутраная рама падлогі C
1 3 6 Перагародка I
2 1,05 6 Перагародка H
5 3 10 Вертыкальныя жэрдкі перагародак і драбінка (адрэзаць у залежнасці ад вышыні і нахілу мясцовасці) G

 

На мясцовасці

а. Абрэзка жэрдак паводле падказак з “карткі жэрдак” і абцясанне галін.

 

б. Мантаж на зямлі дзвюх галоўных канструкцый (А) і (С).

 

в. Узвядзенне канструкцыі ў вертыкальную пазіцыю,

                       злучэнне рамы (С) і ўмацаванне

                       крыжовымі жэрдкамі (В).

                                 Умацаванне папярочных

узмацняльных апораў (F).

Мантаж вертыкальных жэрдак балюстрады, драбінкі (G) і               знешняй рамы падлогі (J).

Мантаж падлогі, рамы стала (D), лаў (Е).

Мантаж крышкі стала, заканчэнне балюстрады, драбінкі.

 

Пелікан арганізуецца

 

Мікалай – кап’явы, таксама адказны за раздзяленне інструментаў адпаведным асобам (гэта датычыць асабліва сякерак!) у залежнасці ад узросту і дасведчанасці хлопцаў.

 

Кшыштаф – адказны за рыштунак кап’я, памятае, каб увесь ужываны інструмент быў захаваны ў вызначаным месцы, паблізу “месца будоўлі”, у лёгкадаступным для ўсіх, каб не трэба было лётаць туды сюды.

 

Ярак – Піянер, які кіруе будоўляй, дбае аб правільным выбары дрэў для ссячэння, радзіцца з кап’явым і дружыновым. Далей правярае пні і пільнуе, каб месца ссячэння было даведзена да парадку.

 

Перад лагерам на Радзе Кап’я трэба апрацаваць табліцу падзелу заданняў паміж скаўтамі, з удакладненнем патрэбнага часу на выкананне адпаведных прац.

Э

 

Кпедыцыя кап’я...

 

МОЖАШ ВЫРУШЫЦЬ У ЭКСПЕДЫЦЫЮ З ТВАІМ КАП’ЁМ З ТОЙ ХВІЛІНЫ, КАЛІ ТВОЙ ДРУЖЫНОВЫ БУДЗЕ ТАБЕ ПОЎНАСЦЮ ДАВЯРАЦЬ.

ВЫПРАВА ТЫПУ ЭКСПЕДЫЦЫІ, ЯК КАЖА САМА НАЗВА, ЗАСНАВАНА НА НАЗІРАННІ, ЦІ ДАСЛЕДАВАННІ, ПАЗНАННІ І АДКРЫЦЦІ РОЗНЫХ МЯСЦОВАСЦЯЎ, ВЁСАК, ГАРАДОЎ І ЛЮДЗЕЙ.

ЭКСПЕДЫЦЫЯ МОЖА МЕЦЬ АГУЛЬНЫ ХАРАКТАР, ЯКІ ДАТЫЧЫЦЬ УСІХ АСПЕКТАЎ ЖЫЦЦЯ МЯСЦОВАСЦІ І ЯЕ ЖЫХАРОЎ,

ГІСТОРЫІ, ТРАДЫЦЫЙ, ЗВЫЧАЯЎ, ГАСПАДАРКІ І Г.Д.

МОЖНА ТАКСАМА СКАНЦЭНТРАВАЦЦА НА

ЯКОЙ-НЕБУДЗЬ КАНКРЭТНАЙ ТЭМЕ.

У ІНШЫМ ВЫПАДКУ КАП’Ё ПАВІННА ПРАВЕСЦІ

САПРАЎДНАЕ “РАССЛЕДАВАННЕ”, НАПРЫКЛАД, ВАНДРОЎНЫЯ ПТУШКІ БЕЛАРУСІ, КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ НА ВІЦЕБШЧЫНЕ І ВАКОЛІЦАХ,

ПЕШЫ ТУРЫЗМ У БЕЛАРУСІ,

РЫБАЛОЎСТВА,

ЛЯСНАЯ ГАСПАДАРКА Ў БЕЛАРУСІ І Г.Д.

АКРАМЯ ТАГО, ЭКСПЕДЫЦЫЯ ПАВІННА АДБЫВАЦЦА

ЗГОДНА З ПЭЎНЫМІ ПРАВІЛАМІ...

 

Падрыхтоўка

Экспедыцыя – гэта мерапрыемства, якое патрабуе акуратнай і шматпланавай падрыхтоўкі. Загадзя трэба:

 прадугледзець неабходны рыштунак (гл. ніжэй);

 паклапаціцца пра падрабязную карту мясцовасці (1:50000 ці 1:25000) і разам з майстрам арыентавання (ці тапографам) дакладна вывучыць маршрут кап’я;

 пазнаёміцца з адпаведнымі турыстычнымі даведнікамі;

 патэлефанаваць старшыні ўраду раёна ці вобласці і даведацца, што цікавае ёсць у гэтай мясцовасці, ці ёсць там якія-небудзь магазіны і магчымасць зрабіць пакупкі падчас выправы (заданне таму, хто мае абавязак забеспячэння!);

 сабраць ідэі, якія спатрэбяцца ў прэзентацыі справаздачы з экспедыцыі, каб яна была як мага больш цікавай (у роўнай ступені ўлічваецца змест і форма справаздачы);

 каб зэканоміць на часе і павысіць якасць справаздачы, лепш ужо загадзя падрыхтаваць “карткі справаздачы” ці чыстыя аркушы А4, якія будзеце запаўняць падчас летніку. На іх будуць загадзя напісаныя назвы, эмблемы, пустыя табліцы (напр., каб размясціць вынікі анкеты, якую праведзяце сярод жыхароў, і г.д.)

 

Рыштунак

 пласцікавыя вокладкі для тытульных лістоў

 папку-сегрэгатар з татэмам кап’я

 малюнкавы блок, алоўкі, крэйда, пёры, гумкі...

 нататнікі, ручкі

 лінейкі (не пашкодзіць па пары штук кожнага віду)

 рамкавы(я) відашукальнік(і) (варта мець)

 празрыстыя планшэты з пластыку фармату А4 (дапамогуць пры панарамных і фатаграфічных накідах)

 кнопкі, калькі, скотч, англійскія шпількі, хуткасшывальнік, дыракол

 компас, цыркуль, транспарцір

 узоры, шаблоны сімвалаў і знакаў кап’я

 фотаапарат

 дыктафон

 і г.д.

 

Разведка

 

Пасля прыбыцця на месца наступнай мэтай экспедыцыі з’яўляецца:

 

  1. Знайсці месца для базы кап’я, якое стане паходным пунктам, дзе кап’ё складзе свой рыштунак, куды ўсе будуць збірацца пасля выканання сваіх заданняў і дзе будзе складзены рапарт. Гэтае месца павінна быць спакойным і зручным: блізка вады, з магчымасцю пераначаваць і з умовамі для прыгатавання і спажывання ежы.
  2. Выслаць у мясцовасць хлопцаў малымі групамі. Кожны з іх павінен мець канкрэтнае заданне і сродкі для таго, каб яго выканаць.
  3. Арганізаваць базу так, каб скаўцкае жыццё там магло праходзіць нармальна (ежа, адпачынак, малітвы і г.д.) і каб тут збіраліся і хутка пераапрацоўваліся звесткі, сабраныя ў мясцовасці.
  4. Поспех экспедыцыі залежыць ад якасці кантактаў з мясцовым насельніцтвам.

 

Памятайце, што экспедыцыя – гэта скаўцкая місія, а не выхад у горад.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: